s-202
| Традыцыйная для нашай дакументалістыкі тэма вёскі мудрагеліста ўвасобілася ў фактурным фільме «Полацкі вальс» Вольгі Дашук пра вясковага гарманіста і кампазітара Васіля Граноўскага. |
s-203
| Ён піша музыку па замовах, кіруе мясцовым хорам бабулек, возіць іх на выступленні і ўвогуле займаецца бурнай дзейнасцю ў даволі пашарпаным асяроддзі — і ў выніку сапраўды «робіць» фільм Вольгі Дашук. |
s-204
| Цікавы сам па сабе герой становіцца правадніком у неналаджаныя, але сімпатычныя вясковыя будні, тут жа можна будзе пачуць музыку яго аўтарства. |
s-205
| Нарэшце, BelarusDocs пакажа зусім свежую карціну «Фальклор і жыццё» Юрыя Цімафеева — шэраг узноўленых акцёрамі нацыянальных рытуалаў і абрадаў. |
s-206
| Фільм атрымаўся даволі гарэзлівы, бо беларускія традыцыі маюць справу і з фаласамі, і з аголенасцю, і са свабоднымі поглядамі на шлюб. |
s-207
| Рознага кшталту рэканструкцыі мінулага, знятыя Юрыем Цімафеевым паэтычна і метафарычна, утвараюць яркае відовішча, з якога апроч іншага можна і пасмяяцца.' |
s-208
| Артыкул поўнасцю <a_href='http://www.zviazda.by/be/news/20200320/1584718104-belaruski-festyval-belarusdocs-pradstavic-try-nacyyanalnyya-premery'>чытайце тут! |
s-209
| Прапануем настальгічны фотаэкскурс у той час, калі можна было смела збірацца аншлагамі ва ўтульным гасцінным Музеі гісторыі беларускага кіно. |
s-210
| Пачынаючы са снежня 2014 года там прайшлі творчыя сустрэчы беларускіх дакументалістаў Галіны Адамовіч, Ірыны Волах, Віктара Аслюка, Настассі Мірашнічэнкі, Вольгі Дашук, Евы-Кацярыны Махавай, паказ фільмаў Уладзіміра Дашука, рэтраспектыва Віктара Аслюка. |
s-211
| Дзясяткі фільмаў, сотні гледачоў... |
s-212
| Менавіта з тых кінасеансаў і нарадзіўся праект BelarusDocs. |
s-213
| Працягваем знаёміць з лепшымі беларускімі дакументальнымі фільмамі, даступнымі для анлайн-прагляду. |
s-214
| Сёння вашай увазе пэўна самы вядомы фільм Галіны Адамовіч – “Інакіня”. |
s-215
| Гераіня – вядомая ў музычных колах рэгент і царкоўны кампазітар Ірына Дзянісава, пра яе сямейнае жыццё і шлях да пострыгу і гаворыцца ў карціне. |
s-216
| Фільм-пераможца кінафестываля 'Расія' (Екацерынбург) |
s-217
| Спасылка для прагляду - <a_href='https://artdoc.media/ru/movie/inokinya_2010_55/'>https://artdoc.media/ru/movie/inokinya_2010_55/ |
s-218
| Працягваем адшукваць на розных легальных пляцоўках добрае дакументальнае кіно ад беларускіх аўтараў. |
s-219
| Самы статусны ў свеце дакументальнага кіно фестываль IDFA, які нядаўна адкрыў свае архівы для ўсіх, прапануе да прагляду фільм Юрыя Хашчавацкага “Лабатамія” – гэта аўтарскі погляд на ўзброены канфлікт паміж Грузіяй і Расіяй у 2008 годзе. |
s-220
| Прэм’ера фільма адбылася якраз на IDFA у 2010. |
s-221
| Фільм меў узнагароды – Прыз глядацкіх сімпатый, Адмысловы прыз журы (Cronograf, Кішынёў, Малдова, 2011); Лепшы балтыйскі дакументальны фільм (Рыжскі міжнародны кінафестываль, Латвія, 2011). |
s-222
| Спасылка для прагляду - <a_href='https://www.idfa.nl/en/film/781b87b7-4ec5-461e-8f51-3c964262536e/lobotomy'>https://www.idfa.nl/en/film/781b87b7-4ec5-461e-8f51-3c964262536e/lobotomy |
s-223
| Пост падзякі смі за анонс анлайн-фестываля BelarusDocs. |
s-224
| Найперш прапануем паглядзець свежы рэпартаж пра BelarusDocs-2020 ад тэлеканала <a_href='https://t.me/belsat'>@belsat - <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=oIJOG56hAP0'>https://www.youtube.com/watch?v=oIJOG56hAP0 |
s-225
| Таксама чытайце пра нас на БелТА <a_href='https://t.me/belta_telegramm'>@belta_telegramm - <a_href='https://blr.belta.by/culture/view/anlajn-festyval-belaruskaga-dakumentalnaga-kino-projdze-7-13-krasavika-86138-2020/'>https://blr.belta.by/culture/view/anlajn-festyval-belaruskaga-dakumentalnaga-kino-projdze-7-13-krasavika-86138-2020/ |
s-226
| на 'Нашай Ніве' <a_href='https://t.me/nashaniva'>@nashaniva - <a_href='https://nn.by/?c=ar&i=248454&lang=ru'>https://nn.by/?c=ar&i=248454&lang=ru |
s-227
| на 'Звяздзе' <a_href='https://t.me/zviazda'>@zviazda - <a_href='http://www.zviazda.by/be/news/20200320/1584718104-belaruski-festyval-belarusdocs-pradstavic-try-nacyyanalnyya-premery'>http://www.zviazda.by/be/news/20200320/1584718104-belaruski-festyval-belarusdocs-pradstavic-try-nacyyanalnyya-premery |
s-228
| на Citydog <a_href='https://t.me/citydogby'>@citydogby - <a_href='https://citydog.by/afisha/event/belarusdocs/'>https://citydog.by/afisha/event/belarusdocs/ |
s-229
| на 'Нататніку' <a_href='https://t.me/natatnik'>@natatnik - <a_href='https://natatnik.by/event/onlajn-festival-kino-belarusdocs/'>https://natatnik.by/event/onlajn-festival-kino-belarusdocs/ |
s-230
| на 'Новым часе' <a_href='https://t.me/novychas'>@novychas - <a_href='https://novychas.by/kultura/stala-vjadoma-prahrama-anlajn-festyvalju-belarusdo'>https://novychas.by/kultura/stala-vjadoma-prahrama-anlajn-festyvalju-belarusdo |
s-231
| слухайце інтэрв’ю з арганізатарам анлайн-фестываля на 'Еўрарадыё' <a_href='https://t.me/euroradio'>@euroradio - <a_href='https://euroradio.fm/festyval-belaruskaga-dakumentalnaga-kino-na-kanape-efir-u-1200'>https://euroradio.fm/festyval-belaruskaga-dakumentalnaga-kino-na-kanape-efir-u-1200 |
s-232
| Шчыра дзякуем усім смі, якія распавядаюць пра праект BelarusDocs! |
s-233
| Прэм’ера на youtube-канале Беларусьфільма! |
s-234
| “Добрых дзяўчынак не б’юць” – новы фільм Галіны Адамовіч, пераможца беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus цяпер даступны да анлайн-прагляду. |
s-235
| Гэта фільм пра ахвяраў хатняга гвалту, якія могуць разлічваць толькі на сябе і дапамогу «Прытулку». |
s-236
| Некаторыя ў сваім адчаі зайшлі занадта далёка і самі апынуліся ў ролі злачынцаў. |
s-237
| Спаcылка для прагляду - <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=Oeb-33ZjNIA'>https://www.youtube.com/watch?v=Oeb-33ZjNIA |
s-238
| Сусветная прэм’ера беларускага фільма пройдзе на адным з самых значных еўрапейскіх фестываляў дакументальнага кіно – Visions du Réel (Ньён, Швейцарыя). |
s-239
| Гаворка пра стужку Дар’і Юркевіч “Невядомы рай”, якая здымалася на студыі “Летапіс”. |
s-240
| Фільм трапіў у конкурс каротка- і сярэднеметражных фільмаў. |
s-241
| Юля, Алеся і Воля – тры сястры. |
s-242
| Жывуць у поўнай гармоніі са сваім асяроддзем, вучацца ў школе і дапамагаюць маці ў вясковых клопатах. |
s-243
| Асяроддзе наўкола падаецца райскім. |
s-244
| Але гэты “рай” мяжуе з Чарнобыльскай зонай адчужэння. |
s-245
| Трэйлер фільма тут – <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis'>https://www.youtube.com/watch?v=-S3Vs16ayis |
s-246
| Фестываль Visions du Réel сёлета будзе праходзіць анлайн з 17 красавіка па 2 траўня і ўсе фільмы праграмы жадаючыя могуць пабачыць бясплатна. |