be-hse-train-doc7
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Злёгку варушачы лейцамі, Максім з непрыемнасцю думаў, што цяпер, пэўна, пападзе ад старшыны. Аднойчы між імі ўжо была сутычка: старшына задаў перцу ездавому, не абышлося, вядома, і без моцнага слова. Яно крыўдна, праўда, але, бадай, справядліва. Максім і сам невялікай думкі аб уласных якасцях. Дый якія там якасці, калі чалавеку з паўсотні год, маладосць пражыў цёмным мужыком, без пісьменнасці, у працы ды нястачы. Нават і чыгункі не бачыў ніколі, і дзе яе ўбачыш, калі да найбліжэйшай станцыі было дзевяноста вёрст. Так, у лясной глушы, пад панскай уладай і ішло жыццё. Толькі ў 39-м з’явілася надзея, акрыяў духам, ды ненадоўга. Зноў жыццё пайшло вірам, у вайну загінуў старэйшы сын, памерла старая... Дый сам пастарэў да часу, знік былы спрыт у працы, надламаўся характар. Дзе яму цяпер раўняцца з маладымі ды разумнымі.
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees