s-4
| А ў паветры свежанькім, веснавым - жаўроначак, нябачны ў вышыні: цюр-цюр!.. цюр-цюр-цюр!.. цюрлі-рлі!.. |
s-5
| Вясна, вясна красная! |
s-6
| Астатнюю губачку на кросенцах ткалля-дзяўчына: тах-тах! трах-лях! |
s-7
| А зірне-зірне ў акенца на сонейка: вясна, вясна красная! |
s-8
| А губачка статняя... |
s-9
| У гаёк песні пяяць, красачкі рваць, на кірмашы хадзіць, вяселлі гуляць... |
s-10
| Ах, яшчэ ж губачка на кросенках. |
s-11

s-12
| Гэй вы, шчасныя веснавыя дні! |
s-13
| Ганначка, сястрыца! |
s-14
| Пойдзем у таўкачыкі, а на лагу там ля балота жоўтых красачак нарвём. |
s-15
| І дзеразы зялёненькай, лахматай надзяром, і яленцу наламаем, і шышачак набяром: азелянім, ахарошым сваю хатку старэнькую. |
s-16
| Макравата яшчэ ў полі, зямелька не высахла... |
s-17
| А ты лапцікі абуй. |
s-18
| У “Дэбюце” Настассі Мірашнічэнка гаворка ідзе пра жанчын папраўчай калоніі ў Гомелі, што іграюць у турэмным тэатры. |
s-19
| Тэма з няпростых, але важных і вартых увагі. |
s-20
| І каб зразумець, чаму стужку варта глядзець, я працытую радкі рэцэнзіі кінакрытыка Ірэны Кацяловіч: “Карціна “Дэбют” — сапраўдны дак-арт, гэта значыць відавочна “вырабленая” ў фільме рэальнасць дзеля цэласнага і шматслойнага выказвання, без прыземленых катэгорый, без маралізатарства і крывадушша…” |
s-21
| Поўнасцю артыкул чытайце тут - <a_href='http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17060&fbclid=IwAR1cE2v5-YIxzBFs8TQRShaL5pvsLUBfg81kBqe7dtqvk5Uh24fBn-Rib1I'>http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17060&fbclid=IwAR1cE2v5-YIxzBFs8TQRShaL5pvsLUBfg81kBqe7dtqvk5Uh24fBn-Rib1I |
s-22
| Дзякуем усіх гледачам, якія публікуюць свае водгукі і пакідаюць пытанні да рэжысёраў! |
s-23
| Усе вашы допісы мы дасылаем адрасатам, а водгукі на наступны дзень публікуем на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com на старонках фільмаў. |
s-24
| Сёння Вашай увазе адказы на пытанні гледачоў ад рэжысёркі фільма 'Трэнер' Вольгі Абрамчык. |
s-25
| Калі жадаеце не прапусціць адказы на свае пытанні – падпісвайцеся на наш youtube-канал! |
s-26
| Сёння, 11 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com фільм выходнага дня – “Цар гары” Андрэя Куцілы. |
s-27
| <a_href='https://belarusdocs.com/movie/king/'>https://belarusdocs.com/movie/king/ |
s-28
| Гэта камедыйная драма – вельмі рэдкі жанр у дакументальным кіно. |
s-29
| Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам. |
s-30
| Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак. |
s-31
| Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць… |
s-32
| Сёння Андрэй Куціла – напэўна самы тытулаваны беларускі дакументаліст. |
s-33
| І ўсё дзякуючы яго двум апошнім фільмам – “Сума” і “Стрыптыз і вайна”, якія аб’ехалі тузін самых важных дакументальных фестываляў свету. |
s-34
| “Цар гары” – гэта фільм, які папярэднічаў гэтаму поспеху. |
s-35
| Сёння на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com нацыянальная прэм’ера і напэўна самы чаканы фільм праграмы – “Фальклор і жыццё” (2020) Юрыя Цімафеева. |
s-36
| Гэта дасціпная аўтарская спроба распавесці пра эратычны пачатак у беларускай народнай абраднасці на прыкладзе традыцыйных рытуалаў з самых розных куткоў Беларусі. |
s-37
| Сёння, 13 красавіка, у віртуальнай кіназалі <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com – інтэрнэт-прэм’ера фільма “Полацкі вальс” Вольгі Дашук. |
s-38
| Васілю Граноўскаму 58 год. |
s-39
| Ён жыве ў вёсцы і кіруе мясцовым хорам, усе спевакі ў якім старыя. |
s-40
| Гармонік Васіля таксама стары, у ім бракуе некалькіх клавіш. |
s-41
| Васілёва машына, у якой ён звычайна возіць сваіх артыстаў, не зусім спраўная і не заўсёды заводзіцца... |
s-42
| Фільм пра непазбежнасць старэння, пра цану творчасці і сямейнага шчасця. |
s-43
| Які фільм праграмы BelarusDocs-2020 вы назвалі б лепшым? |
s-44
| - 'Трэнер' (рэж. Вольга Абрамчык) |
s-45
| - 'Дэбют' (рэж. Настасся Мірашнічэнка) |
s-46
| - 'Лебедзі' (рэж. Галіна Адамовіч) |
s-47
| - 'Перазімаваць' (рэж. Ева-Кацярына Махава) |
s-48
| - 'Цар гары' (рэж. Андрэй Куціла) |
s-49
| - 'Фальклор і жыццё' (рэж. Юрый Цімафееў) |
s-50
| - 'Полацкі вальс' (рэж. Вольга Дашук) |
s-51
| Абвяшчаем рашэнне экспертнага журы анлайн-фестывалю BelarusDocs! |
s-52
| Нагадаем, што сёлета ў складзе журы былі кіраўнік праектаў праграмы “American Film Showcase” і тэарэтык дакументальнага кіно Майкл Рынаў (Michael Renov) [ЗША], дырэктар праграм Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно “Расія” (Екацярынбург) Іна Дзямежка [Расія], кінакрытык, сцэнарыст, журналіст і аглядальнік у сферы кіно Антон Сідарэнка [Беларусь], гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў Сяргей Харэўскі [Беларусь], доктар, выкладчык Акадэміі творчых сродкаў масавай інфармацыі Гавайскага ўніверсітэта, член рэдакцыйнай калегіі часопіса “Film Quarterly” Крысцін Экам (Christine Acham) [ЗША]. |
s-53
| Падрабязныя высновы ад экспертаў пра праграму BelarusDocs-2020 і сам фестываль у хуткім часе з’явяцца на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com. |
s-54
| Пакуль жа прыводзім сярэднія балы кожнага фільма праграмы (усе фільмы ацэньваліся па 10-бальнай шкале). |
s-55
| 1. “Дэбют” (рэж. Настасся Мірашнічэнка) – 9,0 |
s-56
| 2. “Трэнер” (рэж. Вольга Абрамчык) – 8,3 |
s-57
| 3. “Лебедзі” (рэж. Галіна Адамовіч) – 7,6 |
s-58
| 4. “Полацкі вальс” (рэж. Вольга Дашук) – 7,2 |
s-59
| 5. “Цар гары” (рэж. Андрэй Куціла) – 7,0 |
s-60
| 6. “Перазімаваць” (рэж. Ева-Кацярына Махава) – 6,8 |
s-61
| 7. “Фальклор і жыццё” (рэж. Юрый Цімафееў) – 5,1 |
s-62
| Віншуем Настассю Мірашнічэнка і ўсіх удзельнікаў здымачнай каманды фільма “Дэбют” з чарговай фестывальнай перамогай! |
s-63
| Неўзабаве мы апублікуем і рашэнне глядацкага журы! |
s-64
| Вынікі глядацкага галасавання BelarusDocs-2020! |
s-65
| У гэтым годзе аўдыторыя фестывалю BelarusDocs вырасла больш чым на 40%. |
s-66
| Фільмы праграмы паглядзелі 6424 разы ў 42 краінах свету. |
s-67
| Тыя аматары кіно, якія прайшлі адмысловую рэгістрацыю і паглядзелі ўсе фільмы праграмы, увайшлі ў склад глядацкага журы. |
s-68
| Гэта 32 чалавекі з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі і Швейцарыі. |
s-69
| Усе яны ацэньвалі фільмы па 10-бальнай шкале. |
s-70
| Такім чынам, рэйтынг BelarusDocs-2020, згодна з уражаннямі самых трывалых аматараў беларускай дакументалістыкі: |
s-71
| 1. “Дэбют” (рэж. Настасся Мірашнічэнка) – 9,0 |
s-72
| 2. “Трэнер” (рэж. Вольга Абрамчык) – 8,0 |
s-73
| 3. “Полацкі вальс” (рэж. Вольга Дашук) – 7,8 |
s-74
| 4. “Перазімаваць” (рэж. Ева-Кацярына Махава) – 7,7 |
s-75
| 5. “Лебедзі” (рэж. Галіна Адамовіч) – 7,1 |
s-76
| 6. “Цар гары” (рэж. Андрэй Куціла) – 7,0 |
s-77
| 7. “Фальклор і жыццё” (рэж. Юрый Цімафееў) – 6,1 |
s-78
| Гледачы ў асноўным сышліся ў сваіх адзнаках з экспертамі. |
s-79
| Але значна больш цёпла прынялі фільмы “Перазімаваць” і “Полацкі вальс”. |
s-80
| Сябра журы BelarusDocs, гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пра праграму фестываля: |
s-81
| 'Агулам усе фільмы ўражваюць прафесійнасцю выканання, высокім гуманным пафасам, апеляцый да лёсаў і пачуццяў тых герояў, якія застаюцца зазвычай па-за кадрам. |
s-82
| А менавіта з такіх гісторыяў, менавіта такіх людзей і тчэцца жывая тканіна нашае рэчаіснасці… |
s-83
| Бо ў ёй, нашай паўсядзённай рэчаіснасці нашае эпохі, насамрэч жывуць сотні тысячаў неабароненых людзей – старых па вёсках, зняволеных па турмах і калоніях, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх не прадугледжана месца ў нашай публічнай прасторы, і, нават, медыцынскіх работнікаў, якія цяжка працуюць, але застаюцца недаацэненымі, незаўважанымі ў грамадстве. |
s-84
| Гэтыя фільмы і ёсць яскравымі сведчаннямі нашага часу, жывымі дакументамі менавіта нашае эпохі. |
s-85
| І менавіта яны, без празмернага пафасу, ствараюць унікальную карціну нашае краіны, сапраўдную, рэчаісную. |
s-86
| «Дэбют» (Анастасія Мірашнічэнка). |
s-87
| Выключна гуманістычнае кіно, з няпростымі падтэкстамі і вобразамі. |
s-88
| Пра людскасць у не зусім людскіх абставінах. |
s-89
| Хоць і акалічнасці такіх лёсаў застаюцца па-за кадрам і само жыццё ва ўмовах зняволення паказана без празмернай драматызацыі. |
s-90
| У выніку застаецца ў чысціні, сама па сабе, праблема Свабоды, абмежавання волі, ізаляцыі ад паўнавартаснага чалавечага жыцця. |
s-91
| Не ставячы пад сумнеў справядлівасць зняволення, што застаецца па-за кадрам, стваральнікі гэтага кранальнага фільма зварачаюць нашую ўвагу, што і зняволеныя, якія адбываюць пакаранні перадусім – людзі! |
s-92
| І, бадай, ня самыя горшыя. |
s-93
| Такія створаныя іх вобразы! |
s-94
| Вельмі важны і актуальны фільм, з вялікім выхаваўчым, ідэйным патэнцыялам. |
s-95
| «Лебедзі» (Галіна Адамовіч). |
s-96
| Вельмі прафесійнае кіно, тэхнічна і стылістычна амаль бездакорнае. |
s-97
| Вельмі ясныя задачы і дакладны сцэнар. |
s-98
| Класічная кампазіцыя расповеду, з кульмінацыяй і развязкаю. |
s-99
| Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, своечасовы. |
s-100
| Як гімн медыцынскім працаўнікам, якія ратуюць штодня людскія жыцці. |
s-101
| Пры тым вельмі тонка, у мяккіх танах распаведзеная гісторыя. |
s-102
| Акуратна абойдзены брутальныя аспекты самой спецыфічнай фактуры. |
s-103
| Што дазволіла ўсё ж выйсці на нейкія абагульненні, узняцца да вобразаў. |