Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 203 - 302 of 243 • previous

s-203 Каштоўны вучэбна-хрэстаматыйны матэрыял дазваляе аптымізаваць навучальны працэс па дысцыплінах Этналогія і этнаграфія Беларусі, Гістарычнае краязнаўства Беларусі, Беларускі фальклор і спецкурсах, тэматычна з імі звязаных.
s-204 Прадстаўленыя ўзоры народнай прозы ва ўсёй сваёй разнастайнасці і варыятыўнасці выступаюць як адлюстраванне традыцыйнай карціны свету беларусаў Падзвіння ва ўсёй сукупнасці яе сегментаў і сімвалічных значэнняў.
s-205 Панарамны, максімальна шырокі ў сюжэтным плане характар зборніка ўяўляецца своеасаблівым адбіткам фальклорнай памяці ў яе калектыўным і індывідуальным вымярэнні ад казачнай прозы да ўспамінаў пра калектывізацыю і вайну.
s-206 Прызначаны для студэнтаў гістарычных і філалагічных спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, а таксама даследчыкаў у галіне народазнаўства.
s-207 © Лобач У. А., укладанне, 2011
s-208 ISBN 978-985-531-191-2
s-209 © УА Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, 2011
s-210 Светлай памяці маіх дзядоў: Мацвея і Ксеніі Лобач, Івана і Марыі Архіцкіх
s-211 ПРАДМОВА
s-212 Другі выпуск Полацкага этнаграфічнага зборніка прысвечаны народнай прозе беларусаў Падзвіння, прадстаўленай у выданні разнастайнымі фальклорнымі жанрамі і тэматычнымі блокамі.
s-213 Разам з тым, хацелася б адразу падкрэсліць, што зборнік не з’яўляецца фальклорным выданнем у класічным яго разуменні, калі акцэнт, перадусім, робіцца на чысціні жанру, а палявы матэрыял структуруецца ў строгай адпаведнасці з прынятай у навуцы класіфікацыяй народнага наратыву.
s-214 Бо, калі сыходзіць з ментальных установак і светапоглядных арыентацый носьбітаў традыцыі, аказваецца, што шэраг навуковых дэфініцый з’яўляюцца знешнімі і штучнымі ў дачыненні да рэалій традыцыйнай карціны свету.
s-215 Так, напрыклад, былічка, як адзін з найбольш распаўсюджаных празаічных жанраў фальклора, вызначаецца як вуснае апавяданне-мемарат (успамін) пра быццам бы меўшыя месца звышнатуральныя з’явы: сустрэчы, драматычныя сутыкненні самога апавядальніка ці знаёмага яму чалавека з увасобленым духам прыроды (лесавіком, вадзянікам...), хатнім духам (дамавым, гуменнікам...), іншай дэманічнай істотай (чортам, ваўкалакам...), а таксама ведзьмай, чараўніком і іншай нячыстай сілай1.
s-216 1 Восточнославянский фольклор: слов. науч. и нар. терминологии. Минск, 1993. С. 26.
s-217 Але палявыя даследаванні паказваюць, што прыведзенае вызначэнне ёсць суб’ектыўна-скептычным і скажоным у дачыненні да рэчаіснасці, адлюстраванай фальклорным чынам.
s-218 Недавер даследчыка (быццам бы мела месца) да актуалій традыцыйнай культуры ўступае ў светапоглядны канфлікт са шчырым перакананнем прадстаўніка традыцыйнай супольнасці ў праўдзівасці таго, пра што ён распавядае.
s-219 У прыватнасці, гэта датычыцца шматлікіх гісторый пра чараўнікоў і ведзьмаў абсалютна рэальных людзей канкрэтнай вясковай грамады, учынкі якіх апісваюцца рэспандэнтамі фактурна і, з гледзішча вяскоўца, абсалютна доказна.
s-220 Відавочная суб’ектыўная ацэнаначнасьць кабінетных катэгорый у дачыненні да жывога палатна традыцыйнай культуры вымусіла выкарыстоўваць класіфікацыйныя схемы пры ўкладанні зборніка толькі часткова (раздзелы Казкі, Легенды і паданні, Тапанімічныя паданні).
s-221 Асноўным жа прынцыпам структуравання палявых запісаў стаў тэматычны падыход, калі асобныя раздзелы (падраздзелы) кампанаваліся вербалізаванымі актуаліямі аднаго парадку.
s-222 Іншымі словамі, матэрыял групаваўся суадносна з адказамі рэспандэнтаў на пытаньне, аднолькава значнае як з гледзішча палявога даследчыка, так і ўласна носьбіта традыцыі.
s-223 Такім чынам скампанаваныя раздзелы Чорт, Зданкі, Сны, Чараўнікі і ведзьмы, Знахары і знахаркі, Народная медыцына, Жывыя і памерлыя, Вусная гісторыя, Чужынцы і шэраг іншых.
s-224 Прынцыповым момантам пры ўкладанні зборніка стала ўсведамленне таго, што народная проза ва ўсёй сваёй разнастайнасці і варыятыўнасці з’яўляецца вербальна аформленым адлюстраваннем традыцыйнай карціны свету беларусаў Падзвіння ва ўсёй сукупнасці яе сегментаў і сімвалічных значэнняў.
s-225 Адсюль, галоўная задача палягала не ў інтэрпрэтацыі, але ў максімальна дакладнай рэтрансляцыі голасу традыцыі у яго лакальнай форме рэпрэзентацыі.
s-226 Гэта тлумачыць і панарамны, максімальна шырокі ў сюжэтным плане характар зборніка, які змяшчае ў сабе своеасаблівы адбітак фальклорнай памяці ў яе калектыўным і індывідуальным вымярэнні, пачынаючы ад казачнай прозы і скончваючы ўспамінамі пра калектывізацыю і вайну.
s-227 Пры гэтым, укладальнік свядома адмовіўся ад знешняй іерархізацыі палявога матэрыялу, паколькі традыцыйная карціна свету сама па сабе выступае фільтрам фальклорнай памяці, у выніку чаго яна захоўвае інфармацыю толькі знакавую і значную для чалавека і калектыва ў цэлым.
s-228 Іншая справа, што кожны інфармацыйны блок (ці то легенды пра падарожнага Бога, ці то аповяд пра выхаванне дзяцей) рэактуалізуецца ў традыцыйнай свядомасці выключна сітуатыўна і абслугоўвае канкрэтную запатрабаванасць утылітарнага альбо сімвалічнага плана.
s-229 Зборнік змяшчае ў сабе каля 1500 аўтэнтычных запісаў, зробленых падчас палявых экспедыцый 1992 2010 гг. на тэрыторыі Беларускага Падзвіння.
s-230 Аднак, трэба адзначыць, што найбольшая колькасць тэкстаў зафіксавана ў цэнтральнай частцы рэгіёна (Лепельскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Полацкі, Ушацкі і сумежныя з імі раёны), у той час як перэферыйныя раёны (Браслаўскі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Расонскі) прадстаўлены ў меншай ступені.
s-231 Гэтая акалічнасць не азначае горшага ўзроўню захаванасці народнай традыцыі ў азначаных зонах, але толькі ўказвае на перспектывы іх больш грунтоўнага палявога даследавання.
s-232 Пры парадкаванні зборніка было палічана мэтазгодным уключыць у яго матэрыялы, запісаныя ад перасяленцаў з раёнаў Магілёўшчыны і Гомельшчыны, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай трагедыі, паколькі яны даюць магчымасць нагляднага параўнання лакальных форм бытавання народнай традыцыі.
s-233 Таксама быў уключаны шэраг палявых запісаў з Паўночнай Барысаўшчыны, якая хоць і адносіцца да гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну Цэнтральнай Беларусі, але ў сферы традыцыйнай культуры выяўляе тыпалагічнае падабенства з Беларускім Падзвіннем.
s-234 Практычная значнасць выдання палягае далёка не толькі ў яго вучэбна-метадычнай функцыянальнасці ў рамках выкладання такіх дысцыплін, як Беларуская мова, Беларускі фальклор, Этнаграфія і этналогія Беларусі, Гістарычнае краязнаўства Беларусі і шэрагу іншых.
s-235 Несумненнай стае навуковая значнасць зборніка, што, па сутнасці, уяўляе сабой абшырны корпус першакрыніц, упершыню ўведзеных у зварот, якія могуць быць плённа выкарыстаныя ў народазнаўчых даследаваннях рознай тэматычнай скіраванасці (традыцыйныя вераванні, народная медыцына, міфапаэтычная карціна свету, сімволіка культурнага ландшафту, этнастэрэатыпы, рытуальныя паводзіны, народная этыка, этнапедагогіка і г.д.), а таксама ва ўласна гістарычных штудыях (раздзел Вусная гісторыя) і ў працэсе археалагічнага вывучэння рэгіёну (раздзел Тапанімічныя паданні2).
s-236 Асобна трэба адзначыць, што праца над зборнікам акумулявала не толькі намаганні выкладчыкаў (Аўсечык У., Філіпенка У.), магістрантаў, супрацоўнікаў (Азевіч І., Бабіч А., Кавалёва І., Лупенько Т.) і студэнтаў (Захарэвіч А., Клопава С., Красько Г., Лях В., Пузікава К., Шаўчэнка Я. і шмат інш.) Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
s-237 Каштоўныя палявыя матэрыялы былі перададзены Студэнцкім этнаграфічным таварыствам (СЭТ), старшыня якога (Глушко А.) шмат зрабіў для вывучэння традыцыйнай культуры беларусаў Падзвіння і арганізацыі сумесных з ПДУ экспедыцый у рэгіёне.
s-238 Далёка не поўным быў бы зборнік і без запісаў навуковых супрацоўнікаў НАН Беларусі Боганевай А. і Васільевай І., а таксама без дапамогі з боку краязнаўцаў Скварчэўскага Дз. і Тухто В.
s-239 Вялікую падзяку хацелася б выказаць і загадчыцы сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Валодзінай Т., якая не толькі прадаставіла свае ўласныя палявыя запісы, але аказала значную дапамогу пры правядзенні палявых даследаванняў і сістэматызацыі фальклорных матэрыялаў.
s-240 Аднак самая вялікая і сардэчная ўдзячнасць адрасуецца ўсім тым людзям, якія шчыра дзяліліся з экспедыцыянерамі сваімі непаўторнымі словамі пра сябе саміх і свой свет, у якіх увасобілася мудрасць шматлікіх пакаленняў і ўнікальны каларыт нашай этнічнай традыцыі.
s-241 2 Раздзел Тапанімічныя паданні падрыхтаваны пры фінансавай падтрымцы БРФФД.
s-242 Конкурс Полацк 2009.
s-243 Тэма ГБ 0729 Аб’екты сакральнай тапаграфіі ў сістэме духоўнай культуры беларусаў Полацкага Падзвіння ХХ пачатку ХХІ ст.

Text viewDownload CoNNL-U