Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 101 - 200 of 1924 • previousnext

s-101 Вось што ёй на гэта адказаў дэкан
s-102 Маразм з помнікам гарадавому працягваецца!
s-103 Міліцыя затрымала мужчыну, які павязаў шалік на помнік гарадавому!
s-104 Але потым адпусьцілі
s-105 «У дзіцячым садку са мной не хацелі гуляць, а ў школе малявалі свастыку ў сшытках»
s-106 Адзін з асноўных стэрэатыпаў пра беларусаў талерантнасьць і цярпімасьць да людзей іншых нацый.
s-107 Але ці так гэта насамрэч?
s-108 Мы пагутарылі з трыма дзяўчатамі, якія нарадзіліся ў Беларусі, але маюць небеларускае паходжаньне.
s-109 Беларуская зборная па футболе перамагла Сан-Марына з лікам 2-0 і трапляе ў плэй-оф Лігі нацый, дзе пазмагаецца за выхад на Чэмпіянат Эўропы 2020!
s-110 А вы бачылі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на матчы з Сан-Марына?
s-111 Фота Reuters
s-112 Дзяўчаты правялі флэшмоб ля скульптуры царскаму гарадавому ў Менску.
s-113 «Праца ў беларускай паліклініцы гэта перавод паперы.
s-114 Спачатку я наагул не разумела, чым займаюся.
s-115 З аднаго журнала перапісвала ў другі, а потым у ведамасьць.
s-116 За сем гадоў працы ў Беларусі больш за 220 эўра я не зарабляла»
s-117 А ў Нямеччыне мінімальны стартавы заробак маладога доктара 2500 эўра.
s-118 Празь пяць гадоў лекар атрымлівае спэцыялізацыю.
s-119 Тады заробак павялічваецца прыблізна да 3800 эўра!
s-120 На ўсе беларускія помнікі можна вешаць шалік ці цалаваць.
s-121 А на гэты нельга!
s-122 Чаму так?
s-123 2189 дзён працягвалася Другая сусьветная вайна
s-124 Лукашэнка ва ўладзе ўжо 8888
s-125 У 1997 годзе жыхары вёскі Аброва разграмілі АМАПаўцаў, якія «прыехалі наводзіць парадкі».
s-126 Міліцыянты настолькі не чакалі адпору палешукоў, што нават згубілі пісталет.
s-127 Пра тую бойку няма амаль ніводнай згадкі ў інтэрнэце.
s-128 Вадаспады ў Беларусі існуюць!
s-129 Паглядзіце
s-130 Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем незавершаным остэагенэзам.
s-131 У свае 7 год яна мае больш за 20 пераломаў рук і ног.
s-132 Пасьля выхаду сюжэту пра яе на Свабодзе, ёй сабралі грошы і аплацілі апэрацыю.
s-133 1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу!
s-134 Сэнсацыя ў Полацку: археолягі знайшлі падземную царкву XII стагодзьдзя.
s-135 ФОТА:
s-136 Лукашэнка загадаў пабудаваць кватэры для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ
s-137 Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы аказвалі супраціў савецкім войскам.💪🏼
s-138 Спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году ўвайшла ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.⚔️
s-139 Карэспандэнт Свабоды за тыдзень раскапаў свой радавод па адной лініі да пятага калена👴👵
s-140 Цяпер распавядаем, як гэта зрабіць👇
s-141 Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе ад бальшавікоў.
s-142 Топавыя фоткі ў нашым рэпартажы👇🏼
s-143 Ходзім вуліцай Куйбышава, азіраемся на помнік Калініну, спускаемся ў мэтро «Фрунзенская»...
s-144 ТЭСТ
s-145 ⬇️Хто ўсе гэтыя людзі, і што яны зрабілі для Беларусі⬇️
s-146 Стала вядома, хто выйграў дзіцячую «Эўравізію-2018» у Менску:
s-147 Расея адкрыла агонь па карабельнай групе Ваенна-Марскіх Сілаў Украіны!
s-148 Катэр страціў ход, ёсьць паранены.
s-149 Зброя ўжываецца на паражэньне!
s-150 Зьявілася відэа тарану ўкраінскага буксіра.
s-151 Увага!
s-152 Ненарматыўтая лексіка
s-153 Расейскі спэцназ захапіў украінскія караблі.
s-154 Ёсьць параненыя:
s-155 Яшчэ два месяцы таму два ўкраінскіх ваенных караблі спакойна прайшлі Керчанскі праліў пад мастом.
s-156 Але сёньня Расея захапила тры украінскія судны, якія праз Керчанскую пратоку вярталіся на базу ў Адэсу.
s-157 Прэс-сакратар па замежных справах ЭЗ і палітыцы бясьпекі Мая Качыянчыч: Мы чакаем ад Расеі узнаўленьня свабоды перамяшчэньня ў Керчанскім праліве і заклікаем усіх дзейнічаць са стрыманасьцю дзеля неадкладнай дээскаляцыі сытуацыі
s-158 Прэсавы сакратар NATO: NATO поўнасьцю падтрымлівае сувэрэнітэт Украіны і яе тэрытарыяльную цэласьць, улучна з правамі на навігацыю ў яе тэрытарыяльных водах.
s-159 Мы заклікаем Расею забясьпечыць бесьперашкодны доступ да ўкраінскіх портаў у Азоўскім моры ў адпаведнасьці зь міжнародным правам
s-160 Амбасаду Расеі ў Кіеве закідалі дымавымі шашкамі.
s-161 ФОТА, ВІДЭА
s-162 Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры:
s-163 Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
s-164 Правяраем: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29621391.html'>https://www.svaboda.org/a/29621391.html</a>
s-165 Расейскае камандаваньне нецэнзурна камэнтуе захоп украінскіх караблёў.
s-166 АЎДЫЁ
s-167 Падчас размовы раздаецца загад цалкам пашкодзіць ўкраінскія караблі падчас тарану.
s-168 Таксама расейцы прызналі пашкоджаньне сваіх караблёў.
s-169 <a_href='https://telegra.ph/file/477889b2c4fc41df6f3b8.jpg'>​​</a>Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры
s-170 🔹 Украінскія караблі накіроўваліся з Адэсы ў Марыюпаль, што дазволена ў адпаведнасьці з артыкуламі 17, 38 Канвэнцыі ААН па марскім праве і артыкулам 2 Дагавору паміж Украінай і РФ 2003 году аб супрацоўніцтве ў выкарыстаньні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі.
s-171 🔹Караблі былі заблякаваныя расейскімі вайсковымі суднамі.
s-172 Расея пераклрыла Керчанскую пратоку сухагрузам, каб яны не змаглі прайсьці, і падняла ў паветра зьнішчальнікі і верталёты.
s-173 Апроч таго, расейскі карабель «Дон» пайшоў на таран украінскага рэйдавага буксіра, буксір быў пашкоджаны і ня змог самастойна рухацца.
s-174 🔹Увечары 25 лістапада расейскія вайсковыя караблі атакавалі ўкраінскія, у выніку чаго былі параненыя 6 украінскіх маракоў, двое зь іх у цяжкім стане.
s-175 Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за ўвядзеньне ваеннага становішча ў абласьцях, якія мяжуюць з Расеяй
s-176 Куды падзець Сівака?
s-177 Зараз ён назначаны кіраўніком Менску.
s-178 Але паглядзіце, што казаў Лукашэнка пра яго паўгода таму.
s-179 Зьявіўся новы кліп Лявона Вольскага!
s-180 Глядзець тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29623378.html'>https://www.svaboda.org/a/29623378.html</a>
s-181 У Менск з Кіева вярнулі амаль 50 расейцаў, якія ляцелі самалётамі «Белавія»:
s-182 Па словах Лукашэнкі, чыноўнікі павінны «вярнуць грошы народу».
s-183 Мы паспрабавалі высьветліць, хто пэрсанальна і якія грошы 🤔
s-184 Наша карэспандэнтка высьвятляла, як ва Ўкраіне рыхтуюцца да жыцьця ва ўмовах ваеннага становішча і як гэта можа паўплываць на беларускіх грамадзян
s-185 Дзе таньней у Беларусі ці за мяжой?
s-186 ⬇️ТЭСТ⬇️
s-187 Прэс-сакратара МУС зьнялі за скандал з менскім гарадавым?
s-188 «Падлетак рэальна існаваў, але ідэя зрабіць з гэтага спэктакль прыйшла менавіта прэс-сакратару.
s-189 Гэтае відэа і наступныя рэакцыі разьюшылі міністра Шуневіча»
s-190 Ці баяцца беларусы, што ўкраінска-расейскі канфлікт перарасьце ў вялікую вайну?
s-191 Апытанка ў Менску
s-192 29 лістапада 1961 году быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі.
s-193 Фара Вітаўта была збудаваная ў гатычным стылі і перабудоўвалася ў стылях рэнэсансу, барока, псэўдарускім і нэагатычным.
s-194 Касьцёл быў узарваны сапёрамі сумесна з супрацоўнікамі КДБ уначы.
s-195 Абломкі Фары Вітаўта прыбіралі на працягу 2-х дзён.
s-196 Як сустрэчы Лукашэнкі ўплываюць на беларускі экспарт:
s-197 Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным
s-198 Фара Вітаўта.
s-199 Дзевяць пытаньняў і адказаў пра найстарэйшы храм Горадні, узарваны саветамі
s-200 Украіна забараніла ўезд расейцам-мужчынам.

Text viewDownload CoNNL-U