Sentence view

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana


[1] tree
А праўду сказаў Бурачок у сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай», і так нічагусенька, як бы так і трэба!
s-1
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-1
А праўду сказаў Бурачок у сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай», і так — нічагусенька, як бы так і трэба!
[2] tree
Здарывалася і мне чытаць і ксёнжачкі, хоць не надта старыя, друкаваныя навет, якогась пана Марцінкевіча, але ўсе як бы смеючыся з нашага брата пісаны; чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі «Панскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і больш ад Юркі таго працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней.
s-2
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-2
Здарывалася і мне чытаць і ксёнжачкі, хоць не надта старыя, друкаваныя навет, якогась пана Марцінкевіча, але ўсе як бы смеючыся з нашага брата пісаны; чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі «Панскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і больш ад Юркі таго працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней.
[3] tree
Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але, дальбог, аж злосць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца.
s-3
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-4
Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але, дальбог, аж злосць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца.
[4] tree
Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, што дурны мужык, дык ужо нічога і не відзе, і не знае!
s-4
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-5
Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, што дурны мужык, дык ужо нічога і не відзе, і не знае!
[5] tree
Ой, памыліўся!
s-5
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-6
Ой, памыліўся!
[6] tree
Не раўня я Бурачку, ён лепей, можа, знае жыццё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся, яго тыя вершы, што і я здумаў папрабаваць штокольвек напісаць.
s-6
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-7
Не раўня я Бурачку, — ён лепей, можа, знае жыццё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся, яго тыя вершы, што і я здумаў папрабаваць штокольвек напісаць.
[7] tree
Ёсць шмат друкованых песняў нашага народа; пісаў Пачабут, Я. Тышкевіч, апісуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто спісываў іх, а шмат ёсць і не спісаных, але песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, да і тых ужо рэдка пачуць.
s-7
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-9
Ёсць шмат друкованых песняў нашага народа; пісаў Пачабут, Я. Тышкевіч, апісуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто спісываў іх, а шмат ёсць і не спісаных, але песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, да і тых ужо рэдка пачуць.
[8] tree
Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца.
s-8
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-10
Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца.
[9] tree
Даўней, кажуць, людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і васалейшыя былі.
s-9
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-11
Даўней, кажуць, людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і васалейшыя былі.
[10] tree
Вот я і напісаў з дзесятак песняў «сякіх-такіх».
s-10
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-12
Вот я і напісаў з дзесятак песняў «сякіх-такіх».
[11] tree
Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе «Смык».
s-11
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-13
Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе «Смык».
[12] tree
Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» вот і мы зробім музыку, як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць.
s-12
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-14
Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» — вот і мы зробім музыку, як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць.
[13] tree
Сымон Рэўка з-пад Барысава
s-13
bahushevich-pradmova_da_smyka_bielaruskaha-15
Сымон Рэўка з-пад Барысава

Edit as listText viewDependency trees