s-604
| Негледзячы, што была субота, машынаў было мала. |
s-605
| Прыехалі наведвальнікі на расейскіх нумарах, пакрыўдзіліся што мы здымаем іх машыну, але ж не захацелі слухаць, што яны крыўдзяць беларусаў, едучы ў кабак побач з месцам забойства тысяч людзей. |
s-606
| Прыкаціла на таксоўке жонка Ермакова, ну і яшчэ парачка падобных вычварэнцаў.((( |
s-607
| Прыехаў Зайдэс. |
s-608
| Ілюмінацыю з усходняга боку рэстарацыі ўчора выключылі. |
s-609
| Дзеля напісання скаргі ўжо стварылі чалавечыя ўмовы у адным з незаконна пабудаваных дамкоў.((( |
s-610
| Елка пакуль рэжа вока сваімі агеньчыкамі і ўпрыгожваннямі насупраць курапацкіх крыжоў. |
s-611
| Адчуванне нерэальнасці. |
s-612
| Якое святкаванне Новага году побач з месцам забойства вялізарнай колькасці людзей? |
s-613
| Хваляваліся 'іхтамнеты' ці будзем мы на Новы год тут несці варту. |
s-614
| Мы адказалі, маўляў, а якое ў нас выйсце? |
s-615
| Канешне будзем, калі рэстарацыя на гэтыя дні не зачыніцца. |
s-616
| А я вось думаю, уявіце сабе карціну: святочная ноч Новага 2019 і пад елкай насупраць крыжоў водзяць карагод– Зайдэс, Ізраілевіч з маладой жонкай, Дубкова, адміністратары Дзіма-Вадзм, Мікола з жонкай, повар Андрэй Дзягіль, за ручку яго трымае, Красоўская-Каспяровіч, Церэх, Какойта падпрыгвае побач, Ермакоў з жонкай, Злата Савостава, Лісатовіч, Юля Аляксандрава з поўным мата іртом, ну і іх сябры, знаёмыя, якія тут пілі ,гулялі, рабілі сэлфі... |
s-617
| Уявіце сабе гэтую карціну і скажыце, што гэта, як не баль Сатаны(((( |
s-618
| Шкада,што Гойя не можа уваскрэснуь і перанесці іх твары на палатно. |
s-619
| БР-бр-бр......Лепш, сябры, далучайцесь да абаронцаў – штодня 16-00-21-00. прыязжайце, падтрымлівайце, словам, гарбатай, прысутнасцю. |
s-620
| Будзем салідарнымі! |
s-621
| Варта ў Курапатах. |
s-622
| 9 снежня. |
s-623
| Фота: Надзея Батура. |
s-624
| Валер Рабцаў: |
s-625
| 09.12.2018г. |
s-626
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану. |
s-627
| Нядзеля – адказныя за варту КХП БНФ. |
s-628
| Варту падтрымалі як сябры КХП БНФ, так і сябры іншых партый і рухаў. |
s-629
| Стаялі ад 13 да 21 гадзіны. |
s-630
| Напісаў адну скаргу за N: 108 у кнізе скаргаў і прапаноў. |
s-631
| Мінск рыхтуецца да святкаванняў Раства і Новага Году. |
s-632
| А некаторыя да – шабашу! |
s-633
| Алег Корбан: |
s-634
| Завяршаем збор подпісаў за Уключэнне ў школьную праграму пазнавальных экскурсій ў Курапаты – месца, дзе адбываліся жахлівыя сталінскія рэпрэсіі. |
s-635
| У аўторак зварот з арыгінальнымі подпісамі будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі. |
s-636
| Адзначу, за мінулыя 40 дзён наша каманда (подпісы збірала 10 чалавек) абышла частку сталічнага мікрараёна Зялёны Луг, у падтрымку зварота нам атрымалася сабраць каля 2.000 подпісаў мінчукоў. |
s-637
| Думаю, для прыцягнення ўвагі чыноўнікаў гэтага хопіць, усялякім разам, на цяпер. |
s-638
| Падзялюся некаторымі назіраннямі з палёў, якія асноўваюцца на ацэнках валанцёраў кампаніі. |
s-639
| 1. Не менш за 60% насельніцтва падтрымліваюць дадзены зварот да улады! |
s-640
| У сённяшніх умовах - гэта станоўчы вынік. |
s-641
| 15% - катэгарычна супраць (даволі часта матывуюць так: “<CodeSwitching>», «<CodeSwitching>», «<CodeSwitching>»), астатнія, а гэта прыкладна 25% не маюць пэўнай пазіцыі па гэтаму пытанню (можна пачуць такое: «<CodeSwitching>», «<CodeSwitching>», «<CodeSwitching>»). |
s-642
| 2. Абсалютна ўсе жыхары Зялёнага Луга ведаюць пра Курапаты, але вось жыхарам іншых мясцовасцяў часта даводзілася прыгадваць што такое і дзе гэтыя Курапаты. |
s-643
| 3. Большая частка жыхароў дамоў №49, 55 па вул. Мірашнічэнкі, дзе ў 2017 годзе адбывалася супрацьстаянне з будаўнікамі бізнес-цэнтра захавала пазітыўнае стаўленне да ўсёй апазіцыі, але многія мяркуюць, што гэты пратэст ладзіў БНФ. |
s-644
| Найбольш жыхары гэтых дамоў запомнілі Змітра, выпадак з кайданкамі, а таксама сцягі БНФ (тут луналі бел-чырвона-белыя сцягі). |
s-645
| 4. Не ведаю колькі ў працэнтах, але значная колькасць людзей не зусім станоўча выказвалася да ўсталявання ў Курапатах дзяржаўнага мемарыяла. |
s-646
| Некаторыя называлі гэты помнік «Прышчэпкай». |
s-647
| 5. Не было часу і нават патрэбы цікавіцца народным стаўленнем да «Бульбашъ-холлу», але час ад часу людзі самі выказвалі свае пажаданні ў хутчэйшым закрыцці гэтай ганебнай рэстарацыі. |
s-648
| Было толькі некалькі выпадкаў калі некаторыя, пачуўшы наш спіч са злосцю крычалі: <CodeSwitching> |
s-649
| 6. Міліцыя ў працэс нашай працы не ўмешвалася. |
s-650
| Так мы без праблем збіралі патрэбныя аўтографы на вуліцы ды па кватэрах. |
s-651
| Таксама было некалькі выпадкаў, калі трапляліся раз’юшаныя і магчыма неадэкватныя грамадзяне, быццам бы нават тэлефанаваўшыя ў 102. |
s-652
| 7. У цэлым, народ наш пазітыўны :) |
s-653
| І, канешне, ён заслугоўвае лепшага. |
s-654
| Але гэта ўжо іншая размова. |
s-655
| Такім чынам, накіроўваем калектыўны зварот і чакаем рашэння! |
s-656
| Нават, калі яно ўжо вядома (ну што можна чакаць ад міністра-камуніста?). |
s-657
| Але мы рады, што змаглі зладзіць паход у народ і хоць неяк павысіць яго інфармаванасць і цікавасць да Курапацкай бяды, а таксама звярнуць увагу да важнасці памяці і шанавання сваіх Продкаў!!! |
s-658
| Павел Севярынец: |
s-659
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-660
| ВЫНІК № 9. |
s-661
| ПАШЫРЭНЬНЕ ШЭРАГАЎ |
s-662
| Акрамя васьмі ўжо пазначаных вынікаў, Курапацкая абарона пашырыла нашы шэрагі. |
s-663
| Магу сказаць пра аднаўленьне на Курапатах менскага Маладога Фронту. |
s-664
| Пра дзясятак актывістаў, што далучыліся да БХД. |
s-665
| Прычым якіх - гатовых стаяць за Беларусь днямі і ў сьпёку, і ў мароз. |
s-666
| Пра цэлыя дэлегацыі з рэгіёнаў, якія прывозілі на варту 'новенькіх'. |
s-667
| Пра дзясяткі непартыйных людзей, каторыя вартыя абстраляных 'партыйных'... |
s-668
| Прыходзьце. |
s-669
| Далучайцеся. |
s-670
| Разам пераможам! |
s-671
| Павел Севярынец: |
s-672
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-673
| ВЫНІК №10. |
s-674
| МЕДЫЙНАЯ САМААРГАНІЗАЦЫЯ |
s-675
| Падчас шасці месяцаў варты абаронцы і тыя, хто іх падтрымлівае, стварылі своеасаблівы інфармацыйны фронт. |
s-676
| Стрымы Змітра Дашкевіча, Надзеі Батуры, Змітра Казакевіча, відэа Ганны Шапуцькі, Валерыя Рабцава, Анатоля Наўмовіча і Наталлі Басалыгі, артыкулы Дзяніса Івашына і Дзіяны Серадзюк, допісы ў сацсетках дзясяткаў удзельнікаў і прыхільнікаў абароны Курапатаў далі магчымасць СМІ аператыўна паведамляць пра любыя падзеі ва ўрочышчы. |
s-677
| Дзякуй усім, хто далучыўся да асвятлення кампаніі пратэсту! |
s-678
| Абарона Курапатаў 2018. |
s-679
| Гісторыя аднаго змагання... |
s-680
| Міліцыя затрымала Паўла Севярынца і Сяргея Аненкова. |
s-681
| ⚡Змітра Казакевіча збіла машына. |
s-682
| Выклікалі хуткую дапамогу, міліцыю. |
s-683
| ⚡Павел Севярынец і Сяргей Аненкоў знаходзяцца ў ІЧУ на вул. Скарыны. |
s-684
| Яго ўвезлі ў бараўлянскі шпіталь з падазрэннем на пералом нагі. |
s-685
| Распачата хваля правакацый.⚡ |
s-686
| ⚡Увага! |
s-687
| Прыехалі затрымліваць Дзяніса Урбановіча ў Лагойскі раён! |
s-688
| Дзяніс паспеў схавацца!⚡ |
s-689
| Піліп Шаўроў: |
s-690
| 'На дадзены момант вэрсій з масштабнымі правакацыямі ў Курапатах 12 сьнежня некалькі. |
s-691
| Галоўнай зьнешнепалітычнай падзеяй апошніх двух дзён стаў чарговы зрыў перамоваў па нафце і газу паміж афіцыйнымі Менскам і Масквой. |
s-692
| Магчыма Масква ставіць умовы 'прыструніць нацыяналістаў'. |
s-693
| Выбіцьцё нават на двое сутак сп. Севярынца і сп.Урбановіча гэта мінус 2 важных каардынатара курапацкай варты. |
s-694
| Другая вэрсія зьвязаная якраз-такі з учорашнім форумам 'Свабоду палітвязьням' на якім было прынятае рашэньне ісьці 18 сьнежня на прыём да намесьніка старшыні Дэпартамента выкананьня пакараньняў каб хадайнічаць пра перавод Тараса Аватарава ў іншую калёнію, таму калі ўлада прысуджае сп.Паўлу 'курапацкую дзясятачку' ён выходзіць толькі 22 сьнежня ўвечары. |
s-695
| Яшчэ адна вэрсія зьвязаная са з’ездам Маладога Фронту, які мае адбыцца ўжо ў бліжэйшую суботу 15 сьнежня. |
s-696
| Затрыманьне кандыдата на пасаду старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Дзяніса Урбановіча і анёла-ахоўніка МФ з 1997 году сп.Севярынца гэта напалову сарваны з’езд. |
s-697
| Дарэчы з Бараўлянскага РАУСа да суду зьмяшчаюць на ІЧУ Менскага раёну на Скарыны, што за дарэвалюцыйнай бібліятэкай. |
s-698
| Судзіць будуць ў Лошыцы насупраць камвольнага камбінату на наступны працоўны дзень пасьля затрыманьня. |
s-699
| Перадачы на Скарыны можна перадаваць два разы на тыдзень. |
s-700
| Пажадаем сп.Паўлу быць вызваленым як мага хутчэй і не трапіць на 10 дзён, а Дзянісу добра схавацца і не ўключаць тэлефон. |
s-701
| Жыве вольная Беларусь!' |
s-702
| Ганна Шапуцька: |
s-703
| 12.12.2018, 23-00. |