s-804
| - дзіцячая пляцоўка |
s-805
| - выступы гарадзенскіх дзеячоў і знакамітых людзей каралеўскага гораду! |
s-806
| Рыхтуйце квіткі і свае аўто, бярыце сяброў, а таксама падтрымайце арганізацыю імпрэзы на сайце <a_href='bnr.by'>bnr.by Нам патрэбная вашая дапамога! |
s-807
| Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13 па 17 гадзін. |
s-808
| Жыве Беларусь! |
s-809
| Падтрымаць праз Talaka - <a_href='https://www.talaka.org/projects/3128/overview'>https://www.talaka.org/projects/3128/overview |
s-810
| Перавесці грошы праз Facebook - <a_href='https://www.facebook.com/donate/2272440446417705/'>https://www.facebook.com/donate/2272440446417705/ |
s-811
| Больш на <a_href='https://bnr.by'>https://bnr.by |
s-812
| ⚡️10 варыянтаў, як адзначыць Дзень Волі у любой кропцы свету👇 |
s-813
| Хопіць не хадзіць на канцэрты! |
s-814
| Гэтай вясной адбудзецца шмат канцэртаў з удзелам беларускіх гуртоў. |
s-815
| Квіткі на некаторыя з іх мы і разыграем! |
s-816
| 5 канцэртаў / 10 квіткоў / 5 пераможцаў |
s-817
| Падрабязней тут👉 <a_href='vk.com/siadziba?w=wall-73027848_18284'>vk.com/siadziba?w=wall-73027848_18284 |
s-818
| Ого! |
s-819
| 🔥СЁННЯ🔥 |
s-820
| Кожную сераду ў госці прыходзяць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. |
s-821
| Лявон Вольскі і N.R.M. 'падзялілі' Дзень Волі: Лявон едзе ў Гродна, Піт і каманда ў Мінску. |
s-822
| Але круцей за ўсіх 'Дай дарогу!', якія выступяць і ў Гродне 23 сакавіка, і ў Мінску 24-га! |
s-823
| ☕️ Любіш смачную каву, утульныя кафэ і ілюстрацыі? |
s-824
| Тады гэта навіна для цябе! |
s-825
| 23 сакавіка а 11.00 у кавярні на Леніна, 9 прафесійная ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню - нацыянальны сімвал Беларусі. |
s-826
| Класны спосаб адзначыць Дзень Волі 🔴 |
s-827
| Кошт: 8 BYN. |
s-828
| За гэты кошт вы атрымаеце каву на выбар і круты занятак. |
s-829
| За што Ціма Беларускіх утапіў свайго ката? |
s-830
| Гурт Akute адказвае на гэтае пытанне👇 |
s-831
| 17 сакавіка ў кафэ 'Грай' адбылася сустрэча з Франакам Вячоркам – грамадскім дзеячам, журналістам. |
s-832
| Асноўная тэма лекцыі – гэта змены, якія чакаюць журналістыку, сацыяльныя сеткі, гандаль у будучыні; якія прафесіі, ідэі будуць запатрабаваныя. |
s-833
| Для тых, хто прапусціў, мы падрыхтавалі артыкул з тэзісамі лекцыі. |
s-834
| Цікавага чытання!👇🏻 |
s-835
| 27 сакавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-836
| 📌 Анастасія Пілюгіна — журналістка, сммшчыца, запісвае dzigital падкасты; |
s-837
| 📌 Віктар Малышчыц — астраном, выкладчык, фотамастак. |
s-838
| 24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. |
s-839
| Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца: <a_href='https://goo.gl/forms/h7tTe7rtuhXUAW6E2'>https://goo.gl/forms/h7tTe7rtuhXUAW6E2 |
s-840
| Праграма: |
s-841
| 📌15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР» |
s-842
| 📌16:30 Урок другі: лекцыя Андруся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР» |
s-843
| 📌18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР» |
s-844
| 📌19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N: |
s-845
| Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. |
s-846
| Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню - нацыянальны сімвал Беларусі. |
s-847
| Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі: <a_href='https://www.talaka.org/arts'>https://www.talaka.org/arts |
s-848
| 22-23 сакавіка ў Вільні пройдуць урачыстасці, прымеркаваныя да 155 угодак з Дня смерці Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на землях Літвы і Беларусі. |
s-849
| Расклад: |
s-850
| 22 сакавіка |
s-851
| 10:30 на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла св. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага. |
s-852
| Пасля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукіскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў. |
s-853
| 23 сакавіка 13:30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė) |
s-854
| 13:45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц |
s-855
| 14:20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė) |
s-856
| 16:00 гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Літвы (Arsenalo gatvė 3) |
s-857
| 18:00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A) |
s-858
| 23 сакавіка — дзень памяці Антона Луцкевіча, ініцыятара абвяшчэння і аўтара праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная незалежнай дзяржавай. |
s-859
| Летась у менскім Парку імя Янкі Купалы быў усталяваны памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў на месцы дамоў, якія належалі іх сям’і, і дзе яны жылі ў менскі перыяд. |
s-860
| 23 сакавіка 2019 года тут адбудзецца ўшанаванне памяці Антона Луцкевіча. |
s-861
| Збор удзельнікаў у 10:30 каля памятнага знака. |
s-862
| А 11-й гадзіне гісторык Анатоль Сідарэвіч зробіць кароткі экскурс у гісторыю і нагадае пра легендарную асобу. |
s-863
| Пасля адбудзецца ўскладанне кветак. |
s-864
| Наперад, Беларусь! |
s-865
| Неверагодныя фотаздымкі Віктара Малышчыца. |
s-866
| Паглядзіце, якая цудоўная нашая Беларусь. |
s-867
| А з самім Віктарам - астраномам, выкладчыкам, фотамастаком - мы паразмаўляем на чарговай сустрэчы 'Беларускамоўныя'. |
s-868
| 27 сакавіка, 19:00, кафэ 'Грай'. |
s-869
| Да Дня Волі гурт 'Разбiтае Сэрца Пацана' прэзентуе першую беларускамоўную песню: <a_href='https://soundcloud.com/34magnet/rsp-minuushchyna'>https://soundcloud.com/34magnet/rsp-minuushchyna |
s-870
| На 25 красавіка ў гурта намечаны вялікі канцэрт у Re:Public. |
s-871
| Квіткі ёсць у 'Арт Сядзібе'. |
s-872
| Цікава, што адбываецца ў свеце лічбавых тэхналогій? |
s-873
| Хочаш ведаць, як эфектыўней працаваць ды што чакае нас усіх у будучыні? |
s-874
| Або проста хочаш паслухаць беларускую мову? |
s-875
| Уключай dzigital падкасты (<a_href='t.me/Dzigital'>t.me/Dzigital), насалоджвайся і адукоўвайся. |
s-876
| А з самой Анастасіяй Пілюгінай — журналісткай, сммшчыцай, якая першая пачала запісваць верыфікаваныя падкасты па-беларуску — мы паразмаўляем 27 сакавіка (серада, 19:00) у кафэ 'Грай' на сустрэчы праекта 'Беларускамоўныя'. |
s-877
| Далучайся! |
s-878
| Жыццёва |
s-879
| Горадня, вы святкуеце? |
s-880
| ДАЙ ДАРОГУ! ужо рыхтуюцца! |
s-881
| Гляньце як міла яны выглядаюць! |
s-882
| #БНР101 |
s-883
| Насычаныя святочныя выходныя. |
s-884
| Сядзібаўцы сёння былі не толькі ў Горадні, а яшчэ і ў Вільні. |
s-885
| Прымалі ўдзел у шэсці памяці Каліноўскага. |
s-886
| #БНР101 |
s-887
| 6:30 раніцы. |
s-888
| Гістарычная ўнікальная вандроўка мясцінамі БНР. |
s-889
| Глядзіце колькі людзей. |
s-890
| А 7 раніцы падышлі да будынку, дзе 101 год з’явілася незалежная Беларусь. |
s-891
| #БНР101 |
s-892
| З ДНЁМ ВОЛІ! |
s-893
| 🔥Гурт RECHA віншуе слухачоў са 101-мі ўгодкамі БНР сінглам «Skaryna» |
s-894
| Слухай тут👉🏻 <a_href='soundcloud.com/recha-band/sets/skaryna'>soundcloud.com/recha-band/sets/skaryna |
s-895
| Гэта падабайка ❤️ |
s-896
| Бар НА ДНЕ прапануе святочны сэт да #БНР101 |
s-897
| 📣 Зыбіцкая 6, унутраны дворык! |
s-898
| Скрыжаванне Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. |
s-899
| Сёння вечарам падвядзем вынікі ВЯЛІКАГА розыгрышу. |
s-900
| У цябе яшчэ ёсць магчымасць далучыцца! |
s-901
| 👉 <a_href='https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_18284'>https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_18284 |
s-902
| Сёння Дзень народзінаў у аднаго са стваральнікаў Арт Сядзібы - Франака Вячоркі. |
s-903
| Жадаем не губляць энэргічнасць і запал! |