Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 101 - 200 of 147 • previous

s-101 Сяргей Харэўскі | Беларусь.
s-102 Гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў, мастацтвазнаўца-крытык.
s-103 Крысцін Экам (Christine Acham) | ЗША.
s-104 Доктар Школы кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі.
s-105 Рэдактар і рэжысёр дакументальнага кіно, член рэдакцыйнай калегіі часопіса Film Quarterly.
s-106 За запрашэнне амерыканскіх экспертаў у журы і за інфармаванне пра наш фестываль мы сардэчна дзякуем Амбасадзе ЗША ў Беларусі!
s-107 Даем мапу распаўсюду BelarusDocs-2020 на планеце.
s-108 Першыя два фільмы праграмы Трэнер Вольгі Абрамчык і Дэбют Настассі Мірашнічэнкі глядзелі ў 31 краіне свету.
s-109 Усяго ў Трэнера за 24 гадзіны трансляцыі было 965 праглядаў.
s-110 770 з Беларусі, з ЗША 43, з Польшчы 42, з Ўкраіны 27.
s-111 Фільм Дэбют меў 885 праглядаў з Беларусі, з Польшчы 94, з ЗША 61, з Германія 58.
s-112 Усяго фільм паглядзелі 1281 раз.
s-113 І гэта другі вынік за ўсю чатырохгадовую гісторыю BelarusDocs.
s-114 Сёння, 10 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com</a> фільм Евы-Кацярыны Махавай Перазімаваць
s-115 Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці.
s-116 Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання.
s-117 Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам
s-118 Фільм дэманстраваўся на кінафестывалі Артдокфэст (Масква), быў адным з галоўных прэтэндэнтаў на прэстыжную на постсавецкай прасторы прэмію Лаўр (намінацыя арт-кіно).
s-119 А ў 2018 аўтары фільма знялі яго з конкурсу кінафестываля Лістапад у знак пратэсту супраць умяшальніцтва Міністэрства культуры ў фармаванне Нацыянальнай праграмы фестываля.
s-120 Да гонару Лістападу фільм паказалі ў нацконкурсе ў 2019 годзе.
s-121 А зараз яго можна ўбачыць ў анлайне!
s-122 Дар’я Амяльковіч (газета 'Культура') пра BelarusDocs-2020:
s-123 '...Што ж у сёлетняй праграме?
s-124 Як і навінкі дакументальнага кіно, так і фільмы-удзельнікі фестываляў: Docudays UA (Кіеў), Артдокфэст (Масква), Лістапад (Мінск), IDFA (Амстэрдам), Кракаўскага кінафестывалю, Golden Beggar (Кошыцэ), ды нават прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі.
s-125 Пачну з таго, што згадаю самую правакацыйную і свежую карціну студыі Летапіс Фальклор і жыццё Юрыя Цімафеева.
s-126 Напачатку года яна была прэзентаваная на адмысловым прэс-паказе на кінастудыі Беларусьфільм, на BelarusDocs адбудзецца, лічы, нацыянальная прэм’ера гэтай дасціпнай і пазнавальнай стужкі пра эратычныя абрады беларусаў.
s-127 Гэта найперш паэтычнае выказванне, схільнае не да катэгарызацыі і раскладання па дэфінітыўных палічках, а, наадварот, да інтуітыўнага пошуку цэласнасці, універсуму.
s-128 Менавіта туга па ім абуджае цягу да традыцыйнай культуры ў спакутаваных праз свае ўнутраныя падзелы жыхароў мегаполіса, напісаў у рэцэнзіі да фільма, апублікаванай у К, аглядальнік Ілья Свірын.
s-129 Юрый Цімафееў змешвае ў сваёй стужцы абрадавую аўтэнтыку і аўтарскі погляд на традыцыйную культуру.
s-130 Ацаніць гэты ход арганізатары фестывалю даюць магчымасць гледачу 12 красавіка.
s-131 Урэшце, тое, што дакументальнае кіно можа мець самыя розныя жанравыя фарматы, праграма BelarusDocs-2020 пацвярджае напоўніцу.
s-132 Тут вам і вясковае драмадзі (драматычная камедыя) пра жыццё маладога відэаблогера Сямёна на сяле Цар гары Андрэя Куцілы (11 красавіка).
s-133 Калі ласка, праблемная карэспандэнцыя аб працы хуткай дапамогі ў Светлагорску Лебедзі Галіны Адамовіч (9 красавіка).
s-134 Лёгкі, але не без пастаноўкі пытанняў пра магчымасці для невідушчых, тэленарыс Трэнер Вольгі Абрамчык (7 красавіка).
s-135 Ці вось, да прыкладу, амаль музычны фільм Вольгі Дашук Полацкі вальс (13 красавіка) пра работніка культуры Полаччыны Васіля Граноўскага, гэткага бонвівана, які кіруе мясцовым вясковым хорам.
s-136 Падчас прагляду крыху іранічнае стаўленне да героя змяняецца на спачувальнае ды нават лагоднае.
s-137 Фільм Вольгі Дашук гэта гумарыстычны партрэт на фоне сучаснага вясковага жыцця, дзе бавяць свой век адзінокія жанчыны ды каларытныя персанажы.
s-138 І кампазітар Васіль у гэтым асяродку аказваецца персанажам не такім адназначным ён не саступае ні навакольнай энтрапіі, ні ўласнай хандры.
s-139 Яго характар аказваецца тым самым рухавіком, што дапамагае гуртаваць вакол сябе людзей.
s-140 Цяжкая артылерыя падцягваецца ў выглядзе стужак Перазімаваць Евы- Кацярыны Махавай і фільма-прэтэндэнта на Оскар ад Беларусі ў 2019 годзе адразу ў дзвюх намінацыях Лепшы дакументальны фільм і Лепшы фільм на замежнай мове Дэбют Настассі Мірашнічэнка.
s-141 Стужка Евы-Кацярыны Перазімаваць (10 красавіка), знятая метадам назірання за пажылымі людзі падчас зімовага пражывання ў адмысловым сацыльным Доме, гэта роздум пра стары век і адзіноту.
s-142 Паўсядзённасць Дома сезоннага пражывання даволі аднастайная сняданак, прагляд Давай ажэнімся дазволю сабе працытаваць радкі ўласнага матэрыялу пра фільм.
s-143 Да жанчын прыходзіць урач, без якога ўжо ніяк, але звычайная руціна пастаяльцаў гэта такі доўгі расцягнуты час, калі нічога не адбываецца, а хвіліны цягнуцца і цягнуцца бы тая гума.
s-144 Ды адольваюць думкі пра тое, што будзе, калі
s-145 І добра яшчэ, што жывы, што ёсць дах над галавой і ежа на стале.
s-146 Стан, які складана патлумачыць, але доўгія планы маўчання старых, іх такіх непадзейных будняў і кажуць пра тое, што ўжо даўно сіл няма тыя падзеі ствараць.
s-147 Абы перазімаваць.

Text viewDownload CoNNL-U