Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 103 - 202 of 246 • previousnext

s-103 каардынуюць работу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-104 ажыццяўляюць праверку захавання мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны.
s-105 Кампетэнцыя пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых і iншых арганiзацый, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для лiквiдацыi, і iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-106 Артыкул 18.
s-107 Абавязкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-108 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць удзел у лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, ажыццяўляць тушэнне пажараў і выратаванне людзей;
s-109 удзельнiчаць у распрацоўцы і рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-110 удзельнiчаць у ажыццяўленнi арганiзацыйнага і навукова-тэхнiчнага забеспячэння сiстэмы нацыянальнай бяспекi, у тым лiку ажыццяўляць дзейнасць па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-111 iнфармаваць рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi і грамадзян па пытаннях папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-112 падтрымлiваць пастаянную гатоўнасць сiл і сродкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, арганiзоўваць нясенне гарнiзоннай і каравульнай службы;
s-113 развiваць матэрыяльна-тэхнiчную базу;
s-114 выконваць iншыя абавязкi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-115 Артыкул 19.
s-116 Адказнасць органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-117 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях і работнiкi нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную няправiльнымi дзеяннямi ў ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi і (або) пажару.
s-118 Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях i работнiкi не нясуць адказнасцi за шкоду, нанесеную ў вынiку абгрунтаваных дзеянняў у ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi i (або) пажару, за незахаванне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, службовымi асобамi і грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны, якое прывяло да ўзнiкнення надзвычайнай сiтуацыi і (або) пажару.
s-119 Глава 4
s-120 Служба ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях
s-121 Артыкул 20.
s-122 Стварэнне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-123 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-124 Колькасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя знаходзяцца на ўтрыманнi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
s-125 Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў дадаткова могуць павялiчваць колькасць работнiкаў тэрытарыяльных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях.
s-126 Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у мэтах забеспячэння абароны арганiзацый ад надзвычайных сiтуацый можа ствараць за кошт сродкаў, што паступаюць па дагаворах, якiя заключаюцца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях з юрыдычнымi і фiзiчнымi асобамi, падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях і дадаткова павялiчваць колькасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях.
s-127 Артыкул 21.
s-128 Камплектаванне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-129 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях камплектуюцца асобамi радавога і начальнiцкага складу і грамадзянскiм персаналам.
s-130 Асобы радавога і начальнiцкага складу прымаюцца на службу ў органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях на кантрактнай аснове па конкурсу і праходзяць службу ў адпаведнасцi з палажэннем аб праходжаннi службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
s-131 Парадак і ўмовы работы грамадзянскага персаналу (асоб, якiя займаюць штатныя пасады ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях і не маюць спецыяльных званняў радавога і начальнiцкага складу) рэгулююцца працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-132 Артыкул 22.
s-133 Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-134 Асобы радавога і начальнiцкага складу, якiя займаюць штатныя пасады ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях або знаходзяцца ў распараджэннi начальнiкаў адпаведных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, а таксама праходзяць вучобу ў навучальных арганiзацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца работнiкамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях.
s-135 Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў з’яўляюцца прадстаўнiкамi ўлады і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
s-136 Нiхто не мае права ўмешвацца ў службовую дзейнасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, акрамя рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання і службовых асоб, прама ўпаўнаважаных на тое заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-137 Невыкананне або перашкода выкананню законных патрабаванняў работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, знявага гонару і годнасцi, пагроза, насiлле, а таксама iншыя дзеяннi, што перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на абавязкаў, цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-138 Артыкул 23.
s-139 Правы службовых асоб і iншых работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-140 Службовыя асобы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi гэтых органаў і падраздзяленняў: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый;
s-141 прыцягваюць для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi фiнансавыя і матэрыяльныя рэсурсы з рэзерваў, створаных арганiзацыямi для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
s-142 праводзяць дакументаванне, вiдэа-, кiназдымку, фатаграфаванне і гуказапiс пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi і яе вынiкаў;
s-143 прыцягваюць грамадзян (з згоды), якiя не з’яўляюцца работнiкамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, да правядзення неадкладных работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi;
s-144 прымаюць iншыя неадкладныя меры, абумоўленыя развiццём надзвычайнай сiтуацыi і (або) ходам работы пры яе лiквiдацыi.
s-145 Службовыя асобы і iншыя работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў у межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, маюць права: атрымлiваць поўную і дакладную iнфармацыю, неабходную для выканання ўскладзеных на абавязкаў; бесперашкодна праходзiць на тэрыторыю і аб’екты арганiзацый, а таксама ў жылыя памяшканнi для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, а для выканання наглядных функцый па прад’яўленнi прадпiсання на выкананне і службовага пасведчання.
s-146 Доступ на тэрыторыi і ў памяшканнi, наведванне якiх абмежаванае ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама допуск да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
s-147 патрабаваць ад усiх асоб, якiя знаходзяцца ў зоне надзвычайнай сiтуацыi, захавання ўстаноўленых мераў бяспекi;
s-148 часова абмяжоўваць або забараняць рух транспарту, а таксама доступ грамадзян на асобныя ўчасткi мясцовасцi або аб’екты ў мэтах правядзення работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, абавязваць грамадзян пакiнуць пэўныя месцы;
s-149 ажыццяўляць iншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-150 Артыкул 24.
s-151 Абавязкi работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-152 Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць неабходныя меры па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; утрымлiваць у пастаяннай гатоўнасцi спецыяльныя сродкi, абсталяванне, iншую маёмасць для арганiзацыi, правядзення і забеспячэння аварыйна-выратавальных работ пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi; захоўваць дзяржаўную, службовую, а таксама iншую ахоўваемую законам тайну, якая стала вядома ў сувязi з выкананнем службовых абавязкаў; выконваць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь згодна з займаемымi пасадамi iншыя абавязкi, якiя вызначаюцца ў парадку, устанаўлiваемым Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.
s-153 Артыкул 25.
s-154 Абавязковае дзяржаўнае страхаванне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-155 Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях належаць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню на выпадак гiбелi (смерцi), а таксама ранення (кантузii, траўмы, калецтва) і (або) захворвання, атрыманых у перыяд праходжання службы, на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога і начальнiцкага складу органаў унутраных спраў.
s-156 Артыкул 26.
s-157 Сацыяльна-бытавое забеспячэнне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-158 Грашовае забеспячэнне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях складаецца са службовага акладу, акладу па спецыяльнаму званню, надбаўкi за выслугу гадоў і iншых выплат у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-159 Пенсiйнае забеспячэнне, сацыяльна-бытавое абслугоўванне i забеспячэнне жылымi памяшканнямi работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i членаў сем’яў, а таксама работнiкаў, звольненых з органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, і членаў сем’яў ажыццяўляюцца на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога і начальнiцкага складу органаў унутраных спраў.
s-160 Анлайн-фестываль дакументальнага кіно BelarusDocs-2020 абвяшчае праграму.
s-161 З 7 па 13 красавіка, не выходзячы з дому, можна будзе ўбачыць выбітнае беларускае кіно.
s-162 У сёлетнюю праграму патрапілі фільмы, якія распавядуць пра жыццё рэгіёнаў Беларусі:
s-163 Дэбют (2017) Настассі Мірашнічэнкі фільм-прэтэндэнт на прэмію Оскар-2019 ад Беларусі, дзеянне якога разгортваецца ў гомельскай жаночай калоніі.
s-164 Пра трэнера віцебскай каманды па інтуітыўнаму футболу Алега Кірылава распавядзе Вольга Абрамчык у фільме Трэнер (2019).
s-165 Фільм Перазімаваць (2017) Евы-Кацярыны Махавай раскажа пра побыт ў доме сезоннага пражывання, дзе старыя маюць прытулак на халодны сезон.
s-166 Фільм Лебедзі (2018) Галіны Адамовіч пра няпростую працу службы хуткай дапамогі у Светлагорску.
s-167 Пра вясковага блогера фермера з-пад Баранавічаў і яго барацьбу за справядлівасць распавядзе ў сваім фільме Цар гары (2017) Андрэй Куціла.
s-168 Полацкі вальс (2019) Вольгі Дашук гэта роздум кіраўніка вясковага хора з-пад Наваполацка пра пражытае.
s-169 Усе гэтыя шэсць фільмаў прымалі ўдзел і былі лаўрэатамі значных кінафестываляў IDFA (Амстэрдам), Кракаўскага кінафестываля, Артдокфэста (Масква), Docudays UA (Кіеў), Лістапада (Мінск).
s-170 Сёмы фільм праграмы будзе паказаны шырокай публіцы ўпершыню гэта Фальклор і жыццё (2020), у якім Юрый Цімафееў робіць цікавую спробу распавесці пра эратычны пачатак у беларускай народнай абраднасці, збіраючы прыклады ў самых розных кутках Беларусі.
s-171 Падрабязней пра фільмы праграмы чытайце на нашым сайце - <a_href='https://belarusdocs.com/program/'>https://belarusdocs.com/program/
s-172 Кожны з фільмаў фестывалю будзе даступны для анлайн-прагляду на працягу 24 гадзін у HD-якасці з англійскімі субцітрамі на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com.
s-173 У гэтым годзе анлайн-фестываль ўпершыню абвяшчае нефармальную ўзнагароду лепшаму фільму, выбранаму праз галасаванне гледачоў 'Прыз глядацкіх сімпатый'.
s-174 Сябрам журы можа стаць кожны: дастаткова запоўніць анкету па спасылцы: <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform?usp=sf_link'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform?usp=sf_link, паглядзець усе фільмы праграмы і ацаніць іх.
s-175 Анлайн-фестываль BelarusDocs некамерцыйны праект, існаванне якога вы можаце падтрымаць на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака (<a_href='https://www.talaka.org/projects/3411/fund'>https://www.talaka.org/projects/3411/fund).
s-176 Добрая навіна прыйшла з тэлеканала Беларусь 3.
s-177 Гэтыя два тыдні там паказваюць самае свежае дакументальнае кіно Беларусьфільма.
s-178 Асабліва раім:
s-179 18 сакавіка 22:15 альманах На сувязі гэта складанка з чатырох фільмаў дэбютантаў студыі Веранікі Бандаровіч, Ксеніі Галубовіч, Алеся Лапо і Максіма Шведа.
s-180 19 сакавіка 9:50 | 22:25 сямейная драма Галіны Адамовіч Вяда.
s-181 24 сакавіка 22:15 'Адна сям’я' фільм Наталлі Жамойдзік, прысвечаны пытанню ўсынаўлення дзяцей.
s-182 27 сакавіка 22:00 новы фільм Вольгі Дашук 'Насця і ваўкі' пра жыццё ў асяроддзі прыроды.
s-183 Паглядзець анлайн можна тут - <a_href='https://www.tvr.by/televidenie/belarus-3/'>https://www.tvr.by/televidenie/belarus-3/
s-184 Расклад можа змяняцца, за ім сачыце - <a_href='https://www.tvr.by/programms/belarus-3/'>https://www.tvr.by/programms/belarus-3/
s-185 Ірэна Кацяловіч (газета 'Звязда') пра фільмы BelarusDocs-2020:
s-186 'Часткай праграмы, напрыклад, стала стужка «Дэбют» Настассі Мірашнічэнкі, якая летась была вылучана на суісканне «Оскара» ад Беларусі і трапіла ў шорт-ліст прэміі.
s-187 Прэм’ера фільма ў свой час адбылася на амстэрдамскім кінафестывалі ІDFA, што лічыцца дакументальнымі «Канамі».
s-188 Гэта аповед пра тэатр у жаночай папраўчай калоніі, які паралельна з рэпетыцыямі спектакля засяроджваецца на некалькіх гераінях і расказвае, як жанчыны перажываюць зняволенне як яны працуюць, гадуюць у турме дзіця альбо чакаюць спаткання з малым, што застаўся на волі.
s-189 Апроч даволі эмпатычнага пранікнення ў жаночыя гісторыі, карціна паказвае закрыты ад звычайнага чалавека турэмны быт і тое, як аматарская тэатральная пастаноўка разбаўляе стройную завядзёнку.
s-190 Між тым адкрые BelarusDocs стужка «Трэнер» Вольгі Абрамчык, якая паказвалася на фестывалях Docudays у Кіеве, «Артдокфэст» у Маскве і мінскім «Лістападзе».
s-191 Гэта пранікненне ў штодзённасць зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе, дзе гуляюць невідушчыя, і яе самаадданага трэнера Алега Кірылава.
s-192 Фільм суправаджае каманду ў яе падрыхтоўцы да адказнай гульні і ў тым ліку праз асобных гульцоў паказвае, як матывацыя і трэніроўкі спрыяюць, здавалася б, немагчымым рэчам.
s-193 У праграме кінафестывалю ёсць яшчэ два фільмы, раней ужо дэманстраваныя ў Беларусі.
s-194 Цікавасць, па-першае, мусіць выклікаць «Цар гары» Андрэя Куцілы, зняты рэжысёрам яшчэ да яго вялікіх перамог з карцінамі «Стрыптыз і вайна» і Summa.
s-195 Даволі каверзны фільм расказвае пра маладую сям’ю з малымі дзецьмі, што пераехала ў вёску з жаданнем займацца натуральнай гаспадаркай, але была хутка вымушана кінуць гэтую ідэю з-за бесперапынных бюракратычных працэдур і штрафаў.
s-196 Па-другое, на BelarusDocs можна пагрузіцца ў медытатыўна-назіральную работу «Перазімаваць» Евы-Кацярыны Махавай, дзе паказаны сезонны прытулак для старых людзей: на зіму яны пакідаюць свае адзінокія вясковыя хаты і едуць у месца, уласна такую ж хату, дзе нехта можа пра іх паклапаціцца.
s-197 Дні праходзяць няспешна і марудна, а камера тым часам выхоплівае ўспаміны старых пра гаротнае мінулае, іх стрыманую камунікацыю паміж сабой і непазбежнае затуханне.
s-198 Апроч больш-менш вядомых беларускаму гледачу стужак на BelarusDocs адбудуцца тры нацыянальныя прэм’еры карцін, кожная з якіх належыць масцітаму беларускаму дакументалісту і знятая на студыі «Летапіс» «Беларусьфільма».
s-199 У праграму ўключаны нядаўні док Галіны Адамовіч «Лебедзі», што адлюстроўвае трэшавую работу хуткай дапамогі ў Светлагорску.
s-200 Камера без літасці і паслабленняў накіроўваецца ў самую гушчу маргінальнага свету невялікага горада, якому штодзённа патрабуецца дапамога ўрача.
s-201 Няпростае, а часам агіднае відовішча на прыкладзе светлагорскай «хуткай» назва фільма адсылае да рабочага пазыўнога пакажа, што ў рэальнасці можа азначаць клятва Гіпакрата.
s-202 Традыцыйная для нашай дакументалістыкі тэма вёскі мудрагеліста ўвасобілася ў фактурным фільме «Полацкі вальс» Вольгі Дашук пра вясковага гарманіста і кампазітара Васіля Граноўскага.

Text viewDownload CoNNL-U