Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 605 - 704 of 4142 • previousnext

s-605 Вазьмі Бухарына, бліжэйшую вёску.
s-606 Была фэрма, малако вазілі.
s-607 Цяляты былі, авечкі былі.
s-608 Усё.
s-609 Вымерла Расея, усё пустазельлем парасло».
s-610 Гэтае выказваньне Зьміцер Бартосік запісаў ад жыхара беларускага мястэчка Ляды Віцебскай вобласьці на самай мяжы з Расеяй (<a_href='http://goo.gl/EU6MPm'>http://goo.gl/EU6MPm), куды наш рэдакцыйны калега наведаўся з чарговым «Падарожжам Свабоды» (<a_href='http://goo.gl/79RhcD'>http://goo.gl/79RhcD).
s-611 Яшчэ адзін мэдаль для Беларусі!
s-612 Віншуем Івана Ціхана са срэбрам Алімпіяды!
s-613 Яшчэ адна бронза ў Беларусі!
s-614 Віншуем усіх!
s-615 Гэта сапраўдны посьпех!
s-616 Ібрагім Саідаў, дзякуй!
s-617 ВАРАШКЕВІЧ, ПАЛІТЫЧНАЯ СТРЫЖКА І ЛЮДЗІ, ЯКІЯ НЕ ЗАХАЦЕЛІ НАЗЫВАЦЦА ПАДОНКАМІ
s-618 Добры вечар!
s-619 На пачатку пажадаем моцнага здароўя і творчага натхненьня Ігару Варашкевічу, які нядаўна адсьвяткаваў 56-ты дзень нараджэньня!
s-620 ВАРАШКЕВІЧ СЬВЯТКУЕ 25-ГОДЗЬДЗЕ «КРАМЫ».
s-621 Ігар Варашкевіч (на здымку), адзін з найбольш вядомых беларускіх рок-музыкаў, сёлета адзначае 25-годзьдзе працы з гуртам «Крама».
s-622 Пра долю неафіцыйна забароненага музыкі, пра мары і зьдзяйсьненьні, пра «Басовішча» і гімн берасьцейскага «Дынама» ён гаворыць зь Янам Максімюком у перадачы «Радасьці жыцьця» (<a_href='http://goo.gl/Jn8Cq6'>http://goo.gl/Jn8Cq6).
s-623 ПАЛІТЫК СТРЫЖЭЦЦА Ў БЫЛОГА ПАЛІТВЯЗЬНЯ.
s-624 Павел Вінаградаў, які за сваю палітычную дзейнасьць адседзеў год у турме, дзе працаваў сьлесарам, на волі вярнуўся да сваёй вывучанай прафэсіі цырульніка.
s-625 Мы запісалі на відэастужку стрыжку Алеся Лагвінца (<a_href='http://goo.gl/74LHuN'>http://goo.gl/74LHuN), які ня здолеў зарэгістравацца кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
s-626 Кандыдатам у жыцьці можаш ты ня быць, але бяз стрыжкі не пражывеш ніяк.
s-627 НАШЫ ЗДАБЫТКІ Ў РЫЁ.
s-628 Беларуская зборная заняла саракавое месца ў неафіцыйным мэдальным заліку XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі з 5 па 21 жніўня ў Рыё-дэ-Жанэйра (<a_href='http://goo.gl/zfgfUW'>http://goo.gl/zfgfUW).
s-629 Гэта найгоршы вынік за ўсю гісторыю выступаў Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях.
s-630 Усяго разыграна 306 камплектаў узнагародаў.
s-631 Іх уладальнікамі сталі спартоўцы 86 краінаў.
s-632 На рахунку беларускай зборнай адзін залаты (Уладзіслаў Ганчароў, батут), чатыры срэбныя (Дар’я Навумава, Вадзім Стральцоў, цяжкая атлетыка; Марыя Мамашук, барацьба; Іван Ціхан, кіданьне молата) і чатыры бронзавыя (жаночая байдарка-чацьвёрка; Аляксандра Герасіменя, плаваньне; Джавід Гамзатаў, грэка-рымская барацьба; Ібрагім Саідаў, вольная барацьба).
s-633 ЗАРЭДКАЕ ЦІ ЗАГУСТОЕ ПАВЕТРА?
s-634 Два пасажыры рэйсу Бургас-Менск, які выконвала авіякампанія «Белавія» 20 жніўня, паскардзіліся ў сацыяльных сетках на разгермэтызацыю.
s-635 Паводле іх, празь нізкі ціск у салёне пасажыраў ванітавала (<a_href='http://goo.gl/NB8qQy'>http://goo.gl/NB8qQy).
s-636 «Белавія» ў сваю чаргу заявіла, што падчас рэйсу адзін пасажыр скардзіўся на дрэннае самаадчуваньне, але ў сувязі з задухай у салёне.
s-637 Камандзір паветранага судна, гаворыцца ў заяве, зьмяніў тэмпэратуру паветра ў салёне, а таксама зьнізіў вышыню палёту з 7200 да 4200 мэтраў «для стварэньня больш камфортных умоваў для хворага пасажыра».
s-638 АБ’ЕКТ СЭМАНТЫЧНАЙ ТРАНСФАРМАЦЫІ.
s-639 Наш карэспандэнт наведаў вёску Знаменка ў Лагойскім раёне, якая да 1969 году называлася Падонкі (<a_href='http://goo.gl/W0eXNT'>http://goo.gl/W0eXNT).
s-640 Перад вайною быў у ёй і калгас з назвай «Чырвоныя Падонкі».
s-641 Як кажа паданьне, гістарычная назва Падонкі паходзіць ад месцазнаходжаньня вёскі яна ў далінцы, то бок «на дне» (глядзі: здымак).
s-642 Жыхары вырашылі адмовіцца ад гэтага імя, калі слова «падонкі» стала выкарыстоўвацца ў расейскай мове амаль выключна як адмоўнае азначэньне пэўнай катэгорыі людзей.
s-643 ЗА КАГО БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА?
s-644 КУДЫ ДЗЕЛІСЯ ЧУПАКАБРЫ?
s-645 Добры вечар!
s-646 Пераводзім наш позірк з Рыё на Шанхай, Пэкін і Кіеў.
s-647 Так бы мовіць, спрабуем пераключыць публічны дыскурс з фізычнага на духоўнае.
s-648 КІТАЙСКІ АЖЫЯТАЖ ВАКОЛ НАБЭЛІСТКІ.
s-649 Кітайскія крыніцы паведамляюць: натоўп ахвочых атрымаць аўтограф Сьвятланы Алексіевіч на Шанхайскім кніжным кірмашы быў настолькі вялікі, што арганізатарам давялося выкарыстаць дадатковыя сілы правапарадку, каб авалодаць сытуацыяй (<a_href='http://goo.gl/ZIFxLe'>http://goo.gl/ZIFxLe).
s-650 А беларускую пісьменьніцу яшчэ ж чакае Пэкінскі кніжны кірмаш.
s-651 ПАРАШЭНКА ДАЎ МЭДАЛЬ БАБІНАЙ.
s-652 Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка узнагародзіў мэдалём «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны» пісьменьніцу Наталку Бабіну, старшыню таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў.
s-653 Гэты мэдаль атрымалі таксама чатыры іншыя асобы зь Беларусі (<a_href='http://goo.gl/OjUjIp'>http://goo.gl/OjUjIp), якія «мацавалі міжнародны аўтарытэт украінскай дзяржавы».
s-654 ДВУХ ПАСАДЗІЛІ, ТРЭЦЯГА АШТРАФАВАЛІ.
s-655 У адной з гучнейшых справаў сёлетняга крымінальна-працэсуальнага сэзону суд Цэнтральнага раёну Менску даў Уладзімеру Япрынцаву штраф у 500 базавых велічыняў (10,5 тысяч рублёў) (<a_href='http://goo.gl/yri2Of'>http://goo.gl/yri2Of).
s-656 Ягоны сын Казьбек Япрынцаў і Аляксандар Арабян былі асуджаныя на 8 год калёніі.
s-657 Кажучы тэхнічна, справа была аб махлярстве, зьдзейсьненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры.
s-658 Справа пачалася са скаргі алігарха Юрыя Чыжа, які неўзабаве пасьля яе таксама апынуўся пад вартай.
s-659 ЗА КАГО БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА?
s-660 Наша ўдарная аналітычная сіла, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і Ўладзімер Глод, напярэдадні 25-годзьдзя незалежнасьці абмазгоўвае сытуацыю ў вайсковай сфэры Беларусі (<a_href='http://goo.gl/zFt6mL'>http://goo.gl/zFt6mL).
s-661 Калегі ставяць пытаньне рубам: гэта расейская сфэра ці беларуская?
s-662 І адказваюць асьцярожна: беларуская, калі параўнаць з тым, што было 25 гадоў таму.
s-663 ДАВАЙЦЕ ПРА ВЫСОКАЕ.
s-664 Алена Германовіч у сваім блогу (<a_href='http://goo.gl/nyl9a0'>http://goo.gl/nyl9a0) дае дармовую падказку работнікам каматознай ідэалягічнай вэртыкалі, як памяняць публічны дыскурс у Беларусі і пераключыць увагу суграмадзян зь нізкага і нецікавага (заробкі, харчы) на высокае і цікавае (НЛА, пальтэргейсты і чупакабры).
s-665 А ШТО ТАМ І ДЗЕ?
s-666 З ЗУБАМІ ЦІ БЕЗ, АБО 25 ГАДОЎ ПАСЬЛЯ
s-667 Добры вечар!
s-668 З надыходзячым днём наданьня дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР сілы канстытуцыйнага закону РБ!
s-669 Ну, самі бачыце, трэба нешта рабіць з назвай гэтага дня, бо нават віншаваньне нагадвае прамовы Леаніда Ільіча...
s-670 БЕЗ ЗУБОЎ І З ДРАНІКАМІ ЦЯЖКА СПРАВІЦЦА...
s-671 «Штодня да цёмнага я стаю ў пікетах і размаўляю зь людзьмі.
s-672 І вось не паверыце, найбольш актуальная праблема маіх выбарцаў дзе ім лекаваць зубы?» прызналася нам Тацяна Караткевіч, якая балятуецца ў Палату прадстаўнікоў у менскім мікрараёне Курасоўшчына (<a_href='http://goo.gl/KpX6Ak'>http://goo.gl/KpX6Ak).
s-673 Адчуваньне такое, што пасьля таго, як Брусэль страціў цікавасьць да праблемаў беларускай апазыцыі, нас чакае значна больш падобнага тыпу адкрыцьцяў у вывучэньні палітычных патрэбаў беларускага народу.
s-674 ...А БЕЗ РАМОНТУ НАОГУЛ НЕ ДА ВЫБАРАЎ.
s-675 У Гомелі, у акрузе, дзе балятуецца ў Палату прадстаўнікоў Уладзімер Кацора ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, людзі намалявалі на асфальце антыдзяржаўны лёзунг: «Няма рамонту, няма выбараў» (<a_href='http://goo.gl/HmFS0j'>http://goo.gl/HmFS0j).
s-676 Меўся на ўвазе рамонт камунальнага будынку.
s-677 «Усе пытаньні, якія людзі ўзьнімалі, падыходзячы да нашых пікетаў, і падчас нашых сустрэчаў, я перашлю Лідзіі Ярмошынай, бо яна лічыць парлямэнт не палітычнай, а сацыяльнай структурай» заявіў Уладзімер Кацора, які хоча зьняцца з выбараў пасьля заканчэньня пэрыяду агітацыі.
s-678 ДНІ, ЯКІЯ СТВАРЫЛІ КРАІНУ.
s-679 Наш калега Сяргей Навумчык вяртаецца ва ўспамінах да гарачых жнівеньскіх дзён пасьля путчу 1991 году, калі ў Вярхоўным Савеце вырашалася пытаньне незалежнага існаваньня Рэспублікі Беларусь.
s-680 Першы матэрыял тут (<a_href='http://goo.gl/sgCDQl'>http://goo.gl/sgCDQl), а другі тут (<a_href='http://goo.gl/AL8eD2'>http://goo.gl/AL8eD2).
s-681 ПАРАШЭНКА ПРАЦЫТАВАЎ МАЯКОЎСКАГА.
s-682 Адбылося гэта падчас урачыстага параду з нагоды Дня незалежнасьці ў Кіеве.
s-683 Прэзыдэнт Украіны сказаў: «Наш парад гэта сыгнал і ворагу: украінцы сурʼёзна гатовыя і далей змагацца за сваю незалежнасьць.
s-684 І таму агрэсару лепш прыгадаць мудрую параду расейскага паэта Ўладзіміра Маякоўскага: Товарищ москаль, на Украину шуток не скаль!»
s-685 (<a_href='http://goo.gl/6Dzcff'>http://goo.gl/6Dzcff).
s-686 ДА ПЫТАНЬНЯ МОЎНАГА ЎЗЬЯДНАНЬНЯ БЕЛАРУСІ.
s-687 Тацяна Тоўсьцік, арганізатарка курсаў па кампутарах і інфармацыйныя тэхналёгіі на беларускай мове, кажа, што сярод яе навучэнцаў толькі адзінкі з усходу Беларусі, большасьць жыхары Менску і заходніх рэгіёнаў краіны (<a_href='http://goo.gl/UbPD4I'>http://goo.gl/UbPD4I).
s-688 «У Магілёве, як і ў маім родным Гомелі, расейскамоўная большасьць ставіцца да беларускамоўных людзей як да дзівакоў.
s-689 У Менску, да прыкладу, я ня ведаю ўсіх беларускамоўных, а ў сваім Гомелі ведаю» падсумоўвае рэгіянальны расклад беларушчыны кампутаршчыца.
s-690 Відэатрансьляцыя.
s-691 Сьвяточнае шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску!
s-692 Распавядзіце, калі ласка, сябрам, каб больш людзей паглядзела на бел-чырвона-белы Менск на дзень незалежнасьці!
s-693 ПАЗЬНЯК ПРА СВАІХ ГЕРОЯЎ, СІЛЬВЭР ЭКСТРЭМІСТ, ПАМОЧНІК ОСВАЛЬДА Ў МЕНСКУ, ГУЛЬНЯ ДА ЎГОДКАЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
s-694 Добры вечар!
s-695 Мы разумеем, што сёньня шмат хто сьвяткуе 25 гадоў незалежнасьці й часам чыста фізычна ня ў стане асіліць нашу рубрыку, але самым трывалым мы раім пазнаёміцца з рассылкай.
s-696 НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ УЗЯЛІ, НА ЎЛАДУ НЕ ХАПІЛА СІЛЫ.
s-697 Свабода пачынае новы цыкль «Пасьля СССР.
s-698 25 гадоў незалежнасьці».
s-699 Удзельнікі гістарычных падзеяў гавораць пра тое, як гэта адбывалася, што можна было зрабіць інакш і хто найбольш выйграў ад незалежнасьці.
s-700 Першае ў цыклі інтэрвію (<a_href='http://www.svaboda.org/a/27940165.html'>http://www.svaboda.org/a/27940165.html) зь лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Зянонам Пазьняком.
s-701 УЛАДЫ ЗНАЙШЛІ НОВАГА ЭКСТРЭМІСТА.
s-702 Сёньня суд прызнаў экстрэмісцкімі 9 артыкулаў з сайту Джона Сільвэра <a_href='1863x.com'>1863x.com.
s-703 На судзе Эдуарда Пальчыса не было.
s-704 Што адбываецца зь ім цяпер, як ён уцякаў, калі яго экстрадавалі ў Беларусь Свабода сабрала храналёгію ягонага перасьледу.

Text viewDownload CoNNL-U