Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 801 - 900 of 2944 • previousnext

s-801 «Мяне трасе, калі ўсё гэта чытаю».
s-802 Сьвятлана Завадзкая пра прызнаньні экс-байца СОБРу ва ўдзеле ў забойстве апазыцыянэраў
s-803 «Тады яшчэ не было інтэрнэту.
s-804 Ім сказалі, што гэта ворагі, яны паверылі і выканалі загад.
s-805 Тым больш што да апазыцыянэраў яны забівалі крымінальнікаў і ў нікога не здрыганулася рука, яны былі ўпэўненыя, што так і трэба
s-806 У Ганчара на назе сапраўды не было двух пальцаў.
s-807 Лябедзька пацьвердзіў словы чалавека, які прызнаўся ў забойствах апазыцыянэраў
s-808 1. Юры Гараўскі прыдумаў гісторыю з прыналежнасцю да 'эскадронаў смерці', каб атрымаць прытулак на Захадзе.
s-809 Вы сур’ёзна?
s-810 Каб проста атрымаць права жыць у ЕЗ, прасцей прызнацца, што ты злачынца і паказаць усяму свету свой твар, перакрэсліўшы рэшту жыцця і паставіўшы сябе яшчэ ў большую небяспеку?
s-811 У 2018 годзе дзесяткі тысяч беларусаў выехалі на працу на тэрыторыю Еўразвяза, спакойна працуюць на будовах у Гданьску, на таксі ў Празе, у ахове, у крамах і г.д.?
s-812 Вы сапраўды лічыце, што гэта прасцейшы спосаб уладкаваць будучыню?
s-813 2. Ды ён проста нейкі левы чэл.
s-814 Назбіраў плётак і ўсё.
s-815 Паўлічэнка гэта абвергнуў, спачатку прызнаўшы, што ён яго добра ведае.
s-816 Ведаў, што на былога саслужыўца нават тэчка ў КДБ ёсць.
s-817 А праз пару хвілін пра ўсё забыўся і заявіў, што не ведае такога чалавека.
s-818 Калі гэта проста левы чэл, то навошта пярэчыць самому сабе?
s-819 І па-другое, калі ён не здолее даказаць, што кажа праўду, то яго могуць проста выслаць дадому.
s-820 3. Дык гэта проста былы рэкецёр, паталагічны чэл.
s-821 Зараз я вам пакажу дакументы пра прысуд за вымаганне грошай.
s-822 Можа і было такое.
s-823 З іншага боку, дайце спецу пару пячатак і сур’ёзную матывацыю (напрыклад, ачарніць кагосьці, хто стаў на дарозе), і ён таксама можа нарабіць шмат розных дакументаў.
s-824 4. Гэта ўсё Масква вырашае свае справы.
s-825 Магчыма.
s-826 Але калі словы Гараўскага праўда, то ці мае гэта нейкае значэнне?
s-827 20 год людзі мараць пра праўду.
s-828 І вось, магчыма, яна.
s-829 «Яго словы трэба прымаць за праўду», аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў аб прызнаньні ў забойствах апазыцыянэраў
s-830 Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бягомлем.
s-831 Спыталі ў людзей на вуліцах, ці ведаюць яны пра зьніклых палітыкаў
s-832 Паўлічэнка сказаў, што пераблытаў Гараўскага зь іншым байцом
s-833 «Калі нашыя хлопцы праводзілі рэкагнасцыроўку, побач прабягала ўся гэтая братва Паўлічэнкі»
s-834 Былы лідэр арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук распавёў нам, як 18 гадоў быў знойдзены аўтамабіль бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, на якім яго разам з палітыкам Віктарам Ганчаром даставілі на месца іх забойства.
s-835 Імавернае месца забойства Ганчара і Красоўскага.
s-836 Юры Гараўскі паказаў на мапе, дзе, паводле ягоных успамінаў, былі забітыя і закапаныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
s-837 Мы паехалі туды.
s-838 Вось як цяпер выглядае гэта месца.
s-839 Журналісты Deutsche Welle адказалі нам на некалькі пытаньняў: як вялася праца над фільмам, як правяралася інфармацыя Гараўскага, ці не зьяўляюцца прызнаньні Гараўскага спэцапэрацыяй па дэстабілізацыі Лукашэнкі.
s-840 «Думаю, Юра зрабіў гэта за грошы».
s-841 Знаёмы Гараўскага перакананы, што інтэрвію пра зьніклых палітыкаў ня можа быць праўдай
s-842 Сьледчы, які расказаў пра «эскадроны сьмерці», ня верыць сэнсацыйным прызнаньням былога спэцназаўца
s-843 Затрымалі Севярынца
s-844 Учора Севярынец паведамляў нам, што яго на сеньня выклікаюць ў Фрунзенскі РУУС за акцыю 7 сьнежня.
s-845 Што можа зьвязваць Гараўскага і Паўлічэнку.
s-846 Некалькі фактаў
s-847 Спэцназаўца, які расказаў пра забойствы апазыцыянэраў, паказвалі на БТ 20 гадоў таму.
s-848 Архіўнае відэа
s-849 «Бацька даў слабіну значыць, цяпер яго можна дабіваць»
s-850 А вось што пішуць расейскія СМІ:
s-851 Далі 15 сутак і адпусьцілі!
s-852 Сказалі, што нельга парушаць закон 20-га сьнежня
s-853 Былы спэцназавец Гараўскі на базе, дзе нібыта забілі Ганчара і Красоўскага.
s-854 «Я магу адразу сказаць, што 99,9% ён там ніякага ўдзелу не прымаў, гэта ўсё фэйк, кажа саслужывец Гараўскага.
s-855 Пра Юрыны маральныя якасьці я магу сказаць матнае слова: «пі...бол».
s-856 «Данбас кармі, Сырыю кармі, яшчэ і вас!»
s-857 Што жыхары Гомельшчыны і Браншчыны думаюць пра інтэграцыйныя працэсы у нашым рэпартажы.
s-858 Пэнсіянэрка Вольга з Чырвонага Партызану прэзэнтуе сябе як «чыстакроўную беларуску».
s-859 «Я за Расею, чатырма нагамі і чатырма рукамі сваімі і сына.
s-860 Бо мы цалкам залежым ад Расеі.
s-861 Ну і што з таго, што маладыя людзі могуць ваяваць у Сырыі?
s-862 І раней жа ваявалі у Аўганістане.
s-863 Я служу ў царкве, веру ў Бога і веру ў тое, што мы абавязаны быць з Расеяй разам, бо мы браты і сёстры.
s-864 Мы Русь, Русь, Русь.
s-865 Разгон Плошчы-2010: як гэта было.
s-866 А вы ведалі, што расейцы 75 год таму спрабавалі 'інтэграваць' паўночную Беларусь і ўключыць Полацкую вобласьць у склад Расеі?
s-867 Слухайце наш новы падкаст!
s-868 Былы спэцназавец Гараўскі адказаў на абвінавачваньні ў хлусьні
s-869 «Цяпер я магу дыхаць на поўныя грудзі і да канца ўжо ісьці, паказваць, што ўчыняла ўлада на загад Лукашэнкі»
s-870 Пуцін пра інтэграцыю: патрэбныя агульныя падатковыя законы і наднацыянальныя органы
s-871 Дзяржаўныя СМІ атакавалі акцыі апазыцыі ў абарону незалежнасьці
s-872 «Русское радио»: «Пратэстоўцы створаць небясьпеку дзецям»
s-873 Напярэдадні акцыі супраць інтэграцыі мы спыталі людзей на вуліцах Менску, чым адрозьніваюцца Беларусь і Расея
s-874 Статкевіч і Паліенка зладзілі акцыю ў Менску з нагоды Плошчы-2010.
s-875 Сёньня Пуцін як ніколі ясна і недвухсэнсоўна выклаў сваю пазыцыю наконт паглыбленьня інтэграцыі зь Беларусьсю.
s-876 Пазыцыя Расеі: Калі Беларусь хоча цэны на газ, як у Смаленскай вобласьці, то хай і робіцца Смаленскай вобласьцю
s-877 У лютым 1990 году пісьменьнік Уладзімер Арлоў напісаў славутае эсэ «Незалежнасьць гэта...».
s-878 Беларусь тады была яшчэ часткай СССР, і Арлоў пісаў пра ўяўную незалежную краіну.
s-879 Што зьмянілася за гэты час?
s-880 Чаму акцыі Севярынца зьбіраюць больш лайкаў у фэйсбуку, чым удзельнікаў, і што трэба рабіць, каб было наадварот?
s-881 Прарасейскія сілы абяцалі мітынг у падтрымку інтэграцыі.
s-882 Вось як ён прайшоў: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30335647.html'>https://www.svaboda.org/a/30335647.html</a>
s-883 Будзем весьці жывую трансьляцыю з пратэстаў супраць інтэграцыі.
s-884 ⚡️ Не дамовіліся?
s-885 Пачалі трансьляцыю з Плошчы.
s-886 Пакуль там спакойна
s-887 Прыгожа
s-888 На плошчы зьявіўся Павал Севярынец
s-889 Севярынец папрасіў пратэстоўцаў адысьці далей ад ялінкі, каб не замінаць сьвяту.
s-890 На плошчы некалькі дзясяткаў людзей.
s-891 Па ацэнцы карэспандэнткі Свабоды Аляксандры Дынько, тут каля 100-150 чалавек.
s-892 Дзеду Марозу не спадабалася акцыя пратэста.
s-893 Зараз так
s-894 Некалькі соцень людзей чалавек на Кастрычніцкай плошчы.
s-895 Севярынец правёў пераклічку паміж пратэстоўцаў.
s-896 Сюды прыехалі людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
s-897 Адклікаліся людзі зь Берасьця, Віцебску, Гомлю, Горадні, Магілёва, Пінска, Маладэчна.
s-898 А ялінка бел-чырвона-белая
s-899 Ёсьць і дзяржаўны сьцяг.
s-900 Але дагары нагамі

Text viewDownload CoNNL-U