s-2
| BelarusDocs урачыста абвяшчае пра свой трэці запуск! |
s-3
| Самыя адметныя беларускія дакументальныя фільмы апошніх трох гадоў можна будзе ўбачыць у межах анлайн-фестываля BelarusDocs 7-13 красавіка на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com. |
s-4
| У праграме традыцыйна 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да прагляду у любой кропцы свету на працягу 24 гадзін. |
s-5
| Варта толькі мець доступ да сеткі Інтэрнэт. |
s-6
| У праграме – як беларускія прэм’еры, так і фільмы з добрым багажом фестывальных паказаў і ўзнагарод. |
s-7
| Зрэшты, праграму абвесцім 17 сакавіка, а пакуль заклікаем далучацца да нашай дружнай каманды (у прыватнасці вельмі патрэбны чалавек, які дапамог бы з перакладам-рэдагаваннем англамоўнай версіі сайта; хто дапамог бы наладзіць стасункі са смі і больш эфектыўна працаваць у сацсетках) і падтрымліваць нас на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака – <a_href='https://www.talaka.org/projects/3411'>https://www.talaka.org/projects/3411. |
s-8
| Далучайцеся да нас на старонках фестываля ў сацсетках: |
s-9
| <a_href='https://vk.com/belarusdocs'>https://vk.com/belarusdocs |
s-10
| <a_href='https://t.me/belarusdocs'>https://t.me/belarusdocs |
s-11
| Зробім свята дакументальнага кіно разам! |
s-12
| Вельмі рэдка ў Менск на вялікі экран трапляе крутое дакументальнае кіно. |
s-13
| Таму раім не прапусціць: “Развітанне са Сталіным” – дакументальны фільм Сяргея Лазніцы. |
s-14
| Фільм змантаваны з ўнікальных архіўных матэр’ялаў, знятых 5-9 сакавіка 1953 года у розных гарадах СССР адразу па смерці Сталіна. |
s-15
| Менск. |
s-16
| Кінатэатр Silver Screen. |
s-17
| 8 сакавіка – 21.20 |
s-18
| 9 сакавіка – 19.00 |
s-19
| 10 сакавік – 19.00 |
s-20
| 11 сакавіка – 19.00 |
s-21
| Квіткі тут - |
s-22
| Прэм’ера фільма адбылася на леташнім Венецыянскім кінафестывалі. |
s-23
| Дзе паглядзець выбітнае беларускае дакументальнае кіно? |
s-24
| Адзін з добрых варыянтаў – youtube-канал “Беларусьфільма”. |
s-25
| Наш топ-5 з беларусьфільмаўскага ютуба наступны: |
s-26
| Мы жывем на краі (2002; рэжысёр – Віктар Аслюк) |
s-27
| Фільм застаецца актуальным і балючым да сёння, і як доказ: яго ніколі не паказвалі на беларускім тэлебачанні. |
s-28
| Тым не менш, гэты метафарычны водгук Віктара Аслюка на беларускую рэчаіснасць сярод экспертаў мае самыя высокія адзнакі. |
s-29
| У 2003 годзе ён спыніўся ў адным кроку ад узнагароды “Лепшы кароткаметражны фільм” Еўрапейскай кінаакадэміі, а ў 2016 беларускімі кінаэкспертамі быў прызнаны лепшым беларускім дакументальным фільмам часоў незалежнасці (апытанне ладзілася нашым праектам BelarusDocs). |
s-30
| Не плачце па мне (1988; сцэнарыст – Віктар Дашук, рэжысёр – Анатоль Алай) |
s-31
| У другой палове 1980-х менавіта гэты дакументальны фільм стаў доказам таго, што дакументальнае кіно можа мець вялікі глядацкі попыт: напэўна і дагэтуль фільм утрымлівае лідарства па касавых сборах сярод дакументальных фільмаў беларускай вытворчасці. |
s-32
| Гэта гісторыя пра рэчыцкага мастака Аляксандра Ісачова, вядомасць і прызнання да якога прыйшлі адразу пасля яго смерці. |
s-33
| Незадоўга пасля смерці мастака фільм і выйшаў у пракат. |
s-34
| Шчырая размова (1966; рэжысёр – Мікіта Хубаў) |
s-35
| Простыя размовы пра простыя рэчы з 20-гадовымі хлопцамі і дзяўчатамі першага паваеннага пакалення выдатна перадаюць атмасферу пачатку брэжнеўскай эпохі. |
s-36
| І добра дэманструюць якім было беларускае дакументальное кіно таго часу. |
s-37
| Драўляны народ (2011; рэжысёр – Віктар Аслюк) |
s-38
| Фільм праз вясковага разьбяра Мікалая Тарасюка і яго драўляны народ дае магчымасць далучыцца да спрадвечнага ладу жыцця беларуса, які пакрысе знікае за незваротнасцю часу. |
s-39
| Новы Мінск (1954; рэжысёр – Іосіф Шульман) |
s-40
| Фільм распавядае аб тым, як змяніўся, адбудаваўся Мінск за пасляваеннае дзесяцігоддзе. |
s-41
| Вельмі цікава параўнаць з цяперашнім выглядам сталіцы. |
s-42
| Звяртае на сябе ўвагу і тое, што на той час беларуская мова яшчэ мела свой натуральны ўжытак у сталіцы:) |
s-43
| Усяго на ютуб-канале каля 70 дакументальных фільмаў. |
s-44
| Ёсць сярод іх удзельнікі анлайн-фестываляў BelarusDocs-2016 (“Дудар” Юрыя Цімафеева) і BelarusDocs-2018 (“Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам” Вольгі Дашук, “Агмень” Юрыя Цімафеева і “Янка Купала” Віктара Аслюка), ёсць фільм Халімы Хасанавай “Афганістан. Я памятаю”, які набыў вірусную папулярнасць у ютубе. |
s-45
| Карацей, ёсць што паглядзець. |
s-46
| Прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі – у праграме анлайн-фестывалю BelarusDocs! |
s-47
| Дакументальную драму Настассі Мірашнічэнкі – “Дэбют” можна будзе ўбачыць 8 красавіка на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com. |
s-48
| У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. |
s-49
| Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню. |
s-50
| Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра... |
s-51
| Поўная праграма BelarusDocs-2020 будзе абвешчана заўтра, 17 сакавіка! |
s-52
| Сачыце за навінамі і падпісвайцеся на старонкі анлайн-фестывалю ў сацсетках: |
s-53
| <a_href='https://vk.com/belarusdocs'>https://vk.com/belarusdocs |
s-54
| Яшчэ адна маленькая, але прыемная навіна – усе фільмы праграмы BelarusDocs-2020 ужо размешчаны на самых папулярных сайтах-кінакаталогах у свеце і на постсавецкай прасторы – на <a_href='IMDb.com'>IMDb.com і Кинопоиск адпаведна. |
s-55
| Так што гледачы апроч таго, што змогуць ацаніць фільм, пакінуць каментар і задаць пытанне рэжысёрам праз апытальнік на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com, змогуць тое ж самае (апроч апошняга пункта;) ) зрабіць і на <a_href='imdb.com'>imdb.com і <a_href='kinopoisk.ru'>kinopoisk.ru. |
s-56
| Дарэчы, самых актыўных гледачоў BelarusDocs-2020 (хто будзе пакідаць водгукі на фільмы на нашым сайце і ў сацыяльных сетках з хэштэгам #belarusdocsгляджу) чакаюць прыемныя сувеніры ад анлайн-кінафестывалю. |
s-57
| Хто атрымае Прыз глядацкіх сімпатый BelarusDocs-2020? |
s-58
| - Трэнер (рэж. Вольга Абрамчык) |
s-59
| - Дэбют (рэж. Настасся Мірашнічэнка) |
s-60
| - Лебедзі (рэж. Галіна Адамовіч) |
s-61
| - Перазімаваць (рэж. Ева-Кацярына Махава) |
s-62
| - Цар гары (рэж. Андрэй Куціла) |
s-63
| - Фальклор і жыццё (рэж. Юрый Цімафееў) |
s-64
| - Полацкі вальс (рэж. Вольга Дашук) |
s-65
| - Не ведаю - нічога не глядзела (-ў) |
s-66
| Абвяшчаем BelarusDocs-2020 адкрытым! |
s-67
| Сёння ў праграме фільм “Трэнер”. |
s-68
| Гэты фільм дэманстраваўся на самых галоўных дакументальных кінапляцоўках ўсходнеславянскіх краін – на “Лістападзе” (Мінск), “Docudays UA” (Кіеў) і “Артдокфэсце” (Масква). |
s-69
| Цяпер яго на працягу сутак можна глядзець на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com! |
s-70
| Гэта фільм пра самаахвярнасць, чуласць, пра моц чалавечага духу. |
s-71
| Фільм здымаўся ў Віцебску, дзе жыве і працуе Алег Кірылаў – трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. |
s-72
| Яго падапечныя – невідушчыя. |
s-73
| У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача – перамагчы. |
s-74
| Пасля прагляду фільма прапануем ацаніць карціну, пакінуць водгук або задаць пытанне рэжысёру ў адмысловай форме – <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfDHz6dhoEBRiLLJiD13c6KbUd0x2FakR5V7pC0RI9viV-cHQ/viewform'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfDHz6dhoEBRiLLJiD13c6KbUd0x2FakR5V7pC0RI9viV-cHQ/viewform |
s-75
| Абмеркаваць фільм можна ў Facebook - <a_href='https://www.facebook.com/belarusdocs/posts/2794862693894623'>https://www.facebook.com/belarusdocs/posts/2794862693894623, а таксама ў Telegram - <a_href='https://t.me/belarusdocs_jury'>https://t.me/belarusdocs_jury |
s-76
| Інфармуем пра тое, што ў дадзены момант немагчыма паглядзець фільм праграмы BelarusDocs з прычыны глабальных збояў у карпарацыі Vimeo, плэерам якой мы карыстаемся. |
s-77
| Выбачаемся за нязручнасці і просім перанесці прагляд на троху пазнейшы час. |
s-78
| Прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі – фільм “Дэбют” (рэжысёр – Настасся Мірашнічэнка) сёння, 8 красавіка, на працягу сутак на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com |
s-79
| Прэм’ера фільма адбылася на найбольш статусным фестывалі ў свеце дакументальнага кіно – Амстэрдамскім IDFA, пазней фільм атрымаў ўзнагароду на прэстыжным Кракаўскім кінафестывалі і быў паказаны на тузіне фестываляў амаль на ўсіх кантынентах планеты. |
s-80
| Гэта фільм пра цяжар зняволення і прагу да свабоды, пра творчасць і маленькія радасці за кратамі. |
s-81
| У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. |
s-82
| Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню. |
s-83
| Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра... |
s-84
| У час распаўсюду COVID-19 у Беларусі – менавіта яны, беларускія медыкі, і асабліва медыкі з правінцыі, трапляюць у першую групу небяспекі. |
s-85
| Але працы ім хапала заўжды! |
s-86
| Глядзіце толькі сёння, 9 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com, фільм Галіны Адамовіч пра службу 'хуткай дапамогі' у Светлагорску - 'Лебедзі'! |
s-87
| Гэта фільм пра гатоўнасць дапамагчы ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, пра самаадданасць і гумар у любой сітуацыі, пра каханне і пра смерць. |
s-88
| Пасля прагляду фільма паставіць адзнаку карціне, пакінуць водгук або задаць пытанне рэжысёру можна ў адмысловай форме – <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPHDc3rDAl6NBaQg9AqjWBHgaDvHdtEeI2QsLr5ckMLzbYOQ/viewform?usp=sf_link'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPHDc3rDAl6NBaQg9AqjWBHgaDvHdtEeI2QsLr5ckMLzbYOQ/viewform?usp=sf_link |
s-89
| Прыемнага прагляду! |
s-90
| ⚡️У анлайн-фестывалю BelarusDocs-2020, у дадатак да глядацкага, будзе і экспертнае журы! |
s-91
| А менавіта: |
s-92
| Іна Дзямежка | Расія. |
s-93
| Дырэктар праграм Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно “Расія”. |
s-94
| Майкл Рынаў (Michael Renov) | ЗША. |
s-95
| Кіраўнік праектаў праграмы “American Film Showcase”. |
s-96
| Даследчык тэорыі дакументальнага кіно. |
s-97
| Быў сябрам журы такіх фестываляў як “Sundance”, “Silverdocs”. |
s-98
| Антон Сідарэнка | Беларусь. |
s-99
| Кінакрытык, сцэнарыст, журналіст, аглядальнік у сферы кіно. |
s-100
| Былы галоўны рэдактар кінастудыі 'Беларусьфільм'. |
s-101
| Сяргей Харэўскі | Беларусь. |