s-9
| Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь (далей — органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях) з’яўляюцца састаўной часткай сiстэмы нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь і ажыццяўляюць дзейнасць у галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыроднага і тэхнагеннага характару (далей — надзвычайная сiтуацыя), забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. |
s-10
| Агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь і Урад Рэспублiкi Беларусь у межах яго паўнамоцтваў. |
s-11
| Артыкул 2. |
s-12
| Сiстэма органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-13
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюць сiстэму, у якую ўваходзяць: Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; абласное і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях; гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях; пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi і пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах; вучэбныя, навуковыя і iншыя арганiзацыi, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi; iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях. |
s-14
| Артыкул 3. |
s-15
| Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь |
s-16
| Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якое ажыццяўляе кiраванне дзейнасцю па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. |
s-17
| Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. |
s-18
| Артыкул 4. |
s-19
| Тэрытарыяльныя органы і падраздзяленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь |
s-20
| Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. |
s-21
| Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з палажэннямi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. |
s-22
| Абласным i Мiнскаму гарадскому ўпраўленням па надзвычайных сiтуацыях падпарадкаваны гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях, а таксама пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi i пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбныя, навуковыя i iншыя арганiзацыi, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях і дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, і iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях. |
s-23
| Артыкул 5. |
s-24
| Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-25
| Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь і складаецца з гэтага Закона і iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. |
s-26
| Артыкул 6. |
s-27
| Асноўныя прынцыпы дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-28
| Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: законнасць; гуманiзм; адзiнства сiстэмы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях і цэнтралiзацыя кiравання iмi; адзiнаначалле ў сiстэме органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях; публiчнасць. |
s-29
| Артыкул 7. |
s-30
| Узаемадзеянне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi |
s-31
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi незалежна ад формаў уласнасцi (далей — арганiзацыi) і грамадзянамi. |
s-32
| Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi і iх службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны аказваць садзейнiчанне органам і падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях у ажыццяўленнi iмi дзейнасцi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. |
s-33
| Работнiкi арганiзацый і iншыя грамадзяне прымаюць удзел у папярэджаннi і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэннi пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны ў складзе грамадскiх аб’яднанняў, няштатных фармiраванняў і самастойна. |
s-34
| Узаемадзенне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з арганiзацыямi замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, а пры iх адсутнасцi — на падставе прынцыпу ўзаемнасцi пры ўмове захавання патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. |
s-35
| Глава 2 |
s-36
| Асноўныя напрамкі дзейнасці і задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях |
s-37
| Артыкул 8. |
s-38
| Асноўныя напрамкi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-39
| Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: папярэджанне і лiквiдацыя надзвычайных сiтуацый; папярэджанне і лiквiдацыя пажараў; забеспячэнне прамысловай і радыяцыйнай бяспекi; падрыхтоўка да абароны і абарона насельнiцтва і тэрыторый ад узнiкаючых пры вядзеннi ваенных дзеянняў небяспек і iх вынiкаў. |
s-40
| Артыкул 9. |
s-41
| Асноўныя задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-42
| Асноўнымi задачамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзел у iх; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду і кантролю ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; ажыццяўленне дзяржаўнага пажарнага нагляду; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi і атамнай энергетыцы (далей — дзяржаўны тэхнiчны нагляд); кiраўнiцтва грамадзянскай абаронай; выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi; выкананне iншых задач па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |
s-43
| Прыцягненне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да выканання задач, не ўскладзеных на iх заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, забараняецца. |
s-44
| Артыкул 10. |
s-45
| Арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзел у iх |
s-46
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь арганiзуюць мерапрыемствы па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзельнiчаюць у iх. |
s-47
| У тэлефонных сетках населеных пунктаў для перадачы паведамленняў аб надзвычайных сiтуацыях устанаўлiваецца адзiны нумар — 1. |
s-48
| Артыкул 11. |
s-49
| Дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый |
s-50
| Дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый ажыццяўляюцца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-51
| Артыкул 12. |
s-52
| Дзяржаўны тэхнiчны нагляд |
s-53
| Дзяржаўны тэхнiчны нагляд ажыццяўляецца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у мэтах забеспячэння тэхнiчнай бяспекi і процiаварыйнай устойлiвасцi вытворчасцяў і аб’ектаў, а таксама аховы і рацыянальнага выкарыстання нетраў Рэспублiкi Беларусь. |
s-54
| Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага тэхнiчнага нагляду вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-55
| Артыкул 13. |
s-56
| Дзяржаўны пажарны нагляд |
s-57
| Дзяржаўны пажарны нагляд за захаваннем рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, iх службовымi асобамi і грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а таксама выкананнем стандартаў, нормаў і правiлаў сiстэмы процiпажарнага нармiравання і стандартызацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, якiя з’яўляюцца органамi дзяржаўнага пажарнага нагляду. |
s-58
| Артыкул 14. |
s-59
| Кiраванне грамадзянскай абаронай |
s-60
| Кiраванне грамадзянскай абаронай ажыццяўляецца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь і падначаленымi яму тэрытарыяльнымi органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-61
| Артыкул 15. |
s-62
| Выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi |
s-63
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы і мабiлiзацыi ажыццяўляюць выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi. |
s-64
| Глава 3 |
s-65
| Кампетэнцыя органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях |
s-66
| Артыкул 16. |
s-67
| Кампетэнцыя Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь |
s-68
| Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуе дзейнасць рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і iншых арганiзацый у галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-69
| ажыццяўляе праверку захавання рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi заканадаўства ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-70
| выдае прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; |
s-71
| ажыццяўляе дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; |
s-72
| ажыццяўляе дзяржаўны пажарны нагляд; |
s-73
| ажыццяўляе дзяржаўны тэхнiчны нагляд; |
s-74
| кiруе грамадзянскай абаронай; |
s-75
| кiруе правядзеннем дзяржаўнай экспертызы ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; |
s-76
| каардынуе і праводзiць навуковыя даследаваннi, дзяржаўныя выпрабаваннi і сертыфiкацыю ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-77
| распрацоўвае, зацвярджае і (або) узгадняе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку нарматыўныя прававыя акты, стандарты, нормы і правiлы ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-78
| каардынуе работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, iх размяшчэнню, захаванню, абнаўленню і выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралюе яе правядзенне; |
s-79
| ажыццяўляе лiцэнзаванне адпаведных вiдаў дзейнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; |
s-80
| ажыццяўляе ў асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях; |
s-81
| праводзiць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый; |
s-82
| уносiць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і iншыя арганiзацыi прапановы па папярэджанню і (або) лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых па iх рашэннях; |
s-83
| выдае тэхнiчную, iнфармацыйна-даведачную і iншую лiтаратуру па папярэджанню надзвычайных сiтуацый і пажараў; |
s-84
| прапагандуе веды ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчае ў падрыхтоўцы насельнiцтва і работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый; |
s-85
| праводзiць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi і iндывiдуальнымi сродкамi абароны; |
s-86
| ажыццяўляе iншую дзейнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-87
| Артыкул 17. |
s-88
| Кампетэнцыя тэрытарыяльных органаў і падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь |
s-89
| Абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; |
s-90
| ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; |
s-91
| ажыццяўляюць дзяржаўны пажарны нагляд; |
s-92
| ажыццяўляюць дзяржаўны тэхнiчны нагляд; |
s-93
| кiруюць грамадзянскай абаронай; |
s-94
| каардынуюць работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, iх размяшчэнню, захаванню, абнаўленню і выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралююць яе правядзенне; |
s-95
| ажыццяўляюць у асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях; |
s-96
| праводзяць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый; |
s-97
| уносяць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi прапановы па ўдасканаленню мераў, накiраваных на папярэджанне і (або) лiквiдацыю надзвычайных сiтуацый; |
s-98
| прапагандуюць веды ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчаюць у падрыхтоўцы насельнiцтва і работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый; |
s-99
| праводзяць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi і iндывiдуальнымi сродкамi абароны; |
s-100
| аказваюць юрыдычным і фiзiчным асобам платныя паслугi ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; |
s-101
| ажыццяўляюць iншую дзейнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-102
| Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях акрамя выканання паўнамоцтваў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуюць работу падначаленых iм гарадскiх i раённых аддзелаў па надзвычайных сiтуацыях, пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых і iншых арганiзацый, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, і iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях; |
s-103
| каардынуюць работу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-104
| ажыццяўляюць праверку захавання мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. |
s-105
| Кампетэнцыя пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых і iншых арганiзацый, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, і iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-106
| Артыкул 18. |
s-107
| Абавязкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-108
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць удзел у лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, ажыццяўляць тушэнне пажараў і выратаванне людзей; |