s-1
| Ціха і плаўна ўдаль коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды З берагу Нёман не выйдзе амаль. |
s-2
| Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць. |
s-3
| Чуткай душою ў такі час паслухай,— Здасца, там гэтакі голас чуваць: |
s-4
| «Гэй, не дзівуйся мой дружа нядбалы, Што я сягоння так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасць уелася ў матку-зямлю. |
s-5
| Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў, Іншы меў выгляд — не гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячох сваіх гнаў. |
s-6
| Край, дзе жыццё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на свет, Песні і казкі інакшыя баяў, Шчасце цвіло ў ім, як макавы цвет. |
s-7
| Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцаў не страшнай была. |
s-8
| Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоння, народ; Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,— Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход. |
s-9
| З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што не ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў. |
s-10
| Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон... Сціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазвецца калі болей ён?.. |
s-11
| Так, так, мой дружа, іначай бывала,— Не называўся забытым мой край; «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай. |
s-12
| Га, а цяперака што гаварыці?.. |
s-13
| Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць. |
s-14
| Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыццём,— Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом. |
s-15
| Я іх не ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве,— Вісла адным усміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве. |
s-16
| Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго. |
s-17
| Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі. |
s-18
| Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой, Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой. |
s-19
| Га! ты не слухаеш, бачу, ўжо болей. |
s-20
| Ой, чалавеча, змярцвелы у сне!.. |
s-21
| Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?.. |
s-22
| Камень і вольха перш поймуць мяне!..» ..................................................................... |
s-23
| Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль. |
s-24
| Сціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль. |
s-25
| 1911 |