s-201
| А наша відэа з беларускамоўным хлопчыкам набрала мільён праглядаў на трох сетках (FB, VK, OK) |
s-202
| «Усе непаўналетнія, якія сядзяць за наркотыкі, падпадуць пад амністыю», — Міністэрства ўнутраных спраў |
s-203
| «Прадаваць сувэрэнітэт ніхто ня будзе». |
s-204
| Вялікае інтэрвію зь міністрам Макеем |
s-205
| Зьміцер Паліенка спрабаваў ўскрыць вены на судзе. |
s-206
| Ціхі і спакойны, але актыўны і з бойкамі. |
s-207
| Лукашэнка расказаў, які хоча парлямэнт <a_href='https://www.svaboda.org/a/30223569.html'>https://www.svaboda.org/a/30223569.html |
s-208
| «На выбары ідзём не для піяру, а каб голас моладзі быў пачуты», — кандыдаты ад <a_href='https://t.me/moladzbel'>@moladzbel правялі прэс-канфэрэнцыю ў ба́ры |
s-209
| Ігар мае багаслоўскую адукацыю, кахае свайго мужа і лічыць, што клір удзельнічае ў чалавеканенавісьніцкай кампаніі. |
s-210
| Пагутарылі зь ім пра царкву, сям’ю і сэксуальную ідэнтычнасьць. |
s-211
| Беларускія грошы маглі выглядаць вось так: |
s-212
| 21 кастрычніка 1943 году нацысты зьнішчылі Менскае гета. |
s-213
| У гэты дзень Менск страціў частку сваёй ідэнтычнасьці. |
s-214
| Разам з гета амаль цалкам зьнікла шматвекавая прысутнасьць габрэяў у беларускай сталіцы. |
s-215
| «Бывае, накрычыць або шлёпне». |
s-216
| Што вядома пра бацьку, які да сьмерці зьбіў сваю малую дачку. |
s-217
| Год таму выхавацелька дзіцячага садку Алёна Саўраненка выклала на YouTube свой трэк «Рыбкі» — так на сучаснай рэп-сцэне зьявілася новая зорка Alyona Alyona, якая сьпявае не пра грошы і тачкі, а пра булінг і прыняцьце сябе. |
s-218
| Мы паразмаўлялi са сьпявачкай напярэдадні першага менскага канцэрту. |
s-219
| У апытанках больш за 70% людзей прагаласавалі за беларускую мову. |
s-220
| І тут раптам вынікі засакрэцілі! |
s-221
| У жніўні 1944 году палова сучаснай Віцебскай вобласьці павінна была адысьці да РСФСР. |
s-222
| Дакумэнты на перавод вобласьці ўжо ляжалі на стале ў Сталіна. |
s-223
| Але вось якія аргумэнты беларусаў паўплывалі на Сталіна. |
s-224
| «Буду шчасьлівая, калі да нас прыйдуць дзяды і бабкі з тату» |
s-225
| Ірыне Бабарэцы 23 гады, сёньня яна гаспадыня мадэльнага агенцтва, дзе працуе 17 чалавек. |
s-226
| Яны маюць тату, пірсінг і зусім не падобныя да подыюмных мадэляў. |
s-227
| «Значыць, я ўсе правільна сказаў, што так яны папалохаліся. |
s-228
| Я казаў пра краіну для жыцьця, дзе праводзяць „Славянскія базары“ і будуюць прыбіральні за мільён даляраў, а па тэлевізіі круцяць ролікі аб зьбіраньні па капейцы дзецям на лекі. |
s-229
| Гэта маразм, подласьць. |
s-230
| Асабіста мне сорамна за такую краіну» |
s-231
| «Быў добры хлопец». |
s-232
| Міліцыянт з Рэчыцкага раёну скончыў жыцьцё самагубствам |
s-233
| Падрабязнасьці: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30234392.html'>https://www.svaboda.org/a/30234392.html |
s-234
| А вось як выглядала б Беларусь у эмодзі 😀 |
s-235
| Знайшлі свой горад? |
s-236
| Паліенку вызвалілі ў залі суду! |
s-237
| «На маю заўвагу перапісчыца закаціла вочы»: Людзі абураюцца перапісам, у Белстаце ня бачаць праблемы |
s-238
| Ці вы ведалі, што беларускі кот ня толькі мяўкае, але таксама яўкае, княвае, няўчыць, крычыць, а яшчэ, вядома ж, курняўкае? |
s-239
| Якія гукі мы чуем ад жывёлаў па-беларуску (з малюнкамі і мапамі) <a_href='https://www.svaboda.org/a/29697666.html'>https://www.svaboda.org/a/29697666.html |
s-240
| #культура_мовы #па_беларуску_дзецям |
s-241
| — Так, Беларусія. |
s-242
| А віза ваша дзе? |
s-243
| — Якая віза? |
s-244
| — Наша, расейская віза. |
s-245
| — У нас з вамі няма візаў. |
s-246
| — Так? |
s-247
| Ну ладна. |
s-248
| А міграцыйная карта? |
s-249
| — І карт міграцыйных няма. |
s-250
| — Як я вас тады рэгістраваць буду? |
s-251
| Бардак. |
s-252
| Наш журналіст Алесь Пілецкі упершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а насамрэч. |
s-253
| Топ-5 фільмаў пра Лукашэнку на YouTube <a_href='https://www.svaboda.org/a/30241949.html'>https://www.svaboda.org/a/30241949.html |
s-254
| У ноч з 29 па 30-га кастрычніка па загаду Сталіна і Молатава, у дзень сьвяткаваньня Ленінскага камсамола, былі расстраляныя лепшыя прадстаўнікі беларускай культуры. |
s-255
| Гісторыя ночы расстрэлаў беларускай інтэлігенцы. |
s-256
| Як бы гэта выглядала ў нашы дні: |
s-257
| Што зьмянілася на «Валадарцы» пасьля прыходу Юрыя Караева на пасаду міністра ўнутраных спраў? |
s-258
| Як прэсуюць беларускіх анархістаў? |
s-259
| Пра гэта і на іншыя тэмы мы паразмаўлялі са Зьмітром Паліенкам, які выйшаў на волю з «Валадаркі», дзе правёў больш за 8 месяцаў. |
s-260
| Вельмі шмат людзей прыйшло ў Курапаты. |
s-261
| Вядзем стрым |
s-262
| Як бы выглядала стужка навінаў, калі б рэпрэсіі адбываліся сёньня |
s-263
| Ці магчыма, што падзеі могуць паўтарыцца? |
s-264
| У верасьні жаночая каманда ФК «Менск» выйшла ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы каманду «Цюрых». |
s-265
| Гэта найлепшы вынік для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі. |
s-266
| Сёньня 100 гадоў публікацыі тэксту гімну БНР. |
s-267
| „Ваяцкі марш“, аўтар якога Краўцоў Макар, пакладзены на музыку Ўладзімера Тэраўскага, стаў дзяржаўным гімнам БНР. |
s-268
| Чаму менавіта ён? |
s-269
| Бо энэргічны. |
s-270
| Беларусы бяруць свой лёс у свае рукі: мы выйдзем; мы дамо адпор; мы адродзім жыцьцё Рэспублікі сваей. |
s-271
| Аналізуем мову твораў — прэтэндэнтаў на статус нацыянальнага гімну. |
s-272
| Пад Магілёвам знайшлі новае месца сталінскіх расстрэлаў! |
s-273
| У Расеі знайшоўся сваяк аднаго з кіраўнікоў ураду БНР |
s-274
| У былым доме жонкі першага прэзыдэнта Беларусі Галіны Радзівонаўны Лукашэнкі ў Рыжкавічах жыве старшыня Шклоўскага райвыканкаму Аляксандар Ціток. |
s-275
| Мы наведаліся на Шклоўшчыну, дзе, як кажуць мясцовыя, пабудавалася сям’я Лукашэнкі. |
s-276
| Як беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму ў Быкаўні пад Кіевам. |
s-277
| Як калекцыянэр з ЗША 10 гадоў ганяўся за хакейным джэрсі з «Пагоняй» <a_href='https://www.svaboda.org/a/30248129.html'>https://www.svaboda.org/a/30248129.html |
s-278
| У Менску зьбіраецца шэсьце на Дзяды. |
s-279
| Зьбітага лідэра «Маладога фронту» аштрафавалі на 1657 рублёў. |
s-280
| Ягонага брата — на 510 рублёў |
s-281
| Блогер NEXTA зьбірае людзей у цэнтры Менску. |
s-282
| Як гэта будзе |
s-283
| «Ну не баімся мы людзей з інфарктамі, не баімся?» — пытаецца Кірыл Жаранкоў. |
s-284
| А вось пра псыхічныя захворваньні ў Беларусі ўсё яшчэ рэдка кажуць, бо пабойваюцца гэтых тэмаў. |
s-285
| Спыталі ў псыхіятра пра статыстыку па псыхічных захворваньнях беларусаў. |
s-286
| Прэзэнтацыя кнігі “Давайпака”. |
s-287
| Стрым: <a_href='https://www.facebook.com/svaboda.org/videos/471763666773774'>https://www.facebook.com/svaboda.org/videos/471763666773774 |
s-288
| Наш журналіст Дзьмітры Гурневіч склаў ТОП плюсаў Кастрычніцкай рэвалюцыі |
s-289
| Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў. |
s-290
| Цікавыя лічбы! |
s-291
| З партрэтамі Сталіна і Леніна бальшавікі, камуністы і нацболы адзначалі дзень Кастрычніцкага перавароту. |
s-292
| Больш фота тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30258026.html'>https://www.svaboda.org/a/30258026.html |
s-293
| На пл. Свабоды прысутнічаюць ў вялікай колькасьці актывісты БРСМ. |
s-294
| Гучна грае музыка, прысутнічаюць журналісты трох дзяржаўных каналаў |
s-295
| Праз гадзінку |
s-296
| Стрымім зь мітынгу на плошчы Свабоды. |
s-297
| NEXTA прапанаваў прыхільнікам сабрацца ў цэнтры Менску. |
s-298
| Да яго далучыліся некаторыя кандыдаты ў дэпутаты і аўтары палітычных каналаў. |
s-299
| Жывая трансьляцыя тут: <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=je-2DPgivvE'>https://www.youtube.com/watch?v=je-2DPgivvE |
s-300
| Зараз на плошчы Свабоды |