Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 405 - 504 of 4318 • previousnext

s-405 За ўвесь дзень чатыры машыны і тое не зразумела, ці наведвальнікі гэта.
s-406 Паведамленне ад Паўла Севярынца:
s-407 Усё-такі Менская абласная калегія адвакатаў адмовілася ад навагодняга карпаратыву ў Курапатах.
s-408 Хапіла розуму.
s-409 Слава Богу.
s-410 30 лістапада 1993-га года ўрочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці I-ай катэгорыі.
s-411 Зварот Паўла Севярынца:
s-412 ШЭСЬЦЬ МЕСЯЦАЎ КУРАПАЦКАЙ ВАРТЫ
s-413 Сябры, сёньня споўнілася паўгады штодзённай варце ў Курапатах.
s-414 Адгэтуль штодня маю публікаваць па адным выніку шасьцімесяцовай варты.
s-415 Такім чынам, вынік 1:
s-416 Народны байкот 'Бульбашхола'.
s-417 Людзі не едуць у 'Поедем, поедім'.
s-418 Хтосьці лічыць амаральным ехаць у кабак, збудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу, хтосьці баіцца варты альбо 'засьветкі' у базе зьвестак, хтосьці завітаў першы і апошні раз, атрымаўшы буклет і вусную інфармацыю.
s-419 Супраць кабака ў Курапатах дасягнутая практычна поўная нацыянальная згода: гэта ганьба.
s-420 Сотні вядомых людзей выказаліся пра 'Бульбашхол'.
s-421 За ўчорашні дзень у рэстарацыю заехала ўсяго чатыры машыны.
s-422 Толькі ўчора стала вядома, што Менская абласная калегія адвакатаў зьбіраецца праводзіць 23 сьнежня ў 'Бульбашхоле' карпаратыў.
s-423 Сёньня ён ужо адменены.
s-424 Народнага байкоту не было б, калі б не было варты.
s-425 Далучайцеся да абароны Курапатаў - штодня з 12.00 да позьняга вечара!
s-426 Паведамленне ад Ганны Шапуцькі:
s-427 30.11.2018
s-428 -10 па Цэльсію, не жарка.))))
s-429 Зайдэс павыганяў сваю ахову на вуліцу, маўляў няма чаго сядзець па капцёрках, калі Курапацкая варта трывае.))))
s-430 Стаялі ля плота, ахоўвывалі пусты 'бульбаш-хол'.
s-431 Ніводнай машыны да 19-00!
s-432 Пасля заехала таксоўка, выгрузіла траіх маладых жанчын і пасля яшчэ две машыны наведвальнікаў, прыехалі разам з дзеткамі.
s-433 Мы прагуляліся па тэрыторыі.
s-434 Ахоўнік Сантычын, як верны пёс Зайдэса, ўсё талдычыў, маўляў вы тут непажаданыя госці, але ж толкам не мог растлумачыць чаму мы не маем права хадзіць па гэтай зямлі, адабранай у мемарыяла Курапаты.
s-435 Ад злосці Вадзім выклікаў 'касманаўтаў', тыя пастаялі-паназіралі, памерзлі і з’ехалі.
s-436 Так што 3 машыны ў пятніцу ўвечары гэта крута!))))
s-437 Так трымаць Дубковы, Зайдесы.
s-438 Прасіце прабачэнне ў беларускага народу і зачыняйцесь!
s-439 Ну а сябры Курапацкай варты, вы проста супер!
s-440 Дзякуй і за печыва, за гарбату, за смачныя піражкі, за пухавік для Дзяніса, за цеплую кампанію, за салідарнасць.
s-441 Разам мы пераможам!
s-442 Жыве Беларусь!
s-443 Павел Севярынец:
s-444 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ.
s-445 ВЫНІК 2.
s-446 Наступны вынік паўгадовай варты ў Курапатах - інфармацыйны.
s-447 Розгалас і асьвета.
s-448 За шэсьць месяцаў колькасьць публікацыяў пра Курапаты вымяраецца ў тысячах, а ахоп - у сотнях тысячаў чытачоў, гледачоў і слухачоў.
s-449 Думаю, Госпад дапусьціў гэтую сітуацыю з 'Бульбашхолам' якраз да 30-годдзя адкрыцьця Курапатаў дзеля таго, каб беларусы яшчэ раз згадалі страшную праўду пра масавыя забойствы камуністычных часоў.
s-450 Зараз, калі еду 53-цім тралейбусам на варту, людзі ціснуць рукі і кажуць: малайцы.
s-451 'А вось я кніжку пра Курапаты прачытаў'. 'А вось я схадзіў'. 'А знаеце, мы былі чорнымі капацелямі і ў 1980-ыя ў Курапатах дзіцячыя боцікі адкапалі...'
s-452 І зноў падымаецца хваля праўды пра бясконцыя беларускія Галгофы: Хайсы, Шчакатоўскі лес, Кабыляцкую гару, Трасьцянец, Парк Чалюскінцаў, Лошыцу...
s-453 Дзякуй журналістам, навукоўцам, аўтарам расследваньняў!
s-454 Без памяці, без пакаяньня - няма адраджэньня.
s-455 Такога розгаласу не было б, калі не было б Курапацкай варты.
s-456 Далучайцеся - штодня з 12.00 да позьняга вечара!
s-457 З гісторыі Абароны Курапатаў 2018.
s-458 31 траўня за акцыю была затрымана Вольга Нікалайчык.
s-459 1 чэрвеня складзены першы пратакол за 'блакаванне брамы' на Паўла Севярынца.
s-460 Рэгулярная штодзённая варта зацвердзілася з 4 чэрвеня.
s-461 Мікола ахоўнік 'Паедзем-паядзім'.
s-462 Варта Абароны Курапатаў 2 снежня.
s-463 Людзі прыязджаюць нават з розных мясцін.
s-464 Перамоге быць!
s-465 (па відэа Надзеі Батуры)
s-466 Павел Севярынец:
s-467 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ.
s-468 ВЫНІК 3.
s-469 КУРАПАТЫ.
s-470 Новая хваля абароны Курапатаў прывяла да чарговага рыўка ў справе стварэньня і добраўпарадкаваньня нацыянальнага мемарыялу Курапаты.
s-471 Дзясяткі вялікіх крыжоў па перыметры, усталяваныя з ініцыятывы Зьмітра Дашкевіча, і ўсярэдзіне, дарожка скрозь лес, шматлікія талокі, кветкі...
s-472 Нават памятны знак з шыльдай пра палітычныя рэпрэсіі 1930-40 гг , нягледзячы на няўдалае разьмяшчэньне - усё-такі прызнаньне факту масавых савецкіх расстрэлаў з боку ўлады.
s-473 Усяго гэтага не было б, калі б не было варты.
s-474 Але застаюцца пагрозы крыжам.
s-475 Пакуль стаіць варта - зносу крыжоў ня будзе.
s-476 Далучайцеся да варты абароны Курапатаў: штодня ад 12.00 да позьняга вечара.
s-477 Дзяніс Урбановіч:
s-478 Сення наведвалi Лявона Кулакова ў шпiталi.
s-479 Ён зараз на рэабілітацыi пасля траўмы, якую атрымаў пры Абароне Курапатаў.
s-480 Жыве Беларусь!
s-481 Зварот Паўла Севярынца:
s-482 БЕЛАРУСЫ, НЕ КУПЛЯЙЦЕ ШТУЧНЫХ ЕЛАК!..
s-483 ...У фірмы Зайдэса МАГ-2000.
s-484 Сябры!
s-485 У Слуцку ёсьць фабрыка штучных елак, якая належыць уласьніку 'Бульбашхола'.
s-486 Гэта тая самая фірма 'МАГ-2000', супраць якой ва Ўкраіне ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства.
s-487 Адну зайдэс-ялінку ўжо паставілі ў Курапатах, насупраць крыжоў - каб вадзіць там карагоды на п’яных навагодніх карпаратывах.
s-488 Просім перапосту: БАЙКОТ штучным елкам, мішуры і іншай 'хвойной продукции', за кошт якой фінансуецца кабак НКВД у Курапатах!
s-489 Набываючы штосьці да сьвята, глядзіце на маркіроўку.
s-490 І далучайцеся да варты - штодня з 12.00 да позьняга вечара.
s-491 Валер Рабцаў:
s-492 03.12.2018 г.
s-493 Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану.
s-494 Стаялі з 12 да 20:20.
s-495 Панядзелак штыль для кабака і рэдкія наведвальнікі.
s-496 У асноўным у першай палове дня каля 6 аўтамабіляў.
s-497 Павел Севярынец:
s-498 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ.
s-499 ВЫНІК 4.
s-500 ЯДНАНЬНЕ.
s-501 На працягу шасьці месяцаў варты ў адным шыхце за памяць забітых сталі сябры практычна ўсіх дэмакратычных партыяў, рухаў і арганізацыяў - і тыя, хто да іх не належыць.
s-502 КХП БНФ і БХД, АГП і БНФ, сацыял-дэмакраты розных кірункаў, Рух салідарнасьці 'Разам' і Рух 'За свабоду', 'Еўрапейская Беларусь' і 'Альтэрнатыва', Малады Фронт і Моладзь БНФ, сябры прафсаюза РЭП, мноства актывістаў з рэгіёнаў - Віцебска, Магілёва, Гародні, Гомеля, Берасьця, Бабруйска, Баранавічаў, Вошы, Барысава, Мазыра, Калінкавічаў, Слоніма, Кобрына, Лынтупаў, Лагойска, Лёзна, Мастоў, Маладзечна, Бараўлянаў, Слуцку, Салігорска, Бярозы, Карэлічаў, Заслаўя, Полацку, Мёраў, Ліды і дзясяткаў іншых гарадоў ды вёсак...
s-503 Паводле нашых падлікаў, гэта каля 500 чалавек за паўгады.
s-504 Курапаты працягваюць яднаць.

Text viewDownload CoNNL-U