be-hse-train-doc1
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
І трэцяе, што я заўважыла з вялікім здзіўленнем, было тое, як шмат у чым беларуская мова падобная да польскай! Я вельмі добра ведаю расейскую, але таксама і польскую мову. Раней я чула (а на самой справе, сустракаюся з гэтым меркаваннем пастаянна), што беларуская мова -- гэта такая “дзіўная” расейская. Але, на мой погляд, калі ўжо казаць, што яна “дзіўная” (але я яе дзіўнай зусім не лічу!), то яна хутчэй “дзіўная польская”. Telegraf.by: Чаму вы вырашылі вывучаць беларускую мову? Вранава: Беларусы мне расказвалі аб сваёй слаўнай гісторыі. Расказвалі таксама пра крыўды, выкліканыя рускімі. Гаварылі, што рускія скралі ў беларусаў гісторыю, культуру, рэлігію, мову, частку краіны... Гаварылі, што яны вельмі добра разумеюць, як сябе адчувалі чэхі пасля 1968 году, таму што Беларусь знаходзіцца пад пастаяннай акупацыяй. Для мяне гэта ўсё было вельмі цікава, але я не магла зразумець, чаму яны мне пра ўсё гэта кажуць на мове сваіх, як яны гавораць, ворагаў? Калі я іх запытвала, чаму яны гавораць, што любяць сваю краіну, шануюць гісторыю, не любяць рускіх -- але размаўляюць па-расейску, а не па-беларуску, я чула вельмі дзіўныя адказы: гэта ўжо немагчыма...
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees