s-501
| Матывы былі розныя. |
s-502
| Начныя купаньні на Вадохрышча. |
s-503
| 'Правы сэктар» заявіў, што гатовы падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў канфлікце з Расеяй 😨 |
s-504
| Вот бы ў Расію скарэй нам вайці, |
s-505
| Сразу зарплата ў нас будзе расьці. |
s-506
| Забяры ты нас, Пуцін, к сабе скарэй, |
s-507
| Стаім мы ужэ окала тваіх дзьвярэй. |
s-508
| Зь Віцебску выслалі ксяндза-паляка. |
s-509
| Ён праслужыў на Віцебшчыне амаль 18 гадоў. |
s-510
| Вернікі патрабуюць яго вярнуць |
s-511
| «Валодзя, атпусці дзеўку!». |
s-512
| Новы выпуск #давайпака пра Насьцю Рыбку! |
s-513
| Мы спыталі ў менчукоў, ці варта Беларусі ўвесьці расейскі рубель і што будзе, калі Аляксандар Лукашэнка пойдзе на такі крок. |
s-514
| «Сьмярдзючы завод» пад Сьветлагорскам скідае адкіды ў Бярэзіну: «У іх там і кроў ідзе, і рукі гараць» |
s-515
| Рэйдэрскі захоп «БелГазеты»? |
s-516
| Што вядома пра скандал вакол выданьня |
s-517
| Гомельскія ўлады ініцыююць беларусізацыю адукацыі? |
s-518
| <a_href='https://www.svaboda.org/a/29723669.html'>https://www.svaboda.org/a/29723669.html</a> |
s-519
| «Мне абвяшчалі байкот». |
s-520
| У пачатку 80-х у Менску была адна дзяўчына, якая вучылася па-беларуску. |
s-521
| Мы яе знайшлі |
s-522
| Міліцыянта, у чыёй машыне нібыта павесіўся затрыманы, павысілі ў званьні |
s-523
| «За бездакорную службу» |
s-524
| Насьцю Рыбку і Алекса Лэсьлі вызвалілі з паліцыі |
s-525
| Ці варта было Беларусі ўступацца за Насьцю Рыбку? |
s-526
| ВІДЭААПЫТАНЬНЕ |
s-527
| Менгарвыканкам часта забараняе канцэрты музычных гуртоў, матывуючы гэта іх «нізкім мастацкім узроўнем». |
s-528
| Аднойчы пад забарону трапіў нават Зьміцер Вайцюшкевіч! |
s-529
| А хто яшчэ трапіў пад забарону чыноўнікаў? |
s-530
| Мы пабывалі ў Бабруйску і распыталі сябровак, суседзяў і настаўнікаў, якой яны памятаюць славутую сваімі сэксуальнымі прыгодамі Насьцю Рыбку |
s-531
| 100 мільёнаў рублёў — на столькі плянуюць аштрафаваць беларусаў у 2019 годзе! |
s-532
| Мы падлічылі, на колькі і каго трэба будзе аштрафаваць, каб выйсьці на такую суму |
s-533
| Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы! |
s-534
| Лукашэнка пра будучыню Беларусі |
s-535
| Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай. |
s-536
| ФОТАГІСТОРЫЯ |
s-537
| Так зараз выглядае парк імя Ўга Чавэса ў Менску |
s-538
| Даўгі на паўмільярда даляраў — вынік беларускай «экспансіі» ў Вэнэсуэлу |
s-539
| «Яго пагражалі выслаць на дзесяць гадоў. |
s-540
| Вось ён і набраў сабе ў галаву» |
s-541
| У Буда-Кашалёўскім раёне ўчыніў самагубства жыхар Расеі. |
s-542
| Віталь жыў у Беларусі 14 гадоў, меў тут жонку і шэсьць дзяцей. |
s-543
| За адміністрацыйныя правапарушэньні яму пагражала дэпартацыя. |
s-544
| А вы ведалі, як называць вядомых казачных герояў па-беларуску? |
s-545
| «З нашай апазыцыяй такое і ня сьнілася», — беларус у Вэнэсуэле пра крызіс і пратэсты |
s-546
| Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі. |
s-547
| Шмат фота тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29735577.html'>https://www.svaboda.org/a/29735577.html</a> |
s-548
| У Слоніме засыпалі пяском горкі, каб на іх не каталіся дзеці. |
s-549
| Адміністрацыя Лукашэнкі «паставіла задачу» перавесьці 30% ТВ на беларускую мову! |
s-550
| Абвяржэньне! |
s-551
| Прэс-сакратарка Лукашэнкі: 30% на ТВ мае быць не беларускай мовы, а нацыянальнага кантэнту |
s-552
| У Берасьці жанчыну будуць судзіць за сьнегавікоў. |
s-553
| Міліцыянты палічылі іх несанкцыянаваным пікетам. |
s-554
| Але гэта яшчэ не самая абсурдная справа. |
s-555
| Аднойчы судзілі глуханямога, які «выкрыкваў» антыдзяржаўныя лёзунгі. |
s-556
| У Менску завяршыся рамонт помніка савецкаму дзеячу Міхаілу Калініну, які падпісваў расстрэльныя сьпісы беларусаў. |
s-557
| Рамонт у афіцыйных тэндэрах ацэньвалі ў 134 066 рублі. |
s-558
| За такія грошы можна было паставіць амаль пяць помнікаў Тадэвушу Касьцюшку! |
s-559
| Беларусь 100 гадоў таму вачыма нямецкага мастака з акупацыйнага войска. |
s-560
| <a_href='https://telegra.ph/file/035fe6d67a888656a69f6.jpg'></a>— Палавіны не знаю. |
s-561
| А Лябедзька? |
s-562
| — Слава цебе Госпадзі. |
s-563
| Новы #давайпака пра выбары: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29743585.html'>https://www.svaboda.org/a/29743585.html</a> |
s-564
| Мы запускаем тры новыя падкаст-каналы. |
s-565
| Усе Падкасты Свабоды цяпер можна слухаць і празь Youtube. |
s-566
| Падпісвайцеся! |
s-567
| Намесьнік Макея Алег Краўчанка сёньня выступіць у Вашынгтоне, у прэстыжным экспэртным цэнтры Atlantic Council. |
s-568
| Такое здараецца нячаста. |
s-569
| Заяўленая тэма дыскусіі: 'Беларуская дылема: для Менску і Захаду'. |
s-570
| Праўда, галоўная зорка — зусім не Краўчанка, а генэрал Бэн Ходжэс, былы кіраўнік Арміі ЗША ў Эўропе, які нядаўна пабываў у Менску. |
s-571
| У Менску іх пераканалі, што Лукашэнка Беларусь ня здасьць, і што Захад мусіць дапамагчы бараніць незалежнасьць Беларусі ад Расеі. |
s-572
| У прынцыпе, у Вашынгтоне Менску ня вельмі вераць. |
s-573
| Па-за словамі, ніколі не даходзіла да справы. |
s-574
| Лукашэнка трымаў і трымае Беларусь у расейскай арбіце. |
s-575
| Праўда, тут трэба адзначыць працу Макея, удалося выйсьці з замкнёнага кола — Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, і магчыма, ужо неўзабаве вернецца ў Менск пасол ЗША. |
s-576
| Гэта сапраўды важны і пазытыўны крок па вывадзе Беларусі з ізаляцыі. |
s-577
| Цяпер, як думаюць у Менску, чарга за Вашынгтонам — рабіць саступкі, а менавіта цалкам зьняць санкцыі з Лукашэнкі і атачэньня, а таксама падтрымаць рэжым эканамічна. |
s-578
| Інфармацыйная хваля вакол Беларусі, разгорнутая ў расейскіх СМІ, вельмі спрыяе Менску. |
s-579
| Сытуацыя звонку сапраўды падаецца крытычнай, і многія экспэрты і ворагі Лукашэнкі гатовыя яму ўсё прабачыць, абы ён не аддаў Беларусь Пуціну. |
s-580
| Захад баіцца паўтарыць памылку Ўкраіны, якая гэтым разам будзе каштаваць яшчэ даражэй. |
s-581
| Праблема, праўда, што тыя людзі, якія вядуць перамовы з Вашынгтонам, у тым ліку Алег Краўчанка, мала вырашаюць у Менску. |
s-582
| Напрамак флюгера вызначаецца выключна Лукашэнкам, і даўжынёй павадка, якую вызначае Пуцін. |
s-583
| Дык вось пра сустрэчу сёньня: Менск будзе прадаваць Захаду тэму бясьпекі. маўляў, давайце забудземся на дэмакратыю, і адзіны спосаб зьберагчы сувэрэнітэт — цяперашні рэжым у Менску. |
s-584
| Удзельнікамі сустрэчы адмыслова не запрошаныя (гэта ў прынцыпе заўжды была ўмова ўдзелу ці няўдзелу беларускіх дыпляматаў ці чыноўнікаў) — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці ці экспэрты з альтэрнатыўнай пазыцыяй. |
s-585
| Я б не ўжываў словазлучэньня «збліжэньне з Захадам». |
s-586
| Збліжэньня ніякага няма. |
s-587
| Ёсьць прымірэньне. |
s-588
| Яно можа дапамагчы Беларусі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве. |
s-589
| Але без інстытуцыйных дэмакратычных рэформаў, дэрусіфікацыі і лібэралізацыі, такое «прымірэньне» можа зрабіць з нас новы Азэрбайджан. |
s-590
| Менскую кранаўшчыцу засталі за незвычайным заняткам |
s-591
| Мы правялі журналісцкі экспэрымэнт. |
s-592
| Спачатку пагаварылі зь мінакамі на вуліцы па-расейску і спыталі ў іх: «<CODESWITCHING>?». |
s-593
| Затым журналістка перайшла на беларускую мову і стала задаваць пытаньне: «Чаму некаторыя беларусы гавораць па-расейску?». |
s-594
| Паглядзіце, якія адказы мы атрымалі. |
s-595
| «2,5 тысячы чачэнскіх аграномаў і бухгальтараў круцілі на чэлесе ўсю вялізную расейскую армію» |
s-596
| «Маленькая Фінляндыя абламала гэты СССР, як Зымбабвэ. |
s-597
| Думаю, што з беларусамі тая ж гісторыя» |
s-598
| «У вас няма нічога супольнага з расейцамі. |
s-599
| Не хвалюйцеся» |
s-600
| Вялікае інтэрвію Няўзорава пра Беларусь: |