s-202
| 5. Гродна – 201 |
s-203
| 6. Брэст – 165 |
s-204
| 7. Варшава – 153 |
s-205
| 8. Магілёў – 106 |
s-206
| 9. Кіеў – 86 |
s-207
| 10. Масква – 83 |
s-208
| Дзякуй за тое, што былі з намі! |
s-209
| Запрашаем заўтра, 22 красавіка а 19:00, ўсіх аматараў дакументальнага кіно далучыцца да анлайн-сустрэчы з выбітным амерыканскім кіназнаўцам, сябрам журы BelarusDocs-2020 Майклам Рынаў. |
s-210
| Анлайн-сустрэча пройдзе на платформе Zoom у фармаце адказаў спікера на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. |
s-211
| Мова падзеi: англійская (з перакладам на рускую). |
s-212
| Асноўнай тэма: “Сучасныя тэндэнцыі ў дакументальным кіно”. |
s-213
| Рэгістрацыя на анлайн-сустрэчу (дэдлайн – 22 красавіка 17:30)– <a_href='https://bit.ly/2XTMbc2'>https://bit.ly/2XTMbc2 |
s-214
| Майкл Рынаў <a_href='Michael'>Michael Renov: |
s-215
| Кіраўнік праектаў праграмы American Film Showcase, прафесар Школы кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, даследчык тэорыі дакументальнага кіно, чалец журы самых значных фестываляў дакументальнага і незалежнага кіно Заходняга паўшар’я (у тым ліку Sundance і Silverdocs). |
s-216
| З відэааглядам фестывальных фільмаў BelarusDocs-2020 Майкла Рынаў можна пазнаёміцца тут – <a_href='https://youtu.be/2dd2tSLATKg'>https://youtu.be/2dd2tSLATKg |
s-217
| А з тэкставым аглядам тут – <a_href='https://belarusdocs.com/jury/renov/'>https://belarusdocs.com/jury/renov/ |
s-218
| Далучайцеся да анлайн-сустрэчы! |
s-219
| Як змянілася дакументальнае кіно за апошнія гады? |
s-220
| У чым адрозненне паміж аўтарскім кіно ў Беларусі і ЗША? |
s-221
| Што будзе з кінаіндустрыяй у эпоху каранавіруса? |
s-222
| Далучайцеся сёння, 23 красавіка а 20:00, да анлайн-сустрэчы з Крысцін Экам, амерыканскім крытыкам і рэжысёркай, сябрам журы BelarusDocs-2020, каб пачуць адказы на гэтыя пытанні і задаць свае. |
s-223
| Рэгістрацыя на анлайн-сустрэчу (дэдлайн – 23.04 18:30) – |
s-224
| Кожны, хто зарэгіструецца, атрымае магчымаць бачыць спікераў сустрэчы і задаваць пытанні ў чат. |
s-225
| Апроч Крысцін Экам удзельнічаць у дыскусіі будуць: |
s-226
| Вольга Абрамчык, рэжысёрка фільма “Трэнер” |
s-227
| Вольга Дашук, рэжысёрка фільма “Полацкі вальс” |
s-228
| Андрэй Сідарэнка, сябра журы BelarusDocs-2020 |
s-229
| Іна Дзямежка, сябра журы BelarusDocs-2020 |
s-230
| Алесь Лапо, куратар BelarusDocs-2020 |
s-231
| Тэма: Аўтарскае дакументальнае кіно. |
s-232
| У студыі радыё “Культура” падвялі вынікі BelarusDocs-2020, пагаварылі пра тое, якое дакументальнае кіно чакаюць беларускія гледачы і дзе можна пабачыць фільмы праграмы тым, хто не паспеў (у прыватнасці дзе можна паглядзець фільм “Перазімаваць”). |
s-233
| <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=bsmkb13Ybk0'>https://www.youtube.com/watch?v=bsmkb13Ybk0 |
s-234
| У гадавіну Чарнобыльскай катастрофы прапануем да прагляду фільм з фондаў студыі 'Летапіс' - 'Чарнобыль, попел' (1996) Рэжысёр – Сяргей Лук’янчыкаў. |
s-235
| Ён здымаўся за калючым дротам 30-кіламетровай Чарнобыльскай зоны. |
s-236
| Толькі раз на год людзям дазваляюць наведаць пакінутыя вёскі. |
s-237
| На Радаўніцу сюды з’язджаюцца рассеяныя па свеце былыя жыхары. |
s-238
| Фільм даступны па спасылцы – <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=MyWffREbTok'>https://www.youtube.com/watch?v=MyWffREbTok |
s-239
| Публікуем відэа анлайн-сустрэчы з амерыканскім крытыкам і рэжысёркай, сябрам журы BelarusDocs-2020 Крысцін Экам. |
s-240
| Гаворка ішла пра асноўныя тэндэнцыі ў амерыканскім дакументальным кіно, пра прыязныя да замежнага аўтарскага дока амерыканскія кінафестывалі і кінафонды, пра выклікі для кінаіндустрыі з прычыны пандэміі COVID-19, пра прыхільнасці ў класічнай літаратуры і ўражанні ад Беларусі (на youtube-канале дасяжныя часавыя меткі, якія значна спрашчаюць навігацыю па цікавых для вас тэмах). |
s-241
| Апроч Крысцін Экам у дыскусіі ўдзельнічалі: |
s-242
| Вольга Абрамчык, рэжысёрка фільма “Трэнер” |
s-243
| Вольга Дашук, рэжысёрка фільма “Полацкі вальс” |
s-244
| Настасся Мірашнічэнка, рэжысёрка фільма “Дэбют” |
s-245
| Алесь Лапо, куратар BelarusDocs-2020 |
s-246
| Наталля Ганціеўская, мадэратар сустрэчы, Press Club Belarus |
s-247
| Вольга Цвяткова, перакладчыца |
s-248
| Крысцін Экам <a_href='Christine'>Christine Acham |
s-249
| Прафесар Акадэміі творчых сродкаў масавай інфармацыі Гавайскага ўніверсітэта, рэжысёр, кінакрытык, чалец рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly, член журы фестываляў дакументальнага кіно. |
s-250
| Найбольш рэзанансны беларускі дакументальны фільм апошняга часу - 'Чыстае мастацтва' Максіма Шведа можна ўбачыць анлайн у межах кіеўскага кінафестываля Docudays UA. |
s-251
| Маляры ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Мінска надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прастакутнікі. |
s-252
| Натхнёны яркімі фігурамі, мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр. |
s-253
| Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы інтэрпрэтаваць творчасць Захара, выказваюць свае меркаванні пра мастацтва і не толькі. |
s-254
| Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь і падымае пытанні, актуальныя не толькі для нашай краіны. |
s-255
| Фільм можна ўбачыць да 3 траўня з украінскага IP-адрасу. |
s-256
| Але задаць відэапытанне аўтару і паслухаць яго адказы можа кожны, перайшоўшы на вышэйпазначаную спасылку. |
s-257
| Запрашаем далучацца да нашай тэлеграм-групы для людзей, якія займаюцца дакументальным кіно ў Беларусі (як прафесіяналаў, так і тых, хто вучыцца ці хацеў бы паспрабаваць) <a_href='https://t.me/belarusdocs_industry'>https://t.me/belarusdocs_industry |
s-258
| Група для абмену досведам і карыснай інфармацыяй. |
s-259
| Там кожны можа задаць пытанне, распавесці пра сябе, знайсці каманду на праект, паведаміць пра пітчынгі, майстар-класы, кінафестывалі, кінафонды, кінапаказы і г.д. |
s-260
| У міжнародную конкурсную праграму 60-га Кракаўскага кінафестывалю патрапілі адразу тры фільмы беларускіх дакументалістаў: “Эпітафія” Віктара Аслюка, “Мне трэба поціскаў” Андрэя Куцілы і 'Кунашыр' Уладзіміра Казлова. |
s-261
| Фестываль пройдзе ў анлайн-фармаце з 31 траўня па 7 чэрвеня 2020 і будзе даступны для гледачоў з Польшчы. |
s-262
| Нагадаем, што ў мінулым годзе ў конкурсных праграмах Кракаўскага кінафестывалю ўдзельнічалі фільмы “Сума” Андрэя Куцілы і “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа, а ў пазамінулым – “Дэбют” Настассі Мірашнічэнка. |
s-263
| У 2019 Андрэй Куціла атрымаў узнагароду як лепшы рэжысёр польскага нацыянальнага конкурса, а ў 2018 “Дэбют” быў адзначаны Адмысловай узнагародай журы. |
s-264
| Фільм беларускай дакументалісткі Аляксандры Кулак і Бэна Геза “Хронікі ртуці” можна будзе ўбачыць анлайн заўтра, 30 красавіка, у 20.30 на сайце <a_href='https://mos-kino.ru/live'>https://mos-kino.ru/live |
s-265
| Пасля паказу фільма будзе магчымасць задаць пытанні аўтарам і пачуць адказы на іх. |
s-266
| Новая Ідрыя – занядбаны шахцёрскі горад. |
s-267
| У фільме намаляваны партрэт трох герояў-ідэалістаў і энтузіястаў, чыя маладосць прайшла з верай у альтэрнатыўную версію «амерыканскай мары». |
s-268
| Фільм удзельнічаў у праграмах фестываляў Visions du Réel, “Флаэрціана”, Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю і Нацыянальным конкурсе кінафестываля “Лістапад”. |
s-269
| Паказ фільма адбудзецца ў межах анлайн-фестывалю неігравога кіно, які арганізуе Маскоўская школа новага кіно і Москіно. |
s-270
| Фестываль пройдзе з 30 красавіка па 3 траўня. |
s-271
| Праграма фестывалю тут - <a_href='https://newcinemaschool.com/ru/news/fest-non-fiction'>https://newcinemaschool.com/ru/news/fest-non-fiction |
s-272
| Анлайн-рэтраспектыва фільмаў Сяргея Лазніцы пройдзе з 7 па 11 траўня ў межах праекту “Рэальнае кіно” |
s-273
| Сяргей Лазніца – адзін з самых яскравых рэжысёраў аўтарскага дакументальнага кіно ў свеце. |
s-274
| Яго дакументальныя фільмы траплялі ў праграмы Канаў, Венецыі, Берліна, былі ўзнагароджаны на шматлікіх фестывалях дакументальнага кіно. |
s-275
| Нарадзіўся ў Баранавічах у 1964 годзе. |
s-276
| Праграма рэтраспектывы: |
s-277
| 7 траўня – “Падзея” (2015) |
s-278
| 8 траўня – “Блакада” (2005) |
s-279
| 9 траўня – “Дзень Перамогі” (2018) |
s-280
| 10 траўня – “Працэс” (2018) |
s-281
| 11 траўня – “Дзяржаўнае пахаванне” (2019) |
s-282
| Тры фільмы праграмы BelarusDocs-2020 ужо з’явіліся ў адкрытым доступе! |
s-283
| “Трэнер” (рэжысёрка – Вольга Абрамчык) |
s-284
| Алег Кірылаў — трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. |
s-285
| Яго падапечныя — невідушчыя. |
s-286
| У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача — перамагчы. |
s-287
| “Цар гары” (рэжысёр – Андрэй Куціла) |
s-288
| “Перазімаваць” (рэжысёрка – Ева-Кацярына Махава) |
s-289
| Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. |
s-290
| Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. |
s-291
| Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам. |
s-292
| Дні цягнуцца ў хваробах, размовах, успамінах... |
s-293
| У страшную аўтааварыю па дарозе з Гомеля на Мінск патрапілі беларускія дакументалісты. |
s-294
| Загінулі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і гукарэжысёр Максім Гаўрыленка. |
s-295
| Рэжысёрка Любоў Зямцова знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. |
s-296
| Каманда вярталася з Гомеля, дзе развозіла па шпіталях сродкі аховы для мэдыкаў і здымала фільм пра тое як валанцёры дапамагаюць медыкам у барацьбе з каронавірусам. |
s-297
| Фільм мусіў стаць пятым выпускам праекту “Невядомая Беларусь” на тэлеканале “Current Time”. |
s-298
| Выказваем нашы спачуванні родным і блізкім згінулых і молімся за выратаванне Любові, адной з самых таленавітых беларускіх рэжысёрак дакументальнага кіно. |
s-299
| “Аніякіх слёз, аніякага смутку, я вельмі прашу! |
s-300
| Дапамога можа быць толькі ад сіл святла. |
s-301
| Бласлаўляйце яе на светлае і доўгае жыцьцё, каб яе другое нараджэнне было магутным і моцным, вельмі вас прашу”, – кажа маці Любові Святлана Зямцова. |