s-101
| Па тым, як ён прамовіў гэтае дзіўнае слова, яна зразумела, што і пытацца няма чаго. |
s-102
| Па сяле зноў пайшло поўзабытае празванне «шалапутны». |
s-103
| Шалапутны быў, шалапутны і застаўся. |
s-104
| «Сыночак, чаго ж ты? |
s-105
| Дакуль жа?..» — са скрухай думала Андрэіха, стомлена тупаючы па нагрэтым асфальце. |
s-106
| Неўзабаве яны падыходзілі ўжо да скрыжавання двух шумлівых прыгожых вуліц. |
s-107
| Гэта было адно з важнейшых месц горада: тут, каля вежы з гадзіннікам, перасякаліся дзве галоўных магістралі горада — прамы, шырокі праспект і зялёны, малады Комсамольскі бульвар. |
s-108
| На абедзвюх вуліцах, асабліва на праспекце, было людна і шумна. |
s-109
| Калі жанчыны падышлі да скрыжавання, паўз іх паважна праплылі адзін за адным тралейбус і жоўты, з чырвонай паскай аўтобус. |
s-110
| Нібы навыперадкі, праносіліся хуткія аўтамабілі. |
s-111
| — Вунь ён, Трахім ваш! — кіўнула маладая жанчына. |
s-112
| Пасярэдзіне праспекта, між двух радоў машын, што імчаліся ў абодва бакі няспыннай плынню, стаяў невысокі чалавек. |
s-113
| Ён стаяў спінаю да старой, быў у белай летняй міліцэйскай форме, у бліскучых ботах, у фуражцы з чырвоным аколышам, з сумкай на баку, — нейкі незнаёмы ў новай сваёй вопратцы, але маці па тым, як ён трымаў галаву, па тонкай, загарэлай шыі, па сваіх, адной ёй вядомых прыкметах, пазнала, што гэта ён. |
s-114
| Сын! |
s-115
| Трахім! |
s-116
| Першым адчуваннем Андрэіхі была не радасць, а непакой, як-бы якая машына не зачапіла выпадкам яго! |
s-117
| Чаму яны так імчацца паўз яго, чаму ён не асцерагаецца іх. |
s-118
| Яна ўспомніла, што ён заўсёды быў неасцярожны, што ёй заўсёды прыходзілася трывожыцца за яго... |
s-119
| У гэты момант маці ўбачыла, як ён узняў руку, у якой нешта трымаў, і няспынная, здавалася, плынь машын перарвалася і стала. |
s-120
| Ён паказаў рукой у той бок, дзе быў зялёны бульвар, і машыны, што стаялі каля маці, крануліся і пакаціліся цераз вуліцу ў зацененыя прысады. |
s-121
| Яна глядзела то на машыны, што чакалі яго дазволу ехаць, то на свайго сына. |
s-122
| Цяпер быў відаць яго твар, — упартыя, яшчэ юнацкія рысы, прыплюшчаныя ад сонца вочы, нахмураныя цёмныя бровы. |
s-123
| Ён памужнеў і падрос за гаты час, калі яны не бачыліся. |
s-124
| У яго такі суровы, зусім мужчынскі твар, такая строгасць у позірку... |
s-125
| — Можа, хопіць? |
s-126
| Пойдзем, можа? — пастаяўшы, кранула яе за руку «правадніца». |
s-127
| — Што? — недаўменна азірнулася на яе маці. |
s-128
| — А, пойдзем?.. |
s-129
| Не, пастаім яшчэ трошкі!.. |
s-130
| — У мяне часу няма. |
s-131
| Не шкадуйце! |
s-132
| Ён хутка мае змяніцца!.. |
s-133
| — Ідзіце. |
s-134
| Я потым прыйду. |
s-135
| — Не заблудзіцеся? |
s-136
| — Не, мусіць... |
s-137
| Мы разам... мы ўдваіх!.. |
s-138
| Маладая жанчына пайшла, і Андрэіха засталася адна. |
s-139
| Яна заўважыла, што замінае людзям ісці, і адступіла ўбок. |
s-140
| Стала пад самым дрэвам. |
s-141
| Яно было, напэўна, нядаўна прывезена ў горад, можа быць, з тых самых мясцін, з якіх прыехала сюды яна сама, — там такіх ліп было вельмі многа, і ў гэтым дрэве, што ледзь чутна шумела каля яе ўгары, ёй чулася нешта вельмі блізкае і роднае. |
s-142
| Дрэва стаяла яшчэ няцвёрда ў гарадской глебе, і — заўважыла жанчына — было з розных бакоў прывязана да тратуара дратамі... |
s-143
| Сын зноў павярнуўся і, падняўшы ў руцэ маленькі кіёчак, паказаў, што можна ехаць па праспекце. |
s-144
| І машыны загурчэлі, нецярпліва крануліся з месца. |
s-145
| Праз які момант плынь машын — зялёных, сініх, блакітных, — як вада ў рацэ, на якой паднялі загароду, хлынула па нагрэтай сонцам шырыні вуліцы. |
s-146
| Сын, чакаючы, пакуль гэтая плынь сцішыцца, збяжыць, пераступіў з нагі на нагу, — відаць, натаміўся стаяць. |
s-147
| Пастаяўшы, ён глянуў на вуліцу, што перасякала праспект, зірнуў у адзін бок, у другі, пасур'ёзнеў — падняў руку, загадваючы машынам на праспекце спыніцца... |
s-148
| Машыны ўраз пачалі запыняцца перад скрыжаваннем. |
s-149
| Ён паказаў, што можна ехаць па вуліцы, і рух машын пайшоў ужо ў іншым кірунку. |
s-150
| Каб ён быў міністрам, яго ўлада, яго аўтарытэт не маглі б уразіць больш. |
s-151
| Там права і сіла чалавека выяўляюцца не так яскрава і проста, не з такой нагляднасцю. |
s-152
| Тут жа ўсё было на віду. |
s-153
| Дзесяткі людзей падпарадкоўваліся кожнаму яго руху, выконвалі кожны яго загад. |
s-154
| Усе ехалі туды, куды ён паказваў, усе адразу, як толькі ён хацеў гэтага, спыняліся! |
s-155
| Яго слухаліся пешаходы, што пераходзілі цераз вуліцу. |
s-156
| Многае здзіўляла старую Андрэіху ў гэты час, і між усяго — тое, як упэўнена стаяў ён, яе Трахім, на сваім, такім відным месцы, як кіраваў такім складаным мітуслівым жыццём. |
s-157
| Адкуль гэта ў яго? |
s-158
| У Трахіма быў горды выгляд, такі, якога яна раней не бачыла. |
s-159
| Але гэты выгляд не здзіўляў яе. |
s-160
| Яна не думала, што ён так стараўся трымацца, каб здавацца стражэйшым, каб больш суровасці было на маладзенькім і добрадушным твары, — яна адчувала гонар за яго, за сына некалі самай беднай у сяле ўдавы-салдаткі. |
s-161
| Што ж, вось і Трахім яе стаў чалавекам, не горшым, як іншыя. |
s-162
| Слухаюць і паважаюць Трахіма, і не абы-як!.. |
s-163
| Паўз яе беглі, праходзілі людзі — заклапочаныя, занепакоеныя, вясёла-бесклапотныя. |
s-164
| Праходзілі цераз скрыжаванне, паглядвалі на машыны, на маладога рэгуліроўшчыка. |
s-165
| На скрыжаванні моцна, да дурману, пахла перагарам бензіну, было горача ад высокага ліпеньскага сонца, блакітнага неба і напаленага асфальту. |
s-166
| Усё было для многіх звычайным, будзённым... |
s-167
| Жанчына, што стаяла пад ліпаю, старая, з выцвілымі вачыма, у суконным пінжаку, глядзела на гэта інакш. |
s-168
| Яе сэрца перапаўняла адчуванне велічы бачанага — за ўсё сваё жыццё Андрэіха, можа, ніколі не была такой усцешанай сынам, як тут. |
s-169
| Ёй здавалася, што і пешаходы, і пасажыры ў тралейбусах, і ліпы, і вокны дамоў, і сіняе, высачэзнае неба без хмурынкі — усё глядзіць на яго, на яе Трахіма! |
s-170
| «Сыночак, дзіцятка маё!.. — падумала яна. |
s-171
| — Хто б мог ведаць!..» |
s-172
| Ёй — невядома чаму — захацелася плакаць... |
s-173
| 1954 |