Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain

Select a sentence

s-1 А праўду сказаў Бурачок у сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай», і так нічагусенька, як бы так і трэба!
s-2 Здарывалася і мне чытаць і ксёнжачкі, хоць не надта старыя, друкаваныя навет, якогась пана Марцінкевіча, але ўсе як бы смеючыся з нашага брата пісаны; чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі «Панскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і больш ад Юркі таго працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней.
s-3 Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але, дальбог, аж злосць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца.
s-4 Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, што дурны мужык, дык ужо нічога і не відзе, і не знае!
s-5 Ой, памыліўся!
s-6 Не раўня я Бурачку, ён лепей, можа, знае жыццё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся, яго тыя вершы, што і я здумаў папрабаваць штокольвек напісаць.
s-7 Ёсць шмат друкованых песняў нашага народа; пісаў Пачабут, Я. Тышкевіч, апісуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто спісываў іх, а шмат ёсць і не спісаных, але песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, да і тых ужо рэдка пачуць.
s-8 Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца.
s-9 Даўней, кажуць, людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і васалейшыя былі.
s-10 Вот я і напісаў з дзесятак песняў «сякіх-такіх».
s-11 Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца струмантам якім; вот я і назваў яе «Смык».
s-12 Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была «Дудка» вот і мы зробім музыку, як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць.
s-13 Сымон Рэўка з-пад Барысава

Text viewDownload CoNNL-U