s-1004
| Плян Менску да 1933 году. |
s-1005
| Клясычны правапіс. |
s-1006
| UPD: засталося ўсяго пару вольных месцаў! |
s-1007
| ☕ Любіш смачную каву, утульныя кафэ і ілюстрацыі? |
s-1008
| Тады гэта навіна для цябе! |
s-1009
| 15 красавіка а 19:00 у кавярні BIRDBOX (Леніна, 9) прафесійная ілюстратар і блогер Лізавета Ганчарова правядзе воркшоп “Кававыя замалёўкі” |
s-1010
| На занятку вы авалодаеце тэхнікай скетчаў лінерамі, а таксама навучыцеся перадаваць сваю ідэю на паперу, папрацуеце з прапорцыямі і фактурамі, атрымаеце натхненне ды матывацыю на творчасць🌸 |
s-1011
| Кошт: 8 BYN. |
s-1012
| У кошт уваходзіць кава і занятак, а таксама персанальныя рэкамендацыі па ілюстрацыі і аўтарская паштоўка ад Лізаветы. |
s-1013
| ❗️Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайся! |
s-1014
| Каб запісацца, пішы <a_href='https://t.me/quinqueflora'>@quinqueflora |
s-1015
| 🔥ПРЭМ’ЕРА! |
s-1016
| UZARI прэзентуе новы альбом «Падзяка сэрца». |
s-1017
| Беларуская поп-музыка за якую не сорамна за межамі краіны! |
s-1018
| Слухай альбом тут👉🏻 <a_href='https://youtu.be/hp4zkkHrO8A'>https://youtu.be/hp4zkkHrO8A |
s-1019
| Цяпер на MolaMola можна падтрымліваць і на 5 рублёў! |
s-1020
| Дарэчы, да 200 нам засталося зусім крыху. |
s-1021
| ✨Падтрымай нас <a_href='molamola.by/campaigns/191'>molamola.by/campaigns/191 і прыходзь на 20ю сустрэчу Беларускамоўных сёння! |
s-1022
| Беларуская кампанія KROK FILMS зняла фільм-канцэрт пра Noize MC. 🔥 |
s-1023
| Прэзентацыя пройдзе ў Менску 12 красавіка. |
s-1024
| Ганарымся вамі, сябры! |
s-1025
| САМЫЯ ПРАГЛЯДАЛЬНЫЯ ПЕРАДАЧЫ ПРА КУЛЬТУРУ НА YOUTUBE ПА-БЕЛАРУСКУ |
s-1026
| *за статыстыку браліся відэа, у якіх ёсць прысутнасць беларускай мовы |
s-1027
| 17 красавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-1028
| 📌 Павел Белавус — грамадскі лідар году (прэмія Асамблеі НДА 2018), экс-кіраўнік 'Арт Сядзібы', кіраўнік крамы <a_href='Symbal.by'>Symbal.by; |
s-1029
| 📌 Іларыён Трусаў — вучань менскай школы, грамадскі актывіст, стрымер. |
s-1030
| Арт Сядзіба запрашае на адкрытую чытку спектакля для дзяцей! |
s-1031
| Хто ў дзяцінстве не марыў стаць акторам або хоць на хвілінку зазірнуць за кулісы тэатра? |
s-1032
| Усё магчыма зараз! |
s-1033
| Запрашаем да ўдзелу ў пастаноўцы наступнага спектакля. |
s-1034
| Арт Сядзіба ўжо паставіла два спектаклі для дзетак і зараз рыхтуе трэці. |
s-1035
| Хто і як можа далучыцца? |
s-1036
| Не абавязкова мець вопыт у акторскай справе. |
s-1037
| Галоўнае, вашае жаданне развівацца ў гэтай дзейнасці, уменне ладзіць з дзецьмі і валоданне беларускай мовай на гутарковым узроўні. |
s-1038
| Узрост ад 16 гадоў і неабмежаваны. |
s-1039
| Зарэгіструйся ў гугл-форме і прыходзь на першую чытку п’есы: <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScdUxEjeoFDTSW0sAN1BmYCM4XLmsEFyugXvYRWxaNav2moJg/viewform?usp=sf_link'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScdUxEjeoFDTSW0sAN1BmYCM4XLmsEFyugXvYRWxaNav2moJg/viewform?usp=sf_link |
s-1040
| 18 красавіка а 19:00 (месца паведаміцца дадаткова). |
s-1041
| Падпішыся і смейся :-) 👇 |
s-1042
| Калі б беларус паляцеў на месяц з беларускім сцягам 🤣 |
s-1043
| У панядзелак выходзіць відэападкаст 'Культурная сядзіба', прысвечаны прапагандзе ў культуры. |
s-1044
| А пакуль тут у нас цізер, з якога нічога не зразумела ) |
s-1045
| Героі: |
s-1046
| Сёння ў “Культурнай сядзібе” размаўляем пра прапаганду ў культуры. |
s-1047
| Што лічыць прапагандай а што не, як яна працуе, як ад яе бараніцца? |
s-1048
| Разважаем разам з Франакам Вячоркам. |
s-1049
| Таксама ў падкасце – культурныя навіны і афіша на тыдзень. |
s-1050
| “Культурная Сядзіба” – сумесны падкаст “Арт Сядзібы” і Еўрарадыё пра мастацтва, гісторыю, беларускую мову і шмат што інше. |
s-1051
| Выходзіць па-беларуску штопанядзелак. |
s-1052
| Падтрымай “Арт Сядзібу” на “Талацэ”: <a_href='talaka.org/arts'>talaka.org/arts |
s-1053
| 🌟 Сустракаемся ўжо заўтра з нашымі героямі-Б Е Л А Р У С К А М О Ў Н Ы М І: |
s-1054
| 😎 Паўлам Белавусам — грамадскім лідарам году (прэмія Асамблеі НДА 2018), экс-кіраўніком 'Арт Сядзібы', кіраўніком крамы <a_href='Symbal.by'>Symbal.by і😎 Іларыёнам Трусавым — вучнем менскай школы, грамадскім актывістам, стрымерам. |
s-1055
| Паразмаўляем пра шлях да мовы, як пачаць і, галоўнае, як працягнуць размаўляць па-беларуску, а таксама пра плюсы і мінусы выкарыстання мовы ў побытавым жыцці. |
s-1056
| Падтрымаць праект: <a_href='molamola.by/campaigns/191'>molamola.by/campaigns/191 |
s-1057

s-1058
| У Беларусі прайшоў дзясяты Фэст экскурсаводаў. |
s-1059
| Гурт МУТНАЕВОКА рыхтуе новы сінгл! |
s-1060
| Неўзабаве ён з’явіцца ў тваім плэйлісце :) |
s-1061
| Мы знялі хлопцам невялічкі тызер са студыі. |
s-1062
| Глядзі, што атрымалася👇🏻 |
s-1063
| 16 траўня гурт зайграе вялікі сольны канцэрт у клубе 'BRUGGE' |
s-1064
| Дзякуючы вам мы сабралі ўжо 20% на MolaMola! |
s-1065
| Гэта 1/5 патрэбнай сумы. |
s-1066
| Падтрымай нас і ты: <a_href='http://molamola.by/campaigns/191'>http://molamola.by/campaigns/191 |
s-1067
| Гэта таксама магчыма будзе ажыццявіць пры падтрымцы на <a_href='molamola.by/campaigns/191'>molamola.by/campaigns/191 |
s-1068
| ЖАХ! |
s-1069
| За сумнымі навінамі далёка хадзіць не трэба 😭 |
s-1070
| У Гарадоцкім раёне палілі смецце, а спалілі касцёл ХІХ стагоддзя |
s-1071
| 24 красавіка / Кафэ Грай / Інтэрнацыянальная, 33 / 19:00 |
s-1072
| 📌 Паліна Паланейчык — самая шчырая ды (не)сумная спявачка, вядомая як Palina (раней - Паліна Рэспубліка), удзельніца ўкраінскага шоу Х-фактар; |
s-1073
| 📌 Хведар Грувіч — музыка-бубнач, удзельнік шматлікіх музычных праектаў (Дразды, тур з Natalia Oreiro), ютубер. |
s-1074
| 😎Новы альбом ад хлапцоў у масках! |
s-1075
| У нас тут новы прэтэндэнт на першае месца ў тваім трэклісце :) |
s-1076
| Прыходзь на жывую презентацыю альбома, якая адбудзецца 23 красавіка ў клубе TNT. |
s-1077
| Слухай альбом тут👉 <a_href='https://soundcloud.com/farmacyjazanzibar/sets/taksikoz/s-LhP7b'>https://soundcloud.com/farmacyjazanzibar/sets/taksikoz/s-LhP7b |
s-1078
| Ты абавязкова хоць раз у жыцці крычаў 'Раёны-кварталы! |
s-1079
| ХЭЙ!’ 😄 |
s-1080
| У цябе ёсць магчымасць зрабіць гэта разам з тысячнай заляй. |
s-1081
| Гурт 'ЗВЕРИ' едзе ў Мінск з лепшымі хітамі і прэзентацыяй новага альбома! |
s-1082
| Замова квіткоў: <a_href='tel:+375_(29)_389-86-16'>+375 (29) 389-86-16 |
s-1083
| Еее! |
s-1084
| Першыя 50 BYN ёсць 😃 |
s-1085
| СТЫКЕРЫ ДАСТУПНЫЯ Ў TELEGRAM: <a_href='https://t.me/addstickers/sucasniki'>https://t.me/addstickers/sucasniki |
s-1086
| Пампуйце, карыстайцеся! |
s-1087
| Падтрымайце нас і мы надрукуем стыкеры, каб раздаваць бясплатна! |
s-1088
| А ты ўжо выкарыстоўваеш новыя стыкеры з музыкамі ды пісьменнікамі?✌🏻 |
s-1089
| Дадавай сабе ў тэлеграм! |
s-1090
| <a_href='https://t.me/addstickers/sucasniki'>https://t.me/addstickers/sucasniki |
s-1091
| Падтрымай на MolaMola! |
s-1092
| Давайце збярэм 100 BYN, мы надрукуем стыкеры і раздамо іх вам. |
s-1093
| <a_href='https://molamola.by/campaigns/484'>https://molamola.by/campaigns/484 |
s-1094
| У новым выпуску “Культурнай сядзібы” размаўляем пра сучасную беларускую літаратуру. |
s-1095
| Паэтка і арганізатарка культурніцкіх івэнтаў Даша Бялькевіч распавяла пра стан беларускай літаратуры і дзе ў Беларусі можна зарабіць на вершах. |
s-1096
| Таксама ў падкасце – культурныя навіны і афіша на тыдзень. |
s-1097
| “Культурная Сядзіба” – сумесны падкаст “Арт Сядзібы” і Еўрарадыё пра мастацтва, гісторыю, беларускую мову і шмат што іншае. |
s-1098
| Выходзіць па-беларуску штопанядзелак. |
s-1099
| Падтрымай “Арт Сядзібу” на “Талацэ”: <a_href='talaka.org/arts'>talaka.org/arts |
s-1100
| Падтрымай нас на <a_href='https://www.talaka.org/arts'>https://www.talaka.org/arts ! |
s-1101
| Усе івэнты, якія мы ладзім, адбываюцца дзякуючы вам і народнаму фінансаванню на талацэ. |
s-1102
| Калі ты яшчэ не падтрымаў, зрабі гэта зараз, тады мы разам зможам зрабіць больш якасных культурных падзеяў 😎 |
s-1103
| На гэтым тыдні Арт Сядзіба: |