Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 102 - 201 of 404 • previousnext

s-102 Акуратна абойдзены брутальныя аспекты самой спецыфічнай фактуры.
s-103 Што дазволіла ўсё ж выйсці на нейкія абагульненні, узняцца да вобразаў.
s-104 Гэта яшчэ адзін узор вельмі гуманнага стаўлення да адной з найбольш балючых нашых гуманітарных праблемаў месца і ролі лекараў і іх памочнікаў у нашым грамадстве.
s-105 «Цар гары» (Андрэй Куціла).
s-106 Гэта вельмі вялікая гісторыя, што здымалася доўга, працяглы час, але распаведзеная мінімальнымі сродкамі.
s-107 Гісторыя ўзаемадачыненняў Дзяржавы і Асобы, распаведзеная праз прыклад канкрэтнае сям’і, у канкрэтным месцы, у наш час.
s-108 І з цягам часу дакументальная вартасць гэтага кіно будзе толькі расці.
s-109 Бо, свядома ўнікнуўшы дэманстрацыі ўласнага, асабістага стаўлення, аўтар узяў на сябе ролю медыума, які толькі перадае словы і пачуцці свайго галоўнага героя.
s-110 Але, разам з тым, рэжысёр пазбег, у пэўнай ступені, у іншасказальным сэнсе, адказнасці за свайго героя, не ўстаўшы адназначна на ягоны бок.
s-111 У выніку пафас супрацьстаяння Сістэме стаў адной прыватнай, дзіўнай гісторыяй дзівакаватага чалавека, чые дзеянні, разважанні лад жыцця неадназначныя.
s-112 Фільм пакідае па сабе вельмі шмат супярэчлівых эмоцыяў.
s-113 У кожным разе «чапляе».
s-114 Але пакідае і адкрытым пытанне можа мясцовыя ўлады, у дадзеным выпадку маюць рацыю?
s-115 У такім выпадку прыклад супрацьстаяння таксама атрымліваецца неадназначным і двухсэнсоўным.
s-116 «Трэнер» (Вольга Абрамчык).
s-117 Таксама вельмі гуманістычны фільм, што закранае невядомыя, большасці з гледачоў, праблемы.
s-118 Пра чалавека, чыя праца зазвычай застаецца па-за ўвагаю грамадства, менавіта праз сваю лакальнасць і, нібы, не першаступеннасць па важнасці, як тых жа дактароў, якія таксама прысутнічаюць, па кантрасце, у фільме.
s-119 Кантраст узмацняецца і розніцай пакаленняў.
s-120 Цікавы расповед пра цікавага чалавека, пра тое, як нехта, амаль незаўважна, робіць наш свет лепшым, больш гуманным.
s-121 Але вобраза я так і ня ўбачыў.
s-122 Гэта вялікі рэпартаж, дзе ёсць і галоўны герой і праблемы і пытанні.
s-123 Ёсць усё, апроч вобразаў, абагульненняў метафараў.
s-124 Вельмі добры фільм, што заслугоўвае добрых словаў і заахвочвання.
s-125 «Перазімаваць» (Ева-Кацярына Махава).
s-126 Вельмі важныя тэмы закранутыя, што тычацца яшчэ вельмі вялікай колькасці людзей у нашай краіне.
s-127 Героі не йграюць, а насамрэч існуюць у канкрэтных абставінах нашага клімату і нашага часу.
s-128 Без гіпербалізацыі распаведзена ў цэлым скрушная гісторыя беднасці і безнадзейнасці дажывання на вёсцы.
s-129 Заслухоўвае заахвочвання такая пранікнёнасць і грамадзянская пазіцыя.
s-130 «Полацкі вальс» (Вольга Дашук).
s-131 Непрэтэнцыйныя гісторыя, распаведзеная нескладанымі сродкамі, дзякуючы чаму створана давяральная інтанацыя, пачуццё сімпатыі да галоўнага героя.
s-132 Гэта якасна зроблены дакумент, тонка лірычна аблямаваны.
s-133 Аднак падобныя фільмы, што краналі менавіта гэтыя праблемы, з амаль такімі самымі, інтэлігентнымі, таленавітымі героямі, ужо былі.
s-134 І такога кшталту гісторыі распавядаліся ўжо
s-135 І бывалі больш балючымі і драматычнымі.
s-136 «Фальклор і жыццё» (Юры Цімафееў).
s-137 Праца праведзеная вялікая, ахоплены здымкамі некалькі рэгіёнаў, прыцягнутыя да здымкаў багата людзей.
s-138 Ёсць адсылкі да археалагічнае і этнаграфічнае спадчыны, але навуковых грунтоўных каментароў няма.
s-139 Тым часам, напрыклад, беларускі эратычны фальклор выдатна вывучаны і даўно апублікаваны!
s-140 Герояў апранулі ў сцэнічныя строі, у якіх яны выконваюць пэўныя ролі.
s-141 Але гэта не аўтэнтычныя іх строі і ня частка іхнага рэальнага жыцця.
s-142 Але, у выніку, гэта і не навуковы фільм і не гульнявы.
s-143 І, урэшце, далёкі ад аўтэнтычнага музычнага меласу і ад жывой народнай культуры
s-144 Хоць зварот да праблемаў нацыянальнае ідэнтычнасці, высілкі па арганізацыі і па тэрытарыяльнаму маштабу заслугоўваюць пашаны.'
s-145 Водгукі іншых сябраў журы, выбітных кіназнаўцаў, пра BelarusDocs-2020 можна прачытаць на нашым сайце:
s-146 Майкл Рынаў | ЗША - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/renov/'>https://belarusdocs.com/jury/renov/
s-147 Іна Дзямежка | Расія - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/demezhko/'>https://belarusdocs.com/jury/demezhko/
s-148 Крысцін Экам | ЗША - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/acham/'>https://belarusdocs.com/jury/acham/
s-149 Антон Сідарэнка | Беларусь - <a_href='https://belarusdocs.com/jury/sidorenko/'>https://belarusdocs.com/jury/sidorenko/
s-150 Для тых, хто паспеў засумаваць без выбітнай беларускай дакументалістыкі, за гэтыя 4 дні па завяршэнні BelarusDocs, у нас з’явілася выдатная навіна!
s-151 Фільм Невядомы рай (2020) Дар’і Юркевіч, зняты на студыі Летапіс, можна паглядзець анлайн у межах міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно Visions du Réel (Ньён, Швейцарыя).
s-152 Фільм удзельнічае ў конкурсе каротка- і сярэднеметражнага кіно.
s-153 Фільм будзе даступны да 24 красавіка.
s-154 Для прагляду варта прайсці рэгістрацыю, прагляд фільму бясплатны.
s-155 Трэйлер фільма тут <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis'>https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis
s-156 Хрыстос Уваскрос!
s-157 У Вялікдзень прапануем да прагляду і развагаў фільм-удзельнік праграмы BelarusDocs-2016 Пасха Хрыстова Дар’і Юркевіч <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=dfZLT6Lnfl4'>https://www.youtube.com/watch?v=dfZLT6Lnfl4
s-158 Кожны год, на Вялікдзень, Царква звыкла сустракае невычэрпную плынь вернікаў, многія з якіх прыходзяць сюды толькі адзін раз на год у гэты дзень.
s-159 Што чакаюць яны ад гэтага свята?
s-160 На што спадзяюцца?
s-161 Што шукаюць?
s-162 #stayhome
s-163 І нарэшце самыя выніковыя лічбы і геаграфія BelarusDocs-2020.
s-164 Фільмы фестывалю паглядзелі 6424 разы, што на 43% болей у параўнанні з папярэднім фестывалем (у 2018 годзе).
s-165 Значны рост быў дасягнуты за кошт павелічэння замежнай аўдыторыі і гледачоў з рэгіёнаў Беларусі.
s-166 BelarusDocs-2020 глядзелі ў 42 краінах свету.
s-167 Найбольш актыўна, калі не лічыць Беларусі, у Польшчы, Украіне, ЗША, Расіі і Германіі.
s-168 Прагляды з замежжа з мінулага фестывалю выраслі амаль у 2,9 разы і склалі 24,7% ад агульнай лічбы (1587 праглядаў).
s-169 Прагляды з рэгіёнаў Беларусі (не-Мінск) выраслі ў 2 разы (1482 прагляды 23,1% ад агульнай колькасці).
s-170 Прагляды з Мінску выраслі на 5% (3355 праглядаў 52,2% ад агульнай колькасці).
s-171 Цікава, што ў 2018 г. прагляды з Мінску складалі 71% ад агульнай колькасці.
s-172 Фільм Лебедзі (рэж. Галіна Адамовіч) стаў самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю правядзення фестываляў BelarusDocs 1556 праглядаў.
s-173 Наступнымі ідуць Фанат (рэж. Андрэй Кудзіненка; BelarusDocs-2018) 1451, Дэбют (рэж. Настасся Мірашнічэнка) 1283, Скрыжаванне (рэж. Настасся Мірашнічэнка; BelarusDocs-2016) 1060, Алмаз 965 (рэж. Віктар Аслюк; BelarusDocs-2016).
s-174 Тройка самых найлепшых фільмаў BelarusDocs-2020 па версіі экспертнага журы:
s-175 1. Дэбют 9,0 балаў з 10
s-176 2. Трэнер 8,3
s-177 3. Лебедзі 7,6
s-178 Тройка самых найлепшых фільмаў па версіі глядацкага журы (32 чалавекі, якія паглядзелі ўсе фільмы):
s-179 1. Дэбют 9,0 балаў з 10
s-180 2. Трэнер 8,0
s-181 3. Полацкі вальс 7,8
s-182 Тройка самых найлепшых фільмаў па версіі ўсіх гледачоў:
s-183 1. Дэбют 8,9 балаў з 10
s-184 2. Трэнер 8,7
s-185 3. Лебедзі 8,4
s-186 Усяго сайт BelarusDocs падчас фестывалю наведала 5 295 ўнікальных карыстальнікаў:
s-187 1. Беларусь 3 808 (72 %)
s-188 2. Польшча 372 (7 %)
s-189 3. ЗША 261 (5 %)
s-190 4. Расія 174
s-191 5. Украіна 161
s-192 6. Германія 97
s-193 7. Бразілія 56
s-194 8. Чэхія 39
s-195 9. Латвія 31
s-196 10. Вялікабрытанія 25
s-197 Найбольш унікальных карыстальнікаў было з наступных гарадоў:
s-198 1. Мінск 2 402 (44 %)
s-199 2. Гомель 398 (7,3 %)
s-200 3. Віцебск 335 (6,2 %)
s-201 4. Барысаў 267

Text viewDownload CoNNL-U