s-301
| Бласлаўляйце яе на светлае і доўгае жыцьцё, каб яе другое нараджэнне было магутным і моцным, вельмі вас прашу”, – кажа маці Любові Святлана Зямцова. |
s-302
| Трымайся, Люба! |
s-303
| 14.05.1991 – 22.05.2020 |
s-304
| У гэта цяжка паверыць, але Любы Зямцовай больш няма сярод нас… |
s-305
| Любоў была адной з самых таленавітых беларускіх рэжысёрак дакументальнага кіно. |
s-306
| Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (курс Міхаіла Жданоўскага) і курс дакументальнага кіно Doc Pro у Школе Вайды (Варшава). |
s-307
| Рэжысёрка фільмаў “Пра каханне: Іра” (2013), “Дзень Перамогі” (2016), “Месца любові” (2019), а таксама тэлевізійнага праекту “Невядомая Беларусь” (2020) на канале “Current Time”. |
s-308
| Яе фільмы ўдзельнічалі ў шматлікіх міжнародных кінафестывалях, сярод якіх Артдокфэст, Astra Film Festival, “Лістапад”, Watch Docs Belarus і іншыя. |
s-309
| Любоў Зямцова была ў рэанімацыі пасля аўтамабільнай аварыі 14 траўня. |
s-310
| У той аварыі загінулі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і гукарэжысёр Максім Гаўрыленка. |
s-311
| Спачуваем родным і блізкім… |
s-312
| Сёння, 22 траўня (у 22:00), а таксама 23 траўня (у 10:00 і 15:05) - тэлеканал “Current Time” <a_href='https://youtu.be/i_OzppNpK5U'>https://youtu.be/i_OzppNpK5U пакажа апошні фільм Любові – “Месца любові”. |
s-313
| Сабралі ў адно даступныя ў інтэрнэце фільмы Любові Зямцовай. |
s-314
| Усе яны шчырыя, тактоўныя, чуллівыя. |
s-315
| Адметныя сваім непаўторным стылем. |
s-316
| Такія, якой была сама Люба… |
s-317
| “Пра любоў: Іра” (2013) |
s-318
| Гэта гісторыя маладой жанчыны Іры, якая жыве, як большасць з нас, паміж любоўю і нелюбоўю, са сваркамі, бытам, няспраўджанымі марамі і надзеяй на лепшае. |
s-319
| Але ў першую чаргу, гэта гісторыя пра любоў, любоў да складанага і вар’яцкага жыцця, пра любоў, якая зусім не падобная на любоў у тым біблійным і ідэалістычнай сэнсе, якім часцей за ўсё надзяляюць гэтае слова. |
s-320
| Фільм пра каханне, пра лёс, пра жыццё... |
s-321
| “Дзень Перамогі” (2016) |
s-322
| Юрый і Аляксандр – ветэраны афганскай вайны. |
s-323
| На працягу доўгіх гадоў яны святкуюць Дзень Перамогі разам. |
s-324
| “Месца кахання” (2019) |
s-325
| трэйлер – <a_href='https://youtu.be/2I41vfUbQeI'>https://youtu.be/2I41vfUbQeI (фільм можна ўбачыць сёння, 23 траўня ў 15.05, на тэлеканале “Current Time” |
s-326
| Гэта гісторыя кахання. |
s-327
| У месцы, якое зусім не пасуе для гэтага. |
s-328
| Падзеі фільма разгортваюцца ў групе дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю. |
s-329
| І толькі ўнутраная прыгажосць і сіла герояў фільма ператвараюць яго ў «месца кахання». |
s-330
| Гэта гісторыя пра ўсіх нас, пра імкненне да шчасця, унутранай прыгажосці, шчырасці – пра тое, у чым паміж намі няма адрозненняў. |
s-331
| Праект “Невядомая Беларусь” (2020) |
s-332
| Гэта серыя дакументальных фільмаў тэлеканала “Current Time” пра неверагодных беларусаў, незвычайныя месцы, цікавыя з’явы, якія робяць нашу краіну ўнікальнай. |
s-333
| У рамках праекту выйшлі чатыры серыі. |
s-334
| Пятай у цыкле павінен быў стаць фільм пра гомельскіх валанцёрах, якія дапамагаюць медыкам у барацьбе з COVID-19… |
s-335
| “Камароўка” – <a_href='https://youtu.be/sBp06cJsr4k'>https://youtu.be/sBp06cJsr4k |
s-336
| “Размеркаванне” – <a_href='https://youtu.be/6ia_eG9w4-E'>https://youtu.be/6ia_eG9w4-E |
s-337
| “Прытулак” – <a_href='https://youtu.be/RbNByHsEjtY'>https://youtu.be/RbNByHsEjtY |
s-338
| “Мінск – адкрыты горад” – <a_href='https://youtu.be/mtaoLcU5q5o'>https://youtu.be/mtaoLcU5q5o |
s-339
| Таксама ў вытворчасці быў дакументальны фільм “Выхаванне Арцёма”. |
s-340
| Люба разлічвала яго зрабіць у гэтым годзе… |
s-341
| Дзякуй, Люба, за цеплыню, святло, шчырасць. |
s-342
| Яны заўжды застануцца ў нашых сэрцах і тваіх фільмах! |
s-343
| ТОП-10 дакументальных фільмаў ад Сяргея Лазніцы: |
s-344
| “Чалавек з кінаапаратам” (1929; Дзіга Вертаў) |
s-345
| “Ваенная гульня” (1965; Пітэр Уоткінс) |
s-346
| “Пачатак” (1967; Артавазд Пеляшян) |
s-347
| “Кояаніскатсі” (1983; Годфрі Реджыё) |
s-348
| “Сан-Клементэ” (1982; Раймон Дзепардон, Софі Рістэльуэбер) |
s-349
| “Беловы” (1994; Віктар Касакоўскі) |
s-350
| “Рэканструкцыя вертыкальных аб’ектаў” (1978; Пітэр Грінуэй) |
s-351
| “Сена сустракае Парыж” (1957; Ёрыс Івенс) |
s-352
| “Алімпія” (1938; Лені Рыфеншталь) |
s-353
| “Берлін: сімфонія вялікага горада” (1927; Вальтэр Рутман) |
s-354
| Апытанне ладзіў брытанскі часопіс “Sight & Sound”. |
s-355
| Новы фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў сваю першую ўзнагароду. |
s-356
| Фільм “Мне трэба поціскаў” (2019) адзначаны Адмысловай узнагародай журы ў конкурсе кароткага метру на адным з самых прэстыжных і старых фестываляў дакументальнага кіно ў Еўропе – Кракаўскім. |
s-357
| Гэта гісторыя 92-гадовай Валянціны, якая клапоціцца аб паралізаванай ад нараджэння дачцэ. |
s-358
| У гэтым годзе Кракаўскі фестываль праходзіў у анлайн-фармаце. |
s-359
| Фота з 2019 года, калі фестываль праходзіў у офлайне, і Андрэй Куціла атрымаў узнагароду як лепшы рэжысёр польскага конкурсу за фільм “Сума”. |
s-360
| Стаў даступны да прагляду дакументальны фільм Дзімы Дзядка “Паміж небам і зямлёй”: |
s-361
| Віталік – чэмпіён па вольнай барацьбе, алімпійская надзея і навальніца раёну. |
s-362
| Аднойчы ён праводзіць сябровак пасля трэнавання, насустрач ідуць двое хлопцаў нападпітку... |
s-363
| Пеця – чэмпіён сярод юніёраў па боксе, аматар дзяўчат. |
s-364
| У дзень свайго вяселля ён вырашае пераплыць Дняпро, нягледзячы на моцнае цячэнне ракі... |
s-365
| Гэта было 40 гадоў таму. |
s-366
| Сёння Пётр, правёўшы большую частку жыцця за кратамі судовай псіхіятрыі, дапамагае Віталю, які нядаўна выйшаў з турмы, уладкавацца ў каморцы на гарышчы ягонай панэлькі і справіцца з цяжкімі ўспамінамі аб Афганскай вайне. |
s-367
| Аднак не ўсе цешацца такому суседу. |
s-368
| За час здымак шмат што змянілася не толькі ў герояў, але і ў свеце. |
s-369
| Грамадства, якое зрабіла ўсё, каб героі былі тымі, кім яны ёсць сёння, не прымае іх такімі. |
s-370
| Гэта гісторыя сяброў па няшчасці, якія страцілі ў жыцці ўсё, акрамя спачування і чалавекалюбства. |
s-371
| Гэта варта бачыць! |
s-372
| Гэты фільм неаднойчы называўся лепшым у гісторыі беларускага дакументальнага кіно. |
s-373
| Вяршыня творчасці Віктара Дашука і сцэнарны дэбют Святланы Алексіевіч. |
s-374
| У трагічны дзень для беларускай гісторыі – 22 чэрвеня, раім паглядзець! |
s-375
| Тым больш, што ў гэтым годзе фільм быў адрэстаўраваны на кінастудыі “Беларусьфільм” – і цяпер мы можам убачыць яго ў выдатнай якасці <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=IpNq7WO3dUI'>https://www.youtube.com/watch?v=IpNq7WO3dUI |
s-376
| Сёння ў Андрэя Куцілы Дзень народзінаў. |
s-377
| Шчыра віншуем і жадаем новых яскравых фільмаў! |
s-378
| А тым, хто яшчэ не бачыў адзін з апошніх Андрэевых фільмаў і безумоўна вяршыню яго творчасці на дадзены момант – фільм “Сума” (2018), жадаем неадкладна яго паглядзець. |
s-379
| Маладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, сталага веку мастака Анджэя Струмілы. |
s-380
| Гэтая вандроўка дае ёй магчымасць забыць пра гарадскі тлум, яму – пра самоту… |
s-381
| У 2018 годзе гэты фільм перамог на самым прэстыжным у свеце дакументалістыкі кінафестывалю IDFA у Амстэрдаме (у намінацыі “лепшы сярэднеметражны фільм”). |
s-382
| Кароткаметражны фільм беларускай рэжысёркі Таццяны Свірэпы “Чысцец” патрапіў у конкурсную праграму паўднёвакарэйскага кінафестываля Ewha Movie Festa. |
s-383
| Фільм уяўляе сабой невялікі зрэз жыцця транзітных бежанцаў, якія знаходзяцца ў горадзе Брэсце і шукаюць прытулак у Польшчы. |
s-384
| Бежанцы знаходзяцца ў Брэсце ад некалькіх дзён да 6 месяцаў. |
s-385
| Некаторыя эмігранты, калі ў іх сканчаюцца грошы і маральныя сілы на здзяйснення спробаў перасячэння мяжы, застаюцца жыць у Беларусі. |
s-386
| Фільм даступны анлайн да 10 ліпеня - <a_href='http://ewhamoviefesta.kr/egmf_work/limbo/'>http://ewhamoviefesta.kr/egmf_work/limbo/ |
s-387
| З 7 жніўня на пляцоўцы Docuspace будзе магчымасць пабачыць у анлайне фільм Максіма Шведа 'Чыстае мастацтва'. |
s-388
| Глядзіце! |
s-389
| Не пашкадуеце! |
s-390
| <a_href='https://docuspace.org/project/pure-art/?fbclid=IwAR3THVuLuvTcPa2JbTLvWXwALaKX64NQPfNcZSWmnDyXlFg19q968huZ-pg'>https://docuspace.org/project/pure-art/?fbclid=IwAR3THVuLuvTcPa2JbTLvWXwALaKX64NQPfNcZSWmnDyXlFg19q968huZ-pg |
s-391
| Пра што фільм? |
s-392
| У разгар палітычнай выбарчай кампаніі публікуем невялікую падборку дакументальных і тэлевізійных фільмаў, якія ў розныя гады сталі знакавымі не толькі для беларускага кіно/тэлебачання, але і ў той ці іншай ступені для гісторыі беларускай дзяржавы ў цэлым. |
s-393
| Гэтыя фільмы, знятыя па розныя бакі барыкадаў, і ў рознай ступені змяшчаюць прапаганду і мастацкія якасці. |
s-394
| Пачнем з работы Юрыя Азаронка “Нянавісць. Дзеці хлусні”. |
s-395
| Фільм бясконца круцілі па беларускаму тэлебачанню напярэдадні рэферэндуму 1995 года, па выніках якога значна ўмацавалася прэзідэнцкая ўлада Аляксандра Лукашэнкі. |
s-396
| Гэта якраз прыклад яскравай адыёзнай прапаганды, калі перад аўтарам не стаяла ніякіх маральных абмежаванняў, а існавала адзіная мэта ачарніць сваіх палітычных апанентаў любымі метадамі. |
s-397
| Фільм можна ўбачыць тут - <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=qBUOIFuRQE4'>https://www.youtube.com/watch?v=qBUOIFuRQE4. |
s-398
| Не пазбаўлены пэўнай прапагандысцкай накіраванасці і фільм Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзідэнт” (1996) <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=gmb5ZMBItrE'>https://www.youtube.com/watch?v=gmb5ZMBItrE. |
s-399
| Але гэта больш тонкая сатырычная работа. |
s-400
| Нездарма, па выніках апытання “Лепшы дакументальны фільм за 25 год”, якое ладзіўся праектам BelarusDocs у 2016 г. гэты фільм патрапіў у топ-10 лепшых. |