s-101
| 42 чалавекі ў ізаляцыі праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў! |
s-102
| «Яна нават не была за межамі Жыткавіцкага раёна. |
s-103
| Ёсьць такая інфармацыя, што дачка яе калегі езьдзіла ў Санкт-Пецярбургу, але гэта было яшчэ ў студзені. |
s-104
| Калега і яе дачка не хварэлі» |
s-105
| Настаўнік зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі з просьбай увесьці карантын! |
s-106
| Аўтарка скандальнага роліка пра беларускую мову: «Я раскайваюся толькі ў тым, што ўжыла ня вельмі прыгожыя словы» |
s-107
| Як пра каранавірус размаўляюць з беларусамі і немцамі Лукашэнка і Мэркель? |
s-108
| «Гэта пытаньне жыцьця і сьмерці» |
s-109
| Лекар зь Беларусі Аляксандар Лобан, які 16 гадоў працаваў у Нідэрляндах, першым зьвярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам увесьці ў краіне карантын і закрыць межы |
s-110
| Неяк ня вельмі аптымістычна |
s-111
| «На карантын патрэбны грошы, а іх на людзей шкада». |
s-112
| Што гавораць бацькі, калі вядуць малых у школу |
s-113
| «Журналістам нічога не казаць». |
s-114
| Што адбываецца ў раённым цэнтры Жыткавічах, дзе выявілі каранавірус |
s-115
| Дзень Волі са Свабодай. |
s-116
| Коратка пра тое, што будзе |
s-117
| Андрэй Скараход віншуе беларусаў з днём Волі! |
s-118
| Жыткавічы пасьля каранавірусу. |
s-119
| Што адбываецца ў горадзе |
s-120
| У Горадні зачыталі Трэцюю Ўстаўную грамату БНР і прасьпявалі гімны. |
s-121
| Беларуская інфэкцыяністка, якая працуе ў Швэцыі: каранавірус цыркулюе ў Эўропе мінімум са сьнежня. |
s-122
| Многія з нас ужо перанесьлі каранавірус, толькі пра гэта не здагадваюцца |
s-123
| Ужо 86 |
s-124
| Карантыну ня будзе |
s-125
| Чаму Беларусь засталася бяз танных аднаразовых масак? |
s-126
| Расьсьледаваньне |
s-127
| У прынца Ўэльскага Чарльза выявілі каранавірус |
s-128
| Дзень Волі са Свабодай. |
s-129
| У Гомелі міліцыя ўключылася ў барацьбу з каранавірусам. |
s-130
| У адным з дамоў, дзе ўчора праводзілі санітарную апрацоўку праз падазрэньне на каранавірус у адной з жыхарак, міліцыя абышла ўсіх жыхароў. |
s-131
| Супрацоўнікі сілавой структуры загадалі жыхарам «нікому нічога не казаць» і не выходзіць з дому. |
s-132
| «Усё далёка ня так маляўніча, як пра гэта паведамляюць народу, — кажа доктарка аднаго зь менскіх шпіталёў. |
s-133
| — Вельмі шмат людзей хварэюць цяпер. |
s-134
| Дыягнастуюць і сьвіны грып, і сэзонны грып. |
s-135
| Паміраюць людзі ад пнэўманіі, і толкам ніхто ня можа сказаць, ад якога ўзбуджальніка. |
s-136
| Бяруць мазкі для аналізу на „карону“. |
s-137
| Як і што будзе далей — ніхто ня ведае». |
s-138
| «А потым ракета над намі паляцела». |
s-139
| Рэпартаж зь вёскі, якую эвакуавалі пасьля пажару на вайсковым палігоне |
s-140
| У Беларусі ўжо рыхтуюцца да параду |
s-141
| Мінздароўя пра новыя выпадкі каравірусу ў Беларусі. |
s-142
| Ужо 94 |
s-143
| Прэм’ер Брытаніі заразіўся каранавірусам |
s-144
| Лідэр гурту Rammstein у рэанімацыі з COVID-19. |
s-145
| У сакавіку ў яго былі канцэрты ў Менску і Маскве |
s-146
| Інфэкцыю выявілі ў дзяўчыны, якая на мінулым тыдні вярнулася з Францыі. |
s-147
| Цяпер жыхары 40-кватэрнага дому — «кантакты другога ўзроўню». |
s-148
| Як праходзіць самаізаляцыя, расказала адна з жыхарак дому. |
s-149
| «Уся Эўропа нам зайздросьціць!». |
s-150
| Рэпартаж з Жодзіна, дзе прайшоў адзіны ў сьвеце футбольны матч |
s-151
| Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў інфармацыю, што міліцыі забаранілі выяжджаць і заяжджаць на Віцебшчыну. |
s-152
| У МУС кажуць, што гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў! |
s-153
| «Цяпер тата ў інфэкцыйным шпіталі ў скрайне цяжкім стане на ШВЛ. |
s-154
| І тое, што кажуць, што ў нас няма пацыентаў з каранавірусам на ШВЛ — гэта няпраўда». |
s-155
| Нягледзячы на закрыцьцё Расеяй межаў, беларускія цягнікі ў Маскву і Пецярбург ходзяць паводле раскладу |
s-156
| Як лечаць ад каранавірусу ў Беларусі і за мяжой. |
s-157
| Расказваюць лекары і хворыя |
s-158
| Віцебскі актор у рэанімацыі з каранавірусам і пнэўманіяй |
s-159
| Невялікі апдэйт |
s-160
| Першы выпадак каранавірусу зафіксавалі ў Іўі на Горадзеншчыне |
s-161
| У Лельчыцах з падазрэньнем на каранавірус забралі дырэктара гаспадаркі і супрацоўнікаў райвыканкаму |
s-162
| Калі вам ёсьць што распавесьці пра каранавірус у вашым рэгіёне - пішыце нам на <a_href='https://t.me/SvabodaBelarus'>@SvabodaBelarus</a> |
s-163
| Актор з Віцебску з каранавірусам ужо 6 дзён знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх! |
s-164
| Паводле жонкі, у чыгуначным шпіталі знаходзяцца 6 чалавек з каранавірусам. |
s-165
| Шмат людзей ляжаць з пнэўманіямі, ім зьбівалі тэмпэратуру, лячылі антыбіётыкамі і выпісвалі, ня робячы ніякіх тэстаў на каранавірус. |
s-166
| Што адбываецца па абодва бакі закрытай расейскай мяжы |
s-167
| Працуеце ў сыстэме аховы здароўя? |
s-168
| Раскажыце Свабодзе, што адбываецца! |
s-169
| Радыё Свабода імкнецца максымальна аб’ектыўна асьвятляць сытуацыю з пандэміяй каранавірусу. |
s-170
| Мы публікуем толькі правераную, збалянсаваную інфармацыю, ня чуткі і ня фэйкі. |
s-171
| У сытуацыі, калі афіцыйная інфармацыя вельмі абмежаваная, надзвычай важна пачуць, што адбываецца, зь першых рук – ад дактароў, мэдсёстраў, іншых мэдычных спэцыялістаў. |
s-172
| Калі вы працуеце ў сыстэме аховы здароўя Беларусі і валодаеце інфармацыяй пра распаўсюд каранавірусу, якая мае грамадзкую важнасьць, напішыце нам. |
s-173
| Мы абяцаем захаваць вашую поўную ананімнасьць, але пры гэтым павінны быць на 100% перакананыя ў праўдзівасьці фактаў. |
s-174
| Пішыце на <a_href='https://t.me/svabodabelarus'>@svabodabelarus</a> |
s-175
| Ужо 152. |
s-176
| У Беларусі за тры дні выявілі 58 новых выпадкаў COVID-19 |
s-177
| У Віцебску зацьвердзілі плян супраць каранавірусу: прафіляктыка ў цэрквах, школах, гатэлях. |
s-178
| Усяго 21 пункт |
s-179
| У менскім дзіцячым садку № 566 на каранавірус захварэла нянечка. |
s-180
| Што адбываецца ў інфэкцыйным шпіталі ў Віцебску вачыма пацыента на карантыне |
s-181
| «Зразумейце, мы баімся. |
s-182
| Нам нічога не тлумачаць. |
s-183
| Куды павязуць зараз дзяцей, навошта? |
s-184
| І чаму толькі дзяцей правяраюць, дарослых чаму не? |
s-185
| Муж гэтай настаўніцы ўчора хадзіў па вёсцы, яго бачылі на вуліцах. |
s-186
| Чаму яго не забралі праверыць?» |
s-187
| «Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». |
s-188
| Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусу |
s-189
| «Пнэўманій мінімум у 2–3 разы больш», - доктарка аднаго зь віцебскіх шпіталяў расказвае пра сытуацыю ў горадзе ва ўмовах пандэміі каранавірусу. |
s-190
| Я думаю, што памерлыя пацыенты (ад каранавірусу. — РС) ёсьць, і гэта не заўжды старыя. |
s-191
| У рэанімацыях людзі паміраюць ад пнэўманій, але нам ня кожны раз даюць ставіць дыягназ «пнэўманія» памерлым пацыентам. |
s-192
| На адміністратыўным узроўні кажуць: «не, і ўсё, зашыфруйце неяк па-іншаму, абы не псаваць статыстыку». |
s-193
| Брытанскі актор і пісьменьнік Стывэн Фрай выказаўся пра Лукашэнку |
s-194
| У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты. |
s-195
| Гэта няпраўда. |
s-196
| «Спыню дзейнасьць прыватнага доктара і мэнэджара і пайду валянтэркай у шпіталь» — былая галоўная доктарка прыватнага мэдцэнтру |
s-197
| Першая сьмерць ад каранавірусу ў Беларусі |
s-198
| Сёньня раніцай памёр актор Коласаўскага тэатру ў Віцебску, у якога быў пацьверджаны дыягназ COVID-19 . |
s-199
| Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі сваякі актора. |
s-200
| Памёр віцебскі актор Віктар Дашкевіч, у якога выявілі COVID-19 |