Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest

Select a sentence

s-1 Сцяг Свярдлоўскай вобласці
s-2 Сцяг Свярдлоўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Свярдлоўскай вобласці.
s-3 Прыняты 6 мая 2005 года.
s-4 Сцяг Свярдлоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі вышыні да даўжыні 2:3, якое складаецца з чатырох гарызантальных палосаў, зверху ўніз белага (шырынёй у 7/20 ад вышыні палатна), сіняга (шырынёй у 9/20 ад вышыні палатна), белага (шырынёй у 1/20 ад вышыні палатна) і зялёнага (шырынёй у 3/20 ад вышыні палатна) колераў.
s-5 Венгры
s-6 Венгры, таксама мадзьяры (венг.: magyarok) угра-фінскі народ, які складае пераважную большасць жыхароў Венгрыі.
s-7 Значны лік венграў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласць Трансільванія), Сербіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славакіі, Украіне, Расіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе.
s-8 Больш за ўсё венграў за межамі Венгрыі жыве ў Румыніі 1,8 мільёна чалавек.
s-9 У самой Венгрыі пражывае каля 10 млн венграў, што складае 96 % ад насельніцтва краіны.
s-10 Па веравызнанню большасць венграў каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.
s-11 Вэнтспілс
s-12 Вэ́нтспілс (был. Вінда́ва, лат.: Ventspils, ням.: Windau) горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры.
s-13 Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils замак на рацэ Вэнта).
s-14 189 км ад Рыгі.
s-15 Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).
s-16 Першая летапісная згадка 1290 г.
s-17 У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам.
s-18 Вэнтспілс важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі.
s-19 Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі.
s-20 Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.
s-21 Буйны турыстычны цэнтр.
s-22 У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей.
s-23 У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola).
s-24 Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны.
s-25 Вэнтспілскі аэрапорт адзін з чатырох у Латвіі.
s-26 Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам.
s-27 Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз.
s-28 У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта.
s-29 Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (16421681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй.
s-30 Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў.
s-31 Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.
s-32 Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб'ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.
s-33 У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.
s-34 Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 год:
s-35 Аўгусцін Ратундус
s-36 Аўгусцін Ратундус-Мялескі, Аўгустын Ратондус-Мялескі (~1520, Велюнь, Польшча 20 сакавіка 1582, Вільня) вялікалітоўскі палітычны і грамадскі дзеяч, сакратар каралеўскі, войт віленскі, юрыст, належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі), публіцыст, гісторык.
s-37 Дзеяч контррэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
s-38 Адзін з найбольш вядомых і рознабаковых дзеячаў культуры часоў Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім сяр. 16 ст.
s-39 Паходжанне А. Ратундуса невядомае.
s-40 Вучыўся ў акадэміі Любранскага (Познань), у Вітэнбергскім універсітэце (Германія).
s-41 Каля 1543 атрымаў пасаду настаяцеля ў Варце, ад якой пазней адмовіўся.
s-42 З 1544 на пасадзе пісара ў польскай канцылярыі караля Жыгімонта Старога.
s-43 Пасля вучобы ў Балонскім універсітэце (Італія) і атрымання ступені доктара права, у 1549 заняў пасаду каралеўскага сакратара.
s-44 У 1551 прыбыў у Вялікае Княства Літоўскае, пачаў працу ў Канцылярыі, прызначаны віленскім войтам.
s-45 Ад караля і вялікага князя трымаў Стаклішскае староства і Ярмалішскі маёнтак, меў у Вільні дом і інш. маёмасць.
s-46 Быў у шлюбе з Сафіяй (пам. пасля 10.3.1604) з якой меў сына Мікалая (памёр у маленстве перад 16.4.1558), дачок Рэгіну (Раіну, Райну) і Эльжбету (пам. перад 18.11.1597).
s-47 Памёр у Вільні, пахаваны ў касцёле Св. Янаў, надмагілле не захавалася.
s-48 Ратундус прымаў удзел у 2-ой рэдакцыі Статуту ВКЛ (1566), пераклаў яго з «рускай» на лацінскую мову, прымаў удзел і ў 3-й рэдакцыю Статуту (1588), праз яго ўдзел у Статут унесена шмат нормаў рымскага права.
s-49 Па просьбе каталіцкіх біскупаў Рэчы Паспалітай папа рымскі перанёс дзень Святога Станіслава на 3 мая.
s-50 Папулярным лозунгам стала «Кароль з народам. Народ з каралём»; пляменніца караля графіня Марыя Тэрэза Тышкевіч (з роду Панятоўскіх) адной з першых апранула капялюш са стужкай, дзе быў напісаны такі лозунг, што стала модным.
s-51 Табакеркі, гузікі, галаўныя ўборы ўпрыгожваліся юбілейнымі вензелямі і палымянымі словамі.
s-52 Стала модным братанне шляхты з мяшчанамі.
s-53 Летам 1791 г. адбыліся першыя гарадскія выбары ва ўсёй краіне па новым законе аб гарадах, а абраныя прадстаўнікі ад гарадскога самакіравання прыбылі ў Варшаву для дэманстрацыі гарачай падтрымкі Канстытуцыі.
s-54 Яўрэі ў сінагогах спявалі песню падзякі ў гонар Канстытуцыі.
s-55 Манарх польскі кароль і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст радаваўся як дзіця і ацэньваў прынятую соймам Канстытуцыю '«дасканалей»' англійскага і амерыканскага ўзораў, лічачы, што яна '«мудрэй і зусім процілеглая французскай рэвалюцыі»', дзе абыходзіліся крывавым спосабам.
s-56 8 мая адбыліся афіцыйныя ўрачыстасці і святкаванні ў Варшаве на чале з каралём Станіславам Аўгустам.
s-57 Сярод паслоў Чатырохгадовага сойма адразу ўзнікла палітычная групоўка «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая», якая налічвала 126 паслоў, 14 сенатараў і 73 іншыя (непарламенцкія) асобы з мяшчан і якая распрацоўвала праекты законаў.
s-58 Планавалася (паводле рашэння сойма ад 5 мая 1791 г.) пабудаваць у Варшаве касцёл Божага Наканавання ў гонар Канстытуцыі, закладка якога адбылася 3 мая 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам і прымасам Міхалам Ежы Панятоўскім.
s-59 У Віленскай езуіцкай акадэміі навучэнцам загадалі зубрыць Канстытуцыю як «узорны буквар кіравання і арганізацыі Рэчы Паспалітай».
s-60 12 чэрвеня 1791 г. у свой маёнтак Хойнікі (Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства) Караль Прозар запрасіў заможных шляхціцаў-суседзяў з Оўруцкага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў: стралялі з гармат; атрымалі какарды з двухкаляровай стужкай (бела-зялёнай) і надпісам «кароль, закон і айчына»; наведалі імшу; частаваліся за сталом вакол пышных дэкарацый; крычалі «віват, кароль з народам і народ з каралём».
s-61 1 ліпеня 1791 г. 96 святароў Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі (дзе прысутнічалі таксама ўніяцкія пінскі епіскап Яўхім Гарбацкі і тураўскі епіскап Іасафат Булгак) аб'явілі аўтакефалію праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай, абяцалі абараняць Канстытуцыю '«усімі сіламі ад усялякай напасці ўнутранага паўстання»' і ўрачыста адракліся ад расійскага падпарадкавання; у пачатку жніўня ўладальнік мястэчка Мерач Вінцэнт Езафовіч вітаў 3-майскую Канстытуцыю ілюмінацыяй і дазволіў радасную працэсію местачкоўцаў.
s-62 Самыя ж вялікія па размаху ўрачыстасці ў 1791 г. адбыліся ў маёнтку Пулавы князёў Чартарыйскіх.
s-63 У 1792 г. шляхціц Ян Лапацінскі паставіў у сваім маёнтку Лявонпаль у Полацкім ваяводстве (на мяжы з Расіяй) мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.
s-64 Сучаснымі гісторыкамі Канстытуцыя характарызуецца як прагрэсіўная, бо ўводзіла канстытуцыйную манархію, падзяляла галіны ўлады, хацела аптымізаваць і ўзмацніць дзяржаўны лад і дзяржаўны апарат і была вынікам грамадскага кампрамісу.
s-65 У выніку прыняцця Канстытуцыі ўзмацняліся цэнтральныя органы выканаўчай улады: быў створаны ўрад (Стража правоў), якога пасля скасавання Пастаяннай Рады (17751789) не было, і сканцэнтраваны ў руках караля і міністраў; урадавыя камісіі (міністэрствы), дагэтуль залежныя ад сойма, звязваліся разам і падпарадкоўваліся каралю і міністрам.
s-66 Прыняцце законаў менш залежала ад капрызаў і інтрыг сенатараў.
s-67 У той жа час, асобныя гісторыкі сцвярждаюць, што слабым пунктам Канстытуцыі быў прынцып спадчыннасці трона (ва ўмовах адсутнасці папярэдняй афіцыйнай згоды з боку саксонскага курфюрста), а лепей было б захаваць выбарнасць трона ці ўвесці прэзідэнцкую форму кіравання, што магло б прадухіліць ад знешняга ўмяшальніцтва і забяспечыць 20-30 год спакою для Рэчы Паспалітай.
s-68 Аднак адзначаецца, што ў любым выпадку такой была воля «народа» Рэчы Паспалітай шляхты, якая хацела рэфармаваць дзяржаву і на сойміках рабіла ўхвалу Канстытуцыі, не адкідаючы мажлівасці паправак.
s-69 Пашырэннем і дапаўненнем Канстытуцыі стала ўхвала соймам 16 мая 1791 г. закона «Соймы».
s-70 Месцам правядзення соймаў вызначана Варшава, але кожны трэці сойм павінен быў адбывацца ў Гродне (на тэрыторыі ВКЛ); вызначалася роўнае прадстаўніцтва ад ВКЛ і Польскага Каралеўства ў соймавых камісіях.
s-71 Закон надзяляў сойм паўнамоцтвамі даваць рэкамендацыі Стражы правоў ці непасрэдна яе камісіям (міністэрствам); прадугледжваў мажлівасць скасавання распараджэння міністраў, калі грамадзянін падаў скаргу на парушэнне тым распараджэннем яго законных праў, а адпаведная соймавая дэпутацыя грамадзяніна падтрымала; удакладняў, што ўхвала падаткаў павінна быць падтрымана 3/4 галасоў, а пытанні міждзяржаўных саюзаў, вайны і міру, палітычных спраў, устанаўлення колькасці войска і дзяржаўных крэдытаў 2/3 галасоў.
s-72 Сесія сойма павінна была цягнуцца 70 дзён з мажлівасцю двухразовага яе працягу ў кожным разе па 15 дзён.
s-73 Прадугледжваліся і асобныя сесіі паслоў ад ВКЛ.
s-74 «Гатовы сойм» мог быць скліканы экстраардынарна ў выпадку канфлікту паміж каралём і Стражай правоў альбо паміж урадавымі камісіямі.
s-75 Кворум устанаўліваўся ў 1/4 сойма.
s-76 Сенатар сходзіў з пасады, калі не прысутнічаў па значнай прычыне на двух соймах запар.

Text viewDownload CoNNL-U