s-605
| Але гэта не нагода сумаваць, давайце разам клікаць вясну! |
s-606
| #ДзіцячыКлюб запрашае на спектакль для дзетак пад назвай 'Вялікая мара маленькай Вясны', прысвечаны Масленіцы. |
s-607
| З надыходам вясны ўсе людзі і жывёлы пачынаюць марыць! |
s-608
| Вы спытаеце: 'пра што?'. |
s-609
| А гэтага ніхто не ведае. |
s-610
| Яны проста мараць і вераць, што іх мары абавязкова здзейсняцца. |
s-611
| Але самае дзіўнае, што і сама Вясна так радуецца свайму прыходу, што марыць мацней за ўсіх. |
s-612
| Прыходзь хутчэй, дапамажы нашай Вясне сустрэць цеплыню разам з намі. |
s-613
| LIVE-КЛІП АД KROK FILMS. 📷 |
s-614
| 14 лютага па Менску праехаўся адмысловы трамвай, у якім зайграў гурт :B:N:. |
s-615
| Сёлета гурту спаўняецца 20 гадоў. |
s-616
| Музыкі вырашылі святкаваць увесь год незвычайнымі канцэртамі. |
s-617
| На рахунку KROK FILMS відэа для NOIZE MC, Ленинград, NIZKIZ, ДАЙ ДАРОГА. |
s-618
| Цяпер і :B:N:. |
s-619
| Вольскі ўчора запаліў. |
s-620
| Фота: Янка Каліноўскі |
s-621
| Глядзіце які канцэрт будзе 4.04 у <a_href='https://t.me/bruggeminsk'>@bruggeminsk 😖 |
s-622
| Без поп-музыкі.❎ Толькі цяжкая музыка. 🎫Пішы нам! |
s-623
| Квіткі па першым кошце яшчэ ёсць! 🎟️ |
s-624
| ДРУГІ СЕЗОН РАСПАЧЫНАЕЦЦА Ў СЕРАДУ! |
s-625
| «Б Е Л А Р У С К А М О Ў Н Ы Я» — штотыднёвы праект «Арт Сядзібы», у якім носьбіты беларускай мовы дзеляцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. |
s-626
| 6 сакавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-627
| У гасцях шоумэны: |
s-628
| 📌 Пётр Клюеў — музыка, лідар сольнага праекта, удзельнік гурта ЛСП; |
s-629
| 📌 Аляксей Сапрыкін — арт-мэнэджар Арт Сядзібы, актор, вядоўца. |
s-630
| Першы дзень Масленіцы, сябры! |
s-631
| Час есці бліны ды запісвацца на спектакль. |
s-632
| 🌱 Інтэрактыўная гісторыя свята з гульнямі і музыкай будзе цікавая і малодшым, і старэйшым. |
s-633
| Зло мае свой 'плян Б'. |
s-634
| Заўтра... |
s-635
| ЗАЎТРА! |
s-636
| Гэта будзе заўтра! |
s-637
| Звярніце ўвагу на месца правядзення, сустракаемся ў кафэ 'Грай' (Інтэрнацыянальная, 33). |
s-638
| Прыходзьце, слухайце, задавайце пытанні, натхняйцеся! 😉 |
s-639
| ВЯЛІКІ СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ ГУРТА МУТНАЕВОКА |
s-640
| Фірмовыя квіткі: <a_href='vk.com/topic-179206092_39583534'>vk.com/topic-179206092_39583534 |
s-641
| Прэм’ера сінгла ZŁO - Plan B |
s-642
| Музыка і словы: ZŁO |
s-643
| Зьвядзеньне і майстэрынг: Twin Pigs Studio |
s-644
| Вокладка: Ania Kłokava |
s-645
| Рэпер з Месяцу ZŁO выпусьціў новы single пад назвай „Plan B”. |
s-646
| Ён складаецца з асноўнай аднайменнай песні, а таксама intro i outro. |
s-647
| „Я заўсёды паглядаю на Зямлю, а асабліва на Беларусь, зь Месяцу. |
s-648
| І іншым разам вельмі сьмешна назіраць за ўсімі тымі падзеямі, якія ў вас тут адбываюцца. |
s-649
| Я доўга чакаў зручнага моманту, дзеля таго, каб паказаць сьвету сваю новую песьню. |
s-650
| І вось надыйшоў час X. |
s-651
| Усё ідзе зусім ня так, як трэба. |
s-652
| Таму я задаю пытаньне: ці ты маеш плян „Б?” |
s-653
| Упэўнены, што большасьць з вас нават і не задумвалася над ім. |
s-654
| Але ў вас яшчэ ёсьць час. - камэнтуе артыст свой новы single. |
s-655
| Асабістая падзяка Валера Bumer і Платон Василевский |
s-656
| Асабісты telegram канал выканаўцы: <a_href='t.me/zlo072'>t.me/zlo072 |
s-657
| Польскі хлопчык заклікае вучыць беларускую мову. |
s-658
| ДРУГІ СЕЗОН ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ! |
s-659
| 6 сакавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-660
| У гасцях шоумэны: |
s-661
| 📌 Аляксей Сапрыкін — арт-мэнэджар Арт Сядзібы, актор, вядоўца. |
s-662
| 25 красавіка гурт 'Разбітае Сэрца Пацана' збірае RE:PUBLIC |
s-663
| Ты можаш не прыйсці на наступны канц, а гэтым разам варта быць! |
s-664
| Квіткі: <a_href='https://bezkassira.by/buy/5679/'>https://bezkassira.by/buy/5679/ |
s-665
| Замова фірмовых квіткоў без нацэнкі: <a_href='tel:+37529 513 27 81'>+37529 513 27 81. +375444 514 27 81 |
s-666
| Фіналісты Заспявай-5, гурт Maximalism прэзентуе песню на словы Ганны Комар 'Фрагменты' і ў межах конкурса зайграе 9 сакавіка а 19.00 у клубе Графіці (Калініна, 16). |
s-667
| З жывым сэтам у іх падтрымку ў гэты вечар выступіць зорка беларускай музычнай сцэны - чарoўная спявачка PALINA. |
s-668
| Квіткі ад 14р. ❕20 квіткоў са зніжкай 25% з промакодам zaspiavaj5 ❕ дзейнічае да 07/03 уключна, на сайце <a_href='https://bezkassira.by/maximalismprypadtrymcypalina-5652/'>https://bezkassira.by/maximalismprypadtrymcypalina-5652/ |
s-669
| Падрабязней аб праекце <a_href='http://tuzinfm.by/performer/mp3/4336/frahmenty'>http://tuzinfm.by/performer/mp3/4336/frahmenty |
s-670
| Сёння прайшла першая сустрэча 'БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ' у другім сезоне. |
s-671
| Дзякуй, што вас было так шмат, дзякуй цікавым героям. |
s-672
| Калі хочаце паўдзельнічаць у праекце ды падзяліцца сваёй гісторыяй беларускамоўнасці, запаўняйце форму ніжэй: |
s-673
| Фотаздымкі з учорашняй сустрэчы 'БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ'. |
s-674
| У гасцях былі Пётр Клюеў — музыка, лідар сольнага праекта, удзельнік гурта ЛСП і Аляксей Сапрыкін — арт-мэнэджар Арт Сядзібы, актор, вядоўца. |
s-675
| Падтрымаць праект і Арт Сядзібу можна тут: <a_href='talaka.by/arts'>talaka.by/arts |
s-676
| Падзяка за фота Анастасіі Сцякловай |
s-677
| 13 сакавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-678
| 📌 Янка Каліноўскі — псеўданім паэткі, якая ўжо ў 16 гадоў выдала ўласны зборнік 'Падслуханае сьценамі шматпавярховак'; |
s-679
| 📌 Кацярына Массэ — паэтка, мастачка, перакладчыца, аўтарка трох кніг паэзіі. |
s-680
| Ужо на гэтых выходных #ДзіцячыКлюб запрашае на спектакль для дзетак пад назвай 'Вялікая мара маленькай Вясны', прысвечаны Масленіцы. |
s-681
| Другая сустрэча другога сезона 'Беларускамоўных' ужо ў сераду! |
s-682
| Давайце троху пазнаёмімся з творчасцю дзяўчат. |
s-683
| ❄Кацярына Массэ - цьвіценьне сьнегам |
s-684
| адступіла ад лёгкіх зямлі хваравітая слота, |
s-685
| і на гронках лядзяшчых дажджоў |
s-686
| сасьпяваюць пранізьліва белым налівам сумёты – |
s-687
| кіславатым і даўкім. |
s-688
| сон грэбуе новым заранкам, |
s-689
| расьцягвае слова «яшчэ», аддаляе ужо |
s-690
| недасяжнае сонца ад гавані воч, дзе гайдаюць |
s-691
| хвалі сьлёз залацістыя іскры, |
s-692
| што агністыя рыбы ў запас перад цьмой адкладаюць |
s-693
| у цясьнінах гартані – |
s-694
| там сьмех сьлёзы сушыць дазваньня. |
s-695
| шумлівыя віны завей працьвярэжваюць мысьлі. |
s-696
| ў сутарэнні ўспамінаў ляжыць нарыхтованы час. |
s-697
| і на вуснах гаркавым варэньнем |
s-698
| застываюць жаданыя вусны. |
s-699
| аголеных нас |
s-700
| кашаміравы сьнег |
s-701
| накрывае... |
s-702
| судотык – ня грэх – |
s-703
| зіма разьвянчае вянцы ўсіх эдэмскіх тварэнняў. |
s-704
| недасяжнае сонца ільду растае і цячэ, |