s-4
| Паглядзім як 'нейтральная' міліцыя паступіць з правакатарамі, якія відавочна здзейснілі правапарушэнне. |
s-5
| Акцыі пратэсту ў Курапатах ідуць ужо шосты месяц. |
s-6
| Абарона Курапатаў складаецца з некалькіх зладжанных элементаў: |
s-7
| –Варта на браме: |
s-8
| 1) Інфармаванне недасведчанных наведвальнікаў. |
s-9
| 2) Фіксацыя правакатараў ды прынцыповых наведвальнікаў – спонсараў парушэння ахоўнай зоны. |
s-10
| 3) Пры неабходнасці спыненне аўто буйных правакатараў. |
s-11
| –Стварэнне базы парушальнікаў. |
s-12
| –Талака: |
s-13
| 1) Масавая усталёўка крыжоў, замена старых на новыя. |
s-14
| 2) Назіранне за будаўнічымі працамі мемарыялу ад дзяржавы. |
s-15
| –Малітва за Курапаты розных канфесій. |
s-16
| –Асвета: |
s-17
| 1) Беспрэцэдэнтныя колькасць згадкаў ў СМІ і інтэрнэце. |
s-18
| 2) Інфармацыйная асвета падзей вакол пратэсту ў Курапатах. |
s-19
| 3) Падтрымка ў сацсетках. |
s-20
| –Журналісцкія расследаванні. |
s-21
| –Праца па ўздзеянню на пастаўшчыкоў харчпрадукцыі і бізнэс партнёрамаў рэстаратараў. |
s-22
| –Мітынгі і сходы. |
s-23
| –Звароты ў дзяржорганы. |
s-24
| –Зборы подпісаў. |
s-25
| –Валанцёрская дапамога пратэстоўцам, талакоўцам, каардэнатарам, журналістам. |
s-26
| Асобнае дасягненне – стварэнне сецецэнтрычнасці і каардынацыі сярод актывістаў ды саадчувальнікаў. |
s-27
| Што дае магчымасць перакрываць 'прабелы', падменьвацца, каардэнавацца ў рэжыме рэальнага часу. |
s-28
| Чаму Абарона Курапатаў гэта не проста захаванне мемарыяла ды памяці. |
s-29
| Гэта гонар і годнасць беларускай грамадскасці! |
s-30
| Грамадскае аб’яднанне 'Альтэрнатыва' распачало збор подпісаў сярод мінчукоў пад зваротам За ўключэнне ў школьную праграму Гісторыі Беларусі вучэбна-пазнавальных экскурсій у Курапаты! |
s-31
| Подпісы плануюць збіраць не менш за месяц. |
s-32
| Адзначаецца, што падчас сённяшняга збору асаблівых эксцэсаў не было, людзі з большага падпісваюцца, але многія ўсё нечага баяцца (паставіць подпіс, назваць свой адрас, выказаць сваю думку адносна неабходнасці шанавання ахвяр сталіншчыны і г.д.), гэта як на вуліцы, так і па кватэрах. |
s-33
| Новы аператар спецслужбаў у Курапатах. |
s-34
| Старшыня Грамадскай Дырэкцыі мемарыяла Курапаты Алесь Чахольскі аб беззаконні чыноўнікаў Менаблдарбуда, спрабуючых знішчыць крыжы ўздоўдж дарогі Заслаўе-Калодзішчы. |
s-35
| Абаронцы мемарыяла Курапаты накіравалі зварот у Генпракуратуру. |
s-36
| Відэа знятае было Зьміцерам Дашкевічам у верасні. |
s-37
| Там яшчэ і не такія 'наведвальнікі' бываюць. |
s-38
| Пятніца. |
s-39
| Вартаўнікі ля ’’Бульбаш-хола’’. |
s-40
| Мужныя, нязломныя людзі, якія ахвяруюцца дзеля праўды. |
s-41
| Варта сёння 3 лістапада. |
s-42
| Дзяніс Урбановіч паведамляе: |
s-43
| Варта дае iнфармацыю па Курапатах i прапускае аўто. |
s-44
| Ермакоў падтараніў актывістаў, выклiкалi ДАI. |
s-45
| Абарона Курапатаў фіксуе спонсараў парушэння ахоўнай зоны. |
s-46
| Сёння на абаронцаў Курапатаў склалі 7 пратаколаў. |
s-47
| Тыдзень таму, 28 кастрычніка адбылося шэсце і мітынг ў Курапатах, у памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму. |
s-48
| Сёння, 4 лістапада пройдзе шэсце і мітынг да Лошыцкага Яру па той жа самай прычыне. |
s-49
| Збор на вул. Маякоўскага 129. |
s-50
| 12:00 |
s-51
| Шэсце да Лошыцкага яру. |
s-52
| Паведамленне ад Паўла Севярынца. |
s-53
| ПАНЯДЗЕЛАК: ПАТРЭБНАЯ ПАДТРЫМКА Ў КУРАПАТАХ! |
s-54
| У панядзелак у Курапатах патрэбная ваша падтрымка. |
s-55
| Адказны за варту спадар Віктар просіць падысьці, каб фіксаваць машыны і даваць наведнікам буклеты - асабліва пасьля 16.00. |
s-56
| Пасьля публікацыі базы і арышту Ізраілевіча супрацоўнікі кабака зусім замаркоціліся. |
s-57
| Наведнікаў усё менш. |
s-58
| Адзін з прыежджых падзяліўся з вартай інфармацыяй, што прыехаў забіраць грошы, якія рэстаран яму вінны. |
s-59
| Карціна складваецца для зладзеяў сумная. |
s-60
| То далучайцеся да абароны Курапатаў - мяркуем, яна ўжо на завяршальным этапе. |
s-61
| З гісторыі Абароны Курапатаў 2018. |
s-62
| Першы крыж пасля ператрусаў ды ціску з боку ўлад. |
s-63
| Абаронцы пайшлі на прынцып і ўсталявалі крыжы насуперак пагрозам. |
s-64
| Як гэта было. |
s-65
| Супрацоўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, зламаныя падчас ранейшых работ. |
s-66
| Кастрычнік для Абароны Курапатаў 2018 выдаўся асаблівым.☝️ |
s-67
| Гэта на першы погляд не так заўважна, але: |
s-68
| 1) Ніхто з абаронцаў не атрымаў адміністратыўны арышт. |
s-69
| 2) Абаронцы сваімі скаргамі дабіліся адчынення брамы і вольны ўваход. |
s-70
| 3) Дзяржава пачала ўсталёўку памятнага знака. |
s-71
| 4) Рэлігійныя канфесіі надалі больш увагі ды з’язджаліся на малебны нават з Гародні. |
s-72
| 5) Праведзены шэсьце і мітынг 'Дзяды'. |
s-73
| 6) Праведзена акцыя 'Ноч расстраляных паэтаў'. |
s-74
| 7) Міліцыя паведаміла некаторым абаронцам, што ўладальнік рэстарану дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць іх. |
s-75
| 8) Затрыманы Аркадзь Ізраілевіч па крымінальнай справе. |
s-76
| 9) Завершана праца па аднаўленню крыжоў па перыметру ўрочышча. |
s-77
| 10) Аляксандр Мякіннік пачаў размаўляць з талакоўцамі. |
s-78
| Не тое, што б дамаўляцца, але спыніў маўчанне. |
s-79
| 11) Адбылася прэзентацыя базы дадзеных парушальнікаў ахоўнай зоны. |
s-80
| 12) Адбыліся гучныя сутычкі з правакатарамі, нават на Талаце ў час ўсталёўкі крыжоў. |
s-81
| 13) Праўладныя арганізацыі вырашылі 'зачыкініцца' ў Курапатах, ды па сваёй неасцярожнасці звалілі крыж. |
s-82
| (Ужо аднавілі). |
s-83
| 14) Створаны тэматычны тэлеграм-канал 'Абарона Курапатаў 2018'. |
s-84
| ✊ |
s-85
| Паведамляюць, што ў Курапатах пачалося ўсталяванне памятнага знака. |
s-86
| Курапаты: хто каго? |
s-87
| Адмысловы агляд Белсату. |
s-88
| У амбасадзе Літвы зараз праходзіць канференцыя па пытанню Курапатаў. |
s-89
| У канферэнцыі прымаюць удзел 45 чалавек. |
s-90
| З іх – КХП-БНФ, БХД, Малады Фронт ды іншыя ўдзельнікі. |
s-91
| Прысутнічае гісторык Норбертас Чарняукас, Мікалай Крывальцевіч – |
s-92
| кандыдат гістарычных навук, кіраўнік экспедыцыі 'місія сібір' – Арнолдас Фокас. |
s-93
| Літва будзе ўсталёўваць крыж у Курапатах. |
s-94
| Зараз у 'паедзем-паядзім'. |
s-95
| Прыехала міліцыя. |
s-96
| Магчыма выклікаў правакатар. |
s-97
| Абаронцы далучаюцца. |
s-98
| ⚡Тэрмінова!⚡ |
s-99
| Затрыманы Дзяніс Урбановіч! |
s-100
| Каля 'паедзем-паядзім'. |
s-101
| Дзяніса Урбановіча адпусцілі. |
s-102
| Дзяніс Урбановіч адразу пасля вызвалення вярнуўся на Курапацкую варту . |
s-103
| У Бараўлянскім РАУСе Дзніса апыталі і далі позву на іншы дзень, абвінавачваючы яго ў арганізацыі 'Ночы растраляных паэтаў'. |