s-102
| Палітвязьня Дзьмітрыя Паліенку выпусьцілі на волю |
s-103
| «Лукашэнка там ніхто, а Пуцін — бог» — палітвязень Паліенка выйшаў на волю з Бабруйскай калёніі |
s-104
| Дэпутат Палаты прадстаўнікоў: Калі салдата адпускаць на выходныя да мамкі, то як ён выйграе вайну? |
s-105
| У Ізраілі адпускаюць - і яны выйгралі ўсе войны з 1967 году! |
s-106
| Два кіроўцы машын з расейскімі нумарамі заблякавалі і зьбілі менскага маршрутчыка |
s-107
| Беларускія студэнты паскардзіліся: заганяюць сьвяткаваць 100 гадоў ВЛКСМ |
s-108
| «Хто ня скача, Блез Паскаль» — у інтэрнэце прапанавалі неэкстрэмісцкія варыянты забароненай крычалкі |
s-109
| Увесь сьпіс тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29563170.html'>https://www.svaboda.org/a/29563170.html</a> |
s-110
| Міліцыя затрымлiвала ўкраінскага журналіста, які прыехаў на форум у Менск |
s-111
| Кіроўцаў машын з расейскімі нумарамі, якія пабілі менскага маршрутчыка, затрымалі! |
s-112
| «Дзьве машыны ДАІ з уключанымі мігалкамі ўзялі Hyundai і яшчэ адну цёмную машыну ў „скрыначку“ — стаялі сьпераду і ззаду іх. |
s-113
| Быццам нехта ляжаў на капоце белага аўта» |
s-114
| Апытанка ў Менску: Ці трэба вярнуць помнік Сталіну? |
s-115
| Кіраўнік БРСМ параўнаў расстрэлы 1937 году зь перадачамі РЕН-ТВ |
s-116
| Новы фэйк ад расейскіх СМІ |
s-117
| Тыдзень таму ў Віцебску было +19. |
s-118
| А сёньня ўжо сьнег! |
s-119
| Ён зноў гэта сказаў! |
s-120
| Як пачыналася кар’ера першага сакратара Менскага гаркаму БРСМ 😱 |
s-121
| Што важна ведаць пра Дзяды. |
s-122
| Кароткія адказы ў дзевяці картках |
s-123
| У Менску зьбіраецца шэсьце на Дзяды ў Курапаты. |
s-124
| ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ |
s-125
| Як толькі мы пачалі стрым, у нас зьнікла электрычнасьць |
s-126
| Запусьцілі новы стрым! |
s-127
| А вось і аўтазакі |
s-128
| Як выглядае шэсьце на Дзяды зараз |
s-129
| Расея разьмясьціць у Беларусі комплекс «Самарканд»? |
s-130
| Фотагалерэя з шэсьця ў Курапаты. |
s-131
| Гісторыі 12 выбітных літаратараў, расстраляных 29 і 30 кастрычніка 1937 года |
s-132
| Атмасфэра Менску. |
s-133
| Фота: |
s-134
| Hutka Smachnaa |
s-135
| Лукашэнка прапанаваў БРСМ: |
s-136
| - даць уладу |
s-137
| - зрабіць баяздольнымі |
s-138
| - кажа, што ў выпадку вайны ён разьлічвае на БРСМаўцаў |
s-139
| У Лунінцы пры маці абезгаловілі 8-месячную дзяўчынку. |
s-140
| Што вядома аб трагедыі: |
s-141
| А вось і адказ на сьвяткаваньне '100 год ВЛКСМ' у Беларусі |
s-142
| «Ланцуг памяці» каля КДБ. |
s-143
| «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах. |
s-144
| Хапун 30-х гадоў. |
s-145
| Пра што пісалі беларускія газэты падчас рэпрэсій 1937 году |
s-146
| Павел Севярынец і Яўген Батура на варце. |
s-147
| 34 гады таму, 26 красавіка адбылася тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. |
s-148
| Беларусь трапіла пад радыеактыўнае заражэнне. |
s-149
| Савецкія ўлады выгналі людзей на першамайскія дэманстрацыі, каб людзі дыхалі забруджаным паветрам. |
s-150
| Гэтая трагедыя нанесла ўдар па здароўю людзей, на дзесяцігоддзі забяспечыўшы беларусаў высокім узроўнем анкалогіі. |
s-151
| Улады працягваюць змагацца з ушанаваннем памяці палітычных рэпрэсій. |
s-152
| Да мемарыялу ў Хайсах зааралі дарогу |
s-153
| Чытай больш на: <a_href='https://www.racyja.com/hramadstva/da-memaryyalu-u-khajsakh-zaarali-darogu/'>https://www.racyja.com/hramadstva/da-memaryyalu-u-khajsakh-zaarali-darogu/</a> |
s-154
| Курапацкая варта 29.04.2020. |
s-155
| У кабаку 1 ( адна) машына. |
s-156
| Зварот лідара пратэстаў Паўла Севярынца да грамадзян Беларусі. |
s-157
| 'Непадпарадкаванне злу' – наша галоўная задача зараз. |
s-158
| Рыхтуемся да нацыянальнай забастоўкі. |
s-159
| Жыве Беларусь! |
s-160
| Сябры! |
s-161
| У снежні 2019 года тысячы беларусаў выйшлі на абарону незалежнасці сваёй краіны. |
s-162
| Беларусь засталася на мапе свету. |
s-163
| Але замест таго, каб падзякаваць людзям за выкананне Канстытуцыі і актыўную грамадскую пазіцыю, удзельнікаў акцыяў пачалі саджаць на “суткі” і даваць ім велізарныя штрафы. |
s-164
| Пасля снежаньскіх акцыяў у абарону незалежнасці шмат у каго з асуджаных удзельнікаў яшчэ “вісяць” штрафы. |
s-165
| А судовыя выканаўцы ўжо пачынаюць хадзіць па кватэрах, апісваць маёмасць альбо накладаць арышты. |
s-166
| Пры шырокім зборы, калі збіраецца дапамога для дзясяткаў і соцень людзей, правіла такое: спачатку дапамога ідзе “новенькім” – тым, хто ўдзельнічаў упершыню. |
s-167
| І гэта слушна. |
s-168
| Бо “бывалыя” удзельнікі, як правіла, больш стрэсаўстойлівыя. |
s-169
| Так было і ў студзені-сакавіку. |
s-170
| Салідарныя людзі, праваабаронцы і валанцёры, сабралі вялікую суму і выплацілі асноўную частку – тым, хто удзельнічаў у акцыях упершыню. |
s-171
| Але спагнанняў усё адно больш. |
s-172
| Да таго ж усё накрыла пандэмія. |
s-173
| Агульныя зборы спыніліся. |
s-174
| У выніку з нясплочанымі спагнаннямі засталіся менавіта тыя, хто ўжо неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі. |
s-175
| Абаронцы Курапатаў, маладафронтаўцы, сябры “Еўрапейскай Беларусі” і Руху салідарнасці “Разам”, хрысціянскія дэмакраты, актывісты і лідэры іншых партыяў, рухаў. |
s-176
| Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі, Ганна Шапуцька, Віталь Трыгубаў, Вольга Кавалькова, Андрэй Шарэнда, Дзмітрый Казлоў, Валер Рабцаў, Леанід Кулакоў, Ігар Лялькоў, Алена Талстая, Таццяна Севярынец ды іншыя, усяго 27 чалавек. |
s-177
| Некаторыя сябры пачалі збіраць сумы на аплату краўдфандынгам асабіста. |
s-178
| Агульная сума - 58.500 рублёў. |
s-179
| Нажаль, 'Мола' адмовілася браць тэкст са згадкай пра штрафы, суткі спрачаліся, ніяк. |
s-180
| Цяпер там пазначаная 'цяжкая жыццёвая сітуацыя', хто ў тэме - той зразумее. |
s-181
| Мы таксама разумеем, што сабраць такую суму ў час пандэміі, калі людзі ашчаджаюць грошы на жыццё, будзе вельмі цяжка. |
s-182
| Але мы робім яшчэ адзін агульны збор сродкаў дзеля дапамогі людзям: каб можна было б прынамсі расцягнуць спагнанні вулічным змагарам у растэрміноўку. |
s-183
| Па меры збору будзем выдаткоўваць кожнаму з тых, у каго спагнанні яшчэ не аплочаныя ці аплочаныя часткова. |
s-184
| Просім падтрымкі і перапостаў. |
s-185
| Жыве Беларусь! |
s-186
| Курапацкая варта 6 траўня. |
s-187
| Павел Севярынец, Пятро Рабушка і блогер Шэры кот. |
s-188
| Свабоду Ціханоўскаму! |
s-189
| Жыве Беларусь!!! |
s-190
| Дзе два ці тры змагара зьбяруцца ў імя Праўды, там і Беларусь зь імі. |
s-191
| Зьміцер Дашкевіч. |
s-192
| #Курапаты |
s-193
| #Варта |
s-194
| Варта 13 траўня. |
s-195
| Патрыёты розных пакаленняў. |
s-196
| Амаль два гады пратэсту! |
s-197
| <a_href='https://telegra.ph/file/ff4e408b49529ff1b14dc.jpg'></a><strong>Гэта сенсацыя! |
s-198
| Знайшлі звесткі пра расстралянага ў Курапатах Мардыхая Шулькеса</strong> |
s-199
| <em>Дзіяна Серадзюк</em> |
s-200
| У 1997-98 гадах была адноўлена крымінальная справа па факце выяўлення ва ўрочышчы Курапаты парэшткаў людзей з прыкметамі гвалтоўнай смерці. |
s-201
| Справу даручылі весці Ваеннай пракуратуры. |