s-701
| Вось такія плякаты ў людзей |
s-702
| Адметнасьць беларускіх акцый пратэсту - людзі спыняюцца на сьветлафорах |
s-703
| Пратэстоўцы перасунуліся на Кастрычніцкую плошчу. |
s-704
| Нагадаем, Павал Севярынец анансаваў, што зьбіраецца быць на плошчы да самай цемры. |
s-705
| Заўтра ў 12:00 ён заклікаў сабрацца зноў |
s-706
| Чатыры гадзіны ўжо цягнецца пратэст |
s-707
| Спалілі расейскі сьцяг у Кіеве |
s-708
| І такое сёньня было! |
s-709
| Лукашэнка на перамовах з Пуціным расказаў, чаго хоча Беларусь |
s-710
| У Менску пратэствалі супраць інтэграцыі з Расеяй. |
s-711
| Вялікі фотарэпартаж |
s-712
| Папярэднія вынікі стрыма (заўтра раніцай будуць больш дакладныя лічбы) |
s-713
| Фэйсбук 133 000 праглядаў |
s-714
| ВК 120 000 праглядаў |
s-715
| Ютуб 106 000 праглядаў |
s-716
| Як затрымалі правакатара на акцыі ў Менску. |
s-717
| Затрыманы — гэта былы сакратар БРСМ. |
s-718
| Падчас акцыі ён крычаў: |
s-719
| 6-кілямэтровае шэсьце цягам 5 гадзінаў, і без затрыманьняў. |
s-720
| Чым зьдзівіў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй |
s-721
| Не дамовіліся? |
s-722
| Выніковае відэа з пратэстаў! |
s-723
| Жывы ланцуг, Кастрычніцкая, бойка, забег супрацоўнікаў у цывільным па Плошчы і шэсьці па менскіх вуліцах! |
s-724
| Сустрэча скончылася нічым, не адбылося ня толькі падпісаньня праграмы паглыбленьня інтэграцыі, не была дасягнутая нават агульная згода па ключавых пытаньнях двухбаковых адносінаў |
s-725
| 600 000 праглядаў набраў наш учорашні стрым. |
s-726
| Сёньня працягваем. |
s-727
| Пачынаем! |
s-728
| Адбылася сутычка паміж людзьмі ў цывільным, якія суправаджалі маёра міліцыі і ўдзельнікам акцыі. |
s-729
| Пратэстоўцы не давалі міліцыянту і людзям у цывільным прайсьці праз натоўп. |
s-730
| Вось з такой карцінай прыйшла дзяўчына |
s-731
| Севярынец вядзе пратэстоўцаў па Менску |
s-732
| Супрацоўнікі ДАІ спынілі рух аўтамабіляў, каб частка калёны магла прайсьці праз скрыжаваньне на чырвонае сьвятло. |
s-733
| Сёньня вельмі шмат людзей |
s-734
| Відэа: <a_href='https://instagram.com/zrabi_b'>https://instagram.com/zrabi_b</a> |
s-735
| Калёна рушыць да Амбасады Расеі |
s-736
| Падыходы да амбасады перакрытыя супрацоўнікамі АМАП, там стаяць аўтазакі, «сінія бусікі» і людзі ў цывільным |
s-737
| Дарогу да амбасады перакрылі ланцугом АМАП. |
s-738
| У дварах жылых дамоў побач стаяць аўтазакі. |
s-739
| Каля амбасады зараз так |
s-740
| Севярынец зьбіраецца правесьці перамовы зь кіраўнікамі АМАП, каб «усё было спакойна». |
s-741
| Арганізатары акцыі заклікалі калёну застацца ў сквэры. |
s-742
| Кіраўнік менскага АМАП Дзьмітры Балаба сказаў, што запросіць супрацоўнікаў амбасады выйсьці да Севярынца, каб ён змог перадаць рэзалюцыю. |
s-743
| А вось і Ніна Багінская на фоне АМАПу |
s-744
| У Менску прайшла чарговая акцыя супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. |
s-745
| Наступная анансаваная на 20 сьнежня |
s-746
| Як абаранялі амбасаду Расеі ад пратэстоўцаў |
s-747
| Другі дзень акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. |
s-748
| Вялікі фотарэпратаж. |
s-749
| Шмат фота тут:<a_href='https://www.svaboda.org/a/30314292.html'>https://www.svaboda.org/a/30314292.html</a> |
s-750
| «Мяне завуць Яўген Вялько. |
s-751
| Да мяне трэба зьвяртацца „ён“. |
s-752
| І я — чалавек». |
s-753
| Шчырая размова з 23-гадовым трансгендэрным хлопцам Яўгенам пра карэкцыю полу. |
s-754
| Пачытайце, як расейскія СМІ пісалі пра пратэсты супраць інтэграцыі ў Менску 😮 |
s-755
| Мэр Вільні — літоўцам: хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй. |
s-756
| Мы не павінны забываць, што з 800 гадоў гісторыі нашай дзяржавы мы зь беларусамі толькі апошнія 50-гадоў існуем асобна. |
s-757
| Больш за 10 гадзін, 13,5 км. |
s-758
| Мапа самага незвычайнага пратэсту ў Менску |
s-759
| Першая сустрэча Пуціна і Зяленскага. |
s-760
| Жывая трансьляцыя |
s-761
| У Парыжы паляць машыны, у Ганконгу блякуюць аэрапорт, а ў Беларусі чакаюць на зялёнае сьвятло, прыбіраюць кавалкі парваных партрэтаў Пуціна і не выходзяць на праезную частку. |
s-762
| Старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць |
s-763
| Справу, у межах якой быў арыштаваны былы ахоўнік Лукашэнкі і сакратар Савета Бясьпекі Андрэй Уцюрын, рыхтуюць для перадачы ў суд. |
s-764
| Мы даведаліся цікавыя дэталі. |
s-765
| Інтэрнэт-тролі ды самы галоўны троль ужываюць беларускія словы зьдзекліва: „Эти свядомые змагары только плявузгают“. |
s-766
| А ці кепска быць „сьвядомым“? |
s-767
| <a_href='https://youtu.be/xE_9X97n1xk'>https://youtu.be/xE_9X97n1xk</a> |
s-768
| #моўная_сытуацыя |
s-769
| Блогер NEXTA сказаў, колькі зарабляе на Youtube |
s-770
| 11 сьнежня 1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь». |
s-771
| А які сьцяг павінен быць у Беларусі сёньня дзяржаўным? |
s-772
| Чырвона-зялёны ці бел-чырвона-белы? |
s-773
| Сёньня ў сьвеце сьвяткуецца міжнародны дзень гор! ⛰🏔 |
s-774
| Давайце павіншуем усіх беларусаў, якія не баяцца і гэтыя горы скараюць!⚪🔴⚪ |
s-775
| Мы хацелі стрыміць, але Павал Севярынец прапанаваў забараніць на сустрэчы вядзеньне жывой трансьляцыі. |
s-776
| «Давайце абмяркуем, што рабіць наступны раз з плякатам „Расея дз...мо“, — заклікаў палітык. |
s-777
| Пасьля такіх словаў у залі зноў узьняўся крык. |
s-778
| Прысутны блогер Сяргей Ціханоўскі эмацыйна заявіў, што калі такія плякаты будуць на плошчы, то ён асьвятляць пратэст не зьбіраецца. |
s-779
| Ня вытрымала нават былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і кіраўніца ТБМ Алена Анісім. |
s-780
| «Спадарства, ці ёсьць увогуле сэнс праводзіць акцыю 20 сьнежня, — ледзьве не закрычала яна. |
s-781
| — Мы тут дзьве гадзіны размаўляем і ня можам дамовіцца!» |
s-782
| Сёньня ў нас выходзіць першы падкаст з сэрыі «Межы Беларусі» |
s-783
| Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч размаўляюць пра тое, як Мікіта Хрушчоў у 1939 годзе ледзь не адрэзаў ад Беларусі частку Палесься і Белавескую пушчу. |
s-784
| Затрымалі падазраваных у забойстве Шарамета |
s-785
| Маці журналіста Паўла Шарамета, падзялілася з намі думкамі пра затрыманьні ў Кіеве падазраваных у забойстве яе сына |
s-786
| «Расея можа арганізаваць рэфэрэндум, на якім 82% беларусаў будуць за далучэньне». |
s-787
| Шушкевіч даў вялікае відэаінтэрвію |
s-788
| Удзельнікаў акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» пачалі выклікаць у міліцыю |
s-789
| На старым мосьце ў Горадні прайшла акцыя за незалежнасьць Беларусі |
s-790
| Акцыя за незалежнасьць Беларусі ў Горадні сабрала каля сотні чалавек! |
s-791
| За 2019 год назьбіралася пытаньняў, а ўцямных адказаў на іх няма па сёньня. |
s-792
| А што б вы спыталі ва ўладаў? |
s-793
| Прарасейскія актывісты рыхтуюць мітынг у падтрымку інтэграцыі |
s-794
| Апазыцыя абнародавала плян пратэстаў 20 і 21 сьнежня |
s-795
| Былы спэцназавец зьбег у Эўропу і прызнаўся ў забойствах беларускіх апазыцыянэраў! |
s-796
| Як зьніклі апанэнты Лукашэнкі. |
s-797
| СК пра фільм «Нямецкай хвалі»: «Пакуль ня можам пракамэнтаваць, займаемся гэтым» |
s-798
| Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. |
s-799
| Сьцісла |
s-800
| Паўлічэнка адказаў на абвінавачаньне ў забойстве апанэнтаў Лукашэнкі |