Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest

Select a sentence

s-1 СУД У СПРАВЕ 'ДЗЯДОЎ-2019'
s-2 ПАДТРЫМАЙМА ПАТРЫЁТАЎ!
s-3 21 лютага а 15.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе.
s-4 КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства.
s-5 Паслугі міліцыі ўжо аплочаны грамадзтвам з бюджэтных сродкаў, на якія існуе гэтая дзяржаўная структура.
s-6 Такіх цынічных патрабаваньняў не прад’яўляюць людзям нават недэмакратычныя рэжымы, калі йдзецца пра ўшанаваньне ахвяраў народа.
s-7 Падтрымайма патрыётаў!
s-8 Адрас суда: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.
s-9 Ст. мэтро Спартыўная.
s-10 Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ
s-11 17 лютага 2020 г.
s-12 Сёння нашаму самаму малодшаму актывісту Іларыёну Трусаву споўнілася 16 год.
s-13 Жадаем яму поспехаў, сілаў, шчасця, здароўя, дабрабыту.
s-14 Іларыён прыклад для многіх. ✌️
s-15 Жыве!
s-16 Тры гады таму пачалася другая абарона Курапатаў, якая скончылася перамогай грамадства.
s-17 Бізнэс-цэнтр не пабудавалі, а на месцы будаўнічай пляцоўкі пасадзілі дрэвы.
s-18 Барацьба цягнулася 15 дзён. ✌️
s-19 З днём роднай мовы, сябры!
s-20 Актывісты паведамляюць пра наведвальнікаў з расійскай дыпмісіі ў рэстарацыі Смерці.
s-21 Абарона Курапатаў нейкая субкультура, рух, супольнасць у склад якой уваходзяць людзі з усёй Беларусі і за яе межамі.
s-22 З’яўляецца ўвасабленнем барацьбы з таталітарнай ідэалогіяй.
s-23 Сымбал дэкамунізацыі.
s-24 Сцяг патрыятычнага руху.
s-25 Апошняя субота лютага прапануецца як 'Дзень Абаронцаў Курапатаў'.
s-26 Люты і сакавік выпадалі на ўсе пратэстныя кампаніі ў абарону мемарыяла Курапаты.
s-27 2001-2002 (верасень чэрвень), 2017 (люты сакавік), з 2018-га (травень) па сённяшні дзень.
s-28 Менавіта канец лютага выпадаў на ўсе кампаніі ужо 4 разы.
s-29 «Чалавек з арматурай рэгулярна прыходзіць у Курапаты».
s-30 Што цяпер з лавай Клінтана, якую разбурылі год таму?
s-31 Сёння ў рэстарацыю могуць пачаць наведвацца 'совецкіе человекі' на '23 феўраля'.
s-32 Варту трымае сёння Малады Фронт.
s-33 У каго ёсць магчымасць далучайцеся.
s-34 Жыве Беларусь!
s-35 Шэры Кот наведаў маладафронтаўцаў у Курапатах.
s-36 Мікола Бамбіза і Валер Рабцаў сёння на варце.
s-37 Серада, 26 лютага.
s-38 Сябры Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і Маладога Фронту на варце Курапатах.
s-39 Стаім.
s-40 Рух Салідарнасці 'Разам' запрашае на традыцыйную акцыю ўшанавання памяці ахвяраў камуністычнага злачыну.
s-41 Гэтыя акцыі ладзяцца штомесяц 29 чысла, каб у будучым у беларускім календары з’явіўся Дзень ушанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
s-42 Мерапрыемства адбудзецца ў традыцыйным фармаце, як гэтае планавалася ад пачатку ўшанавальных акцый.
s-43 А 17-й гадзіне мы збіраемся на Курапацкай Галгофе і пасля ўшанавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій ідзем да найвялікшай святыні Курапатаў Крыжа Пакуты, усталяванага ў 1989 годзе.
s-44 Мы памятаем!
s-45 Жыве Беларусь!
s-46 Толькі што на ў рэдакцыю напісала наша актывістка:
s-47 Калі ішла на варту праз Курапаты, наперадзе ўбачыла дзьвюх кабет з дэкаратыўнымі сабачкамі, якія бегалі сярод крыжоў і ніводнага не прапускалі, каб не пасікаць, ці як гэта ў іх...
s-48 Я наблізілася да іх, зрабіла досыць карэктна заўвагу адказ быў гідкі: 'якое дзела, што хочам, дзе хочам' і г. д.
s-49 'Ізусім навошта гэтыя слупы выпілаваць, хай бы быў парк'...
s-50 Я іх абагнала, метраў так дзесяць, а то і больш і, раззлаваўшыся даканцова, вырашыла сфоткаць не прайшло і секунды, як раз’юшаная матуля (яна была з дачкой 7-9 клас), падскокнула да мне, учапілася ў валасы неслаба так, выкручваючы галаву, іншай рукой спрабавала выдраць тэлефон, шыпела, арала, абзывалася...
s-51 Дачка крычала: мама, што ты робіш?
s-52 Я ледзь выдралася, біцца было бессэнсоўна, я была слабей , дый... настрой быў падарваны...
s-53 Тым часам, яны павярнуліся і пайшлі да мікрараёна.
s-54 Ясна, што жывуць у найбліжэйшым ад Курапат доме, бо сабачкі даражэнькія, невялікія, добра апранутыя.
s-55 Маці чарнавалосая, дачка каштанавыя валасы, абедзьве практычна аднаго росту.
s-56 Наагул мяне ўпершыню хапалі за валасы і наагул упершыню накідаліся.
s-57 Сёння адзін барбар-таксіст, як мы думаем, безпадстаўна выклікаў на абаронцаў супрацоўнікаў ДАІ.
s-58 Мы былі гатовыя да фальсіфікацыяў ды штрафаў, але ж нечакана, я асабіста атрымала віншаванні з 8-сакавіка, а усе разам мы атрымалі прафілактычную размову.
s-59 Ну могуць жа даёвыя людзьмі заставацца.😀
s-60 Жыве Беларусь!
s-61 (Ганна Шапуцька)
s-62 Курапаты.
s-63 Сёньня варта БХД.
s-64 Віцебск, дзякуй!
s-65 Рух ля кабака на костках.
s-66 На нашага актывіста здзяйсняецца ціск.
s-67 Далучайцеся.

Text viewDownload CoNNL-U