s-601
| «Грамадзтву нельга расслабляцца. |
s-602
| Да 8 сьнежня, вядома, трэба быць гатовым, разумець, што і як можна зрабіць. |
s-603
| Гэта можа быць акцыя, безумоўна, выхад на вуліцы ня выключаны». |
s-604
| Якім павінен быць беларускі гімн? |
s-605
| Сьвет вачамі Лукашэнкі. |
s-606
| МАПА |
s-607
| Пасьля прапановы Ганны Канапацкай мы запыталіся ў менчукоў, што яны думаюць пра гарантыі прэзыдэнту ў выпадку яго адстаўкі. |
s-608
| “Гулялі на магілах у крыкет і залівалі фэкаліямі” |
s-609
| Апублікаваныя малавядомыя зьвесткі пра тое, як салдаты царскага гарнізону ў Вільні зьдзекаваліся з расстраляных і павешаных герояў антырасейскага супраціву. |
s-610
| За апошнія гады ад тэрыторыі заказьніка «Лебядзіны» каля Менску адрэзалі пад будаўніцтва 8 га зямлі. |
s-611
| Цяпер «Лебядзіны» знакаміты скандальнай будоўляй і шыкоўным рэстаранам. |
s-612
| Разьбіраемся, як гэта стала магчымым. |
s-613
| «Лістоў з-пад шыбеніцы» было больш, частку іх канфіскавалі жандары. |
s-614
| Дзе яны — невядома. |
s-615
| Знайсьці іх магчыма! |
s-616
| Маці Зьмітра Завадзкага супраць выдачы кіраўніку дзяржавы гарантыі недатыкальнасьці нават пры ўмове добраахвотнай адстаўкі. |
s-617
| Браслаўскі райвыканкам ануляваў вынікі інтэрнэт-галасаваньня, у якім 90% выказаліся за беларускамоўныя шыльды ў горадзе. |
s-618
| Хто ў Эўропе дагэтуль заве Беларусь «Белай Расеяй». |
s-619
| Інфаграфіка <a_href='https://www.svaboda.org/a/belaja-rossija/30298443.html'>https://www.svaboda.org/a/belaja-rossija/30298443.html |
s-620
| Зімовая вайна: Савецкае ўварваньне ў Фінляндыю 1939 году ў красамоўных фатаздымках <a_href='https://www.svaboda.org/a/30293536.html'>https://www.svaboda.org/a/30293536.html |
s-621
| Дзьмітры Казлоў вядзе блог «Серый кот». |
s-622
| Цяпер ён у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. |
s-623
| 30 лістапада на 9 гадзінаў раніцы яго выклікалі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. |
s-624
| Пасьля ён перастаў выходзіць на сувязь. |
s-625
| Чудзянцова абвінавачваюць па 328. |
s-626
| Кожны трэці жыхар Менску мае 800 рублёў і болей. |
s-627
| А ў Магілёўскай вобласьці 6,5% маюць на месяц менш за пражытковы мінімум. |
s-628
| Палова беларусаў(51,7%) у месяц маюць суму да 500 рублёў. |
s-629
| 20,6% беларусаў маюць на месяц рэсурс у 400-500 рублёў. |
s-630
| Больш за 800 рублёў маюць толькі 15,8%. |
s-631
| «Як глядзець у вочы маці, калі яе 15-гадоваму сыну даюць 8 гадоў?» |
s-632
| Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна выкладала ў БДУ, а цяпер вучыць аўтарскаму праву студэнтаў Гарвардзкага ўнівэрсытэту. |
s-633
| Яна прадстаўляла ў судзе інтарэсы блогера Антона Матолькі на гучнай справе супраць БТ. |
s-634
| А зусім нядаўна разам з старшынём Слонімскага райвыканкама судзілася з аўтарам тэлеграм-каналу NEXTA. |
s-635
| Пара адбіраць прапановы на „БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА 2019 ГОДУ“! |
s-636
| Нагадаем ранейшыя: 2014 — вышымайка; 2015 — набэлістка; 2016 — беларусафоб; 2017 — дармаед, 2018 — БНР |
s-637
| - Каліноўскі |
s-638
| - Крыжалом |
s-639
| - Вільня |
s-640
| - Інтэграцыя |
s-641
| - Аншлюс |
s-642
| З Барысава ў Парыж. |
s-643
| Навошта 56-гадовы раварыст праехаў паў-Эўропы? |
s-644
| У Браславе засакрэцілі вынікі апытаньня пра мову на гарадзкіх шыльдах |
s-645
| У Маскве ходзіць такі анэкдот. |
s-646
| Лукашэнка кажа Пуціну: «Валодзя, я згодны: ты — прэзыдэнт, я — віцэ-прэзыдэнт». |
s-647
| І праз паўзу: «Але на наступны тэрмін — наадварот». |
s-648
| «На храна такі саюз». |
s-649
| Інтэграцыя з Расеяй у 10 сумных лічбах: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30305473.html'>https://www.svaboda.org/a/30305473.html |
s-650
| Беларусь і Расея ў лічбах: у каго больш перавагаў? |
s-651
| <a_href='https://www.svaboda.org/a/30305501.html'>https://www.svaboda.org/a/30305501.html |
s-652
| А мы спыталі ў жыхароў Менску, ці хочуць яны жыць у адной краіне з Расеяй. |
s-653
| Ні адзін не адказаў, што хоча! |
s-654
| Telegram-супольнасьць выступіла супраць інтэграцыі з Расеяй! |
s-655
| Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў. |
s-656
| Іх супольная аўдыторыя пад 400 тысяч чалавек. |
s-657
| Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі <a_href='https://www.svaboda.org/a/slova-2019-hodu-kalinouski/30307990.html'>https://www.svaboda.org/a/slova-2019-hodu-kalinouski/30307990.html |
s-658
| Што сказаў Лукашэнка ў Нацыянальным сходзе. |
s-659
| АБНАЎЛЯЕЦЦА |
s-660
| Што б гэта магло значыць? |
s-661
| «Сумленьня ў мяне няма», — сьведка-амапавец на судзе над Севярынцам. |
s-662
| Як вам такая заява? |
s-663
| Мядзьведзеў заявіў, што любая інтэграцыя скарачае сувэрэнітэт, але гэтага ня трэба баяцца. |
s-664
| Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй |
s-665
| Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ! |
s-666
| Чытаў Севярынца, расьсьледаваў «плюшавы дэсант», вывучаў Курапаты. |
s-667
| Што вядома пра новага кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: |
s-668
| «Такі жаніх нам ня любы». |
s-669
| Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады. |
s-670
| Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выкочвае яму гарбуз. |
s-671
| Як знак такі, што нязгодная за яго ісьці. |
s-672
| Анатоль Глаз з аблсавету параіў актывісту адрасаваць пытаньні «краінам Эўразьвязу», якія «прадалі сваю незалежнасьць». |
s-673
| Паглядзіце, якая прыгажосьць! |
s-674
| Румас: у дакумэнтах для падпісаньня Пуціну і Лукашэнку «ніякіх наднацыянальных органаў няма» |
s-675
| Ярмошына сказала, калі сыдзе ў адстаўку |
s-676
| Суд прызнаў фільм Nexta «Аляксандар Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім яшчэ 21 лістапада! |
s-677
| Пасьля ўступленьня яго ў сілу тыя, хто распаўсюджвае фільм, будуць лічыцца парушальнікамі закону. |
s-678
| Заўтра ў Менску пратэсты супраць інтэграцыі. |
s-679
| Будзем весьці жывую трансьляцыю! |
s-680
| У цэнтры Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. |
s-681
| Акцыя 'жывы ланцуг' скончылася. |
s-682
| Людзі зьбіраюцца на Кастрычніцкай плошчы. |
s-683
| Людзі ў цывільным не пускаюць партэстоўцаў і журналістаў на прыступкі Палаца Рэспублікі |
s-684
| Падчас пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй на Кастрычніцкай плошчы адбылася сутычка з людзямі ў цывільным. |
s-685
| Унікальныя кадры |
s-686
| Пратэстоўцы на Кастрычніцкай плошчы прымусілі людзей у цывільным бегаць крос паміж Палацам Рэспублікі і Палацам культуры прафсаюзаў |
s-687
| Зараз на Плошчы |
s-688
| Сотні людзей пратэстуюць супраць інтэграцыі з Расеяй у цэнтры Менску. |
s-689
| А вось тая сутычка на Кастрычніцкай плошчы. |
s-690
| Удзельнікі пратэсту спрабавалі падняцца на прыступкі Палацу рэспублікі, але супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным не пускалі |
s-691
| Колькі людзей глядзяць наш стрым: |
s-692
| 7000 youtube |
s-693
| 400 instagram |
s-694
| 750 VK |
s-695
| 1300 FB |
s-696
| Як выглядае шэсьце |
s-697
| Зараз так |
s-698
| А вось і Пуцін |
s-699
| Кроў на пашкоджаных руках Максіма Урбановіча. |
s-700
| Падчас сутычкі зь людзьмі ў цывільным |