Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest

Select a sentence

s-1 Мэтро Пушкінская.
s-2 Дэманстранты спрабавалі сабрацца на лесьвіцы ў бок Ракаўскага кірмаша.
s-3 Наляцеў вялікі атрад сілавікоў, запакаваў шмат людзей Наша Ніва
s-4 МУС: інфармацыю пра затрыманых падчас пратэстаў у Менску можна атрымаць круглыя суткі
s-5 «Для гэтага неабходна патэлефанаваць на лінію 102 і назваць прозьвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэньня таго, каго шукаюць.
s-6 Супрацоўнікі паведамяць, ці ёсьць чалавек у сьпісе затрыманых да суду за правапарушэньня.
s-7 Зьвесткі пра месца ўтрыманьня грамадзяніна не разгалошваюцца», паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў.
s-8 Сінія бусы на Прытыцкага: людзі крычаць «Ганьба!»
s-9 На Каменнай горцы людзі выйшлі на вуліцу
s-10 Гільзы «Made in Poland» на вуліцах Менска.
s-11 Афіцыйна на экспарт зброі ў Беларусь дзейнічае забарона
s-12 Пасьля начной страляніны інтэрнэт-карыстальнікі публікавалі фотаздымкі гільзаў «Зроблена ў Польшчы».
s-13 Адну са здымкаў апублікаваў журналіст Славамір Серакоўскі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
s-14 Паводле ягоных словаў, гільзы былі знойдзеныя ў адным зь менскіх падворкаў, адкуль міліцыянты стралялі па дэманстрантах у ваколіцы ўнівэрсаму «Рыга».
s-15 Гільзы былі белага колеру, верагодна, выкарыстоўваліся для стральбы з 12-мм гладкаствольнай зброі.
s-16 З 2011 года Беларусь знаходзіцца пад санкцыям з боку Эўразьвязу.
s-17 У 2016 годзе яны былі аслабленыя.
s-18 Аднак продаж зброі і абсталяваньня для падаўленьня дэманстрацыяў у Беларусі, усё яшчэ забаронены.
s-19 Да ўніверсама «Рыга» пад’ехаў бус з АМАП, забралі некалькі выпадковых мінакоў.
s-20 Пратэстаў і міліцыі ў гэтым раёне на 21.00 няма
s-21 Зартыманьне кіроўцы ў Менску каля ГЦ Цівалі
s-22 Відэа ТУТ БАЙ
s-23 У Гомлі праходзіць акцыя пратэсту
s-24 На плошчы Леніна, на пляцоўцы каля драматычнага тэатру ў цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек.
s-25 У 21.00 пачалі пляскаць у далоні, аўтамабілі, якія праяжджаюць міма, сыгналяць.
s-26 У Менску ў сямі фатографаў сілавікі забралі карты памяці, фатографу AP Сяргею Грыцу разьбілі экран камэры, карэспандэнтаў <a_href='Tut.by'>Tut.by Вадзіма Заміроўсеага і Дар’і Буракінай сарвалі бэйджы.
s-27 Каля францускай амбасады затрымалі карэспандэнтаў <a_href='Onliner.by'>Onliner.by Улада Барысевіча і апэратара, які быў зь ім
s-28 У Серабранцы людзі выйшлі на вуліцу, сігналяць машыны
s-29 Эўразьвяз заявіў пра «паглыблены перагляд адносін зь Беларусьсю»
s-30 Пра гэта гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўнік ад імя ЭЗ Джузэпа Барэля.
s-31 «Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі.
s-32 Улады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго прынамсі адзін чалавек загінуў, і многія атрымалі раненьні».
s-33 Эўразьвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых.
s-34 Нашыя карэспандэнты:
s-35 У менскай Серабранцы праспект Ракасоўскага ад універсама Гіпа да водасховішча заняты аўтамабілямі, усе сігналяць.
s-36 Утварыўся вялізны корак, у ім таксама стаіць адзін аўтазак.
s-37 На прыпынках і на пляцоўцы каля Гіпа групы людзей па некалькі дзесяткаў чалавек.
s-38 Некалькі дзесяткаў чалавек стаяць уздоўж вуліцы Сурганава пад універсамам Рыга.
s-39 Стаяць спакойна, трымаюць сьцягі.
s-40 У раёне праспэкта Дзяржынскага ад мэдінстытута да Прастора выйшлі людзі.
s-41 Крычаць: «сыходзь», машыны моцна сыгналяць. - Сьведка
s-42 У Заслаўі ўжо 20 хвілін па цэнтральных вуліцах езьдзіць і сыгналіць сьмецьцявоз, які ніяк ня могуць спыніць міліцыянты
s-43 На Прытыцкага, 39 амапаўцы хацелі затрымаць раварыста.
s-44 Той кінуў ровар і ўцёк, пазьней вярнуўся забраць ровар.
s-45 Малады чалавек сказаў карэспандэнту Свабоды, што яго хацелі затрымаць, бо ён падаваўся амапаўцам лёгкай здабычай.
s-46 ⚡️Людзі заблякавалі праспэкт Ракасоўскага каля дома 26, выйшаўшы на празную частку на пешаходным пераходзе.
s-47 Аўтамабілі сыгналяць.
s-48 З корку на газон выехалі дзьве міліцэйскія машыны, разьвярнуліся на газоне і зьехалі ў іншы бок.
s-49 На Ракасоўскага АМАП выламвае дзверы пад’ездаў, дзе хаваюцца людзт
s-50 З вуліц якія прымыкаюць да праспекта Ракасоўскага ў Менску, выяжджаюць аўтазакі, адтуль выбягаюць амапаўцы і затрымліваюць людзей.
s-51 У Добрушы на цэнтральную плошчу выйшла каля 20 чалавек.
s-52 10 зь іх затрымалі і павезьлі ў мясцовы РАУС.
s-53 Затрыманыя ўдзельніцы Свабоднага тэатра Сьвятлана Сугака асуджаная да 10 сутак, Надзея Бродская - да 13.
s-54 Яны распавялі сваякам падчас суда, што ў камэры 36 чалавек.
s-55 У мужчын у камэры па 50 чалавек.
s-56 Зьняволеных зьбіваюць.
s-57 Расшыфроўка звароту Марыі Калеснікавай:
s-58 'Мы спачуваем усім пацярпелым і іх сваякам.
s-59 Мы гатовыя дапамагчы тым, хто гэтага патрабуе.
s-60 Зараз мы хочам сканцэнтравацца на узаімадапамозе.
s-61 Заклікаем усіх нераўнадушных далучыцца да валанцёрскага руху і дапамагаць пацярпелым.
s-62 Мы з болем глядзім на тое, што адбываецца ў краіне.
s-63 Мы просім дзейсную уладу не ігнараваць волю людзей.
s-64 Не тапіць яе ў вадзе з вадамётаў, не глушыць гранатамі, не калечыць кулямі, не забіваць дубінкай, не зачыняць у камерах.
s-65 Мы бачым на вуліцах звычайных людзей, якія хочуць пераменаў.
s-66 Бачым пенсіянераў, якія размаўляюць з АМАП, бачым дарослых людзей, яны плачуць, гледзячы, як чатыры супрацоўнікі сілавых структураў цягнуць у аўтазак хлопца з заплечнікам.
s-67 Мы просім дзейсную уладу спныіць гвалт, прыслухацца да волі народу.
s-68 Гэтыя людзі нікуды не знікнуць, яны ўжо не змогуць забыць пра тое, што адбываецца.
s-69 Яны не змогуць жыць як раней.
s-70 Ім не сатрэш памяць, іх не змусіш падпарадкавацца, не спужаеш, не залагодзіш.
s-71 Ім трэба перамены.
s-72 Уладам цяжка прызнаць, што не ілюзорныя куклаводы з-за мяжы, а самі беларусы хочуць пераменаў.
s-73 Мы просім уладу знайсці ў сабе сілы і паглядзець у твар волі народу.
s-74 Мы просім улады паслухаць беларусаў.
s-75 Беларусы!
s-76 Тыя, хто ў форме, тыя, хто ў цывільным, беражыце сябе і тых, хто вас атачае.
s-77 Нашыя жыцці, свабода, здароўе і бяспека самае важнае.
s-78 Мы любім вас, вы неверагодныя!'
s-79 У Гомлі міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека
s-80 У Гомлі перакрылі цэнтар гораду вуліцы Савецкую ад цырку да плошчы Леніна, праспэкт Перамогі (часткова) і вуліцу Кірава.
s-81 Па праспэкце Перамогі рухаюцца грузавікі ўнутраных войскаў МУС з вайскоўцамі.
s-82 Пачаліся масавыя затрыманьні на праспэкце Перамогі.
s-83 Вялікі натоўп амапаўцаў і вайскоўцаў унутраных войскаў пабег па алеі праспэкта Леніна і ловіць усіх спрэс.
s-84 Па праспэкце Перамогі рухаецца вялікі атрад амапаўцаў, людзі разьбягаюцца.
s-85 На скрыжаваньні праспэкту Перамогі і Кірава на вачах карэспандэнта Свабоды міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека, той падняўся і пабег, за ім беглі супрацоўнікі ДАІ.
s-86 Частка пратэстоўцаў стаяць уздоўж вуліцы Кірава і пляскаюць у ладкі.
s-87 Асудзілі на арышт удзельніц Свабоднага тэатру
s-88 Яны распавялі сваякам падчас суду, што ў камэры 36 чалавек.
s-89 У мужчынаў у камэры па 50 чалавек.
s-90 Зьнвяоленых зьбіваюць.
s-91 Радыё Свабода аднаўляе вяшчаньне на сярэдніх хвалях
s-92 З 12 жніўня праграмы на беларускай мове, прысьвечаныя актуальным палітычным падзеям у краіне, можна штодня слухаць на частаце 1386 кГц з 21:00 да 22:00 і з 23:00 да паўночы па менскім часе.
s-93 У эфіры:
s-94 · навіны
s-95 · прамыя ўключэньні карэспандэнтаў зь месцаў падзеяў у Беларусі
s-96 · гутаркі з камэнтатарамі

Text viewDownload CoNNL-U