s-103
| Што дазволіла ўсё ж выйсці на нейкія абагульненні, узняцца да вобразаў. |
s-104
| Гэта яшчэ адзін узор вельмі гуманнага стаўлення да адной з найбольш балючых нашых гуманітарных праблемаў – месца і ролі лекараў і іх памочнікаў у нашым грамадстве. |
s-105
| «Цар гары» (Андрэй Куціла). |
s-106
| Гэта вельмі вялікая гісторыя, што здымалася доўга, працяглы час, але распаведзеная мінімальнымі сродкамі. |
s-107
| Гісторыя ўзаемадачыненняў Дзяржавы і Асобы, распаведзеная праз прыклад канкрэтнае сям’і, у канкрэтным месцы, у наш час. |
s-108
| І з цягам часу дакументальная вартасць гэтага кіно будзе толькі расці. |
s-109
| Бо, свядома ўнікнуўшы дэманстрацыі ўласнага, асабістага стаўлення, аўтар узяў на сябе ролю медыума, які толькі перадае словы і пачуцці свайго галоўнага героя. |
s-110
| Але, разам з тым, рэжысёр пазбег, у пэўнай ступені, у іншасказальным сэнсе, адказнасці за свайго героя, не ўстаўшы адназначна на ягоны бок. |
s-111
| У выніку пафас супрацьстаяння Сістэме стаў адной прыватнай, дзіўнай гісторыяй дзівакаватага чалавека, чые дзеянні, разважанні лад жыцця неадназначныя. |
s-112
| Фільм пакідае па сабе вельмі шмат супярэчлівых эмоцыяў. |
s-113
| У кожным разе – «чапляе». |
s-114
| Але пакідае і адкрытым пытанне – можа мясцовыя ўлады, у дадзеным выпадку маюць рацыю? |
s-115
| У такім выпадку прыклад супрацьстаяння таксама атрымліваецца неадназначным і двухсэнсоўным. |
s-116
| «Трэнер» (Вольга Абрамчык). |
s-117
| Таксама вельмі гуманістычны фільм, што закранае невядомыя, большасці з гледачоў, праблемы. |
s-118
| Пра чалавека, чыя праца зазвычай застаецца па-за ўвагаю грамадства, менавіта праз сваю лакальнасць і, нібы, не першаступеннасць па важнасці, як тых жа дактароў, якія таксама прысутнічаюць, па кантрасце, у фільме. |
s-119
| Кантраст узмацняецца і розніцай пакаленняў. |
s-120
| Цікавы расповед пра цікавага чалавека, пра тое, як нехта, амаль незаўважна, робіць наш свет лепшым, больш гуманным. |
s-121
| Але вобраза я так і ня ўбачыў. |
s-122
| Гэта вялікі рэпартаж, дзе ёсць і галоўны герой і праблемы і пытанні. |
s-123
| Ёсць усё, апроч вобразаў, абагульненняў метафараў. |
s-124
| Вельмі добры фільм, што заслугоўвае добрых словаў і заахвочвання. |
s-125
| «Перазімаваць» (Ева-Кацярына Махава). |
s-126
| Вельмі важныя тэмы закранутыя, што тычацца яшчэ вельмі вялікай колькасці людзей у нашай краіне. |
s-127
| Героі не йграюць, а насамрэч існуюць у канкрэтных абставінах нашага клімату і нашага часу. |
s-128
| Без гіпербалізацыі распаведзена ў цэлым скрушная гісторыя беднасці і безнадзейнасці дажывання на вёсцы. |
s-129
| Заслухоўвае заахвочвання такая пранікнёнасць і грамадзянская пазіцыя. |
s-130
| «Полацкі вальс» (Вольга Дашук). |
s-131
| Непрэтэнцыйныя гісторыя, распаведзеная нескладанымі сродкамі, дзякуючы чаму створана давяральная інтанацыя, пачуццё сімпатыі да галоўнага героя. |
s-132
| Гэта якасна зроблены дакумент, тонка лірычна аблямаваны. |
s-133
| Аднак падобныя фільмы, што краналі менавіта гэтыя праблемы, з амаль такімі самымі, інтэлігентнымі, таленавітымі героямі, ужо былі. |
s-134
| І такога кшталту гісторыі распавядаліся ўжо… |
s-135
| І бывалі больш балючымі і драматычнымі. |
s-136
| «Фальклор і жыццё» (Юры Цімафееў). |
s-137
| Праца праведзеная вялікая, ахоплены здымкамі некалькі рэгіёнаў, прыцягнутыя да здымкаў багата людзей. |
s-138
| Ёсць адсылкі да археалагічнае і этнаграфічнае спадчыны, але навуковых грунтоўных каментароў няма. |
s-139
| Тым часам, напрыклад, беларускі эратычны фальклор выдатна вывучаны і даўно апублікаваны! |
s-140
| Герояў апранулі ў сцэнічныя строі, у якіх яны выконваюць пэўныя ролі. |
s-141
| Але гэта не аўтэнтычныя іх строі і ня частка іхнага рэальнага жыцця. |
s-142
| Але, у выніку, гэта і не навуковы фільм і не гульнявы. |
s-143
| І, урэшце, далёкі ад аўтэнтычнага музычнага меласу і ад жывой народнай культуры… |
s-144
| Хоць зварот да праблемаў нацыянальнае ідэнтычнасці, высілкі па арганізацыі і па тэрытарыяльнаму маштабу заслугоўваюць пашаны.' |
s-145
| Водгукі іншых сябраў журы, выбітных кіназнаўцаў, пра BelarusDocs-2020 можна прачытаць на нашым сайце: |
s-146
| Майкл Рынаў | ЗША - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/renov/'>https://belarusdocs.com/jury/renov/ |
s-147
| Іна Дзямежка | Расія - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/demezhko/'>https://belarusdocs.com/jury/demezhko/ |
s-148
| Крысцін Экам | ЗША - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/acham/'>https://belarusdocs.com/jury/acham/ |
s-149
| Антон Сідарэнка | Беларусь - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/sidorenko/'>https://belarusdocs.com/jury/sidorenko/ |
s-150
| Для тых, хто паспеў засумаваць без выбітнай беларускай дакументалістыкі, за гэтыя 4 дні па завяршэнні BelarusDocs, – у нас з’явілася выдатная навіна! |
s-151
| Фільм “Невядомы рай” (2020) Дар’і Юркевіч, зняты на студыі “Летапіс”, можна паглядзець анлайн у межах міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно Visions du Réel (Ньён, Швейцарыя). |
s-152
| Фільм удзельнічае ў конкурсе каротка- і сярэднеметражнага кіно. |
s-153
| Фільм будзе даступны да 24 красавіка. |
s-154
| Для прагляду варта прайсці рэгістрацыю, прагляд фільму – бясплатны. |
s-155
| Трэйлер фільма тут – <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis'>https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis |
s-156
| Хрыстос Уваскрос! |
s-157
| У Вялікдзень прапануем да прагляду і развагаў фільм-удзельнік праграмы BelarusDocs-2016 – “Пасха Хрыстова” Дар’і Юркевіч – <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=dfZLT6Lnfl4'>https://www.youtube.com/watch?v=dfZLT6Lnfl4 |
s-158
| Кожны год, на Вялікдзень, Царква звыкла сустракае невычэрпную плынь вернікаў, многія з якіх прыходзяць сюды толькі адзін раз на год у гэты дзень. |
s-159
| Што чакаюць яны ад гэтага свята? |
s-160
| На што спадзяюцца? |
s-161
| Што шукаюць? |
s-162
| #stayhome |
s-163
| І нарэшце самыя выніковыя лічбы і геаграфія BelarusDocs-2020. |
s-164
| Фільмы фестывалю паглядзелі 6424 разы, што на 43% болей у параўнанні з папярэднім фестывалем (у 2018 годзе). |
s-165
| Значны рост быў дасягнуты за кошт павелічэння замежнай аўдыторыі і гледачоў з рэгіёнаў Беларусі. |
s-166
| BelarusDocs-2020 глядзелі ў 42 краінах свету. |
s-167
| Найбольш актыўна, калі не лічыць Беларусі, у Польшчы, Украіне, ЗША, Расіі і Германіі. |
s-168
| Прагляды з замежжа з мінулага фестывалю выраслі амаль у 2,9 разы і склалі 24,7% ад агульнай лічбы (1587 праглядаў). |
s-169
| Прагляды з рэгіёнаў Беларусі (не-Мінск) выраслі ў 2 разы (1482 прагляды – 23,1% ад агульнай колькасці). |
s-170
| Прагляды з Мінску выраслі на 5% (3355 праглядаў – 52,2% ад агульнай колькасці). |
s-171
| Цікава, што ў 2018 г. прагляды з Мінску складалі 71% ад агульнай колькасці. |
s-172
| Фільм “Лебедзі” (рэж. Галіна Адамовіч) стаў самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю правядзення фестываляў BelarusDocs – 1556 праглядаў. |
s-173
| Наступнымі ідуць “Фанат” (рэж. Андрэй Кудзіненка; BelarusDocs-2018) – 1451, “Дэбют” (рэж. Настасся Мірашнічэнка) – 1283, “Скрыжаванне” (рэж. Настасся Мірашнічэнка; BelarusDocs-2016) – 1060, “Алмаз” – 965 (рэж. Віктар Аслюк; BelarusDocs-2016). |
s-174
| Тройка самых найлепшых фільмаў BelarusDocs-2020 па версіі экспертнага журы: |
s-175
| 1. “Дэбют” – 9,0 балаў з 10 |
s-176
| 2. “Трэнер” – 8,3 |
s-177
| 3. “Лебедзі” – 7,6 |
s-178
| Тройка самых найлепшых фільмаў па версіі глядацкага журы (32 чалавекі, якія паглядзелі ўсе фільмы): |
s-179
| 1. “Дэбют” – 9,0 балаў з 10 |
s-180
| 2. “Трэнер” – 8,0 |
s-181
| 3. “Полацкі вальс” – 7,8 |
s-182
| Тройка самых найлепшых фільмаў па версіі ўсіх гледачоў: |
s-183
| 1. “Дэбют” – 8,9 балаў з 10 |
s-184
| 2. “Трэнер” – 8,7 |
s-185
| 3. “Лебедзі” – 8,4 |
s-186
| Усяго сайт BelarusDocs падчас фестывалю наведала 5 295 ўнікальных карыстальнікаў: |
s-187
| 1. Беларусь – 3 808 (72 %) |
s-188
| 2. Польшча – 372 (7 %) |
s-189
| 3. ЗША – 261 (5 %) |
s-190
| 4. Расія – 174 |
s-191
| 5. Украіна – 161 |
s-192
| 6. Германія – 97 |
s-193
| 7. Бразілія – 56 |
s-194
| 8. Чэхія – 39 |
s-195
| 9. Латвія – 31 |
s-196
| 10. Вялікабрытанія – 25 |
s-197
| Найбольш унікальных карыстальнікаў было з наступных гарадоў: |
s-198
| 1. Мінск – 2 402 (44 %) |
s-199
| 2. Гомель – 398 (7,3 %) |
s-200
| 3. Віцебск – 335 (6,2 %) |
s-201
| 4. Барысаў – 267 |
s-202
| 5. Гродна – 201 |