s-401
| Паведамленне ад Ганны Шапуцькі: |
s-402
| 29.11.2018 Курапацкая варта не спыняецца і ў маразы. |
s-403
| Наведвальнікі б’юць 'рэкорд'. |
s-404
| Сумнавядомы Ермакоў і той не прыехаў . |
s-405
| За ўвесь дзень чатыры машыны і тое не зразумела, ці наведвальнікі гэта. |
s-406
| Паведамленне ад Паўла Севярынца: |
s-407
| Усё-такі Менская абласная калегія адвакатаў адмовілася ад навагодняга карпаратыву ў Курапатах. |
s-408
| Хапіла розуму. |
s-409
| Слава Богу. |
s-410
| 30 лістапада 1993-га года ўрочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці I-ай катэгорыі. |
s-411
| Зварот Паўла Севярынца: |
s-412
| ШЭСЬЦЬ МЕСЯЦАЎ КУРАПАЦКАЙ ВАРТЫ |
s-413
| Сябры, сёньня споўнілася паўгады штодзённай варце ў Курапатах. |
s-414
| Адгэтуль штодня маю публікаваць па адным выніку шасьцімесяцовай варты. |
s-415
| Такім чынам, вынік №1: |
s-416
| Народны байкот 'Бульбашхола'. |
s-417
| Людзі не едуць у 'Поедем, поедім'. |
s-418
| Хтосьці лічыць амаральным ехаць у кабак, збудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу, хтосьці баіцца варты альбо 'засьветкі' у базе зьвестак, хтосьці завітаў першы і апошні раз, атрымаўшы буклет і вусную інфармацыю. |
s-419
| Супраць кабака ў Курапатах дасягнутая практычна поўная нацыянальная згода: гэта ганьба. |
s-420
| Сотні вядомых людзей выказаліся пра 'Бульбашхол'. |
s-421
| За ўчорашні дзень у рэстарацыю заехала ўсяго чатыры машыны. |
s-422
| Толькі ўчора стала вядома, што Менская абласная калегія адвакатаў зьбіраецца праводзіць 23 сьнежня ў 'Бульбашхоле' карпаратыў. |
s-423
| Сёньня ён ужо адменены. |
s-424
| Народнага байкоту не было б, калі б не было варты. |
s-425
| Далучайцеся да абароны Курапатаў - штодня з 12.00 да позьняга вечара! |
s-426
| Паведамленне ад Ганны Шапуцькі: |
s-427
| 30.11.2018 |
s-428
| -10 па Цэльсію, не жарка.)))) |
s-429
| Зайдэс павыганяў сваю ахову на вуліцу, маўляў няма чаго сядзець па капцёрках, калі Курапацкая варта трывае.)))) |
s-430
| Стаялі ля плота, ахоўвывалі пусты 'бульбаш-хол'. |
s-431
| Ніводнай машыны да 19-00! |
s-432
| Пасля заехала таксоўка, выгрузіла траіх маладых жанчын і пасля яшчэ две машыны наведвальнікаў, прыехалі разам з дзеткамі. |
s-433
| Мы прагуляліся па тэрыторыі. |
s-434
| Ахоўнік Сантычын, як верны пёс Зайдэса, ўсё талдычыў, маўляў вы тут непажаданыя госці, але ж толкам не мог растлумачыць чаму мы не маем права хадзіць па гэтай зямлі, адабранай у мемарыяла Курапаты. |
s-435
| Ад злосці Вадзім выклікаў 'касманаўтаў', тыя пастаялі-паназіралі, памерзлі і з’ехалі. |
s-436
| Так што 3 машыны ў пятніцу ўвечары гэта крута!)))) |
s-437
| Так трымаць Дубковы, Зайдесы. |
s-438
| Прасіце прабачэнне ў беларускага народу і зачыняйцесь! |
s-439
| Ну а сябры Курапацкай варты, вы проста супер! |
s-440
| Дзякуй і за печыва, за гарбату, за смачныя піражкі, за пухавік для Дзяніса, за цеплую кампанію, за салідарнасць. |
s-441
| Разам мы пераможам! |
s-442
| Жыве Беларусь! |
s-443
| Павел Севярынец: |
s-444
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-445
| ВЫНІК № 2. |
s-446
| Наступны вынік паўгадовай варты ў Курапатах - інфармацыйны. |
s-447
| Розгалас і асьвета. |
s-448
| За шэсьць месяцаў колькасьць публікацыяў пра Курапаты вымяраецца ў тысячах, а ахоп - у сотнях тысячаў чытачоў, гледачоў і слухачоў. |
s-449
| Думаю, Госпад дапусьціў гэтую сітуацыю з 'Бульбашхолам' якраз да 30-годдзя адкрыцьця Курапатаў дзеля таго, каб беларусы яшчэ раз згадалі страшную праўду пра масавыя забойствы камуністычных часоў. |
s-450
| Зараз, калі еду 53-цім тралейбусам на варту, людзі ціснуць рукі і кажуць: малайцы. |
s-451
| 'А вось я кніжку пра Курапаты прачытаў'. 'А вось я схадзіў'. 'А знаеце, мы былі чорнымі капацелямі і ў 1980-ыя ў Курапатах дзіцячыя боцікі адкапалі...' |
s-452
| І зноў падымаецца хваля праўды пра бясконцыя беларускія Галгофы: Хайсы, Шчакатоўскі лес, Кабыляцкую гару, Трасьцянец, Парк Чалюскінцаў, Лошыцу... |
s-453
| Дзякуй журналістам, навукоўцам, аўтарам расследваньняў! |
s-454
| Без памяці, без пакаяньня - няма адраджэньня. |
s-455
| Такога розгаласу не было б, калі не было б Курапацкай варты. |
s-456
| Далучайцеся - штодня з 12.00 да позьняга вечара! |
s-457
| З гісторыі Абароны Курапатаў 2018. |
s-458
| 31 траўня за акцыю была затрымана Вольга Нікалайчык. |
s-459
| 1 чэрвеня складзены першы пратакол за 'блакаванне брамы' – на Паўла Севярынца. |
s-460
| Рэгулярная штодзённая варта зацвердзілася з 4 чэрвеня. |
s-461
| Мікола – ахоўнік 'Паедзем-паядзім'. |
s-462
| Варта Абароны Курапатаў 2 снежня. |
s-463
| Людзі прыязджаюць нават з розных мясцін. |
s-464
| Перамоге быць! |
s-465
| (па відэа Надзеі Батуры) |
s-466
| Павел Севярынец: |
s-467
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-468
| ВЫНІК №3. |
s-469
| КУРАПАТЫ. |
s-470
| Новая хваля абароны Курапатаў прывяла да чарговага рыўка ў справе стварэньня і добраўпарадкаваньня нацыянальнага мемарыялу Курапаты. |
s-471
| Дзясяткі вялікіх крыжоў па перыметры, усталяваныя з ініцыятывы Зьмітра Дашкевіча, і ўсярэдзіне, дарожка скрозь лес, шматлікія талокі, кветкі... |
s-472
| Нават памятны знак з шыльдай пра палітычныя рэпрэсіі 1930-40 гг , нягледзячы на няўдалае разьмяшчэньне - усё-такі прызнаньне факту масавых савецкіх расстрэлаў з боку ўлады. |
s-473
| Усяго гэтага не было б, калі б не было варты. |
s-474
| Але застаюцца пагрозы крыжам. |
s-475
| Пакуль стаіць варта - зносу крыжоў ня будзе. |
s-476
| Далучайцеся да варты абароны Курапатаў: штодня ад 12.00 да позьняга вечара. |
s-477
| Дзяніс Урбановіч: |
s-478
| Сення наведвалi Лявона Кулакова ў шпiталi. |
s-479
| Ён зараз на рэабілітацыi пасля траўмы, якую атрымаў пры Абароне Курапатаў. |
s-480
| Жыве Беларусь! |
s-481
| Зварот Паўла Севярынца: |
s-482
| БЕЛАРУСЫ, НЕ КУПЛЯЙЦЕ ШТУЧНЫХ ЕЛАК!.. |
s-483
| ...У фірмы Зайдэса МАГ-2000. |
s-484
| Сябры! |
s-485
| У Слуцку ёсьць фабрыка штучных елак, якая належыць уласьніку 'Бульбашхола'. |
s-486
| Гэта тая самая фірма 'МАГ-2000', супраць якой ва Ўкраіне ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства. |
s-487
| Адну зайдэс-ялінку ўжо паставілі ў Курапатах, насупраць крыжоў - каб вадзіць там карагоды на п’яных навагодніх карпаратывах. |
s-488
| Просім перапосту: БАЙКОТ штучным елкам, мішуры і іншай 'хвойной продукции', за кошт якой фінансуецца кабак НКВД у Курапатах! |
s-489
| Набываючы штосьці да сьвята, глядзіце на маркіроўку. |
s-490
| І далучайцеся да варты - штодня з 12.00 да позьняга вечара. |
s-491
| Валер Рабцаў: |
s-492
| 03.12.2018 г. |
s-493
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану. |
s-494
| Стаялі з 12 да 20:20. |
s-495
| Панядзелак – штыль для кабака і рэдкія наведвальнікі. |
s-496
| У асноўным – у першай палове дня – каля 6 аўтамабіляў. |
s-497
| Павел Севярынец: |
s-498
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-499
| ВЫНІК № 4. |
s-500
| ЯДНАНЬНЕ. |