Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 2 - 101 of 173 • previousnext

s-2 Усё павольней стукалі колы пад падлогай.
s-3 Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі.
s-4 Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар, і праз момант амаль увесь вагон, з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі, ужо тоўпіўся каля дзвярэй.
s-5 Яна таксама заспяшалася.
s-6 Завязала звыкла, па-вясковаму, хустку, узяла круглы фанерны чамаданчык і пачала праціскацца да выхаду.
s-7 На пероне былі яшчэ большая мітусня, шум і неспакой, і яна разгубілася.
s-8 Як бы чакаючы падтрымкі, жанчына нейкі час стаяла нерухома, азіраючыся па баках.
s-9 Вочы яе, па-старэчаму выцвілыя, цьмяныя, калісьці шэрыя, ажыўляла прыкметная трывога і надзея, яна кагосьці выглядвала ў незнаёмым натоўпе.
s-10 Калі перон сціх, апусцеў, старая, маленькая, з храшчаватым носам, абпаленым сонцам, у просценькай суконнай жакетцы і кірзавых ботах, услед за апошнімі пасажырамі выйшла на прывакзальную плошчу.
s-11 У нейкага сустрэчнага жанчына нясмела запыталася, дзе знайсці вуліцу Рэволюцыйную.
s-12 Чалавек буркнуў у адказ, што ён праезджы і нічога тут не ведае.
s-13 Ёй параілі даведацца ў міліцыянера, што стаяў па другі бок плошчы каля круглай шкляной будкі.
s-14 Краем тратуара старая нясмела падышла да гэтай дзіўнай збудовы, падобнай на казачна вялікую шклянку.
s-15 Міліцыянер ужо сядзеў у «шклянцы».
s-16 Старая знакамі папрасіла яго выйсці і, калі ён вылез са «шклянкі», запыталася, дзе тут знайсці вуліцу Рэвалюцыйную.
s-17 Рэвалюцыйная тут недалёка, грамадзянка, аглядваючы яе, павучальна, тонам настаўніка, адказаў міліцыянер.
s-18 Вось пройдзеце па гэтай вуліцы квартал, потым налева квартал адзін, потым другі.
s-19 Трэцяя вуліца якраз і будзе ваша.
s-20 Яна падзякавала, намерылася ўжо ісці, але, хвіліну павагаўшыся, прамовіла няўпэўнена: Скажыце, добры чалавек, а можа, вы ведаеце часам Кульбіцкага Трахіма?..
s-21 Кульбіцкага? перапытаў міліцыянер.
s-22 Ведаю аднаго такога.
s-23 На Рэвалюцыйнай якраз жыве.
s-24 Трахім Андрэевіч зваць?
s-25 Трахім!.. Трахім Андрэевіч, паправілася ўзрадавана старая.
s-26 Ёй захацелася з вясковай простасардэчнасцю расказаць, хто яна Трахіму і чаго едзе, але міліцыянер, відаць, не меў ахвоты ўдавацца ў лірыку, ён казырнуў старой і павярнуўся да «шклянкі».
s-27 Яна не пакрыўдзілася на гэту няветлівасць, старая адчувала сябе шчасліваю.
s-28 Вось і знайшліся сляды сына!..
s-29 Цяпер яна ішла па гораду ўжо з інакшым настроем: яна нібы бачыла яго поруч з сабою, свайго Трахіма.
s-30 Ён нібы вёў яе па гэтым шумлівым тратуары.
s-31 Чуючы яго поруч, яна спакайней пазірала навокал, на ўсе цуды і дзівы вірлівай незнаёмай вуліцы.
s-32 Яна акідвала позіркам стракатую аздобу вітрын, зацікаўлена праводзіла вачыма тралейбусы, дзівілася мноству народу на вуліцах, чысціні тратуараў, вопраткам і кволасці жанчын.
s-33 За ўсё сваё жыццё ёй не даводзілася быць у такім вялікім горадзе.
s-34 Яна жыла сярод лясоў і палёў, у ціхай вёсачцы.
s-35 Адразу за хатамі там пачыналіся зараснікі хвойніку, за якім наводдалек было балота, аксамітны, заўсёды зялёны луг; з аднаго боку да хат падступала разлеглае поле, на якім, як і ў лесе, ёй усё да самай малой драбніцы было знаёма.
s-36 Ганна або Андрэіха, як яе звалі суседзі па імені нябожчыка-мужа, неахвотна і рэдка пераступала гэты звыклы ёй абсяг.
s-37 Амаль усё, што трэба было, ёй маглі даць у суседняй вёсцы, дзе быў сельсавет, там яна магла купіць, што трэба, узяць даведку, схадзіць да доктара.
s-38 Была яна многа разоў у райцэнтры, разоў пяць у Бабруйску, але ні раённы гарадок, ні нават Бабруйск ніяк не маглі раўняцца з гэтым агромністым, такім неспакойным горадам.
s-39 Яна ступала на вуліцы, што перабівалі ёй шлях, кожны раз з асцярогай.
s-40 Ці з аднаго, ці з другога боку імчаліся да яе аўтамабілі, і яна непакоілася, як бы каторы з іх не зачапіў.
s-41 Але ўсё абышлося добра.
s-42 Неўзабаве жанчына ўжо ўваходзіла на двор таго дома, дзе жыў Трахім.
s-43 Дом быў невялікі, стары, на два паверхі, ашаляваны на другім паверсе дошкамі, пацямнелымі ад дажджоў і часу.
s-44 Убачыўшы непадалёк маладога чалавека ў міліцэйскай форме, старая запыталася, ці не ведае ён, дзе тут жыве Трахім Кульбіцкі.
s-45 Ведаю, адказаў смуглявы, загарэлы, чорнабровы, падобны на грузіна хлопец.
s-46 Вось у гэтыя дзверы, на другі паверх.
s-47 Яна ўжо намерылася была падацца туды, але хлопец папярэдзіў: Яго зараз дома няма.
s-48 На пасту ён...
s-49 А-а, пашкадавала старая.
s-50 А вы, дазвольце, хто яму будзеце?
s-51 Маці.
s-52 Чаго ж ён не сустрэў вас?
s-53 Дзіўна проста...
s-54 Ён не ведаў, што сёння...
s-55 Хлопец запрасіў яе да сябе ў пакой, пазнаёміў са сваёй жонкай.
s-56 Ён пажартаваў, што каб Трахім быў жанаты, то ёй, маці, не давялося б прыйсці да пустога пакоя, параіў жаніць сына.
s-57 Міліцыянер амаль адразу ж падаўся па нейкіх сваіх справах, і старая Ганна засталася ўдваіх з жанчынаю, маладою, поўнацелаю, з бялявымі, гладка зачэсанымі назад валасамі.
s-58 Яна была прыкладна ў сярэдзіне цяжарнасці, хадзіла мякка, перавальваючыся з боку на бок, як гусыня.
s-59 Гаспадыня аказалася простаю і ветліваю, і старая неўзабаве адчула сябе як дома.
s-60 Піла чай, апавядала пра тое, які быў Трахім маленькі, як дабіралася сюды.
s-61 От, шкада, што не застала! уздыхнула раптам старая, перапыніўшы сваю гаворку.
s-62 А можа, пайсці туды можна, да яго, паглядзець?
s-63 Ды чаму ж не?
s-64 Ён на вуліцы стаіць, на скрыжаванні...
s-65 Усе глядзяць.
s-66 Толькі вы не спяшайцеся.
s-67 Ён, мусіць, хутка зменіцца.
s-68 Карціць мне, донечка.
s-69 Даўненька не бачыліся, прамовіла старая, просячы вачыма.
s-70 Можа б, правяла?
s-71 Гаспадыня згадзілася, і старая, пакінуўшы чамаданчык, заспяшалася на вуліцу.
s-72 Ідучы поруч з жанчынай, старая думала пра Трахіма, думала пра яго жыццё, пра свае даўнія клопаты і скруху...
s-73 Думкі пра Трахіма заўсёды абуджалі ў ёй трывогу.
s-74 Не адзін Трахім быў у яе, але шасцёра другіх дзяцей матчына сэрца мала непакоілі, не таму, што яны менш дарагімі былі яму, а таму, што жыццё ў іх ішло роўнае, яснае.
s-75 Два старэйшых сыны ажаніліся, дочкі павыходзілі замуж, яна ўжо мела ўнукаў.
s-76 Усе жылі каля яе, на прыглядзе, хаты іх стаялі амаль побач, і не мінала такога дня, каб яны не бачыліся, не мінала такой падзеі ў іх жыцці, якой яна не заўважыла б.
s-77 Была і ў іх свая скруха, няўдачы, але часовыя, а наогул усё ішло як звычайна, як у другіх людзей.
s-78 У Трахіма жыццё не ладзілася.
s-79 Толькі тры гады правучыўся ў школе, як найшла, напала вайна, давялося хавацца па лесе, па балоце.
s-80 У апошні год Трахім ужо вінтоўку насіў, у партызаны падаўся, рослым быў, чубок адпусціў нават.
s-81 І калі вайна сышла, у школу вярнуўся неахвотна.
s-82 Правучыўшыся год, паехаў на лесанарыхтоўкі, потым перабраўся ў горад.
s-83 Ад таго часу і пачалося тое жыццё, якое заўсёды трывожыла яе.
s-84 Кім ён толькі не быў, якой працы не паспрабаваў нідзе не затрымліваўся доўга.
s-85 У сяле яго ахрысцілі «шалапутным».
s-86 «Трахімка, дакуль жа ты будзеш такім?» запытала яна, калі сын прыехаў у госці.
s-87 «Усё, мама, канец таму!
s-88 Не да душы раней было, цяпер знайшоў...
s-89 Усё будзе інакш!..»
s-90 Трахім сказаў ёй пра сваю надзею-мару паступіць на курсы шафёраў; па тым, як сын казаў, яна адчула, што гэта ў ім глыбока, надоўга.
s-91 «Дай божа табе ўдачы!» пажадала ўсцешана яна.
s-92 Але яму не пашанцавала.
s-93 Трахім, чула яна, «зрэзаўся», не вытрымаў экзаменаў.
s-94 Хутка прыйшла пара служыць у арміі, а пасля службы Трахім напісаў, што паступіў рабіць у міліцыю, у нейкае Оруд, што праца добрая і нібыта падабаецца яму.
s-95 Задаволеная, маці паказала пісьмо зяцю, гародніку, чалавеку сур'ёзнаму, паважанаму, і той зноў пасяліў у сэрцы маці вечны непакой за Трахіма.
s-96 «Праца! працадзіў зяць.
s-97 Няма чаго сказаць праца!»
s-98 Маці пачула нядобрае.
s-99 «Паганая?»
s-100 Зяць толькі сказаў: «Оруд!»
s-101 Па тым, як ён прамовіў гэтае дзіўнае слова, яна зразумела, што і пытацца няма чаго.

Text viewDownload CoNNL-U