Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 2 - 101 of 404 • previousnext

s-2 На ўзгорках ужо праталінкі, а ўніз бягуць цуркі звонкія, на сонейку блішчаць.
s-3 А ўверсе - неба сіняе, чыстае!
s-4 А ў паветры свежанькім, веснавым - жаўроначак, нябачны ў вышыні: цюр-цюр!.. цюр-цюр-цюр!.. цюрлі-рлі!..
s-5 Вясна, вясна красная!
s-6 Астатнюю губачку на кросенцах ткалля-дзяўчына: тах-тах! трах-лях!
s-7 А зірне-зірне ў акенца на сонейка: вясна, вясна красная!
s-8 А губачка статняя...
s-9 У гаёк песні пяяць, красачкі рваць, на кірмашы хадзіць, вяселлі гуляць...
s-10 Ах, яшчэ ж губачка на кросенках.
s-11 * * *
s-12 Гэй вы, шчасныя веснавыя дні!
s-13 Ганначка, сястрыца!
s-14 Пойдзем у таўкачыкі, а на лагу там ля балота жоўтых красачак нарвём.
s-15 І дзеразы зялёненькай, лахматай надзяром, і яленцу наламаем, і шышачак набяром: азелянім, ахарошым сваю хатку старэнькую.
s-16 Макравата яшчэ ў полі, зямелька не высахла...
s-17 А ты лапцікі абуй.
s-18 У Дэбюце Настассі Мірашнічэнка гаворка ідзе пра жанчын папраўчай калоніі ў Гомелі, што іграюць у турэмным тэатры.
s-19 Тэма з няпростых, але важных і вартых увагі.
s-20 І каб зразумець, чаму стужку варта глядзець, я працытую радкі рэцэнзіі кінакрытыка Ірэны Кацяловіч: Карціна Дэбют сапраўдны дак-арт, гэта значыць відавочна вырабленая ў фільме рэальнасць дзеля цэласнага і шматслойнага выказвання, без прыземленых катэгорый, без маралізатарства і крывадушша
s-21 Поўнасцю артыкул чытайце тут - <a_href='http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17060&fbclid=IwAR1cE2v5-YIxzBFs8TQRShaL5pvsLUBfg81kBqe7dtqvk5Uh24fBn-Rib1I'>http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17060&fbclid=IwAR1cE2v5-YIxzBFs8TQRShaL5pvsLUBfg81kBqe7dtqvk5Uh24fBn-Rib1I
s-22 Дзякуем усіх гледачам, якія публікуюць свае водгукі і пакідаюць пытанні да рэжысёраў!
s-23 Усе вашы допісы мы дасылаем адрасатам, а водгукі на наступны дзень публікуем на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com на старонках фільмаў.
s-24 Сёння Вашай увазе адказы на пытанні гледачоў ад рэжысёркі фільма 'Трэнер' Вольгі Абрамчык.
s-25 Калі жадаеце не прапусціць адказы на свае пытанні падпісвайцеся на наш youtube-канал!
s-26 Сёння, 11 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com фільм выходнага дня Цар гары Андрэя Куцілы.
s-27 <a_href='https://belarusdocs.com/movie/king/'>https://belarusdocs.com/movie/king/
s-28 Гэта камедыйная драма вельмі рэдкі жанр у дакументальным кіно.
s-29 Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам.
s-30 Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак.
s-31 Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць
s-32 Сёння Андрэй Куціла напэўна самы тытулаваны беларускі дакументаліст.
s-33 І ўсё дзякуючы яго двум апошнім фільмам Сума і Стрыптыз і вайна, якія аб’ехалі тузін самых важных дакументальных фестываляў свету.
s-34 Цар гары гэта фільм, які папярэднічаў гэтаму поспеху.
s-35 Сёння на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com нацыянальная прэм’ера і напэўна самы чаканы фільм праграмы Фальклор і жыццё (2020) Юрыя Цімафеева.
s-36 Гэта дасціпная аўтарская спроба распавесці пра эратычны пачатак у беларускай народнай абраднасці на прыкладзе традыцыйных рытуалаў з самых розных куткоў Беларусі.
s-37 Сёння, 13 красавіка, у віртуальнай кіназалі <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com інтэрнэт-прэм’ера фільма Полацкі вальс Вольгі Дашук.
s-38 Васілю Граноўскаму 58 год.
s-39 Ён жыве ў вёсцы і кіруе мясцовым хорам, усе спевакі ў якім старыя.
s-40 Гармонік Васіля таксама стары, у ім бракуе некалькіх клавіш.
s-41 Васілёва машына, у якой ён звычайна возіць сваіх артыстаў, не зусім спраўная і не заўсёды заводзіцца...
s-42 Фільм пра непазбежнасць старэння, пра цану творчасці і сямейнага шчасця.
s-43 Які фільм праграмы BelarusDocs-2020 вы назвалі б лепшым?
s-44 - 'Трэнер' (рэж. Вольга Абрамчык)
s-45 - 'Дэбют' (рэж. Настасся Мірашнічэнка)
s-46 - 'Лебедзі' (рэж. Галіна Адамовіч)
s-47 - 'Перазімаваць' (рэж. Ева-Кацярына Махава)
s-48 - 'Цар гары' (рэж. Андрэй Куціла)
s-49 - 'Фальклор і жыццё' (рэж. Юрый Цімафееў)
s-50 - 'Полацкі вальс' (рэж. Вольга Дашук)
s-51 Абвяшчаем рашэнне экспертнага журы анлайн-фестывалю BelarusDocs!
s-52 Нагадаем, што сёлета ў складзе журы былі кіраўнік праектаў праграмы American Film Showcase і тэарэтык дакументальнага кіно Майкл Рынаў (Michael Renov) [ЗША], дырэктар праграм Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно Расія (Екацярынбург) Іна Дзямежка [Расія], кінакрытык, сцэнарыст, журналіст і аглядальнік у сферы кіно Антон Сідарэнка [Беларусь], гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў Сяргей Харэўскі [Беларусь], доктар, выкладчык Акадэміі творчых сродкаў масавай інфармацыі Гавайскага ўніверсітэта, член рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly Крысцін Экам (Christine Acham) [ЗША].
s-53 Падрабязныя высновы ад экспертаў пра праграму BelarusDocs-2020 і сам фестываль у хуткім часе з’явяцца на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com.
s-54 Пакуль жа прыводзім сярэднія балы кожнага фільма праграмы (усе фільмы ацэньваліся па 10-бальнай шкале).
s-55 1. Дэбют (рэж. Настасся Мірашнічэнка) 9,0
s-56 2. Трэнер (рэж. Вольга Абрамчык) 8,3
s-57 3. Лебедзі (рэж. Галіна Адамовіч) 7,6
s-58 4. Полацкі вальс (рэж. Вольга Дашук) 7,2
s-59 5. Цар гары (рэж. Андрэй Куціла) 7,0
s-60 6. Перазімаваць (рэж. Ева-Кацярына Махава) 6,8
s-61 7. Фальклор і жыццё (рэж. Юрый Цімафееў) 5,1
s-62 Віншуем Настассю Мірашнічэнка і ўсіх удзельнікаў здымачнай каманды фільма Дэбют з чарговай фестывальнай перамогай!
s-63 Неўзабаве мы апублікуем і рашэнне глядацкага журы!
s-64 Вынікі глядацкага галасавання BelarusDocs-2020!
s-65 У гэтым годзе аўдыторыя фестывалю BelarusDocs вырасла больш чым на 40%.
s-66 Фільмы праграмы паглядзелі 6424 разы ў 42 краінах свету.
s-67 Тыя аматары кіно, якія прайшлі адмысловую рэгістрацыю і паглядзелі ўсе фільмы праграмы, увайшлі ў склад глядацкага журы.
s-68 Гэта 32 чалавекі з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Германіі і Швейцарыі.
s-69 Усе яны ацэньвалі фільмы па 10-бальнай шкале.
s-70 Такім чынам, рэйтынг BelarusDocs-2020, згодна з уражаннямі самых трывалых аматараў беларускай дакументалістыкі:
s-71 1. Дэбют (рэж. Настасся Мірашнічэнка) 9,0
s-72 2. Трэнер (рэж. Вольга Абрамчык) 8,0
s-73 3. Полацкі вальс (рэж. Вольга Дашук) 7,8
s-74 4. Перазімаваць (рэж. Ева-Кацярына Махава) 7,7
s-75 5. Лебедзі (рэж. Галіна Адамовіч) 7,1
s-76 6. Цар гары (рэж. Андрэй Куціла) 7,0
s-77 7. Фальклор і жыццё (рэж. Юрый Цімафееў) 6,1
s-78 Гледачы ў асноўным сышліся ў сваіх адзнаках з экспертамі.
s-79 Але значна больш цёпла прынялі фільмы Перазімаваць і Полацкі вальс.
s-80 Сябра журы BelarusDocs, гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пра праграму фестываля:
s-81 'Агулам усе фільмы ўражваюць прафесійнасцю выканання, высокім гуманным пафасам, апеляцый да лёсаў і пачуццяў тых герояў, якія застаюцца зазвычай па-за кадрам.
s-82 А менавіта з такіх гісторыяў, менавіта такіх людзей і тчэцца жывая тканіна нашае рэчаіснасці
s-83 Бо ў ёй, нашай паўсядзённай рэчаіснасці нашае эпохі, насамрэч жывуць сотні тысячаў неабароненых людзей старых па вёсках, зняволеных па турмах і калоніях, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх не прадугледжана месца ў нашай публічнай прасторы, і, нават, медыцынскіх работнікаў, якія цяжка працуюць, але застаюцца недаацэненымі, незаўважанымі ў грамадстве.
s-84 Гэтыя фільмы і ёсць яскравымі сведчаннямі нашага часу, жывымі дакументамі менавіта нашае эпохі.
s-85 І менавіта яны, без празмернага пафасу, ствараюць унікальную карціну нашае краіны, сапраўдную, рэчаісную.
s-86 «Дэбют» (Анастасія Мірашнічэнка).
s-87 Выключна гуманістычнае кіно, з няпростымі падтэкстамі і вобразамі.
s-88 Пра людскасць у не зусім людскіх абставінах.
s-89 Хоць і акалічнасці такіх лёсаў застаюцца па-за кадрам і само жыццё ва ўмовах зняволення паказана без празмернай драматызацыі.
s-90 У выніку застаецца ў чысціні, сама па сабе, праблема Свабоды, абмежавання волі, ізаляцыі ад паўнавартаснага чалавечага жыцця.
s-91 Не ставячы пад сумнеў справядлівасць зняволення, што застаецца па-за кадрам, стваральнікі гэтага кранальнага фільма зварачаюць нашую ўвагу, што і зняволеныя, якія адбываюць пакаранні перадусім людзі!
s-92 І, бадай, ня самыя горшыя.
s-93 Такія створаныя іх вобразы!
s-94 Вельмі важны і актуальны фільм, з вялікім выхаваўчым, ідэйным патэнцыялам.
s-95 «Лебедзі» (Галіна Адамовіч).
s-96 Вельмі прафесійнае кіно, тэхнічна і стылістычна амаль бездакорнае.
s-97 Вельмі ясныя задачы і дакладны сцэнар.
s-98 Класічная кампазіцыя расповеду, з кульмінацыяй і развязкаю.
s-99 Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, своечасовы.
s-100 Як гімн медыцынскім працаўнікам, якія ратуюць штодня людскія жыцці.
s-101 Пры тым вельмі тонка, у мяккіх танах распаведзеная гісторыя.

Text viewDownload CoNNL-U