s-1
| 30-е годы. |
s-2
| БССР |
s-3
| #фотабсср |
s-4
| Танкі на Бабруйскіх манёўрах 1929 года: французкі Renault FT-17 і брытанскі Mark V - аснова механізаваных войскаў Чырвонай Арміі таго часу. |
s-5
| У сярэдзіне кадра бачны першы савецкі танк - МС-1, які як раз прынялі на ўзбраенне ў 1929 годзе. |
s-6
| Фота з часопіса 'Красноармеец и краснофлотец'. |
s-7
| А зараз кажуць, што немагчыма хутка перавесці ўсіх на беларускую мову. |
s-8
| Калі камуністы заклікаюць паважаць іхнія помнікі - памятайце, як яны паважалі нашыя. |
s-9
| Чырвоны касцёл. |
s-10
| 1932 г. |
s-11
| Менск |
s-12
| <a_href='https://telegra.ph/file/43890594f7645c67896a0.jpg'></a>Наша Ніва, 1909 год: Каб паменшыць піццё алкаголя (спірту), іншыя раяць саўсім забараніць прадаваць гарэлку, але з гэтага напэўна нічога не выйдзе, бо толькі ў такіх краях можна забараніць прадаваць гарэлку, дзе ўвесь народ пазнаў, што гарэлка - гэта атрута і сам не хоча піць |
s-13
| Каляды ў смаргонскіх акопах. |
s-14
| Першая сусветная вайна |
s-15
| Афіша да фільма 'Кастусь Каліноўскі', 1928 г. |
s-16
| Рэдкі здымак паўстанцаў Каліноўскага |
s-17
| Беларускія ўрады станам на 24 снежня 1920 года апісвае газета Наша думка |
s-18
| Як змяняўся выгляд Гарадзенскага замку з часам. |
s-19
| Рэканструкцыя, апублікаваная ў кнізе А. Краўцэвіча, 1993 (напэўна, на аснове археалагічных даследваньняў А. Трусава) |
s-20
| Цікавы факт. |
s-21
| А ці ведаеце вы, што 'Пагоня', прынятая ў верасьні 1991, з’явілася на фасадзе Дома ўраду толькі ў 1994, праз 5 дзён пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі? |
s-22
| Гісторыя БНР за 7 хвілінаў |
s-23
| 2 красавіка 1996 года была падпісана «дамоўленасць аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі». |
s-24
| У той жа дзень у Мінску выбухае шматтысячны мітынг пратэсту |
s-25
| Угодкі Дэкларацыі аб суверэнітэце, мітынг на праспекце Скарыны. |
s-26
| 3 красавіка 1991 - пачаўся страйк работнікаў менскіх заводаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі |
s-27
| У 1897 г. беларускую мову адзначалі роднай больш за 80% беларусаў. |
s-28
| Як усталёўвалі і зносілі Крыж Ахвярам рэпрэсій у Баранавічах |
s-29
| 6 красавіка спаўняецца 20 гадоў зь дня сьмерці Генадзя Карпенкі. |
s-30
| Сьцісла пра яго: |
s-31
| - Мэр Маладэчна Карпенка стварыў 10 000 працоўных месцаў |
s-32
| - Пасяджэньні гарвыканкаму вяліся па-беларуску |
s-33
| - У Маладэчне няма ніводнай «камуністычнай» вуліцы, але ёсьць камень з Салаўкоў |
s-34
| - На выбарах 1994 года Карпенку не зарэгістравалі, і ён папрасіў сваю каманду працаваць на Пазьняка |
s-35
| - Пасьля рэфэрэндуму 1995 году больш як тыдзень над будынкам гарвыканкаму лунаў бел-чырвона-белы сьцяг |
s-36
| - Пасьля інсульту Генадзь Карпенка суткі праляжаў у шпіталі без мэдычнай дапамогі |
s-37
| Прэс-канфэрэнцыя ў 1995, прысьвечаная аднаўленьню Лукашэнкам функцый КГБ як інструменту палітычнага зыску і рэпрэсіўнай машыны. |
s-38
| Неўзабаве КГБ абурана абвергла гэтую заяву, а яшчэ праз пару тыдняў – афіцэры групы КГБ “Альфа” зьбілі дэпутатаў Апазыцыі БНФ. |
s-39
| Праз чатыры гады Карпенка загіне, выпіўшы настойліва прапанаваны яму малазнаёмай асобай кубак кавы. |
s-40
| Людзі крычалі і не разумелі, за што іх забіваюць. |
s-41
| Сведка расстрэлаў у Курапатах узгадвае жудаснае відовішча |
s-42
| 7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. |
s-43
| Гэта быў адзін з найбольш яскравых эпізодаў Галадамору ў Беларусі. |
s-44
| Галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы Барысава і запатрабавалі ад савецкіх акупацыйных уладаў хлеба. |
s-45
| Людзi намагалiся захапiць хлебную лаўку й сховiшча хлеба. |
s-46
| Праз два-тры дні да пратэстоўцаў далучылiся мужчыны. |
s-47
| Супрацоўнікі мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна” абвесьцілі страйк. |
s-48
| Пратэст прыняў даволi арганiзаваную форму барацьбы супраць улады. |
s-49
| Паведамлялася таксама пра іншае масавае выступленьне ў Барысаве ў траўні 1933 г. |
s-50
| Бунт быў жорстка падаўлены савецкімі акупантамі. |
s-51
| Каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце, былі арыштаваныя. |
s-52
| 200 чалавек былі расстраляныя. |
s-53
| 24 красавіка 1991 года – пачатак блакады чыгункі ў Оршы |
s-54
| 12 знакавых будынкаў, якія варта аднавіць у Беларусі |
s-55
| Чарнобыльскі шлях-1996, пасля якога Пазняк вымушаны быў пакінуць Беларусь. |
s-56
| 1990 год, яшчэ савецкая Беларусь, толькі другі па ліку «Чарнобыльскі шлях». |
s-57
| Але стрымаць народны пратэст ужо немагчыма: дзясяткі тысяч людзей зьбіраюцца ў цэнтры Менску, над натоўпам ня толькі «чарнобыльскія», але і палітычныя лёзунгі. |
s-58
| Прысутныя слухаюць Зянона Пазьняка. |
s-59
| Чарнобыльскі шлях 1990 |
s-60
| Чарнобыльскі шлях 1999 |
s-61
| На фота сустрэча на Эльбе амэрыканца Ўільяма Робэртсана і беларуса Аляксандра Сільвашкі, красавік 1945. |
s-62
| Савецкая гістарыяграфія ўсе разбурэньні ў Менску сьпісвала на нямецкія войскі. |
s-63
| Пазьней высьветлілася, што Чырвоная армія таксама бамбавала сталіцу Беларусі, і то ня раз. |
s-64
| <a_href='https://t.me/radiosvaboda'>@radiosvaboda</a> разьбіралася, ад каго Менск пацярпеў больш. |
s-65
| Браслав, 1920-е г. |
s-66
| У Магілёве ў 1993–94 годзе па-беларуску навучаліся блізу 1000 вучняў, у 2019-м — усяго 19. |
s-67
| Гэта вынік «моўнага» рэфэрэндуму, які адбыўся з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі 14 траўня 1995 году і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай. |
s-68
| Дзяўчына ў традыцыйным касцюме. |
s-69
| 1920-я гг. |
s-70
| Астромічы, Кобрынскі раён. |
s-71
| #дзеньвышыванкі |
s-72
| Традыцыйныя касцюмы дзяўчат. |
s-73
| Пачатак XX ст. |
s-74
| Яромічы, Кобрынскі раён. |
s-75
| #дзеньвышыванкі |
s-76
| Мотальскі строй |
s-77
| #дзеньвышыванкі |
s-78
| Касцюм нявесты. |
s-79
| Сярэдзіна XX ст. |
s-80
| Радастава, Драгічынскі раён. |
s-81
| #дзеньвышыванкі |
s-82
| Касцюм нявесты. |
s-83
| Сярэдзіна XX ст. |
s-84
| Радастава, Драгічьшскі раён. |
s-85
| #дзеньвышыванкі |
s-86
| Сяляне ў штодзённым адзенні. |
s-87
| Пача- так XX ст. |
s-88
| Піншчына. |
s-89
| #дзеньвышыванкі |
s-90
| Святочнае адзенне моладзі. |
s-91
| 1930-я гг. |
s-92
| Верхнія Казловічы, Калінкавіцкі раён. |
s-93
| #дзеньвышыванкі |
s-94
| Дзяўчаты ў святочным адзенні. |
s-95
| 1950-я гг. |
s-96
| Леніна, Жыткавіцкі раён. |
s-97
| #дзеньвышыванкі |
s-98
| Старадаўні галаўны ўбор мяшчанкі (галовачка). |
s-99
| Канец XIX ст. |
s-100
| Давыд-Гарадок, Столінскі раён. |