Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest

Select a sentence

Showing 1 - 100 of 246 • previousnext

s-1 Закон Рэспублiкi Беларусь
s-2 Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-3 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 18 чэрвеня 2002 года
s-4 Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2002 года
s-5 Глава 1
s-6 Агульныя палажэнні
s-7 Артыкул 1.
s-8 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-9 Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь (далей органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях) з’яўляюцца састаўной часткай сiстэмы нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь і ажыццяўляюць дзейнасць у галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыроднага і тэхнагеннага характару (далей надзвычайная сiтуацыя), забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны.
s-10 Агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь і Урад Рэспублiкi Беларусь у межах яго паўнамоцтваў.
s-11 Артыкул 2.
s-12 Сiстэма органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-13 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюць сiстэму, у якую ўваходзяць: Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; абласное і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях; гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях; пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi і пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах; вучэбныя, навуковыя і iншыя арганiзацыi, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для лiквiдацыi; iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях.
s-14 Артыкул 3.
s-15 Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-16 Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якое ажыццяўляе кiраванне дзейнасцю па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны.
s-17 Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
s-18 Артыкул 4.
s-19 Тэрытарыяльныя органы і падраздзяленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-20 Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.
s-21 Абласныя і Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з палажэннямi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.
s-22 Абласным i Мiнскаму гарадскому ўпраўленням па надзвычайных сiтуацыях падпарадкаваны гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях, а таксама пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi i пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбныя, навуковыя i iншыя арганiзацыi, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях і дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый і падрыхтоўкай спецыялiстаў для лiквiдацыi, і iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях.
s-23 Артыкул 5.
s-24 Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-25 Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь і складаецца з гэтага Закона і iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
s-26 Артыкул 6.
s-27 Асноўныя прынцыпы дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-28 Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: законнасць; гуманiзм; адзiнства сiстэмы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях і цэнтралiзацыя кiравання iмi; адзiнаначалле ў сiстэме органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях; публiчнасць.
s-29 Артыкул 7.
s-30 Узаемадзеянне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi
s-31 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi незалежна ад формаў уласнасцi (далей арганiзацыi) і грамадзянамi.
s-32 Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi і службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны аказваць садзейнiчанне органам і падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях у ажыццяўленнi iмi дзейнасцi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны.
s-33 Работнiкi арганiзацый і iншыя грамадзяне прымаюць удзел у папярэджаннi і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэннi пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны ў складзе грамадскiх аб’яднанняў, няштатных фармiраванняў і самастойна.
s-34 Узаемадзенне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з арганiзацыямi замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, а пры адсутнасцi на падставе прынцыпу ўзаемнасцi пры ўмове захавання патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
s-35 Глава 2
s-36 Асноўныя напрамкі дзейнасці і задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях
s-37 Артыкул 8.
s-38 Асноўныя напрамкi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-39 Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: папярэджанне і лiквiдацыя надзвычайных сiтуацый; папярэджанне і лiквiдацыя пажараў; забеспячэнне прамысловай і радыяцыйнай бяспекi; падрыхтоўка да абароны і абарона насельнiцтва і тэрыторый ад узнiкаючых пры вядзеннi ваенных дзеянняў небяспек і вынiкаў.
s-40 Артыкул 9.
s-41 Асноўныя задачы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
s-42 Асноўнымi задачамi органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзел у ; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду і кантролю ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; ажыццяўленне дзяржаўнага пажарнага нагляду; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi і атамнай энергетыцы (далей дзяржаўны тэхнiчны нагляд); кiраўнiцтва грамадзянскай абаронай; выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi; выкананне iншых задач па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
s-43 Прыцягненне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да выканання задач, не ўскладзеных на заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, забараняецца.
s-44 Артыкул 10.
s-45 Арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзел у
s-46 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь арганiзуюць мерапрыемствы па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ўдзельнiчаюць у .
s-47 У тэлефонных сетках населеных пунктаў для перадачы паведамленняў аб надзвычайных сiтуацыях устанаўлiваецца адзiны нумар 1.
s-48 Артыкул 11.
s-49 Дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый
s-50 Дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый ажыццяўляюцца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-51 Артыкул 12.
s-52 Дзяржаўны тэхнiчны нагляд
s-53 Дзяржаўны тэхнiчны нагляд ажыццяўляецца органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у мэтах забеспячэння тэхнiчнай бяспекi і процiаварыйнай устойлiвасцi вытворчасцяў і аб’ектаў, а таксама аховы і рацыянальнага выкарыстання нетраў Рэспублiкi Беларусь.
s-54 Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага тэхнiчнага нагляду вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-55 Артыкул 13.
s-56 Дзяржаўны пажарны нагляд
s-57 Дзяржаўны пажарны нагляд за захаваннем рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, службовымi асобамi і грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а таксама выкананнем стандартаў, нормаў і правiлаў сiстэмы процiпажарнага нармiравання і стандартызацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, якiя з’яўляюцца органамi дзяржаўнага пажарнага нагляду.
s-58 Артыкул 14.
s-59 Кiраванне грамадзянскай абаронай
s-60 Кiраванне грамадзянскай абаронай ажыццяўляецца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь і падначаленымi яму тэрытарыяльнымi органамi і падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-61 Артыкул 15.
s-62 Выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi
s-63 Органы і падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы і мабiлiзацыi ажыццяўляюць выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi і мабiлiзацыi.
s-64 Глава 3
s-65 Кампетэнцыя органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях
s-66 Артыкул 16.
s-67 Кампетэнцыя Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-68 Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуе дзейнасць рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і iншых арганiзацый у галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-69 ажыццяўляе праверку захавання рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi і распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi і грамадзянамi заканадаўства ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-70 выдае прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый;
s-71 ажыццяўляе дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый;
s-72 ажыццяўляе дзяржаўны пажарны нагляд;
s-73 ажыццяўляе дзяржаўны тэхнiчны нагляд;
s-74 кiруе грамадзянскай абаронай;
s-75 кiруе правядзеннем дзяржаўнай экспертызы ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый;
s-76 каардынуе і праводзiць навуковыя даследаваннi, дзяржаўныя выпрабаваннi і сертыфiкацыю ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-77 распрацоўвае, зацвярджае і (або) узгадняе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку нарматыўныя прававыя акты, стандарты, нормы і правiлы ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны;
s-78 каардынуе работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, размяшчэнню, захаванню, абнаўленню і выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралюе яе правядзенне;
s-79 ажыццяўляе лiцэнзаванне адпаведных вiдаў дзейнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
s-80 ажыццяўляе ў асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
s-81 праводзiць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый;
s-82 уносiць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і iншыя арганiзацыi прапановы па папярэджанню і (або) лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый і ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых па рашэннях;
s-83 выдае тэхнiчную, iнфармацыйна-даведачную і iншую лiтаратуру па папярэджанню надзвычайных сiтуацый і пажараў;
s-84 прапагандуе веды ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчае ў падрыхтоўцы насельнiцтва і работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый;
s-85 праводзiць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi і iндывiдуальнымi сродкамi абароны;
s-86 ажыццяўляе iншую дзейнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-87 Артыкул 17.
s-88 Кампетэнцыя тэрытарыяльных органаў і падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
s-89 Абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя і раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый;
s-90 ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд і кантроль у галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый;
s-91 ажыццяўляюць дзяржаўны пажарны нагляд;
s-92 ажыццяўляюць дзяржаўны тэхнiчны нагляд;
s-93 кiруюць грамадзянскай абаронай;
s-94 каардынуюць работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, размяшчэнню, захаванню, абнаўленню і выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралююць яе правядзенне;
s-95 ажыццяўляюць у асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
s-96 праводзяць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый;
s-97 уносяць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi прапановы па ўдасканаленню мераў, накiраваных на папярэджанне і (або) лiквiдацыю надзвычайных сiтуацый;
s-98 прапагандуюць веды ў галiне папярэджання і лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчаюць у падрыхтоўцы насельнiцтва і работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый;
s-99 праводзяць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi і iндывiдуальнымi сродкамi абароны;
s-100 аказваюць юрыдычным і фiзiчным асобам платныя паслугi ў галiне абароны насельнiцтва і тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

Text viewDownload CoNNL-U