Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev

Select a sentence

s-1 Статыстычная механіка
s-2 Статыстычная механіка раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае метадамі тэорыі імавернасцей паводзіны сістэм, якія складаюцца з (адвольнага) канечнага ліку часціц.
s-3 Упершыню класічную статыстычную механіку адной часціцы разгледзеў Макс Борн ў 1955 годзе .
s-4 Статыстычная дынаміка сістэмы палёў выходзіць за рамкі статыстычнай механікі і адносіцца да статыстычнай тэорыі поля.
s-5 Тым самым статыстычная фізіка фактычна дзеліцца на статыстычную механіку і статыстычную тэорыю поля.
s-6 Статыстычную механіку звычайна дзеляць на раўнаважную і нераўнаважную.
s-7 Паслядоўная пабудова раўнаважнай статыстычнай механікі была ажыццёўлена Дж. У. Гібсам ў 1902 годзе, а паслядоўная пабудова нераўнаважнай статыстычнай механікі была выканана Н. Н. Багалюбавым ў 1946 годзе.
s-8 Пры апісанні сістэм у рамках статыстычнай механікі выкарыстоўваецца паняцце сярэдняга па ансамблі.
s-9 Асноўнымі ўраўненнямі статыстычнай механікі з'яўляюцца ўраўненні Ліўвіля і ланцужок ураўненняў Багалюбава.
s-10 Архітэктура Адраджэння
s-11 Архітэктура Адраджэння перыяд развіцця архітэктуры ў еўрапейскіх краінах з пачатку XV да пачатку XVII стагоддзя, у агульнай плыні Адраджэння і развіцця асноў духоўнай і матэрыяльнай культуры Старажытнай Грэцыі і Рыма.
s-12 Гэты перыяд з'яўляецца пераломным момантам у гісторыі архітэктуры, асабліва ў адносінах да папярэдняга архітэктурнага стылю, да готыкі.
s-13 Готыка ў адрозненне ад архітэктуры Адраджэння шукала натхненне ва ўласнай інтэрпрэтацыі класічнага мастацтва.
s-14 Асаблівае значэнне ў гэтым кірунку надаецца формам антычнай архітэктуры: сіметрыі, прапорцыі, геаметрыі і парадку складовых частак, пра што навочна сведчаць ацалелыя ўзоры рымскай архітэктуры.
s-15 Складаная прапорцыя сярэднявечных будынкаў змяняецца спарадкаваным размяшчэннем калон, пілястраў і вершніка, на змену несіметрычным абрысам прыходзіць паўкруг аркі, паўсфера купала, нішы, эдыкулы.
s-16 Архітэктура зноў становіцца ордарнай.
s-17 Развіццё архітэктуры
s-18 Адраджэння прывяло да новаўвядзенняў у выкарыстанні будаўнічых тэхнік і матэрыялаў, да развіцця архітэктурнай лексікі.
s-19 Важна адзначыць, што рух адраджэння характарызуецца адыходам ад ананімнасці рамеснікаў і з'яўленнем персанальнага стылю ў архітэктараў.
s-20 Вядома няшмат майстроў, што пабудавалі творы ў раманскім стылі, а таксама архітэктараў, што збудавалі цудоўныя гатычныя саборы.
s-21 У той час як творы эпохі Адраджэння, нават невялікія будынкі ці проста праекты былі акуратна задакументаваны з самага свайго з'яўлення.

Text viewDownload CoNNL-U