Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain

Select a sentence

Showing 1 - 100 of 147 • previousnext

s-1 Над схаванымі ў цемры прасторамі ціха ляжала летняя ноч.
s-2 Слабыя подыхі цёплага ветрыку асцярожна неслі з сабой кволыя шолахі ніў і густыя духмяныя пахі выспелых мурожных сенажацяў.
s-3 У нябачным травяністым наваколлі старанным хорам верашчалі конікі, недзе ўдалечыні глухімі ўздыхамі аддавалася гарматная страляніна, угары, прыкрыты цемрай, праракатаў і сціх «кукурузнік».
s-4 Павевы ветру даносілі і іншыя гукі, невыразныя і падазроныя, але тых, што намагаўся ўчуць Максім, не было ў начной цішыні.
s-5 Тады закралася сумненне, якое парушыла разважлівы спакой чалавека.
s-6 Апаслівыя думкі заснавалі ў яго галаве, але трэба было або ехаць наперад, або вяртацца назад.
s-7 Намаганнем волі Максім усё ж адагнаў благія прадчуванні і, разважыўшы, рашыў, што батальён павінен быць далей, наперадзе.
s-8 Гэтае меркаванне хоць і не суняло ўзнікшай трывогі, але крыху супакоіла чалавека.
s-9 Коні, нібы зразумеўшы намер гаспадара, ахвотна падаліся па мяккай палявой дарозе.
s-10 Максім Корань ездавы сёмай роты.
s-11 Гэтую вайсковую пасаду заняў ён нядаўна, і прычынай таму быў яго ўзрост Корань лічыўся самым старым салдатам у роце.
s-12 Максім цяпер разумеў, што з такімі гадамі хоць і давялося трапіць на фронт, але ваяваць ужо наўрад ці прыйдзецца.
s-13 Есць у войску старшыны, якія заўсёды цікуюць старога, каб са строю забраць яго да коней або да кухні ці яшчэ куды, дзе патрэбны дбайны, надзейны гаспадар.
s-14 Праўда, Максім не вельмі і нудзіўся па тым стралковым узводзе, у якім ён нядоўга служыў дагэтуль.
s-15 «Эт, разважаў ён, калі нягож у страі, дык і няма чаго лезці туды.
s-16 Начальству лепш відаць, дзе тваё месца».
s-17 Нядаўна па загадзе старшыны прыняў ён пару спраўных трафейных коней і цяжкую, акутую жалезам вайсковую каламажку.
s-18 Так пачалася яго служба на новай пасадзе, служба спакойная і аднастайная, мала чым падобная да вайсковай.
s-19 Максім ведаў толькі клопаты пра коней ды паклажу, выконваў старшыновы загады, асцерагаўся бамбёжкі ды баяўся часам задрамаць на возе, каб не адстаць ад абозу.
s-20 Пад бамбёжку, праўда, трапіць не давялося, а адстаць вось здарыўся выпадак.
s-21 «і як недарэчна выйшла, думаў Максім.
s-22 Каб ён згарэў, той вобад.
s-23 Трэба ж было яму збракаваць у цемры.
s-24 Даганяй цяпер батальён, шукай сярод ночы».
s-25 Нэ-нэ, любыя, варушыся, упаўголаса, лагодна падганяе Максім коней, седзячы на перадку, і немаладымі вачыма імкнецца разгледзець што-небудзь наперадзе.
s-26 Але ноч выдалася не палетняму цёмная, у ёй і з добрым зрокам нічога нельга было ўбачыць.
s-27 Зямля да раніцы старанна схавала сваё аблічча, каб заўтра сустрэць сонца новым, пасвяжэлым хараством.
s-28 Толькі высокае зорнае неба, уладарна ўзнёсшыся над ёю, поўнілася бляскам і няспыннай мітуснёю зор.
s-29 Злёгку варушачы лейцамі, Максім з непрыемнасцю думаў, што цяпер, пэўна, пападзе ад старшыны.
s-30 Аднойчы між імі ўжо была сутычка: старшына задаў перцу ездавому, не абышлося, вядома, і без моцнага слова.
s-31 Яно крыўдна, праўда, але, бадай, справядліва.
s-32 Максім і сам невялікай думкі аб уласных якасцях.
s-33 Дый якія там якасці, калі чалавеку з паўсотні год, маладосць пражыў цёмным мужыком, без пісьменнасці, у працы ды нястачы.
s-34 Нават і чыгункі не бачыў ніколі, і дзе яе ўбачыш, калі да найбліжэйшай станцыі было дзевяноста вёрст.
s-35 Так, у лясной глушы, пад панскай уладай і ішло жыццё.
s-36 Толькі ў 39-м з’явілася надзея, акрыяў духам, ды ненадоўга.
s-37 Зноў жыццё пайшло вірам, у вайну загінуў старэйшы сын, памерла старая...
s-38 Дый сам пастарэў да часу, знік былы спрыт у працы, надламаўся характар.
s-39 Дзе яму цяпер раўняцца з маладымі ды разумнымі.
s-40 «Ну і хай, суцяшае сябе Максім, хоць бы і абознік.
s-41 Усё ж трэба камусьці быць і пры возе...»
s-42 А коні Максіму спадабаліся.
s-43 У сваім жыцці не давялося мець добрых, дык цяпер вайсковыя не на жарт захапілі сялянскую душу байца.
s-44 Што і казаць: добрыя былі коні, у гаспадарку б такіх, у плуг з накаваным новым лемехам, на ўрадлівую зямлю...
s-45 Так, крыху паспакайнеўшы, думаў ездавы, а коні ішлі як самі хацелі дзе трушком, а дзе і крокам.
s-46 Яны ўжо мінулі поле і дасягнулі хваёвага ўзлеску, які змрочнай сцяной паўстаў на Максімавым шляху.
s-47 Дарога стала пясчанай, і фурманка амаль не скрыпела і не стукала.
s-48 Толькі зрэдку, трапіўшы на карнявішча, яна аднабока перавальвалася пярэднімі і заднімі коламі.
s-49 У гэтай таемнай лясной прыцішанасці Максіму зноў зрабілася ніякавата, і ён, сілячыся не бразнуць чым, каб не парушыць цішыні, узяў з воза вінтоўку.
s-50 Пэўна ад надакучлівай адзіноты Максім прыпомніў былы свой трэці ўзвод, камандзіра аддзялення татарына Сагітава, які вучыў яго страляць і акопвацца.
s-51 З акопваннем, праўда, справа ішла паспяхова, а вось у стральбе не шанцавала Максіму.
s-52 «Які ўжо там з мяне стралец, ухмыляецца ездавы, у жыцці ружжа не трымаў, не то што вайсковай стрэльбы».
s-53 Аднак, трапіўшы надоечы да коней, ён выпрасіў у старшыны вінтоўку, а трафейны карабін аддаў назад.
s-54 Бо ямчэй мне з ёю: усё ж руская.
s-55 Ды і даўжэйшая, далей возьме, вытлумачыў Корань.
s-56 Цяпер гэтую вінтоўку прымасціў ён на каленях, але ў такім стане яна перашкаджала кіраваць коньмі, і Максім узяў яе на рэмень.
s-57 Потым, прызвычаіўшыся да лясной дарогі і крыху супакоіўшыся, баец уздзеў яе за спіну, як і належала ездавому.
s-58 Неўзабаве лес скончыўся і зноў пачалося поле.
s-59 Цемра нібы парадзела, расступілася, але паранейшаму воддаль ад дарогі нічога нельга было ўбачыць.
s-60 Коні ступалі жвава, ім таксама надакучыла падарожжа, і яны прыкметна імкнуліся наперад.
s-61 А ноч зачароўвала хараством.
s-62 Струменілі раслінныя пахі, цёплай дрымотаю павяваў ласкавы ветрык, і ў недасяглай вышыні незразумелай мігатлівай музыкай трапяталіся зоркі.
s-63 Дні стаялі спякотныя, з рэдкімі пераходнымі навальніцамі, ад нагрэтай зямлі за поўнач зыходзіла цеплыня.
s-64 А раніцай збажына і даспелыя травы зіхацелі срэбнымі росамі, і ззялі ў доле іскрыстыя зоркі, нібы апаўшы з неба ўначы.
s-65 Захоплены думкамі, Максім не адразу заўважыў, што коні чамусьці прыцішылі хаду і нарэшце нерашуча спыніліся.
s-66 Ездавы спрабаваў быў тузануць лейцамі, але гэта не падзейнічала, тады ён не замарудзіў злезці.
s-67 Праз колькі крокаў перад ім у цёмным небе высіўся адзінокі крыж раздарожжа.
s-68 Вузенькая дарожка дзялілася на дзве, і тыя, абышоўшы змрочнага «Ісуса», разыходзіліся ў розных напрамках.
s-69 Максім благім словам памянуў цёмную ноч і тое няладнае кола, што прымусіла яго блукаць немаведама дзе, мо’ нават ужо ў тыле ворага.
s-70 Максіму раптам стала боязна, ён хуценька ўскочыў на сваё месца і звярнуў улева.
s-71 Але, не праехаўшы і сотні крокаў, ездавы спыніўся, падумаў і крута завярнуў назад паўз крыж, на другую дарогу.
s-72 Цяпер ужо было відавочна, што абознік Максім Корань заблудзіў, адстаў ад сваіх, згубіў батальён, і хто ведае, куды выедзе ў гэтай цемры на незнаёмай мясцовасці.
s-73 Зноў узнікла трывога, ды ўжо мацнейшая, чым першы раз, трывога і адчуванне страху, няўпэўненасці, калі няма яснай думкі ў галаве, а расшыраныя вочы імкнуцца пранікнуць у цемру.
s-74 І раптам зусім блізка наперадзе надрыўны вокліч скалануў цішыню.
s-75 Ад нечаканасці спалохана захраплі коні, а ў Максіма, здаецца, адарвалася сэрца і жудаснае здранцвенне на якую секунду адабрала розум і сілы.
s-76 Мімаволі сама па сабе шыбанула ў голаў страшная здагадка немцы!
s-77 На другі такі ж вокліч Максім рвануў лейцы, коні, адчуўшы нядобрае, паслухмяна кінуліся ўбок, але ў тое ж імгненне з цемры ўдарыла аўтаматная чарга.
s-78 Максім адчуў толькі, як, лязгнуўшы па коле, рыкашэтам зыўкнула куля.
s-79 Коні знянацку рвануліся, а ён, не ўтрымаўшыся на краі сядзення, нязграбна бразнуўся з брычкі.
s-80 «Вось і ўсё, канец!»
s-81 Ні жалю, ні думкі, адно самотнае прадчуванне пагібелі ахапіла ездавога.
s-82 Жах скаваў розум, цела апанаваў халодны панылы боль.
s-83 Максім не кратаўся, у смяротнай роспачы сутаргава ўпіліся ў імшыстую мякаць пожні яго вузлаватыя пальцы.
s-84 Без руху з паўхвіліны Максім усёй істотай чакаў апошніх стрэлаў, якія прыкончылі б яго, але стрэлаў чамусьці не было.
s-85 Тады паволі пачала вяртацца развага.
s-86 Яшчэ не адчутае да канца нешта новае, падобнае на злосць, з’явілася ў яго настроі.
s-87 Максім крануўся моцна балела плячо і нага, але асаблівых пашкоджанняў, здаецца, не было.
s-88 Ён хацеў ужо ўставаць, ды пачуў непадалёку таропкія крокі і цяжкае чалавечае дыханне.
s-89 На зорным фоне відаць было, як зусім блізка, баязліва прыгнуўшыся, прабеглі ўслед коням дзве цьмяныя постаці.
s-90 Максім адразу пазнаў гэтыя ненавісныя постаці: надоўга адбіліся яны ў памяці чалавека.
s-91 «Яны ж забяруць фурманку», шыбанула новая думка, і крыўда хлынула ў сэрца старога.
s-92 Праз нейкі час, калі крыху суняўся першы спалох, у пачуццях чалавека ўзнікла адчуванне адказнасці за свой абавязак салдата.
s-93 Перамагаючы боль, ездавы павярнуўся на бок і дастаў з—за спіны вінтоўку.
s-94 Рукі яго дрыжалі і ўсё не маглі зладзіць з тугім затворам, і наогул ён не ведаў, што зробіць зараз, толькі жаданне неяк супраціўляцца ўсё болей мацнела ў ім.
s-95 Максім узняўся і, згорбіўшыся, кульгаючы на правую нагу, падаўся ўслед за ворагамі.
s-96 Зараджаную вінтоўку ён ухапіў за канец ствала і бяссільна цягнуў яе, нібы цяжкую і нязручную прыладу.
s-97 Збянтэжаны і ўзрушаны здарэннем, у гарачцы хвалявання ён дрэнна ўяўляў сэнс падзей і, бадай, трапіў бы ў рукі ворагаў, калі б тыя першыя заўважылі яго.
s-98 Але гітлераўцы, злавіўшы напалоханых коней, пэўна, рашылі, што ездавы ўцёк, і, пачакаўшы крыху, павярнулі ў свой бок.
s-99 Максім тады і сустрэў іх.
s-100 Адчуўшы спрыт і асцярогу, што раптам з’явіліся ў ім, ездавы адскочыў убок і прытуліўся да зямлі.

Text viewDownload CoNNL-U