Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain

Select a sentence

s-1 Фантаны мятлушак мігцелі ў лістоце; каляровыя калёны дыму ўздымаліся й ператвараліся ў арлоў, ці ў караблі пад ветразямі, ці ў чароды лебедзяў; чырвоная навальніца пралівалася жоўтым дажджом; купы срэбных дзідаў уздымаліся ў паветра, гарлаючы, рыхтык войска ў сечы, ды падалі ў Ваду-ля-Стромы з шыпеньнем сотні гарачых гадаў.
s-2 I была яшчэ адна, апошняя, у гонар Більба, неспадзяванка, якая (на што Гэндальф і спадзяваўся) страшэнна напалохала хобітаў.
s-3 Згасьлі ўсе агні.
s-4 У паветра ўзьняўся велізарны слуп дыму, набыў абрысы далёкай гары.
s-5 Верхавіна яе засьвяцілася.
s-6 І раптам выбухнула зялёным і пунсовым полымем, зь якога вылецеў чырвона-залаты цмок, троху меншы за сапраўднага, але ж насамрэч жахлівы.
s-7 З пашчы пачвары вылятаў агонь, вочы палалі шаленствам.
s-8 Равучы, цмок тройчы пракружляў над натоўпам.
s-9 Хобіты прыгнуліся, шмат хто нават забурыўся ніцма.
s-10 Цмок пранёсься над імі, нібы хуткасны цягнік, кульнуўся над ракой, ды з аглушальным грукатам выбухнуў над Прырэччам.
s-11 Ён плыў па Мускуснай затоцы, якая вяла яго да галоўнага возера і галоўнай з яго хацін і была адным з асноўных участкаў яго палявання.
s-12 Гэта быў штучны вадаём, пакручасты і зарослы, утвораны старой бабровай запрудай, якая так надзейна перагарадзіла ручай, што атрымалася азярцо з крутымі, густа зарослымі лесам берагамі.
s-13 Ідэальнае месца для мускуснага пацука андатры.
s-14 Не надта глыбока, дно і берагі густа ўкрытыя асакой, рагозам, стрэлкалістам і чаротам і дуплістымі карчамі важная ўмова для андатры.
s-15 На шэра-карычневай паверхні вады скрозь вытыркаліся травяністыя, злепленыя з гразі і галінак астраўкі.
s-16 На большых былі норы андатры, на меншых яны спакойна харчаваліся, будучы ў бяспецы ад сваіх ворагаў.
s-17 Рой скіраваў човен да аднаго з такіх астраўкоў.
s-18 Некаторымі з іх ён карыстаўся як прыкрыццём, прынаджваючы качак, і зараз, калі човен выйшаў на адкрытую ваду, з іх узнялася хмара чыркоў, крохаляў, чырвонагаловых і чарнакрылых дзікіх качак і свістух.
s-19 Яны ўзняліся невялікімі шумнымі купкамі і зніклі.
s-20 Гэта толькі цяпер, мілы мой хлопчык, у Слана ёсць хобат.
s-21 А раней, даўным-даўно, ніякага хобата не было ў Слана.
s-22 Быў толькі нос, падобны на аладку, чорненькі, велічынёю з чаравік.
s-23 Гэты нос матляўся ва ўсе бакі, але ўсё ж быў нікуды не варты: хіба можна такім носам падняць што-небудзь з зямлі?
s-24 Але вось у той самы час, даўным-даўно, жыў адзін такі Слон, або, лепш сказаць, Слонік, які быў страшэнна дапытлівы, і каго, бывала, ні ўбачыць, да ўсіх прыстае з роспытамі.
s-25 Жыў ён у Афрыцы, і да ўсёй Афрыкі прыставаў ён з роспытамі.
s-26 Ён прыставаў да Страўсіхі, сваёй даўгавязай цёткі, і пытаўся, чаму ў яе на хвасце пёры растуць так, а не гэтак, і даўгавязая цётка Страўсіха давала яму за гэта грымака сваёй цвёрдай, як камень, нагой.
s-27 Ён прыставаў да свайго даўганогага дзядзькі Жырафа і пытаўся, чаму ў яго на скуры плямы, і высачэзны дзядзька Жыраф даваў яму за гэта грымака сваім цвёрдым, як камень, капытом.
s-28 Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці.

Text viewDownload CoNNL-U