Sentence view
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
Абходзіў зважна гаспадар Свае абсеяныя межы, Глядзеў, ці добра Божы дар На свет зірнуў з зямелькі свежай.
s-1
janka_kupala-run-1
Абходзіў зважна гаспадар Свае абсеяныя межы, Глядзеў, ці добра Божы дар На свет зірнуў з зямелькі свежай.
На небе воблачная сінь Лягла пасцілкаю махнатай, А на зямлі, дзе вокам кінь, Цвіце, рунее рунь багата.
s-2
janka_kupala-run-3
На небе воблачная сінь Лягла пасцілкаю махнатай, А на зямлі, дзе вокам кінь, Цвіце, рунее рунь багата.
Над ёй круг сонца залаты Плыўнём плыве, палае, йскрыцца, За ёй, трывожачы кусты, Бурліць, плюскочыцца крыніца.
s-3
janka_kupala-run-5
Над ёй круг сонца залаты Плыўнём плыве, палае, йскрыцца, За ёй, трывожачы кусты, Бурліць, плюскочыцца крыніца.
На ўзмежку, збыўшыся кары, Тырчыць ігруша, як сухотнік, Над грушай ястраб угары Цікуе кінуты заплотнік.
s-4
janka_kupala-run-7
На ўзмежку, збыўшыся кары, Тырчыць ігруша, як сухотнік, Над грушай ястраб угары Цікуе кінуты заплотнік.
Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак,— Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак.
s-5
janka_kupala-run-9
Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак,— Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак.
Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі:
s-6
janka_kupala-run-12
Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі:
«Забіў ты бацьку, каб на рот Адзін паменшала у хаце,— Прыйшоў твой сёлета чарод, Жніва табе не дачакаці!»
s-7
janka_kupala-run-14
«Забіў ты бацьку, каб на рот Адзін паменшала у хаце,— Прыйшоў твой сёлета чарод, Жніва табе не дачакаці!»
Ўстаў гаспадар! Як дурнап’ян, Сказ руні раны разварушыў...
s-8
janka_kupala-run-15
Ўстаў гаспадар! Як дурнап’ян, Сказ руні раны разварушыў...
Ён, зняўшы пояс-саматкан, Павіс над руняю на йгрушы.
s-9
janka_kupala-run-16
Ён, зняўшы пояс-саматкан, Павіс над руняю на йгрушы.
[10]
1918
s-10
janka_kupala-run-18
1918
Edit as list • Text view • Dependency trees