be-hse-train-doc12
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцаў не страшнай была. Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоння, народ; Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,— Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход. З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што не ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў. Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон... Сціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазвецца калі болей ён?.. Так, так, мой дружа, іначай бывала,— Не называўся забытым мой край; «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай. Га, а цяперака што гаварыці?.. Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць. Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыццём,— Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом. Я іх не ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве,— Вісла адным усміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве. Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго. Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі.
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees