Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain

Select a sentence

Showing 302 - 401 of 4318 • previousnext

s-302 Варта ля 'паедзем-паядзім'.✌️
s-303 Зварот Паўла Севярынца:
s-304 Варта БХД у Курапатах учора.
s-305 Наведнікаў мала: зранку зборка у Зайдэса, потым да позьняга вечара 8 чалавек.
s-306 Рэдкі дзень - пратаколаў 0.
s-307 Дзякуй усім, хто быў!
s-308 Просім падтрымкі для суботы і нядзелі, падчас Слуцкага збройнага чыну.
s-309 Шмат хто з варты едзе на Слуцк, нам патрэбна ўзмацненьне.
s-310 Хто можа, пішыце ў прыват ці каменты! (у фэйсбук)
s-311 Якія толькі клоўны не прыязджалі ў 'паедзем-паядзім'.
s-312 Як толькі яны не пантаваліся.
s-313 У выніку зганьбяцца ды трапляюць у інтэрнэт у якасці пасмешышча.😅
s-314 22.11.2018 г.
s-315 Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану.
s-316 Яе падтрымалі Я, Віктар і Ганна.
s-317 Стаялі з 12:00 да 21:40.
s-318 Напісалі 2 скаргі ў кнігу скаргаў і прапаноў.
s-319 Прыкладна ў 18:50 я выклікаў міліцыянтаў, якія ехалі больш за гадзіну.
s-320 А потым яшчэ 1,5 гадзіны ў нас бралі тлумачэнне, як нас абразіла ахова і як нас не пусцілі ў рэстаран напісаць скаргу ў кнізе скаргаў і прапаноў.
s-321 Далучайся да варты каля сумна вядомага рэстарану.
s-322 Дзяніс Урбановіч.
s-323 23 лістапада.
s-324 У судзе Цэнтральнага району г. Мінска а 15-00 пачынаецца першы суд па крыжам каля дарогі 'Заслаўе-Калодзішчы'.
s-325 Менаблдарбуд супраць Валерыя Рабцава.
s-326 Спонсары парушэння ахоўнай зоны мемарыяла ў Курапатах.
s-327 24.11.2018 Курапацкая варта.
s-328 18-00 Знічкі ў Курапатах у памяць аб ахвярах Галадамора.
s-329 Вечная памяць.
s-330 Нельга забыць.
s-331 Абарона Курапатаў.
s-332 Варта 25 лістапада.
s-333 Мемарыял 25 лістапада.
s-334 Прысвячаецца удзельнікам Абароны Курапатаў...✌️✌️✌️️
s-335 Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Юлія Крэпская 14 лістапада скасавала штраф Ніне Багінскай у памеры 5 базавых велічыняў (122,50 рублёў).
s-336 Зварот Надзеі Батуры:
s-337 Сябры!
s-338 Прашу падтрымкі варты заўтра, бо нашы сябры з’ехалі па справах.
s-339 А нам, жанчынам, патрэбна падтрымка.
s-340 Ніна і Надзея.
s-341 Зварот Паўла Севярынца:
s-342 А ў сераду 28 лістапада зноў зьбіраюся на варту ў Курапаты - з 12.00 да позьняга вечара.
s-343 Адзіны дзень, калі магу размаўляць з любым чалавекам практычна без абмежаваньняў.
s-344 Запрашаю падтрымаць варту!
s-345 Вось там мы з вамі і вызначымся адносна Азоўскага мора, украінскіх выбараў, коштаў на нафту, мастацкіх вартасьцяў помніка на Галгофе, прэтэндэнтаў на прыймерыз правацэнтрыстаў, прэзідэнта Трампа, Брэксіта і шмат чаго яшчэ.
s-346 Далучайцеся!
s-347 Курапацкая варта.
s-348 Фота Надзеі Батуры.
s-349 Актывісты выявілі падрыхтоўку парушэння рашэння Пракуратуры з боку рэстарана 'паедзем-паядзім'.
s-350 На прылеглай да ўрочышча Курапаты часткі тэрыторыі 'паедзем-паядзім' усталявалі навагоднюю елку.
s-351 Таксама вакол інсталяцыі падрыхтавана пляцоўка для масавых мерапрыемстваў.
s-352 Пракуратура забараніла там праводзіць гулянні.
s-353 Выключаны ўсе віды 'гучных мерапрыемстваў'.
s-354 Гэты крок уладальніка рэстарана не што іншае, як правакацыя ды дэманстратыўнае ігнараванне законных актаў.
s-355 Абарона Курапатаў.
s-356 Варта.
s-357 Нагляд за парушэннямі рэстарана.
s-358 28 лістапада.
s-359 Павал Севярынец:
s-360 Адстаялі варту БХД пры мінус 6 і лёгкім ветры.
s-361 Апрануліся цёпла (па 2-3 швэдры, 2-3 пары штаноў ды шкарпэтак), гарбата ў тэрмасе, цудоўная кампанія - увогуле добра.
s-362 Прыехаў да нас Руслан, дайвер, які сабраўся ісьці на яхце ў кругасьвет, пытаўся, дзе набыць бел-чырвона-белы сьцяг для яхты, мы прарэкламавалі 'Сымбаль' (Паша, бонус нам))
s-363 Наведнікаў за ўвесь дзень было каля 10, палова зь іх нам добра вядомыя, нічога новага.
s-364 Зайдэс (які таксама прыехаў) няўхільна ідзе да банкруцтва.
s-365 Нас было зранку чацьвёра, пад вечар шасьцёра.
s-366 Павесяліў адзін 'прынцыповы' пастаўшчык.
s-367 Падрульвае пад самыя ногі.
s-368 Адчыняе дзьверцу:
s-369 -Вы прыехалі ў Курапаты... - пачынаю я звычайную прамову.
s-370 -Бярыце інфармацыю, чытайце, вы прыехалі...
s-371 -Ідзі на...!
s-372 Ну, кажу, раз такая размова, стой тут.
s-373 Пастаяў наш дзеяч, стэліўся з аховай.
s-374 Пакусаў вусны.
s-375 Разьвярнуўся, зьехаў.
s-376 Нарэзаў недзе колькі колаў, праз гадзіну вяртаецца.
s-377 -Дайце праехаць!
s-378 Ужо без мату, добра.
s-379 -Бярыце буклет - праедзеце.
s-380 -Не буду я нічего брать.
s-381 Ну, тады стой.
s-382 Пачаў насіць свае косткі (супавыя наборы ці што) і мяса ўручную, а там паддоны такія, пыхціць.
s-383 -Не дайшло праз сэрца, праз галаву - дойдзе праз рукі-ногі, - кажу яму.
s-384 Пыхціць.
s-385 А мароз.
s-386 Пасьля пятай ходкі падыходзіць.
s-387 -Мужікі, дайте проеду.
s-388 Молоко у меня, тяжёлое.
s-389 -Дык бяры буклет, праяжджай.
s-390 -Давай твой буклет.
s-391 Даю буклет.
s-392 Дзеяч садзіцца за стырно, аддыхваецца і праяжджае.
s-393 Варта сьмяецца, ды і ахова, здаецца, таксама.
s-394 Паведамленне ад Паўла Севярынца:
s-395 Сёньня чальцам Менскай абласной калегіі адвакатаў прыйшла паштовая рассылка пра тое, што Калегія плануе правядзеньне навагодняга карпаратыва ў ганебным кабаку 'Поедем, поедім' 23.12.2018 г.
s-396 Арыентыровачны кошт паесьці там на 1 асобу - 100 рублёў.
s-397 Цікава, а ў расстраляных у Курапатах былі адвакаты?
s-398 Га, таварышы з Калегіі?
s-399 Сёння 183-ці дзень Абароны Курапатаў.
s-400 А гэта значыць, што пайшло другое паўгоддзе кампаніі.
s-401 Паведамленне ад Ганны Шапуцькі:

Text viewDownload CoNNL-U