s-102
| Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях акрамя выканання паўнамоцтваў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуюць работу падначаленых iм гарадскiх i раённых аддзелаў па надзвычайных сiтуацыях, пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых і iншых арганiзацый, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, і iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях; |
s-103
| каардынуюць работу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-104
| ажыццяўляюць праверку захавання мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. |
s-105
| Кампетэнцыя пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых і iншых арганiзацый, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, і iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-106
| Артыкул 18. |
s-107
| Абавязкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-108
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць удзел у лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, ажыццяўляць тушэнне пажараў і выратаванне людзей; |
s-109
| удзельнiчаць у распрацоўцы і рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-110
| удзельнiчаць у ажыццяўленнi арганiзацыйнага і навукова-тэхнiчнага забеспячэння сiстэмы нацыянальнай бяспекi, у тым лiку ажыццяўляць дзейнасць па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-111
| iнфармаваць рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi і грамадзян па пытаннях папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; |
s-112
| падтрымлiваць пастаянную гатоўнасць сiл і сродкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, арганiзоўваць нясенне гарнiзоннай і каравульнай службы; |
s-113
| развiваць матэрыяльна-тэхнiчную базу; |
s-114
| выконваць iншыя абавязкi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-115
| Артыкул 19. |
s-116
| Адказнасць органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-117
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях і iх работнiкi нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную няправiльнымi дзеяннямi ў ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi і (або) пажару. |
s-118
| Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях i iх работнiкi не нясуць адказнасцi за шкоду, нанесеную ў вынiку абгрунтаваных дзеянняў у ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi i (або) пажару, за незахаванне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, iх службовымi асобамi і грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны, якое прывяло да ўзнiкнення надзвычайнай сiтуацыi і (або) пажару. |
s-119
| Глава 4 |
s-120
| Служба ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях |
s-121
| Артыкул 20. |
s-122
| Стварэнне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-123
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-124
| Колькасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя знаходзяцца на ўтрыманнi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. |
s-125
| Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў дадаткова могуць павялiчваць колькасць работнiкаў тэрытарыяльных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. |
s-126
| Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у мэтах забеспячэння абароны арганiзацый ад надзвычайных сiтуацый можа ствараць за кошт сродкаў, што паступаюць па дагаворах, якiя заключаюцца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях з юрыдычнымi і фiзiчнымi асобамi, падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях і дадаткова павялiчваць колькасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. |
s-127
| Артыкул 21. |
s-128
| Камплектаванне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-129
| Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях камплектуюцца асобамi радавога і начальнiцкага складу і грамадзянскiм персаналам. |
s-130
| Асобы радавога і начальнiцкага складу прымаюцца на службу ў органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях на кантрактнай аснове па конкурсу і праходзяць службу ў адпаведнасцi з палажэннем аб праходжаннi службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. |
s-131
| Парадак і ўмовы работы грамадзянскага персаналу (асоб, якiя займаюць штатныя пасады ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях і не маюць спецыяльных званняў радавога і начальнiцкага складу) рэгулююцца працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-132
| Артыкул 22. |
s-133
| Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-134
| Асобы радавога і начальнiцкага складу, якiя займаюць штатныя пасады ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях або знаходзяцца ў распараджэннi начальнiкаў адпаведных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, а таксама праходзяць вучобу ў навучальных арганiзацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца работнiкамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. |
s-135
| Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў з’яўляюцца прадстаўнiкамi ўлады і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. |
s-136
| Нiхто не мае права ўмешвацца ў службовую дзейнасць работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, акрамя рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання і службовых асоб, прама ўпаўнаважаных на тое заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-137
| Невыкананне або перашкода выкананню законных патрабаванняў работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, знявага iх гонару і годнасцi, пагроза, насiлле, а таксама iншыя дзеяннi, што перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на iх абавязкаў, цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-138
| Артыкул 23. |
s-139
| Правы службовых асоб і iншых работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-140
| Службовыя асобы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi гэтых органаў і падраздзяленняў: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; |
s-141
| прыцягваюць для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi фiнансавыя і матэрыяльныя рэсурсы з рэзерваў, створаных арганiзацыямi для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; |
s-142
| праводзяць дакументаванне, вiдэа-, кiназдымку, фатаграфаванне і гуказапiс пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi і яе вынiкаў; |
s-143
| прыцягваюць грамадзян (з iх згоды), якiя не з’яўляюцца работнiкамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, да правядзення неадкладных работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi; |
s-144
| прымаюць iншыя неадкладныя меры, абумоўленыя развiццём надзвычайнай сiтуацыi і (або) ходам работы пры яе лiквiдацыi. |
s-145
| Службовыя асобы і iншыя работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў у межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, маюць права: атрымлiваць поўную і дакладную iнфармацыю, неабходную для выканання ўскладзеных на iх абавязкаў; бесперашкодна праходзiць на тэрыторыю і аб’екты арганiзацый, а таксама ў жылыя памяшканнi для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, а для выканання наглядных функцый — па прад’яўленнi прадпiсання на iх выкананне і службовага пасведчання. |
s-146
| Доступ на тэрыторыi і ў памяшканнi, наведванне якiх абмежаванае ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама допуск да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; |
s-147
| патрабаваць ад усiх асоб, якiя знаходзяцца ў зоне надзвычайнай сiтуацыi, захавання ўстаноўленых мераў бяспекi; |
s-148
| часова абмяжоўваць або забараняць рух транспарту, а таксама доступ грамадзян на асобныя ўчасткi мясцовасцi або аб’екты ў мэтах правядзення работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, абавязваць грамадзян пакiнуць пэўныя месцы; |
s-149
| ажыццяўляць iншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-150
| Артыкул 24. |
s-151
| Абавязкi работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-152
| Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць неабходныя меры па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; утрымлiваць у пастаяннай гатоўнасцi спецыяльныя сродкi, абсталяванне, iншую маёмасць для арганiзацыi, правядзення і забеспячэння аварыйна-выратавальных работ пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi; захоўваць дзяржаўную, службовую, а таксама iншую ахоўваемую законам тайну, якая стала вядома ў сувязi з выкананнем службовых абавязкаў; выконваць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь згодна з займаемымi пасадамi iншыя абавязкi, якiя вызначаюцца ў парадку, устанаўлiваемым Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. |
s-153
| Артыкул 25. |
s-154
| Абавязковае дзяржаўнае страхаванне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-155
| Работнiкi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях належаць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню на выпадак гiбелi (смерцi), а таксама ранення (кантузii, траўмы, калецтва) і (або) захворвання, атрыманых у перыяд праходжання службы, на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога і начальнiцкага складу органаў унутраных спраў. |
s-156
| Артыкул 26. |
s-157
| Сацыяльна-бытавое забеспячэнне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях |
s-158
| Грашовае забеспячэнне работнiкаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях складаецца са службовага акладу, акладу па спецыяльнаму званню, надбаўкi за выслугу гадоў і iншых выплат у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
s-159
| Пенсiйнае забеспячэнне, сацыяльна-бытавое абслугоўванне i забеспячэнне жылымi памяшканнямi работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i членаў iх сем’яў, а таксама работнiкаў, звольненых з органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, і членаў iх сем’яў ажыццяўляюцца на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога і начальнiцкага складу органаў унутраных спраў. |
s-160
| Анлайн-фестываль дакументальнага кіно BelarusDocs-2020 абвяшчае праграму. |
s-161
| З 7 па 13 красавіка, не выходзячы з дому, можна будзе ўбачыць выбітнае беларускае кіно. |
s-162
| У сёлетнюю праграму патрапілі фільмы, якія распавядуць пра жыццё рэгіёнаў Беларусі: |
s-163
| “Дэбют” (2017) Настассі Мірашнічэнкі – фільм-прэтэндэнт на прэмію Оскар-2019 ад Беларусі, дзеянне якога разгортваецца ў гомельскай жаночай калоніі. |
s-164
| Пра трэнера віцебскай каманды па інтуітыўнаму футболу Алега Кірылава распавядзе Вольга Абрамчык у фільме “Трэнер” (2019). |
s-165
| Фільм “Перазімаваць” (2017) Евы-Кацярыны Махавай раскажа пра побыт ў доме сезоннага пражывання, дзе старыя маюць прытулак на халодны сезон. |
s-166
| Фільм “Лебедзі” (2018) Галіны Адамовіч – пра няпростую працу службы “хуткай дапамогі” у Светлагорску. |
s-167
| Пра вясковага блогера фермера з-пад Баранавічаў і яго барацьбу за справядлівасць распавядзе ў сваім фільме “Цар гары” (2017) Андрэй Куціла. |
s-168
| “Полацкі вальс” (2019) Вольгі Дашук – гэта роздум кіраўніка вясковага хора з-пад Наваполацка пра пражытае. |
s-169
| Усе гэтыя шэсць фільмаў прымалі ўдзел і былі лаўрэатамі значных кінафестываляў – IDFA (Амстэрдам), Кракаўскага кінафестываля, Артдокфэста (Масква), “Docudays UA” (Кіеў), “Лістапада” (Мінск). |
s-170
| Сёмы фільм праграмы будзе паказаны шырокай публіцы ўпершыню – гэта “Фальклор і жыццё” (2020), у якім Юрый Цімафееў робіць цікавую спробу распавесці пра эратычны пачатак у беларускай народнай абраднасці, збіраючы прыклады ў самых розных кутках Беларусі. |
s-171
| Падрабязней пра фільмы праграмы чытайце на нашым сайце - <a_href='https://belarusdocs.com/program/'>https://belarusdocs.com/program/ |
s-172
| Кожны з фільмаў фестывалю будзе даступны для анлайн-прагляду на працягу 24 гадзін у HD-якасці з англійскімі субцітрамі на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com. |
s-173
| У гэтым годзе анлайн-фестываль ўпершыню абвяшчае нефармальную ўзнагароду лепшаму фільму, выбранаму праз галасаванне гледачоў – 'Прыз глядацкіх сімпатый'. |
s-174
| Сябрам журы можа стаць кожны: дастаткова запоўніць анкету па спасылцы: <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform?usp=sf_link'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform?usp=sf_link, паглядзець усе фільмы праграмы і ацаніць іх. |
s-175
| Анлайн-фестываль BelarusDocs – некамерцыйны праект, існаванне якога вы можаце падтрымаць на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака (<a_href='https://www.talaka.org/projects/3411/fund'>https://www.talaka.org/projects/3411/fund). |
s-176
| Добрая навіна прыйшла з тэлеканала “Беларусь 3”. |
s-177
| Гэтыя два тыдні там паказваюць самае свежае дакументальнае кіно “Беларусьфільма”. |
s-178
| Асабліва раім: |
s-179
| 18 сакавіка 22:15 – альманах “На сувязі” – гэта складанка з чатырох фільмаў дэбютантаў студыі Веранікі Бандаровіч, Ксеніі Галубовіч, Алеся Лапо і Максіма Шведа. |
s-180
| 19 сакавіка 9:50 | 22:25 – сямейная драма Галіны Адамовіч “Вяда”. |
s-181
| 24 сакавіка 22:15 – 'Адна сям’я' – фільм Наталлі Жамойдзік, прысвечаны пытанню ўсынаўлення дзяцей. |
s-182
| 27 сакавіка 22:00 – новы фільм Вольгі Дашук 'Насця і ваўкі' пра жыццё ў асяроддзі прыроды. |
s-183
| Паглядзець анлайн можна тут - <a_href='https://www.tvr.by/televidenie/belarus-3/'>https://www.tvr.by/televidenie/belarus-3/ |
s-184
| Расклад можа змяняцца, за ім сачыце - <a_href='https://www.tvr.by/programms/belarus-3/'>https://www.tvr.by/programms/belarus-3/ |
s-185
| Ірэна Кацяловіч (газета 'Звязда') пра фільмы BelarusDocs-2020: |
s-186
| 'Часткай праграмы, напрыклад, стала стужка «Дэбют» Настассі Мірашнічэнкі, якая летась была вылучана на суісканне «Оскара» ад Беларусі і трапіла ў шорт-ліст прэміі. |
s-187
| Прэм’ера фільма ў свой час адбылася на амстэрдамскім кінафестывалі ІDFA, што лічыцца дакументальнымі «Канамі». |
s-188
| Гэта аповед пра тэатр у жаночай папраўчай калоніі, які паралельна з рэпетыцыямі спектакля засяроджваецца на некалькіх гераінях і расказвае, як жанчыны перажываюць зняволенне — як яны працуюць, гадуюць у турме дзіця альбо чакаюць спаткання з малым, што застаўся на волі. |
s-189
| Апроч даволі эмпатычнага пранікнення ў жаночыя гісторыі, карціна паказвае закрыты ад звычайнага чалавека турэмны быт і тое, як аматарская тэатральная пастаноўка разбаўляе стройную завядзёнку. |
s-190
| Між тым адкрые BelarusDocs стужка «Трэнер» Вольгі Абрамчык, якая паказвалася на фестывалях Docudays у Кіеве, «Артдокфэст» у Маскве і мінскім «Лістападзе». |
s-191
| Гэта пранікненне ў штодзённасць зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе, дзе гуляюць невідушчыя, і яе самаадданага трэнера Алега Кірылава. |
s-192
| Фільм суправаджае каманду ў яе падрыхтоўцы да адказнай гульні і ў тым ліку праз асобных гульцоў паказвае, як матывацыя і трэніроўкі спрыяюць, здавалася б, немагчымым рэчам. |
s-193
| У праграме кінафестывалю ёсць яшчэ два фільмы, раней ужо дэманстраваныя ў Беларусі. |
s-194
| Цікавасць, па-першае, мусіць выклікаць «Цар гары» Андрэя Куцілы, зняты рэжысёрам яшчэ да яго вялікіх перамог з карцінамі «Стрыптыз і вайна» і Summa. |
s-195
| Даволі каверзны фільм расказвае пра маладую сям’ю з малымі дзецьмі, што пераехала ў вёску з жаданнем займацца натуральнай гаспадаркай, але была хутка вымушана кінуць гэтую ідэю з-за бесперапынных бюракратычных працэдур і штрафаў. |
s-196
| Па-другое, на BelarusDocs можна пагрузіцца ў медытатыўна-назіральную работу «Перазімаваць» Евы-Кацярыны Махавай, дзе паказаны сезонны прытулак для старых людзей: на зіму яны пакідаюць свае адзінокія вясковыя хаты і едуць у месца, уласна такую ж хату, дзе нехта можа пра іх паклапаціцца. |
s-197
| Дні праходзяць няспешна і марудна, а камера тым часам выхоплівае ўспаміны старых пра гаротнае мінулае, іх стрыманую камунікацыю паміж сабой і непазбежнае затуханне. |
s-198
| Апроч больш-менш вядомых беларускаму гледачу стужак на BelarusDocs адбудуцца тры нацыянальныя прэм’еры карцін, кожная з якіх належыць масцітаму беларускаму дакументалісту і знятая на студыі «Летапіс» «Беларусьфільма». |
s-199
| У праграму ўключаны нядаўні док Галіны Адамовіч «Лебедзі», што адлюстроўвае трэшавую работу хуткай дапамогі ў Светлагорску. |
s-200
| Камера без літасці і паслабленняў накіроўваецца ў самую гушчу маргінальнага свету невялікага горада, якому штодзённа патрабуецца дапамога ўрача. |
s-201
| Няпростае, а часам агіднае відовішча на прыкладзе светлагорскай «хуткай» — назва фільма адсылае да рабочага пазыўнога — пакажа, што ў рэальнасці можа азначаць клятва Гіпакрата. |