Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain

Select a sentence

s-1 Ціха і плаўна ўдаль коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды З берагу Нёман не выйдзе амаль.
s-2 Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць.
s-3 Чуткай душою ў такі час паслухай, Здасца, там гэтакі голас чуваць:
s-4 «Гэй, не дзівуйся мой дружа нядбалы, Што я сягоння так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасць уелася ў матку-зямлю.
s-5 Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў, Іншы меў выгляд не гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячох сваіх гнаў.
s-6 Край, дзе жыццё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на свет, Песні і казкі інакшыя баяў, Шчасце цвіло ў ім, як макавы цвет.
s-7 Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцаў не страшнай была.
s-8 Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоння, народ; Змог ён не толькі знаць штукі з заломам, Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.
s-9 З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што не ўладзіў Слухаў, што веча яму звон казаў.
s-10 Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон... Сціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазвецца калі болей ён?..
s-11 Так, так, мой дружа, іначай бывала, Не называўся забытым мой край; «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай.
s-12 Га, а цяперака што гаварыці?..
s-13 Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць.
s-14 Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыццём, Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом.
s-15 Я іх не ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве, Вісла адным усміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве.
s-16 Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго.
s-17 Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі.
s-18 Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой, Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой.
s-19 Га! ты не слухаеш, бачу, ўжо болей.
s-20 Ой, чалавеча, змярцвелы у сне!..
s-21 Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?..
s-22 Камень і вольха перш поймуць мяне!..» .....................................................................
s-23 Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль.
s-24 Сціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль.
s-25 1911

Text viewDownload CoNNL-U