Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Аргас (горад)
s-2 А́ргас (грэч.: Ἄργος) горад на паўвостраве Пелапанес на поўдні Грэцыі.
s-3 Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Еўропы.
s-4 Насельніцтва (2001 г.) - 29 228 чал.
s-5 Паселішча на месцы Аргаса ўзнікла ў неалітычную эпоху.
s-6 Згодна паданню, яго першым уладаром быў Інах, сын Акіяна і багіні мясцовай ракі, які пачаў кіраваць у 1986 г. да н. э.
s-7 У канцы 2 - пачатку 1 тысячагоддзях да н. э. горад быў заваяваны дарыйцамі.
s-8 У 669 г. жыхары Аргаса перамаглі спартанцаў і здолелі ўсталяваць кантроль над Алімпіяй.
s-9 Фейдон, тыран Аргаса, знакаміты тым, што ўвёў у Грэцыі стандарты мер вымярэння і вагі.
s-10 У VI ст. да н. э. Аргас зноў былі ўцягнуты ў барацьбу супраць Спарты.
s-11 Пасля адной з няўдалых бітваў аргасцы ў знак жалобы ўвялі звычай галіць валасы.
s-12 У гады Пелапанескіх войн Аргас доўгі час прытрымліваўся нейтралітэту, але ў выніку падтрымаў Афіны, а пазней - Фівы.
s-13 У 146 г. да н. э. Аргас увайшоў у склад Рымскай дзяржавы.
s-14 У 267 г. н. э. і 305 г. н. э. Аргас руйнавалі готы.
s-15 Але ў другой палове 1 тысячагоддзя - пачатку 2 тысячагоддзя пад уладай Візантыі горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр.
s-16 У 1212 г. пасля васьмігадовай аблогі захоплены крыжакамі, якія на месцы старажытнага акропаля ўзвялі магутны замак.
s-17 У 1394 г. горад і яго наваколлі былі перададзены пад кантроль Венецыі.
s-18 У 1397 г. ён быў спустошаны туркамі, большасць жыхароў загінула або трапіла ў рабства.
s-19 У 1500 г. горад быў далучаны да Асманскай імперыі.
s-20 Мясцовыя землі былі населены выхадцамі з Албаніі.
s-21 У 1821 г. у Аргасе пачаў дзейнічаць першы незалежны агульнагрэчаскі парламент.
s-22 Пасля вызвалення ад Асманскай імперыі горад увайшоў у склад Грэцыі.
s-23 Аргас знаходзіцца ў 2 гадзінах язды на аўтобусе з Афінаў.
s-24 У Аргасе знаходзяцца аўтобусны вакзал і чыгуначная станцыя.

Text viewDownload CoNNL-U