Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 502 - 601 of 4142 • previousnext

s-502 Добры дзень!
s-503 Вось наша чарговая спроба ўхапіць нітку сэнсу ў гамане інфасфэры.
s-504 Глябалізацыя ў спорце па-беларуску.
s-505 На Алімпіядзе ў Рыё народжаны ў Дагестане лезгінамоўны Джавід Гамзатаў заваяваў бронзавы мэдаль для Беларусі ў грэцка-рымскай барацьбе (<a_href='http://goo.gl/DRNpqO'>http://goo.gl/DRNpqO), а народжаны ў Беларусі расейскамоўны Аляксандар Зайчыкаў заваяваў бронзавы мэдаль для Казахстану ў цяжкай атлетыцы
s-506 (<a_href='http://goo.gl/UyGzoT'>http://goo.gl/UyGzoT).
s-507 Зайчыкаў нібыта няблага размаўляе па-казахску.
s-508 Ці гавораць Гамзатаў па-беларуску, мы пабаяліся высьвятляць.
s-509 Народу пасьмяяцца не далі.
s-510 Кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына зрабіла новы ўнёсак у ахову здароўя Беларусі забараніла паказваць выступ кандыдата ў дэпутаты, які заклікаў легалізаваць марыхуану (<a_href='http://goo.gl/VSWmYw'>http://goo.gl/VSWmYw).
s-511 Камісія глядзела выступ у запісе і рагатала.
s-512 Сьмех на выбарах падоўжвае жыцьцё, але ня ўсім.
s-513 Пацуку ў малаку быць!
s-514 У Рагачове суд адхіліў пазоў аб абароне рэпутацыі мясцовага малочнага камбінату, які абурыўся здымкам разрэзанага пакету з рагачоўскім малаком і пацуком у ім (<a_href='http://goo.gl/eXUCvH'>http://goo.gl/eXUCvH).
s-515 Суд прыйшоў да высновы, што пацук, ці то па ўласнай волі, ці то супроць яе, трапіў у пакет усё ж на вытворчасьці, а не на кухні ў пакупніка.
s-516 Менчукоў пратэстам ня возьмеш.
s-517 З нашага відэа-апытаньня вынікае, што жыхары Менску ніякіх пратэстаў супраць улады не заўважаюць.
s-518 А нават калі б і заўважылі, то не паверылі б (<a_href='http://goo.gl/N0CMeX'>http://goo.gl/N0CMeX).
s-519 Кітайцы зашыфруюцца далей няма куды.
s-520 Кітай запусьціў першы ў сьвеце спадарожнік «квантавай» сувязі, які мае стварыць сыстэму шыфраванай сувязі, што не паддаецца ўзлому (<a_href='http://goo.gl/Sz6tYH'>http://goo.gl/Sz6tYH).
s-521 Адных герогліфаў кітайцам ужо замала, бляха-муха.
s-522 «ШТРАФНАЯ» ДАЧА, «ЗАКРЫТЫ» ЛУКАШЭНКА, «БЛАКІТНАЯ» КРЫНІЦА
s-523 Добры вечар!
s-524 Дзянёк сёньня не паскупіўся на вартыя навіны.
s-525 НЕСКАРОНАЯ Ў СМАЛЯВІЧАХ.
s-526 Смалявіцкі выканкам паспрабаваў прадаць з аўкцыёну дачу 69-гадовай актывісткі Ніны Багінскай, каб спагнаць штрафы і палепшыць бюджэт раёну.
s-527 (<a_href='http://goo.gl/LdzfLd'>http://goo.gl/LdzfLd).
s-528 Прасілі 10 тысяч рублёў.
s-529 Пакупнікоў не знайшлося.
s-530 Спадарыня Багінская выйшла перад выканкам на новы пікет зь бел-чырвона-белым сьцягам.
s-531 Наступным разам стартавая цана будзе вышэйшай?
s-532 ТЭЛЕЛІБЭРАЛІЗАЦЫЯ...
s-533 Уладзімер Няпомняшчы з Гомелю запісаў свой выбарчы тэлевыступ у майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі» (<a_href='http://goo.gl/EmW0IY'>http://goo.gl/EmW0IY).
s-534 Але ў тэлеэфірыпаказалі толькі верхнюю частку надпісу, «За Беларусь», а «без Лукашэнкі» закрылі застаўкай зь імем кандыдата.
s-535 На папярэдніх выбарах запіс Няпомняшчага ў гэткай майцы ўвогуле не паказалі ў эфіры.
s-536 ...І НОВЫ НАКІРУНАК ДЭМАКРАТЫІ.
s-537 Форум незалежнай грамадзкасьці ў Менску галасаваньнем вызначыў сьпіс 16 беларускіх палітвязьняў (<a_href='http://goo.gl/doagSQ'>http://goo.gl/doagSQ), у які патрапілі, сярод іншых, Эдуард Пальчыс (<a_href='http://goo.gl/EifOuu'>http://goo.gl/EifOuu), Андрэй Бандарэнка (<a_href='http://goo.gl/nF6kFd'>http://goo.gl/nF6kFd), Уладзімер Кондрусь (<a_href='http://goo.gl/k2IliW'>http://goo.gl/k2IliW).
s-538 На форуме прысутнічалі назіральнікі АБСЭ, якія якраз вывучаюць цяперашні ўзровень беларускай выбарчай дэмакратыі.
s-539 За выбарамі палітвязьняў эўрапейцы, мабыць, назіралі ўпершыню.
s-540 ЦЯЖКААТЛЕТЫ ЎЖО ВЕДАЮЦЬ.
s-541 Зборную цяжкаатлетаў Беларусі, разам са зборнымі Расеі і Казахстану, дыскваліфікуюць на адзін год пасьля гэтай Алімпіяды за парушэньне антыдопінгавых правілаў (<a_href='http://goo.gl/dv8OeH'>http://goo.gl/dv8OeH).
s-542 Парушылі яшчэ падчас алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў.
s-543 А што будзе ў Бразыліі, яшчэ даведаемся.
s-544 У Рыё ўжо выявілі 98 выпадкаў ужываньня допінгу (<a_href='https://goo.gl/xWTDIk'>https://goo.gl/xWTDIk).
s-545 «БЛАКІТНАЯ КРЫНІЦА».
s-546 Гэта месца каля Слаўгараду, куды штогод прыяжджаюць жыхары былых мясцовых вёсак, якіх адсялілі пасьля Чарнобыльскай аварыі.
s-547 Чаго прыяжджаюць дазнайцеся з нашай фотагалерэі (<a_href='http://goo.gl/hvbT1B'>http://goo.gl/hvbT1B).
s-548 А ШТО ТАМ І ДЗЕ?
s-549 ШКОДА АД ПІКЕТУ, КІТАЙСКІЯ ПРЭМІІ І БУЛЬБАЗАЎР
s-550 Добры вечар!
s-551 Зь Яблычным Спасам усіх!
s-552 Сёньня будзе даволі шмат пра Аляксандру Герасіменю.
s-553 Але яна гэтага заслужыла, праўда?
s-554 200 ДАЛЯРАЎ СУПРОЦЬ 30 ЦЭНТАЎ.
s-555 Аляксандра Каваленку з Бабруйску (<a_href='http://goo.gl/9GCvXG'>http://goo.gl/9GCvXG) аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за адзіночны пікет з расьцяжкай у траўні.
s-556 Касацыйны суд у Магілёве не адмяніў гэтага штрафу.
s-557 Каваленка прыгадвае: за тое, што яго раней несправядліва пасадзілі на тры гады ў турму, улады выплацілі яму кампэнсацыю маральнай і фізычнай шкоды ў памеры 30 цэнтаў за гадзіну часу ў зьняволеньні.
s-558 А вось шкоду ад ягонага сёлетняга пікету ўлады ацанілі ў памеры 200 даляраў за гадзіну.
s-559 КАМУ КІТАЙЦЫ ДАДУЦЬ БОЛЬШ?
s-560 Кітайцы наогул не раскідаюцца сваімі літаратурнымі прэміямі сярод замежнікаў.
s-561 Але Сьвятлана Алексіевіч, якая сёньня прыляцела ў Кітай (<a_href='http://goo.gl/seuloF'>http://goo.gl/seuloF), атрымае кітайскіх прэмій ажно тры.
s-562 Цікава, колькі атрымае ад кітайцаў Аляксандар Лукашэнка, які ў Паднябесную выбіраецца ў канцы верасьня (<a_href='http://goo.gl/pUQR00'>http://goo.gl/pUQR00).
s-563 НАРАДЗІЦЦА Ў ДОБРЫ ЧАС.
s-564 Алег Дашкевіч у сваім блогу (<a_href='http://goo.gl/22ZI15'>http://goo.gl/22ZI15) адказвае на пытаньне, чаму здабыла алімпійскі мэдаль плыўчыха Аляксандра Герасіменя, на якую не разьлічваў амаль ніхто, і чаму нічога не заваяваў велагоншчык Васіль Кірыенка, на якога разьлічвалі амаль усе.
s-565 Аказваецца, гэта залежыць ня толькі ад падыходу чалавека да беларускай мовы але і ад часу нараджэньня.
s-566 ВЯРТАНЬНЕ З МЭДАЛЁМ І СПАГАДАЙ.
s-567 Плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая вярнулася з Рыё ў Менск з бронзавым мэдалём, расказала журналістам, што яе моцна прыгнятала яскравая эканамічная няроўнасьць у Бразыліі (<a_href='http://goo.gl/xoy3Nf'>http://goo.gl/xoy3Nf).
s-568 Толькі нешматлікія змогуць пасьля алімпіяды купіць новыя кватэры ў алімпійскай вёсцы, спачувала бедным бразыльцам спартоўка.
s-569 У Менску новая трохпакаёўка каштуе прыблізна 100 тысяч даляраў.
s-570 Пераважная большасьць беларусаў такіх грошай не пакладзе ў кішэню ніколі ў гэтым жыцьці, хоць уся Сінявокая насьмерць за эканамічную роўнасьць.
s-571 БУЛЬБАЗАЎР СУПРАЦЬ ГЕРАСІМЕНІ І ІНШЫХ.
s-572 Не забывайма пры спартовай тэме, што ёсьць людзі, якіх увесь гэты сусьветны алімпійска-патрыятычны ажыятаж мала абыходзіць.
s-573 Яны, так бы мовіць, ловяць пакемонаў, сярод якіх і Бульбазаўр.
s-574 Пра такіх лаўцоў музычны відэакамэнтар Лявона Вольскага з сэрыі «Саўка ды Грышка», эксклюзіўна на нашым сайце (<a_href='http://goo.gl/igR0Rb'>http://goo.gl/igR0Rb).
s-575 Дарэчы: пакемоны гэта «чалавечая катастрофа», лічыць Аляксандра Герасіменя (<a_href='http://goo.gl/k6RXgX'>http://goo.gl/k6RXgX).
s-576 Марыя Мамашук выйграла срэбра на Алімпіядзе!
s-577 Віншуем!
s-578 НЕЗРАЗУМЕЛЫ ПУТЧ, УЗАЕМНЫ СТРАХ, ГАЛОДНАЯ РАСЕЯ
s-579 Добры вечар!
s-580 Зь юбілеем путчу вас, сябры!
s-581 НА ПЛЯЎКАХ НЯ СКОНЧЫЛАСЯ Б.
s-582 Калі б так здарылася, што путч 19 жніўня 1991 году, кіраваны з Масквы Барысам Пугам, Генадзем Янаевым і Алегам Бакланавым, перамог, то ў СССР была б «больш крывавая рэвалюцыя», лічыць пісьменьнік Адам Глобус.
s-583 «Больш жорстка мы б абышліся з кампартыяй ня проста плявалі б у твар камуністам і выганялі іх з наседжаных месцаў, а судзілі б іх, пасадзілі і за кроў адпомсьцілі» кажа пісьменьнік у нашым апытаньні ў жанры «што было б, калі б было па-іншаму» (<a_href='http://goo.gl/oYcnbS'>http://goo.gl/oYcnbS).
s-584 НЕЙКАЕ «НЕПАНЯТНАЕ ЗБОРЫШЧА».
s-585 А гэтак кажа адзін са старэйшых удзельнікаў нашай відэаапытанкі на вуліцах Менску пра ГКЧП 1991 году (<a_href='http://goo.gl/x4OC1D'>http://goo.gl/x4OC1D).
s-586 Для маладога пакаленьня менчукоў гэтая падзея 25-гадовай даўнасьці, як вынікае з апытанкі, яшчэ менш зразумелая.
s-587 Гэта добра ці кепска?
s-588 Адкажам па-філязофску: чым далей ідзе жыцьцё, ты вышэй расьце трава забыцьця.
s-589 Таму мы і прыгадваем, як пра той дзень было ў нашым эфіры ў той якраз дзень (<a_href='http://goo.gl/18TVMN'>http://goo.gl/18TVMN).
s-590 ХТО БАІЦЦА КАГО?
s-591 Мікола Статкевіч упэўнены, што верасьнёўскія выбары пройдуць паводле старога сцэнару і ў Палату прадстаўнікоў патрапяць людзі, фактычна прызначаныя ўладай.
s-592 Апазыцыйны палітык заклікае выйсьці 12 верасьня на вуліцы на «акцыю годнасьці», каб патрабаваць свабодных выбараў.
s-593 «Мы будзем зараз рабіць адзінае, чаго баіцца ўлада.
s-594 А яна баіцца вулічных акцыяў» сказаў Статкевіч нашаму калегу Віталю Цыганкову (<a_href='http://goo.gl/nqRTu5'>http://goo.gl/nqRTu5).
s-595 Магчыма, так яно і ёсьць, але мяркуючы па колькасьці ўдзельнікаў вулічных акцыяў апазыцыі ў апошніх гадах, улада не самотная ў гэтай боязі.
s-596 ПОМНІК СЬВЕТАПОГЛЯДНАЙ РАЎНАВАГІ?
s-597 Князь Аляксандар Неўскі кананізаваны РПЦ і вядомым фільмам Сяргея Эйзэнштэйна, ніяк не заслугоўвае нядаўна пастаўленага помніка ў Віцебску, кажа гісторык Кастусь Тарасаў (<a_href='http://goo.gl/XXiDDJ'>http://goo.gl/XXiDDJ).
s-598 Маўляў, зь Віцебскам Неўскага зьвязвае толькі жонка, Параскева-Аляксандра, дачка віцебскага князя Брачыслава, а ў астатнім ён верны паклоньнік Залатой Арды, прыёмны сын хана Батыя, словам ня наш чалавек.
s-599 Дык чаму ж тады паставілі яму помнік у Віцебску?
s-600 А таму, каб сьветапоглядна ўраўнаважыць пастаўлены ў Віцебску помнік князю Альгерду, які горача любіў Беларусь нашу мілую лічыць Тарасаў.
s-601 Інакш кажучы віцябчане і нашым, і вашым.

Text viewDownload CoNNL-U